- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
Афіцыйна-дзелавы стыль выкарыстоўваецца ў сферы службовых зносін, прававой і адміністрацыйнай дзейнасці, грамадскіх афіцыйна-дзелавых зносінах, дзяржаўнай і вытворчай дзейнасці. У складзе гэтага стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (жанры: закон, указ, статут); 2) дыпламатычны (жанры: нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (жанры: акт, распараджэнне, загад, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).
Паколькі гэты стыль абслугоўвае афіцыйную сферу зносін, яму ўласціва імкненне да максімальнай выразнасці, паслядоўнасці, лагічнасці, дакладнасці выкладу фактаў, адназначнасці фармулёвак. Для выканання распараджэнняў і прадпісанняў іх неабходна адназначна разумець. Недастаткова дакладныя і зразумелыя фармулёўкі ў законах, афіцыйных і камерцыйных дакументах могуць выклікаць не толькі самыя розныя непаразуменні, але і матэрыяльныя страты. На жаль, афіцыйныя дакументы часам не адпавядаюць гэтым цалкам абгрунтаваным патрабаванням зразумеласці і даступнасці. Сярод галоўных прычын трэба згадаць свядомае ўскладненне выказвання (на думку некаторых аўтараў афіцыйных дакументаў, занадта простыя фармулёўкі прыніжаюць іх статус).
Афіцыйна-дзелавы стыль належыць да кніжных стыляў і пераважна функцыянуе ў форме пісьмовага маўлення і не арыентаваны на вусную форму выкладу, напрыклад: указ, загад, пастанова, інструкцыя, дзелавыя лісты, кодэксы i г. д.
Што датычыцца вуснай яго разнавіднасці, то яна набліжаецца да гутарковага стылю і мае некаторыя яго асаблівасці. Для вуснага маўлення характэрны такія разнавіднасці афіцыйна-дзелавога стылю, як даклад, інструктаж, выступленне на судовым працэсе i г. д. Хоць яны i абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў i выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова – цяжкая для вуснага ўспрымання.
Адметнай рысай афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так i моўныя сродкі. Аднатыпнасць i паўтаральнасць афіцыйна-дзелавых сітуацый (прыняцце законаў, указаў, пастаноў; афармленне грамадзянскіх актаў у юрыдычных кансультацыях; залічэнне на працу, зварот да кіраўніка з просьбай або прапановай; аб’яўленне падзякі або вымовы, спагнання i інш.) патрабуюць такога ж аднатыпнага, стандартнага афармлення. Існаванне адпаведных формаў для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства. Вялікае значэнне стандартызацыя набывае пры машыннай апрацоўцы дзелавой карэспандэнцыі.
Паводле адзінай дзяржаўнай сістэмы справаводства, дакументы па ступені рэгламентацыі падзяляюцца на тры групы:
1) дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы – пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш. (рыхтуюцца друкаваным спосабам, а той, хто піша, павінен толькі ўнесці ў ix патрэбную iнфармацыю);
2) дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці – даведка, заява, квітанцыя, дагавор, даверанасць i інш.);
3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі i форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя – характарыстыка, рэкамендацыя, дзелавыя пісьмы партнёраў у вытворчасці і інш.
Графічнае афармленне дзелавых тэкстаў садзейнічае дакладнасці i яснасці: падзел на часткі, іх лічбавае абазначэнне, размяшчэнне. Для забеспячэння звязнасці і празрыстасці афіцыйна-дзелавых тэкстаў іх змест часта падаецца ў форме параграфаў і пунктаў.
Афіцыйна-дзелавому стылю ўласціва стылістычная аднароднасць i строгасць, аб’ектыўнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, суб’ектыўнай ацэначнасці i размоўнасці, імператыўнасць (наяўнасць загаду ці забароны), стандартызацыя, афіцыйнасць, дакладнасць, дакументальнасць, канкрэтнасць, лагічнасць. У гэтых адносінах дадзены стыль набліжаецца да навуковага. Тэрміналогія афіцыйна-дзелавога стылю ў выніку практычнай накіраванасці, як правіла, менш абстрактная, чым навуковая. Шырока выкарыстоўваюцца стандартныя сродкі выражэння, якія ўжываюцца i ў iншых стылях (напрыклад, у навуковым), але там яны абмяжоўваюцца асобнымі словамі, выразамі, зваротамі, кампазіцыйнымі схемамі. У афіцыйна-дзелавым стылі стандартызацыя закранае не асобныя элементы, а ўвесь дакумент у цэлым.
