- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
ЗАДАННЕ 1. Прачытайце тэкст. Падбярыце прыклады з тэксту, на якіх можна праілюстраваць арфаэпічныя і арфаграфічныя нормы беларускай мовы.
Варыянт 1. Літаратура – царыца культуры.
Францыск Скарына заснаваў першую ва ўсёй Усходняй Еўропе друкарню.
Статуты Вялікага княства Літоўскага былі першымі ў Еўропе зводамі законаў.
Тры нашы волаты прыгожага пісьменства, пра якіх заўсёды памятае і якіх вельмі шануе наш народ: Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. Кожны беларус ведае, што «Паўлінка» – гэта Купала, «Новая зямля» – гэта Колас, адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі «Вянок» – гэта Багдановіч.
Францішак Багушэвіч з «Дудкай беларускай», «Смыкам беларускім» ды балючым крыкам: «Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі», – наш боль і наша сумленне.
Алесь Гарун, асуджаны царызмам на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры, працуючы вадалівам на баржы, якая плавала па рэках Лена і Віцім, стварае сваю кнігу паэзіі «Матчын дар».
Васіль Быкаў з яго двума дзесяткамі псіхалагічных аповесцяў, якімі захапляліся і захапляюцца ў свеце, застанецца ў нашай культуры навечна, назаўсёды.
А яшчэ ж у нас ёсць Аркадзь Куляшоў з «Новай кнігай» і «Хамуціусам», Міхась Лынькоў з «Векапомнымі днямі» і «Міколкам-паравозам», Максім Танк з добрым тузінам інтэлігентных і па-сялянску мудрых кніг паэзіі, Янка Маўр з «Палескімі рабінзонамі» ды «Сынам вады», Іван Мележ з «Палескай хронікай», Пімен Панчанка з яго бунтоўнай і страснай лірыкай, з радкамі «і сотні салдат у каваных ботах прайшлі па яго спіне», Максім Гарэцкі з кнігамі «Дзве душы», «Віленскія камунары» ды «Браму сэрца свайго адчыняю», Кандрат Крапіва з п’есамі «Хто смяецца апошнім» і «Брама неўміручасці», Янка Брыль з апавяданнямі і лірычнымі мініяцюрамі, з раманам «Птушкі і гнёзды», Змітрок Бядуля з апавяданнямі «Пяць лыжак заціркі», «На каляды к сыну», «Малыя дрывасекі» ды аповесцю «Салавей», Уладзімір Караткевіч з раманам «Каласы пад сярпом тваім» і паэтычнымі кнігамі, Іван Шамякін з пенталогіяй «Трывожнае шчасце» ды шмат якімі раманамі, Іван Чыгрынаў з «Плачам перапёлкі», Барыс Сачанка з «Вялікім Лесам», Вячаслаў Адамчык з цэлым цыклам раманаў, Ларыса Геніюш з важкім томам вершаў «Белы сон» і «Споведдзю», Алесь Пісьмянкоў з кнігаю лірыкі «Я не памру, пакуль люблю».
Плённа працавалі на славу нашай бацькаўшчыны П. Броўка і Я. Скрыган, П. Трус і А. Пысін, П. Пястрак і А. Карпюк, А. Вялюгін і С. Дзяргай, С. Гаўрусёў і Е. Лось, Я. Янішчыц і М. Стральцоў.
Нашу родную літаратуру нельга ўявіць без I. Пташнікава, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага, А. Лойкі, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка, А. Кудраўца, Р. Баравіковай, Г. Далідовіча, А. Разанава, М. Мятліцкага, Ул. Арлова, А. Федарэнкі, Л. Дранько-Майсюка і іншых майстроў з розных пакаленняў. А які россып талентаў, якое багацце імёнаў і твораў у зусім маладой нашай літаратуры!
Варыянт 2. Свае літаратурна-мемарыяльныя музеі маюць класікі – Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч.
Апрача гэтага, Купалу прысвечаны запаведнікі «Вязынка» на Міншчыне і «Ляўкі» на Аршаншчыне – мясціны, дзе нарадзіўся паэт і дзе ён у свой час летаваў.
