Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі

У кнізе “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (1959 г.) не было раздзела «Правапіс некаторых марфем», хаця ў некаторых параграфах рэкамендацыі аб напісанні асобных прыставак і суфіксаў змяшчаліся.

Правілы-1959

Правілы-2008

У Правілах параграфа, які б рэгламентаваў правапіс прыставак су- і са-; дыз- і дыс-, не было.

Для выбару адпаведнай прыстаўкі дзейнічалі наступ-ныя рэкамендацыі, змешча-ныя ў Тлумачальным слоў-ніку беларускай мовы (ТСБМ).

Прыстаўка су- ўжываецца: 1) пры ўтварэнні назоўнікаў і абазначае:

а) сумеснасць, саўдзел: суапякун, сунаймальнік, сунаследнік, субяседнік;

б) сукупнасць, збор-насць: сузор’е, суквецце, суплоддзе;

2) пры ўтварэнні прыметні-каў і абазначае:

а) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі, напрыклад: сугучны, сураз-мерны, сузалежны;

б) збліжэнне, супадзен-не ў прасторы або ў часе: суладны, сумежны, скмесны, сучасны;

в) указанне на ўнутранае адзінства чаго-небудзь: суцэльны;

3) пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаў-ленне суадносін паміж чым-небудзь: суіснаваць, сумяс-ціць, суаднесці.

Прыстаўка су- пішацца:

у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, су-пастат, супоня, суткі, сутокі, суця-га, сумёт, сустаў;

у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоў-шчык, сувыканаўца і інш;

у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор’е, сулад-дзе, сугучча, суглінак, супесак, сукра-віца, сузіральнік, сумежжа.

Прыстаўка су- пішацца:

у дзеясловах: суадносіць, супадпарад-коўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;

у прыметніках: сумежны, сукуп-ны, суладны, сугучны, сучасны, сувымя-ральны, супольны, сумесны, суцэльны;

у прыслоўях: супраць (супроць).

Прыстаўка су- захоўваецца ў лек-семах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су- : сутачны (суткі), суцяжнічаць (суця-га), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), насуперак (супраць) і інш.

Прыстаўка са- выкарыстоў-ваецца:

1) пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі “с”:

а) перад двума і больш зычнымі: сабраць, сагнаць, сарваць, саставіць;

б) перад зычнай з наступным “ь” або апостра-фам: салью, сальеш, саб’ю, саб’еш;

2) для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазна-чаюць сумеснасць дзеяння: сааўтар, саўдзельнік, сааў-тарскі.

Прыстаўка са- пішацца:

у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяляецца толькі гіста-рычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

у запазычаннях і кальках (пера-важна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапез-нік, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.

Прыстаўка са- захоўваецца:

у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са- : саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыка-ваць), састаўляць (састаў), сашчэп-ка (сашчапіць), сапраўды (сапраў-дны) і інш.;

у дзеясловах, калі са- з'яўляецца варыянтам с- (перад збегам зычных): садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштур-хнуць, сасмягнуць, сагнуць, сагра-шыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.;

у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго.

Напісанне прыставак су- і са- ў іншых выпадках вызначаецца па слоўніку.

Прыстаўка дыз- ужыва-ецца замест дыс- перад галоснымі.

У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі -с: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юнкцыя, дысгармо-нія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыс-камфорт.

Рэкамендацый адносна напісання прыстаўкі дэз- не было.

Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.

Правілы-1959

Правілы-2008

Пры спалучэнні прыстаўкі, якая канчаецца на зычную, з коранем або другой прыстаўкай, якія пачынаюцца з ненаціскнога і, замест і пішацца ы, напрыклад: сыграць, сыскаць, абымшэлы, зымшыць, абыржавець, абыр-жавелы, а таксама пад націскам у словах сыспаду, спадыспаду.

Аднак галосная і захоўваецца:

1. У словах з прыстаўкамі між- і звыш-, напрыклад: міжірагацыйны, звышіндустры-яльны, звышімклівы.

2. У словах з іншамоўнымі прыстаўкамі і часцінкамі пан-, суб-, транс-, контр, напрык-лад: панісламізм, субінспектар.

Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыхо-дзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспаду, перадын-фарктны, падынтэграваць, разыс-ціся, перадымперскі, перадыс-пытны, субынспектар, дэзынтэг-ратар, дэзынфіцыраваць, дэзын-фармацыя.

Пасля прэфіксоідаў (звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы, звышін-дустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, контрі-гра, суперінтэлект, трансіндыйскі.

Суфіксы

Правілы-1959

Правілы-2008

Рэкамендацый адносна ўжывання суфіксаў -ірава- (-ырава-) не было.

Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

калі без гэтага суфікса ўзнікае амані-мія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, візіраваць – візаваць, будзіраваць – будаваць, газіраваць – газаваць, камандзіраваць – камандаваць, пазіраваць – пазаваць, пасіраваць – пасаваць, тушыраваць – тушаваць, парыраваць – параваць, паніраваць – панаваць, фарміраваць – фармаваць, апаніраваць – апанаваць;

калі дзеяслоў без -ір (-ыр) губляе сваю фармальную і семантычную акрэс-ленасць: шакіраваць, бісіраваць, бравіра-ваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіра-ваць, грасіраваць, курыраваць, лавіра-ваць, дэкарыраваць, сервіраваць, фанта-зіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусі-раваць, татуіраваць і інш.;

калі дзеяслоў мае вузкатэрмінала-гічнае значэнне: манціраваць, пасівіра-ваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаці-раваць, сталіраваць, дэмпфіраваць, юзіраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.

У некаторых выпадках паралельна ўжыва-юцца дзве формы: дэмаскіраваць – дэмаскаваць, акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, калькіраваць – калькаваць, базіраваць – базаваць.