Адметная рыса гэтага стылю – шырокае выкарыстанне так званых канцылярызмаў і штампаў. Канцылярызмам прынята называць такую лексіка-фразеалагічную (а таксама сінтаксічную) адзінку, якая ўзнаўляецца ў афіцыйна-дзелавым стылі i абазначае часта паўтаральныя ciтуацыі або распаўсюджаныя паняцці. У выніку стандартызаванасці канцылярызмы супрацьпастаўлены індывідуальна-аўтарскім сродкам. У афіцыйна-дзелавым стылі пераважае выкарыстанне стандартных сродкаў, у той час як індывідуальна-аўтарскія ў некаторых жанрах (зводкi, пасведчанні, даведкі i інш.) зведзены да мінімуму.
Афіцыйна-дзелавы стыль з’яўляецца замкнёнай сістэмай, для якой не характэрна ўключэнне элементаў іншых стыляў, акрамя нейтральных i кніжных. Моўныя асаблівасці гэтага стылю абумоўлены спецыфікай тых сфер грамадскага жыцця, якія ён абслугоўвае.
На лексічным узроўні афіцыйна-дзелавому стылю характэрна ўжыванне слоў-канцылярызмаў, устарэлых слоў, тэрмінаў, наменклатурных найменняў, нейтральнай і міжстылявой лексікі, складанаскарочаных слоў, графічных скарачэнняў і г.д; абмежаванасць эмацыянальнай лексікі. У ім шырока выкарыстоўваецца абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная (у тым ліку і грамадска-публіцыстычная) лексіка. Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.
Даследчыкі вылучаюць спецыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:
назвы асоб па ix функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах: арандатар, кватэранаймальнік, ісцец, сведка, падрадчык, усынавіцель, спажывец;
назвы дакументаў: загад, паведамленне, пратакол, інструкцыя, службовае пісьмо, тэлефанаграма, даведка;
абазначэнні частак дакумента, разнастайных дзеянняў асоб, службовых працэдур па ўзгадненні i зацвярджэнні: парадак дня, дадатак, прысутнічалі, слухалі, пастанавілі, загадваю, не пярэчу;
словы-канцылярызмы, г. зн. такія лексічныя адзінкі, якія па-за межамі афіцыйна-дзелавога стылю не ўжываюцца: вышэйпамянёны, вышэйадзначаны, ніжэйпададзены, прад’яўляльнік, ануляваць;
архаічныя, устарэлыя словы, якія актыўна ўжываюцца ў дыпламатычных зносінах: пан (naнi), Яго Высокасць, маем гонар паведаміць, прыміце запэўненні ў пашане i т. п.
Шырока ўжываюцца складанаскарочаныя словы, пераважна назвы ўстаноў (афіцыйна прынятыя): БелТА, БДТУ і г. д. У пісьмовай форме афіцыйна-дзелавога стылю выкарыстоўваюцца шматлікія графічныя скарачэнні: экз. (экземпляр), вул. (вуліца), ф-ка (фабрыка), р-н (раён), вобл. (вобласць), нам. (намеснік), праф. (прафесар), гл. (глядзі), др. арк. (друкаваны аркуш).
Актыўна выкарыстоўваюцца ў дзелавых тэкстах аддзеяслоўныя назоўнікі, якія надаюць выказванню стрымана-строгую, “халодную” танальнасць: уніфікацыя, стандартызацыя, утрыманне, пагадненне, захоўванне, устанаўленне, зацвярджэнне, размеркаванне.
Не ўласцівы афіцыйна-дзелавому стылю словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, стылістычна зніжаныя i стылістычна ўзвышаныя словы (за выключэннем разнастайных выразаў этыкету, дзе гэтыя словы страчваюць ацэначнасць), жаргонныя i дыялектныя словы.
