- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
Нацыянальная спецыфіка беларускага маўленчага этыкету ўвасабляецца ў адметных зваротах ветлівасці, этыкетных формулах, якія з’яўляюцца сведчаннем нацыянальнага менталітэту.
Асобную групу выклічнікаў складаюць так званыя формулы маўленчага этыкету:
прывітанні: Добры дзень Вам! Дзень добры! Добры дзень! Прывітанне! Прывет! Маё вітанне! Вітаю цябе (Вас)! Здароў! Здарова! Добры вечар!,
развітанні: Да (хуткай) сустрэчы! Да спаткання! Да пабачэння! Бывай! Пакуль! Бывайце здаровы!,
падзяка: Дзякуй (вялікі, сардэчны, шчыры табе (Вам)! Дзякую (шчыра, сардэчна, вельмі)! Я вельмі (надта, надзвычай, вельмі-вельмі) удзячны табе (Вам) за...! Прымі(-це), калі ласка, падзяку (словы ўдзячнасці)! Дазволь(-це), калі ласка, выказаць табе (Вам) маю ўдзячнасць!,
просьбы: Калі ласка! Зрабіце ласку! Будзьце ласкавы! Прашу Вас!,
прабачэнні: Даруйце (прабачайце, выбачайце), калі ласка! Не крыўдуй(-це), калі што не так! Прашу прабачэння!,
пажаданні: Ад усяго сэрца жадаю табе (Вам)…! Заставайцеся здаровы! Будзьце (бывайце) здаровы! Усяго табе (Вам) добрага (найлепшага)! Жадаю (зычу) табе (Вам)…
Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
У любiмай мове, роднай, наскай, Ах, якiя словы: "Калi ласка!.." Як звiняць яны сардэчнаю струною, Праз усё жыццё iдуць са мною. Трапiць госць у будзень, а цi ў свята: – Калi ласка, калi ласка, ў хату! Не паспелi сесцi пры сустрэчы, Як патэльня засквiрчэла ў печы, Ды i чарка блiснула дарэчы. Бульба, смажанiна i каўбаска, Пакаштуйце, людцы, калi ласка! Хлопец кажа дарагой дзячыне: – Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!.. Эх, жыццё збудуем мы прыгожа, Ўсе з табой нягоды пераможам. Гром грымiць. З нябёсамi размова: – Калi ласка, цёплы дождж вясновы! I не вельмi буйны i не рэдкi – На сады, на пушчы, на палеткi, На грыбы, на ягады, на кветкi... – Калi ласка! – наш зварот бясконцы. Мы гаворым ранiшняму сонцу: – Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары, Радасцю аблашчы нашы твары, Ты ўзнiмi з сабою нашы мары! – Калi ласка!.. – нашай роднай мовы Шчырыя i ветлiвыя словы.
У Беларусі імёны па-бацьку на -віч раней не ўжываліся: яны ўзніклі і ўсталяваліся толькі ў XVIII – ХІХ стст. пад уплывам рускай мовы. На сённяшні дзень пры звароце непасрэдна да чалавека паралельна ўжываюцца канструкцыі “імя + імя па бацьку” і выразы “спадар/спадарыня + імя”, у звароце да аўдыторыі – “шаноўнае спадарства”.
Сінанімічным з’яўляецца ўжыванне формаў звароту на вы і на ты. Першая з іх літаратурная і ўспрымаецца як праява павагі да суразмоўцы. Зварот да незнаёмых людзей на “ты” не адпавядае нормам беларускага моўнага этыкету. Трэба адзначыць, што ў многіх рэгіёнах Беларусі традыцыйным лічыцца зварот на “вы” да старэйшых і паважаных асоб, напрыклад бацькоў, сваякоў.
Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
ЗАДАННЕ 1. Пазнаёмцеся з ацэнкай нацыянальнага характару, зробленай вядомым беларускім культуролагам Э. Дубянецкім. Вызначце, якім чынам асаблівасці нацыянальнага светапогляду адлюстроўваюцца ў моўным этыкеце беларусаў.
Своеасаблівая прыгажосць і непаўторнасць, разнастайнасць краявідаў Беларусі заўсёды аказвалі даволі істотны ўплыў на светаўспрыманне, характар беларусаў. Сапраўды, таямнічы, вечна незмаўкальны шум дрымучых лясоў, шматлікія глыбокія азёры, загадкава-жахлівыя балоты і дрыгва з цягам часу сфарміравалі ў беларусаў багатую фантазію, развітую ўважлівасць, некаторую містычнасць светапогляду, пэўную абвостранасць пачуццяў. Менавіта прырода абумовіла знакамітую працавітасць і вынослівасць беларусаў. Пад уплывам прыродна-геаграфічных фактараў беларусы ва ўсе часіны займаліся ў асноўным сельскагаспадарчай працай, у першую чаргу земляробствам. Менавіта зямля забяспечвала мясцовых жыхароў усім неабходным у жыцці, таму беларусы з вялікай павагай адносіліся да роднай зямлі-карміцелькі.
