Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Нескладовае й

Правілы-1959

Правілы-2008

Калі злучэнні іо, йо вымаў-ляюцца (у беларускай мове) як адзін склад, тады на пісь-ме яны перадаюцца:

Пасля галосных, як правіла, праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, маёр, Маёраў, Лаёла, маянэз, маяран, маярат.

Аднак у невялікай групе слоў, напісанне якіх вызна-чаецца ў слоўнікавым парад-ку, злучэнне йо захоўваецца, напрыклад: Агайо, Гюйо, Нью-Йорк і інш.

У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабе-ларускіх:

на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, папая.

Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных

Правілы-1959

Правілы-2008

У злучэннях зд, ст. зычныя д, т перад наступнымі н і л не вымаўляюцца і на пісьме не перадаюцца: позна, праязны, выязны, бязлітасны, пачэсны, шаснаццаць, ненавісны, існа-ваць, скарасны, колькасны, абласны, радасны, вусны, капусны, жаласлівы, паслаць, шчаслівы, карыслівы, помслівы.

З а ў в а г а. Злучэнне стн у прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -н- ад назоў-нікаў іншамоўнага паходжан-ня з канцавым ст, захоў-ваецца без змен: баластны, фарпостны, аванпостны, кампостны, кантрастны.

У асобных словах адбылося спра-шчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:

pдн зн: праязны, выязны (параўн.: праезд, выезд) позна, спа-зніцца, Познышаў;

стн – сн: бязлітасны (параўн.: літасць), месны (параўн.: змястоўны, месца);

тое ж у запазычаннях: кантрас-ны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост).

Нескладовае ў і у складовае

Правілы-1959

Правілы-2008

У не скарачаецца:

У пачатку слоў інша-моўнага паходжання, а таксама ў сярэдзіне іх пасля галосных перад зычнымі, калі у ўтварае самастойны склад: праменні уль-трафіялетавыя, соус, кансіліум, дзяржаўны універсітэт, раунд, клоун, прэзідыум, і інш. Калі ж у ў сярэ-дзіне слова самастой-нага склада не ўтва-рае, тады яно скара-чаецца: аўдыторыя, браўнінг, маўзер, аўдыенцыя, паўперы-зацыя.

Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:

пры чаргаванні [у] з [ў]:

у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацелася ўзяць (хацеў ўзяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі “ўра” (крык ура”), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, саўна, фаўна, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур.

Правіла-выключэн-не адносна напісання на канцы запазыча-ных нязменных слоў літар у ці ў не было сфармулявана.

На канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

Правіла адносна фі-наляў -ум, -ус у запа-зычаных словах не было сфармулявана.

Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзі-дыум, кансіліум, радыус, страус, соус і выт-ворных ад іх.