Устойлівыя словазлучэнні ў афіцыйна-дзелавым стылі таксама пазбаўлены вобразнасці і эмацыянальнасці, яны часта выкарыстоўваюцца ў назвах дакументаў (пасведчанне аб нараджэнні, атэстат аб сярэдняй адукацыі, пасведчанне аб заключэнні шлюбу), у якасці стандартных канструкцый (у мэтах забеспячэння; на аснове вышэйпададзенага; адзначаны наступныя недахопы; заслухаўшы i абмеркаваўшы; у сардэчнай, таварыскай абстаноўцы).
На марфалагічным узроўні ў першую чаргу неабходна адзначыць высокую частотнасць iменныx часцін мовы. Найбольшай ужывальнасцю вылучаюцца назоўнікі, асабліва аддзеяслоўныя. Яны могуць уваходзіць ва ўстойлівыя спалучэнні (пастаноўка пытанняў, размеркаванне абавязкаў, уручэнне ўзнагарод), а таксама ў назвы дакументаў i ix частак (пастанова, рашэнне, удакладненне). Характэрны аддзеяслоўныя назоўнікі з прэфіксам не-: незварот, невыкарыстанне, непрымяненне, невыкананне.
Назоўнікі, якія абазначаюць пасаду ці званне, звычайна выкарыстоўваюцца ў форме мужчынскага роду: супрацоўнік міліцыі М. I. Савельева, доктар філалагічных навук Ф. Т. Іванова.
Адметная прымета дакументаў – ужыванне складаных адыменных прыназоўнікаў (у мэтах, у адпаведнасці, у адносінах, у сувязі), а таксама састаўных злучнікаў (у выніку чаго, з прычыны таго што, для таго каб, у выніку таго што). Стылістычная афарбоўка выяўляецца пры ix параўнанні ў аналагічнай сітуацыі з простымі прыназоўнікамі i злучнікамі (у мэтах падрыхтоўкі – каб падрыхтаваць; з прычыны таго што стаяла сухое надвор’е – праз сухое надвор’е).
Афіцыйна-дзелавы стыль вылучаецца пашыранасцю ў ім інфінітываў, напрыклад: Неабходна сканцэнтраваць сілы і сродкі на прыярытэтных напрамках навукі і тэхнікі, выйсці на шырокае практычнае ўкараненне навуковых распрацовак, здольных зябяспечыць актыўнае абнаўленне вытворчасці і павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі (Канцэптуальныя асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы).
Сярод дзеяслоўных формаў сустракаюцца формы цяперашняга часу ў своеасаблівым значэнні (цяперашні прадпісання): Агульнаадукацыйныя школы, прафесіянальна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, дашкольныя і іншыя ўстановы сістэмы адукацыі ў залежнасці ад іх падпарадкавання мясцовым Саветам народных дэпутатаў (раённым, гарадскім, абласным) рэгіструюць статуты ў адпаведных органах адукацыі (раённых, гарадскіх, абласных).
Не ўласцівы стылю выклічнікі, а таксама займеннікі 1-й i 2-й асобы i адпаведныя ім асабовыя формы дзеяслова.
На сінтаксічным узроўні гэтаму функцыянальнаму стылю характэрны апавядальны характар мовы, абмежаванасць пытальных і клічных сказаў, строгі і пэўны парадак членаў сказа, выкарыстанне простых і складаных канструкцый, канструкцый з адыменнымі прыназоўнікамі і аддзеяслоўнымі назоўнікамі, высокая частотнасць дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў, выкарыстанне складаных злучнікаў у складаназалежных сказах, адсутнасць простай і няўласна-простай мовы.
Сінтаксіс афіцыйна-дзелавога стылю ўвогуле характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, “халоднасцю”. Простыя сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя, пераважна развітыя, з прамым парадкам слоў, г. зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначальным словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца. Сказы характарызуюцца таксама наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных i ўстаўных канструкцый.
Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя i інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабходнасці (даручыць старасце групы, неабходна павысіць, дазволіць студэнтам), а таксама залежныя звароты тыпу: даклад быў выслуханы з вялікай увагай; быў абраны ў члены прафсаюзнага бюро.
Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, у даручэнні, распісцы пасля займенніка “я” неабходна назваць прозвішча, імя i імя па бацьку, месца пражывання.
Выказванне ў дзелавой сферы вядзецца, як правіла, не ад асобы таго, хто гаворыць ці піша, а ад групы асоб, якія надзелены пэўнымі паўнамоцтвамі. У гэтых адносінах выключэннем з’яўляюцца загады, заявы, дакладныя. Аднак i ў такіх дакументах, калі тэкст пішацца ад першай асобы (напрыклад, у загадах – Загадваю...; у рэзалюцыях – Не пярэчу...), аўтар выступае ў якасці прадстаўніка пэўнай групы людзей, установы, прадпрыемства.
У сувязі з тым што ў афіцыйна-дзелавым стылі патрабуецца асаблівая лагічнасць, паслядоўнасць і дакладнасць развіцця думкі, шырока выкарыстоўваюцца складаныя сказы, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі (у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, шляхам, дзякуючы, згодна з, у святле). Наогул у афіцыйна-дзелавым стылі з-за яго тэматычнай абмежаванасці ўжываюцца звычайна ўстойлівыя сродкі моўнага выражэння і спецыфічныя кампазіцыйныя прыёмы будовы маўлення.
У афіцыйна-дзелавым стылі ўсе лексічныя, граматычныя і кампазіцыйныя асаблівасці маўлення склаліся аб’ектыўна, па традыцыі і з’яўляюцца натуральнымі менавіта для гэтага стылю маўлення. Неабходна ведаць і захоўваць яго стылістычныя нормы. Нельга пагадзіцца з тымі, хто схільны лічыць афіцыйна-дзелавы стыль, мову канцылярскіх дакументаў пародыяй на літаратурную мову. Выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўных і вобразных сродкаў мовы ў афіцыйна-дзелавым стылі такая ж недарэчнасць, як выкарыстанне сродкаў гэтага стылю ў іншых. Канцылярызмы, штампы і падобныя сродкі афіцыйнай мовы могуць ужывацца ў іншых стылях толькі з пэўнымі стылістычнымі мэтамі.
Звярніце ўвагу на тое, што кампазіцыя і рэквізіты афіцыйны-справавых тэкстаў дакладна вызначаны дзяржаўнымі стандартамі і інструкцыямі па справаводстве:
отдельные положения Гражданского Кодекса Республики Беларусь (статья 161 «Письменная форма сделки», статья 404 «Форма договора»),
нормы Гражданского Процессуального и Хозяйственного Процессуального Кодексов о письменных доказательствах (статьи 192 и 84 соответственно),
Закон Республики Беларусь «Об электронном документе и электронной цифровой подписи» (вступает в силу с января 2011 г.)
Государственный стандарт Республики Беларусь – СТБ 1221-2000 «Документы электронные. Правила выполнения, обращения и хранения» (утвержден и введен в действие постановлением Госстандарта Республики Беларусь от 22.05.2000 № 14)
Закон Республики Беларусь «О Национальном архивном фонде и архивах в Республике Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 4, 2/11)
Типовое положение об архиве электронных документов организации (утверждено постановлением Комитета по архивам и делопроизводству при Совете Министров Республики Беларусь 29 апреля 2004 г. № 5; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г. № 8/10967)
Дзяржаўны стандарт СТБ 6.38 -2004 Рэспублікі Беларусь. Унiфiкаваныя сiстэмы дакументацыi Рэспублiкi Беларусь. Сiстэма арганiзацыйна-распарадчай дакументацыi. Патрабаваннi да афармлення дакументаў;
Постановление Министерства юстиции Республики Беларусь от 19.01.2009 N 4 "Об утверждении Инструкции по делопроизводству в государственных органах и организациях Республики Беларусь"
ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА
Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
тэма “Галоўныя сімвалы дзяржавы”
ЗАДАННЕ 1. Назавіце характэрныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю ў наступным тэксце. Вызначце яго падстыль і жанр.
