- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Беларускі бурштын
Чалавеку бурштын вядомы з часоў неаліту – 6 тысяч гадоў назад. Ён мае дзесяткі колераў, сотні адценняў, таноў і паўтаноў, якія зусім непрыкметна пераходзяць адзін у адзін. Але кожны кавалачак яго ў руках умельцаў ператвараецца ў чароўны, сапраўды казачны. Вось з-за гэтых якасцей лёгкасці апрацоўкі бурштын з’яўляецца каштоўным матэрыялам для стварэння унікальных мастацкіх твораў, якія ўпрыгожваюць побыт чалавека.
Існуе больш як 30 мясцовых назваў бурштыну. Персы называлі яго кахруба (выкрадальнік смалы), немцы – берэнштэйн (гаручы камень), грэкі – электрон, літоўцы – дзінтарыс, венгры – гінтарыс, іспанцы і італьянцы – амбра, старажытныя яўрэі – лінгурый, рускія – антар, марскі ладан, алтар, латыр, латыр-камень, сонечны камень, смала вякоў.
За апошні час цікавасць да бурштыну ўзрасла. Яго пачалі прымя-няць ў медыцыне, сельскай гаспадарцы, лакавай прамысловасці і інш.
Сярод многіх цікавых уласцівасцей бурштыну ёсць адна, якая акружыла яго на ранніх этапах развіцця чалавецтва мноствам легенд і павер’яў, – гэта здольнасць беражліва захоўваць форму рэштак флоры і фауны далёкіх часоў, якія трапілі ў яго. З-за гэтага бурштыну прыпісвалі розныя боскія якасці: адны лічылі, што ў ім знаходзіцца таямнічая сіла, якая паглынае шкодныя рэчывы, іншыя надзялялі ўласцівасцю дарыць людзям бессмяротнасць, трэція верылі ў тое, што камень вылечвае ад хвароб.
Вось чаму з бурштыну выраблялі не толькі ўпрыгажэнні і прадметы раскошы, а таксама пацеркі, распяцці, а на Усходзе выразалі фігуры бажкоў, амулеты. Дым запаленага бурштыну выкарыстоўвалі для дэзінфекцый. Эфіопы і егіпцяне прымянялі яго пры бальзаміраванні. (Г. Емяльянаў)
Тэкст 2.
Лазеры служаць чалавеку
Лазеры. Перш за ўсё давайце высветлім, што гэта такое. Лазеры – гэта квантавыя генератары аптычнага дыяпазону, ці прасцей – генератары святла. У аснову іх работы пакладзена з’ява ўзмацнення ў электрамагнітных хістаннях пры дапамозе вымушанага выпраменьвання атамаў і малекул. Само слова “лазер” азначае ўзмацненне святла. Гэту навуковую ідэю прадказаў яшчэ ў 1917 годзе выдатны фізік і філосаф Альберт Эйнштэйн. З таго часу, бадай, і пачынаецца гісторыя стварэння лазераў.
Аднак толькі ў 1940 годзе, аналізуючы спектр газавага разраду, рускі вучоны В. А. Фабрыкант указаў, што, выкарыстоўваючы з’яву індуцыраванага выпраменьвання, можна дабіцца ўзмацнення святла. Пачаліся першыя доследы ў гэтым напрамку.
Сёння на службе ў чалавека працуе мноства лазераў самых розных тыпаў.
Найбольшае распаўсюджанне ў прамысловасці атрымала тэрмічная загартоўка пэўных марак сталі з дапамогай лазера. У дадзеным выпадку дзеянне імпульснага лазернага выпраменьвання на металічную паверхню значна павышае яго цвёрдасць. Загартоўку і абпал металу пучком лазера вызначаюць высокія хуткасці нагрэву (мільёны градусаў у секунду і вышэй) і ахалоджвання. Выкарыс-тоўваецца лазерны прамень і пры зварцы металічных дэталяў.
На шэрагу прадпрыемстваў нашай рэспублікі паспяхова прымяняецца тэхналагічны працэс атрымання адтулін з дапамогай лазернага праменя – чарнавых адтулін у рубінавых гадзіннікавых камянях, а таксама ў дэталях прыбораў і машын. Сотні адтулін аўтаматычны лазерны прамень робіць амаль імгненна. (М. Лібінтаў)
Заданне 8. З падручнікаў па агульнапрафесійных дысцып-лінах выпішыце невялікія тэксты (3–6 сказаў) і на іх аснове вызначце асаблівасці навуковага стылю, абумоўленыя спецыфікай абранай дысцыпліны.
Заданне 9. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, жанр, праблему. Выявіце і прааналізуйце асноўныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя стылеўтваральныя сродкі.