Беларускі народ канчаткова сфарміраваўся і набыў усе свае адметныя станоўчыя і адмоўныя рысы ў перыяд позняга сярэднявечча (ХIV–ХVI стст.). На працягу наступных стагоддзяў (ХVII–ХХ стст.), безумоўна, у пэўнай ступені змяняўся, эвалюцыяніраваў, аднак у сваіх глыбінных вытоках застаўся ўсё ж аднолькавым, ранейшым. І таму многія рысы, закладзеныя шмат стагоддзяў таму назад, выяўляюцца ў тыповых беларусаў і сённяшняга дня. Да станоўчых рыс беларускага нацыянальнага характару неабходна ў першую чаргу аднесці талерантнасць беларусаў, іх памяркоўнасць, лагоднасць, гасціннасць, дэмакратычнасць, гуманнасць, няпомслівасць, працаздольнасць, мяккасардэчнасць, шчырасць, паэтычнасць душы і яшчэ шэраг іншых прывабных якасцей. Зразумела, многія з гэтых рысаў могуць быць характэрны і для прадстаўнікоў іншых краін свету (асабліва славянскіх).
Адной з самых істотных, вызначальных якасцей беларускага характару трэба лічыць надзвычайную талерантнасць, г. зн. спагадлівасць, цярпімасць беларусаў да прадстаўнікоў розных нацый, канфесій, сацыяльна-саслоўных катэгорый насельніцтва, павагу да людзей з іншым светаўспрыманнем, складам мыслення. І тут перш-наперш варта адзначыць нацыянальную і рэлігійную, а таксама духоўна-інтэлектуальную талерантнасць беларускага народа. Сапраўды, пра яўную ўласцівасць беларусам гэтай рысы можа сведчыць той факт, што на Беларусі практычна ніколі не было моцных канфліктаў на нацыянальна-рэлігійнай глебе. Адлюстраваннем талерантнасці далёкіх продкаў сучасных беларусаў з’яўлялася адначасовае мірнае і працяглае сумеснае жыццё, суіснаванне карэнных жыхароў Беларусі некалькіх веравызнаняў (праваслаўныя, католікі, уніяты) з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей і канфесій (яўрэі-іудзеі, татары-мусульмане і інш.).
Большасць беларусаў ва ўсе часы іх гістарычнага жыцця вызначала і такая адметная, характэрная рыса, як шчырая любоў і павага да зямлі, да роднага кутка, што заўсёды ўражвала шматлікіх іншаземцаў. У Беларускім менталітэце няма схільнасці да бязмежжа, неабсяжных далячынь. Можа таму і склаліся такія народныя выказванні: «Кожнаму куток свій мілы», «Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай», «Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка» і інш.
Звычайна ў беларускім нацыянальным характары ва ўсе часіны, і асабліва ў перыяд войнаў і шматлікіх выпрабаванняў, даволі прыкметна праяўляюцца патрыятычныя пачуцці, гатоўнасць абараняць сваю родную зямлю, Радзіму. Патрыятызм беларусаў адлюстроўваўся не толькі ў іх вуснай народнай творчасці, але і ў канкрэтных практычных дзеяннях, учынках.
Сярод станоўчых рыс беларусаў можна небеспадстаўна падкрэсліць іх досыць моцную рэлігійнасць, прычым з прыкметнай схільнасцю да адпаведнай абраднасці. Пры гэтым нашым продкам звычайна быў уласцівы дуалізм светаўспрымання, які выяўляўся ў тым, што, згодна з беларускімі касмаганічнымі легендамі, Бог прызнаваўся стваральнікам Сусвету, а таксама ўсяго добрага і прыгоднага на зямлі, а творцам усяго шкоднага і варожага чалавеку з’яўляўся чорт, д’ябал.
Набожнасць беларусаў, іх вера ў вышэйшыя духоўныя каштоўнасці значна паўплывалі і на характар сямейных узаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі, мужчынамі і жанчынамі, паміж сваякамі. Найчасцей падобныя кантакты вызначаліся ўзаемнай сімпатыяй, добразычлівасцю і даверлівасцю.У паўсядзённым жыцці беларусы найчасцей ставіліся цярпіма, з павагай да бацькоў, да старых, суседзяў, сваякоў. У сваю чаргу, бацькі з замілаваннем выхоўвалі сваіх дзяцей, прычым усіх іх любілі амаль аднолькава, не вылучаючы асобна нікога. Да якасцей характару беларускага насельніцтва можна небеспадстаўна аднесці таксама дабрадушнасць, лагоднасць, мяккасардэчнасць, добразычлівасць, ветлівасць, няпомслівасць, часам вясёлы нораў. Усе гэтыя якасці сустракаюцца ў народным фальклоры.
Амаль усе людзі, якія прыязджалі на Беларусь, заўсёды лічылі неабходным падкрэсліць, што беларусы – народ шчыры і вельмі гасцінны. Магчыма, гэтая тыповая гасціннасць як бы сінтэзуе, аб’ядноўвае і некаторыя іншыя станоўчыя якасці беларускага народа – талерантнасць, павагу да іншадумцаў, іншаверцаў, памяркоўнасць і г. д. Беларусы нават пры жыццёвых цяжкасцях імкнуліся зрабіць усё магчымае, каб задаволіць гасцей і не выклікаць адмоўных пачуццяў.