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь
Словы М. Клiмковiча, У. Карызны
Музыка Н. Сакалоўскага
Мы, беларусы – мiрныя людзi,
Сэрцам адданыя роднай зямлi,
Шчыра сябруем, сiлы гартуем
Мы ў працавiтай, вольнай сям’i.
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
Разам з братамi мужна вякамi
Мы баранiлi родны парог,
У бiтвах за волю, бiтвах за долю
Свой здабывалi сцяг перамог!
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
Дружба народаў – сiла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвiся ў ясныя высi,
Сцяг пераможны – радасцi сцяг!
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
ЗАДАННЕ 2. Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль, падстыль, жанр.
Варыянт 1. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўцы (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (вохра) колер.
Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Варыянт 2. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых прамянях сонца над зямным шарам. Зверху контура знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: «Рэспублiка Беларусь». (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Варыянт 3. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасцi з артыкулам 19 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн з`яўляюцца сiмваламi яе дзяржаўнага суверэнiтэту.
Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь была пастаўлена задача стварыць гiмн новай, незалежнай Беларусi. У якасцi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт краiны зацвердзiў твор на музыку Н. Сакалоўскага i словы М. Клiмковiча, У. Карызны.
У новым Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь захавана музыка Н. Сакалоўскага, якая сiмвалiзуе пераемнасць гiстарычных традыцый беларускага народа, карыстаецца папулярнасцю i павагай у прадстаўнiкоў розных пакаленняў грамадзян краiны i па сваiх мастацкiх якасцях адпавядае ўсiм патрабаванням, прад’яўляемым да гiмнiчных твораў.
З прапанаваных варыянтаў тэкстаў гiмна на музыку Н. Сакалоўскага камiсiя i грамадскасць аддалi перавагу вершу М. Клiмковiча i У. Карызны. Захоўваючы адпаведнасць меладычным i рытмiчным асаблiвасцям музыкi Н. Сакалоўскага, гэты паэтычны твор у той жа час адлюстроўвае новыя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя ўмовы развiцця Рэспублiкi Беларусь як суверэннай, мiралюбiвай дзяржавы, падкрэслiвае патрыятызм i працавiтасць яе грамадзян, сяброўскiя адносiны памiж прадстаўнiкамi ўсiх нацыянальнасцей, якiя жывуць у нашай краiне.
Гэтым жа Указам Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь, якое вызначае статус гiмна, умовы i правiлы яго выканання i выкарыстання.
Зацвярджэннем Дзяржаўнага гiмна завяршыўся працэс фармiравання дзяржаўнай сiмволiкi Рэспублiкi Беларусь. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
ЗАДАННЕ 3. Ахарактарызуйце моўныя асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю на прыкладзе дадзенага тэксту. Вызначце тып маўлення.
Гарадская сімволіка. У адпаведнасці з законам «Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь – горада Мінска» Мінск атрымаў права мець свае афіцыйныя сімвалы – герб, сцяг і гімн. Рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 27.3.2001 г. зацверджана гарадская сімволіка і палажэнне аб гербе і сцягу горада Мінска. Герб горада Мінска ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога знаходзіцца выява Божай Маці на сярэбраным воблаку ў чырвона-сінім адзенні, два анёлы і два херувімы. Сцяг горада Мінска ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру ў адносінах шырыні да даўжыні 2:3, у цэнтры на пярэднім баку палотнішча змешчана выява гербавай эмблемы горада. Шырыня выявы гербавай эмблемы павінна складаць 2/5 даўжыні палотнішча сцяга. Эталон сцяга горада Мінска выкананы з тканіны і пастаянна захоўваецца ў Мінскім гарадскім выканкоме. Там жа захоўваецца і эталон каляровай і графічнай выявы герба горада. Гімнам горада Мінска стала «Песня пра Мінск» (словы Ігната Панкевіча, музыка Уладзіміра Алоўнікава), якая была зацверджана рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 25.10.2001 г.
