Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Ракава, Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / Л. Р. Ракава. – Мінск, 2000.

  2. Арлова, Г. П. Беларуская народная педагогіка / Г. П. Арлова. – Мінск, 1993.

  3. Грымаць, А. А. Беларуская народная педагогіка: тэорыя, практыка / А. А Грымаць, Л. М. Варанецкая. – Мінск, 1996.

  4. Грымаць, А. А. Беларуская народная педагогіка ў школе / А. А. Грымаць, Л. М. Варанецкая. – Мінск, 1996.

5. Калачова, І. І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання: Этнапедагагічная спадчына народаў Беларусі / І. І. Калачова. – Мінск: НІА, 1999. – 179 с.

Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка

Пад паняццем культуры маўлення разумецца перш за ўсё яго адпаведнасць прынятым моўным нормам.

Літаратурная норма — агульнапрынятыя правілы, замацаваныя ў маўленчай практыцы і зафіксаваныя ў слоўніках, даведніках, граматыках. У беларускай літаратурнай мове вылучаюць наступныя тыпы нормаў:

  • арфаэпічныя нормы – правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў;

  • акцэнталагічныя – правільная пастаноўка націску;

  • лексічныя – правільнае словаўжыванне;

  • фразеалагічныя – правільнае і дарэчнае ўжыванне ўстойлівых спалучэнняў у агульнапрынятым значэнні;

  • словаўтваральныя – правільнае ўтварэнне слоў у адпаведнасці з прадуктыўнымі і характэрнымі для мовы словаўтваральнымі мадэлямі;

  • марфалагічныя – правільнае ўжыванне словаформаў;

  • сінтаксічныя – правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;

  • пунктуацыйныя – правільная пастаноўка знакаў прыпынку;

  • стылістычныя – выбар моўных элементаў у адпаведнасці з умовамі зносін.

Паняцце нормы звязана з уяўленнем аб правільнасці ўжывання моўнай адзінкі ў дадзенай сітуацыі зносін. Правільным, дапушчальным лічыцца ў мове тое, што адпавядае законам яе развіцця і спрыяе працэсу камунікацыі. Няправільным, недапушчальным – усё, што парушае ўнутраныя законы мовы і перашкаджае выконваць яе асноўную функцыю – быць сродкам зносін.

Характэрнымі асаблівасцямі літаратурнай нормы з’яўляюцца:

  • адносная ўстойлівасць, уласцівая для пэўнага перыяду развіцця мовы;

  • шырокая распаўсюджанасць у маўленчай практыцы;

  • зафіксаванасць у слоўніках, даведніках, падручніках.

Нормы літаратурнай мовы рэгулююцца спецыяльнымі раздзеламі мовазнаўства. Працэс замацавання літаратурнай нормы ў нарматыўных слоўніках і граматыках з мэтай яе далейшага пашырэння называецца кадыфікацыяй.

Літаратурная норма — з’ява гістарычная, зменлівая, абумоўленая развіццём мовы. Тое, што было нормай для пэўнага перыяду развіцця, з часам можа разглядацца, кваліфікавацца як адхіленне ад нормы. Устарэлыя нор­мы з часам могуць станавіцца агульнапрынятымі.

Літаратурная норма можа быць варыянтнай. Варыянтнасць нормы — гэта паралельнае суіснаванне магчымых, раўнацэнных варыянтаў словаўжывання, словаўтварэння. Як правіла, адзін з варыянтаў больш частотны, распаўсюджаны або ўніверсальны. Напрыклад, у сучаснай беларускай мове ўжываюцца: вачыма і вачамі, форм і формаў, песняй і песняю, ядзім. Нормы дапамагаюць літаратурнай мове захоўваць цэласнасць, агульназразумеласць. Дзякуючы ім дасягаецца адзінства мовы, узаемаразуменне ў маўленчых зносінах.