Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Мая Айчына: хрэстаматыя / уклад. В. У. Буткевіч, Н. Г. Ваніна, А. У. Талкачова. – 2-е выд., дап. і перапр. – Мінск : Пачатковая шкоал, 2007. – 192 с.

  2. Рассадин, С. Е. Новое в городской символике Беларуси / С. Е. Рассадин, Г. Жолнеркевич // Архівы і справаводства. – 2000. – № 6.

  3. Рассадзін, С. Я. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі / С. Я. Рассадзін, А. М. Міхальчанка. – Мінск: Беларусь, 2005.

  4. Республика Беларусь. Время действий и преобразований = Republic of Belarus. The time of actions and transformations: фотоальбом / авт. текста Л. Е. Kpиштапович, З. А. Лысенко; пер. на англ. С. Н. Иванов, Б. А. Лигаева; фото П. В. Кострома [и др.]. – Минск: Междунар. центр интеграц. информ. Обществ, пресс-центр Дома прессы, 2007. – 320 с. : ил.

  5. Цітоў, А. К. Геральдыка беларускіх местаў / А. К. Цітоў. – Мінск: Полымя, 1998.

Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка

Мова – неацэнны скарб народа. У жыцці кожнага чалавека яна адыгрывае надзвычай важную ролю. З яе дапамогай чалавек думае, афармляе і выражае свае думкі і пачуцці, яна з’яўляецца сродкам шматбаковых зносін з іншымі народамі, магутным сродкам ідэалагічнага ўздзеяння і выхавання патрыятызму. Кожны аспект чалавечага жыцця звязаны з мовай. Без яе немагчыма існаванне ніякага калектыву, немагчымая вытворчасці, працоўная дзейнасць людзей і наогул існаванне грамадства. У мове адлюстравана ўся мінуўшчына народа і яго гістарычная памяць. Мова забяспечвае гістарычную пераймальнасць духоўнай культуры народа. Усё гэта патрабуе ад нас беражліва і дбайна ставіцца да мову, імкнуцца да найбольш эфектыўнага выкарыстання яе неабмежаваных выяўленчых здольнасцяў, няспынна рупіцца пра павышэнне культуры ўласнага вуснага і пісьмовага маўлення.

Культура маўлення заключаецца таксама ва ўменні дакладна і поўна выражаць любую думку, лагічна разгортваць яе, падбіраць словы, фразеалагічныя звароты і граматычныя формы, найбольшы адпаведныя стылю маўлення, творча выкарыстоўваць моўныя скарбы для выражэння паняццяў з розных галін людской дзейнасці. Чалавек думае з дапамогай мовы і з яе дапамогай афармляе і выказвае свае думкі, таму ўзбагачэнне і ўдасканаленне ўласнага маўлення – гэта развіццё і ўдасканаленне свайго лагічнага мыслення.

Культура маўлення, абапіраючыся на здабыткі моўнай культуры прадугледжвае не толькі адпаведнасць вуснага ці пісьмовага маўлення нормам літаратурнай мовы, але і маўленчае майстэрства асобы. З улікам гэтага вылучаюцца наступныя камунікатыўныя якасці культуры маўлення:

  • Правільнасць маўлення – гэта яго пабудова згодна з нормамі літаратурнай мовы.

  • Дакладнасць маўлення — гэта адпаведнасць выказвання рэчаіснасці. Пры дакладным маўленні думка прамоўцы выражаецца найбольш аптымальна з пункту гледжання зместу выказвання, яго аб’ему, а таксама выбраных моўных сродкаў.

  • Лагічнасць маўлення – гэта сэнсавая несупярэчлівасць выказвання і яго адпаведнасць законам правільнага мыслення.

  • Чысціня маўлення — гэта поўнае і гарманічнае выкарыстанне ўнутраных рэсурсаў мовы ў камунікацыі. Чыстае маўленне заўсёды выклікае найлепшае эстэтычнае ўражанне ў носьбітаў мовы.

  • Багацце маўлення — гэта ўменне выкарыстоўваюць разнастайныя сінанімічныя сродкі ў розных маўленчых сітуацыях.

  • Выразнасць маўлення – гэта такі выбар моўных сродкаў і пабудова выказвання, пры якім маўленне найбольш эфектыўна дасягае сваіх камунікатыўных мэтаў.

  • Дарэчнасць маўлення – гэта яго адпаведнасць стылю, жанру выказвання, а таксама адметнасці камунікацыйнай сітуацыі.

Трэба адзначыць, што названыя якасці культуры маўлення цесна ўзаемазвязаны. Парушэнне адной з гэтых рысаў аўтаматычна вядзе да парушэння іншай. Так, напрыклад, нелагічнасць выказвання адразу адаб’ецца на дакладнасці і выразнасці маўлення. У сваю чаргу правільнасць маўлення немагчымая без яго чысціні і багацця.

Культура мовы прадугледжвае дбайнае стаўленне да чысціні мовы, яе прыроднай красы. Неаспрэчна і тое, што носьбіт высокай агульнай культуры ніколі не дазволіць сабе засмечваць маўленне, псаваць мову, якой ён карыстаецца, парушаць яе ўнутраныя законы. Скалечаная, папсаваная мова толькі прыніжае чалавека, прымітывізуе яго мысленне, перашкаджае яго інтэлектуальнаму росту. Таму справядліва кажуць, што культура роднай мовы – гэта важны паказчык агульнай культуры чалавека.