Адной з характэрных рыс нацыянальнага характару беларусаў з’яўляецца таксама іх працавітасць, працаздольнасць. Так, некаторыя даследчыкі на падставе параўнальнага аналізу рабілі выснову аб тым, што беларус – гэта па сутнасці самы працавіты чалавек, якога бедная глеба і прырода-мачаха навучылі небываламу цярпенню, бязмежнай гатоўнасці да ўсялякай працы. Беларусы звычайна любоўна адносіліся да земляробства, вельмі старанна апрацоўвалі свае палеткі, агароды, прычым хлопчыкі нярэдка з 13–15 гадоў пачыналі ўжо касіць і араць, а дзяўчынкі прыкладна з таго ж узросту працавалі за кроснамі, хадзілі з сярпом на жніво.
Трэба закрануць і такую рысу беларускай душы, як жыццястойкасць, цягавітасць, своеасаблівую «жылістасць». Сапраўды, нават у самых складаных, неспрыяльных абставінах, калі, здаецца, амаль што немагчыма выжыць (напрыклад, падчас войнаў, эпідэмій і г. д.), беларусы знаходзілі ў сабе такія магутныя жыццёвыя сілы, якія дазвалялі ім пераадолець любыя крытычныя сітуацыі на мяжы жыцця і смерці. У мінулым падарожнікі падкрэслівалі, што там, дзе б прадстаўнікі іншых народаў «апусцілі рукі», беларус, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, будзе ўсё ж «цягнуць», змагацца да апошняга з усялякімі наваламі і няшчасцямі. Яскравым пацвярджэннем гэтай жыццястойкасці, нескаронасці беларусаў могуць лічыцца шматлікія прыклады досыць хуткага аднаўлення палеткаў, сядзіб, урэшце ўсяго традыцыйнага ўкладу жыцця пасля страшэнных войнаў і спусташэнняў. Аднак у любых абставінах свайго існавання беларусы вызначаліся жыццёвым прагматызмам і непераадольным аптымізмам. Спецыфіка самога жыцця і гаспадарання прымушала беларуса быць прагматыкам, г. зн. чалавекам, які заўсёды імкнецца найперш практычнымі дзеяннямі, а не нейкімі абстрактнымі разважаннямі, дасягнуць сваіх мэт, задаволіць свае інтарэсы і схільнасці.
Ва ўсе часіны свайго гістарычнага развіцця ў беларусаў адначасова са станоўчымі рысамі праяўляліся таксама і асобныя адмоўныя бакі нацыянальнага характару. Да апошніх можна аднесці пасіўнасць, апатычнасць, недастатковую рашучасць і прадпрымальнасць, скрытнасць. У пэўным сэнсе сюды можна дадаць яшчэ такія якасці беларусаў, як іх кансерватыўнасць, недаверлівасць, канфармізм, няўпэўненасць у сваіх здольнасцях і сілах, пакорлівасць, празмерную цярплівасць і інш. Аднак тут трэба мець на ўвазе, што асобныя меркаванні аб негатыўных баках беларускай душы з’яўляюцца досыць адноснымі і не могуць, зразумела, быць распаўсюджаны на ўсіх прадстаўнікоў беларускага народа, хаця гэтыя рысы выпрацоўваліся гістарычна і з цягам часу набылі тыповы характар.
Пра склад характару беларусаў можа даць пэўнае ўяўленне і сама беларуская мова, якую два нашы выдатныя песняры вызначалі як «адзенне душы» (Ф. Багушэвіч) і «душу душы народа» (Я. Купала). Некаторыя даследчыкі ўпэўнены, што беларуская мова па прыгажосці і мілагучнасці займае другое месца ў свеце, а вялікі А. Міцкевіч называў яе самай гарманічнай, дасканалай і найменш зменнай з усіх славянскіх моў. На напеўнасць, паэтычнасць і хараство старажытнай крывіцкай (г. зн. беларускай) мовы ў розныя часы звярталі ўвагу Я. Чачот і В. Ластоўскі. Паводле слоў гісторыка У. Пічэты, беларуская народная творчасць з’яўляецца сведчаннем «жывучасці і хараства беларускай мовы, гэтага сапраўднага паказчыка нацыянальна-этнаграфічнай асаблівасці беларуса».
♦ Складзіце міні-слоўнік беларускага моўнага этыкету. Адлюструйце ў ім наступныя формулы: вітанні, звязаныя з пазначэннем часу сутак; вітанні з пажаданнем здароўя; вітанні да таго, хто прыехаў; вітанні да таго, каго даўно не бачылі; працоўныя вітанні; вітанні, адрасаваныя людзям у час яды; вітанні на свята; знаёмства, прадстаўленне; афіцыйныя і сяброўскія запрашэнні: вусныя (па тэлефоне), пісьмовыя; просьба (загад або пажаданне; афіцыйная, сяброўская, да незнаёмых і інш.); формы згоды і адмовы; парады, прапановы; прабачэнне; камплімент, ухваленне; пажаданне, віншаванне; удзячнасць.