Працяг Коласаўскага музея ў Мінску – яго філіял на Стаўбцоўшчыне, у які ўваходзяць Мікалаеўшчына, Смольня, сядзібы Акінчыцы ды Альбуць, а таксама літаратурна-этнаграфічныя музеі ў Люсіне на Ганцаўшчыне і ў Пінкавічах на Піншчыне, дзе пісьменнік у маладыя гады настаўнічаў.
Працяг музея М. Багдановіча сягае у Расію, у Ніжні Ноўгарад, дзе працуе музей паэта і пастаўлены яму помнік.
Помнік Я. Купалу ёсць і ў Амерыцы – у Нью-Йорку, у Араў-Парку. У Мінску адчынены музей Петруся Броўкі, у Оршы – Уладзіміра Караткевіча, у Малой Багацькаўцы на Магілёўшчыне – Максіма Гарэцкага, у Жупранах Ашмянскага раёна – Францішка Багушэвіча, у Лапаціне на Піншчыне – Аляксандра Блока, у Дастоеве Іванаўскага раёна – Фёдара Дастаеўскага, у Наваградку – Адама Міцкевіча, у Гародні – Алаізы Ажэшка. Шмат літаратурных музеяў зноў жа прытулілі нашы вёскі і мястэчкі: музей Міхася Лынькова – у Крынках, Кузьмы Чорнага – у Цімкавічах, Івана Мележа – у Глінішчы, Цёткі – у Астрыно, Андрэя Макаёнка – у Журавічах.
Так было, ёсць і будзе. Народ павінен паважаць свой дух і сваю душу. Свае скарбы і свае каштоўнасці... Павінен любіць іх і ганарыцца імі. Бо толькі з імі, са сваёй культурай, ён і будзе цікавы ўсяму дасведчанаму свету.
Гэтую кнігу я знарок заканчваю эсэ пра беларускую культуру і літаратуру. А менавіта з іх, нашых культуры і літаратуры, можна пачынаць усе кнігі, у якіх мы хочам расказаць іншым краінам і народам, як мы жывём, чым займаемся і пра што марым на сваім зялёным лістку, які сціпла і годна, ласкава і з надзеяй прытуліўся да нашай роднай і любай планеты Зямля. (Я. Сіпакоў)
♦ Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Маральна-этычныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе».
ЗАДАННЕ 2. Прачытайце тэкст. Растлумачце ўжыванне знакаў прыпынку ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі.
Варыянт 1. Васіль Быкаў, вядомы ўсяму свету сваім праўдзівым паказам вайны, пакінуў нашым сучаснікам свой запавет:
«Нельга будаваць будучыню без памяці аб мінулым, нельга грэбаваць найвялікшым з чалавечых выпрабаванняў – усенародным подзвігам, які даў людзям векапомны ўрок свабоды і незалежнасці.
І ў гэтай сувязі хочацца ўспомніць тыя свяшчэнныя словы, якія ад імя расстраляных маракоў напісаў у сваёй аповесці Міхаіл Пархомаў: «Мы ведаем, за што ідзём на смерць. За тое, каб наша зямля была свабоднай. Але мы паміраем не толькі за гэта, але і за тое…
Людзі вернуцца з вайны. Многія прыйдуць з ордэнамі. Другія – без. Вернуцца некаторыя з тых, хто быў з намі ў палоне. Дык вось – няхай іх ніхто не папракне за гэта. Хто ведае, быць можа, некаторыя з гэтых былых палонных ваявалі не горш за іншых.
І яшчэ нам хочацца, каб нас не забылі. Мы стаім тварам да твару са смерцю. За намі – голы бульвар. Што ж, пасадзяць новыя таполі. Зямлю, на якой мы стаім, зальюць асфальтам. Па ім будуць хадзіць людзі. Дык няхай яны помняць, што гэта зямля густа паліта нашай жывой крывёю…
Магчыма, што калі-небудзь там, дзе мы стаім, паставяць помнік. Дык няхай ля падножжа гэтага помніка ніколі не вянуць кветкі.