У артыкуле 5 Статута горада вызначаны Дзень горада Мінска як агульнагарадское свята, якое адзначаецца штогод у другую суботу верасня. У 2001 г. ўпершыню мінчане адсвяткавалі яго ў верасні. У папярэднія гады Дзень горада адзначаўся 3 ліпеня.
Паводле артыкула 6 Статута горада Мінска гарадскі выканаўчы камітэт грамадзяніну Рэспублікі Беларусь за асаблівыя заслугі ў развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы, навукі і культуры горада, а таксама замежнаму грамадзяніну за выдатны ўклад у развіццё горада можа прысвойваць званне «Ганаровы грамадзянін горада Мінска». 1.12.1999 г. адбылася чарговая ўрачыстая цырымонія прысваення гэтага звання. Сярод узнагароджаных былі былы кіраўнік Мінскага аўтамабільнага завода Міхаіл Лаўрыновіч, будаўнік Віктар Міцкевіч і кампазітар Ігар Лучанок. (У. А. Бабкоў, А. У. Рубанаў, С. В. Барыс)
♦ Падрыхтуйце паведамленні пра сімволіку іншых гарадоў Беларусі.
Заданне 4. Выпішыце з тэксту словы і выразы, характэрныя для афіцыйна-дзелавога стылю.
У беларускай мове для абазначэння мясцовасці, тэрыторыі, краю, якія маюць пэўныя межы, кіруюцца самастойным урадам і дзе жыве пэўны народ, звычайна ўжываюцца сінонімы дзяржава, краіна, а часам – край і зямля. Але абсалютныя сінонімы сустракаюцца даволі рэдка, звычайна яны адрозніваюцца значэннем (адценнямі значэння) або неаднолькавыя па стылістычнай афарбоўцы. Апошняе значыць, што яны выкарыстоўваюцца ў розных функцыянальных стылях літаратурнай мовы (ці маўлення), дзе агульны кірунак адбору і ўжывання моўных сродкаў вызначаецца мэтай і сферай зносінаў, а таксама іншымі фактарамі, напрыклад кантэкстам. Адзначым адразу, што словы край і зямля ў найменшай ступені сінанімічныя слову дзяржава, асабліва па сваёй стылістыцы; яны пераважна ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры і ў паэтычным маўленні (прыклад з Гімна Рэспублікі Беларусь: Слаўся, зямлі нашай светлае імя). Больш поўныя сінонімы – словы дзяржава і краіна, якія супадаюць у значэнні ‘незалежная, самастойная краіна, дзяржава’. Апрача таго, лексема краіна мае значэнне ‘мясцовасць, тэрыторыя’, а дзяржава – ‘асноўная палітычная арганізацыя грамадства на чале з урадам і яго органамі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца кіраванне, абарона эканамічных і сацыяльных структур, ахоўваецца існуючы лад шляхам падпарадкавання класава-антаганістычных сіл’. Дзяржава па значэнні суадносіцца з рус. государство, держава, а краіна – з рус. страна. Адпаведна свайму значэнню слова дзяржава ўваходзіць ва ўстойлівыя словазлучэнні: вялікія дзяржавы, каланіяльныя дзяржавы, імперыялістычныя дзяржавы, незалежная або суверэнная дзяржава і г. д. Лексема краіна мае больш шырокую спалучальнасць, мы можам сказаць родная, прамысловая, развітая, маляўнічая, паўночная краіна і г. д. Але паколькі яны супадаюць у значэнні ‘дзяржава’, то часам і ў спалучэннях з прыметнікамі могуць узаемазамяняцца: суверэнная дзяржава (краіна), заходняя дзяржава (краіна). Як відаць з прыкладаў, слова краіна больш вольнае стылістычна, яно можа быць аднесена да нейтральнага, агульнаўжывальнага пласта літаратурнай мовы, а слова дзяржава, паколькі адно з яго значэнняў указвае на грамадска-палітычны лад, структуру, больш характэрнае для афіцыйнага, публіцыстычнага або навуковага стылю: Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава (арт. 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь); Аргенціна – дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы (артыкул «Аргенціна» ў 1-м томе Беларускай Энцыклапедыі). (Р. Малько)