Мы бярэмся за рукі. Жыць застаецца менш за секунду. Я набіраю поўныя лёгкія паветра. І апошняе, пра што я яшчэ паспяваю падумаць, гэта пра тое, што…
Людзям патрэбна вось так моцна трымацца адзін за аднаго…»
Здаецца мне, гэтыя словы здольны ўзрушыць кожнага. Іх немагчыма забыць, бо ў іх – запавет мёртвых жывым, запавет вялікага, амаль сімвалічнага сэнсу». (Васіль Быкаў. Праўдай адзінай)
Варыянт 2. …Сумна і разам з тым велічна днём і ноччу, у вецер і непагоду разносіцца над Белай Руссю звон Хатыні. Бясконцы людскі паток. Моўчкі стаяць людзі ля вянка памяці, пакладзенага на месца пахавання попелу хатынцаў, моўчкі чытаюць яны зварот мёртвых да жывых – чорныя словы на мармуры: «Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернецца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на зямлі, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала!»
І кожны моўчкі падпісваецца пад чорнымі літарамі на белым мармуры, пад словамі клятвы жывых:
«Родныя вы нашы, у смутку вялікім, схіліўшы галовы, стаім перад вамі. Вы не скарыліся лютым забойцам у чорныя дні фашысцкай навалы. Вы смерць прынялі, ды полымя сэрцаў вашай любві да Савецкай Радзімы навек незгасальна. Памяць пра вас у нас назаўсёды, як неўміручая наша зямля і як вечна яркае сонца над ёю!»
Хатынь адна, але сэнс гэтага слова вялізны. Перш за ўсё гэта светлая памяць аб тых, хто заслужыў найбольшае права жыць, але каго няма з намі. Хатынь – гэта мільёны ахвяр мінулай вайны. Гэта – усе, і што не менш важна, гэта яшчэ і кожны. (Васіль Быкаў. Праўдай адзінай)
♦ Назавіце творы беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць змаганне нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ахарактарызуйце іх. Якія вы ведаеце дакументальныя творы аб Вялікай Айчыннай вайне?
ЗАДАННЕ 3. Літаратурна-моўная віктарына.
Прачытайце выказванні. Вызначце, якім спосабам перадаецца чужая мова ў сказах. Растлумачце правілы афармлення цытат.
1) Гора і пакуты нясуць простаму люду і войны:
Войны! Злачынная справа – вайна выклікае
Гнеў мой, і слёзы, і боль.
2) «Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны, // Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы,» – сцвярджае аўтар.
3) «Наша мова для нас святая, – піша аўтар, – бо яна нам ад Бога даная».
4) Гераіня сама адказвае так: «За мной праўда і народ мой, за табой жа – грошы!»
5) Ён «рабіў за двух, на сваім карку цягнуў ярэмца хлебароба, усе свае сілы аддаваў сям’і брата».
6) «Няхай мы – тыя дрэвы ў полі, што стаяць пад ветрам, няхай нахіляюцца галіны ў той бок, адкуль свеціць сонца. Штука ж уся ў тым, як намацаць галінамі гэтае сонца», – сцвярджае герой твора.
7) Пасля сябе чалавек павінен пакінуць след, добрую памяць:
Жывеш не вечна, чалавек,
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло.
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.
8) Рэкі, ва ўяўленні паэта, дапамагалі абараняць радзіму ад ворага:
А вораг находзіў – бязлітасна білі,
Трываць не хацелі абразы і слёз
І разам з Бярозаю катаў тапілі –
Пціч, Друць, Сож.
9) Галоўны герой паэмы – народны ўмелец, пад рукамі якога, «бы ад чараў нейкіх, ажывала нават нежывое».
10) Мова продкаў для паэта вечная, як вечным з’яўляецца жыццё:
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
11) «І ён згарэў – адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць. І ён жывы», – такімі жыццесцвярджальнымі словамі заканчваецца апавяданне.
12) «Не жаночая гэта доля – забіваць», – згодзімся мы з гераіняй гэтай кнігі.
13) Пятрок так і не здолеў пайсці ў валвыканкам за панскай зямлёй: «Не пайду, і ўсё. Не магу я».
♦ З якіх твораў узяты цытаты? Каму належыць аўтарства?
