
- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
Асноўным патрабаваннем да мовы навукі з’яўляецца сцісласць выкладу і дакладнасць фармулёвак. У сувязі з гэтым для навуковага маўлення характэрна насычасаць спецыяльнымі тэрмінамі і скарачэннямі. Тэрмін – гэта лексічная адзінка, якая абазначае паняцце спецыяльнай галіны чалавечай дзейнасці (навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д.). Тэрміны ўводзяцца для дакладнага апісання такіх паняццяў. Вялікая колькасць тэрмінаў у прафесійным маўленні тлумачыцца тым, што яны па сваёй прыродзе з’яўляюцца найбольш рухомым пластом слоўнікавага складу мовы.
У параўнанні з іншымі лексіка-семантычнымі адзінкамі тэрмін мае свае адметныя рысы:
адназначнасць і яго суаднесенасць з пэўным паняццем;
дакладнасць, якая замацоўваецца ў слоўніках;
адсутнасць экспрэсіі,
сістэмнасць, якая праяўляецца ў яго суаднесенасці з паняційным апаратам пэўнай навукі.
Засваенне спецыяльнай тэрміналогіі – адна з асноўных задач прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.
Тэрміналагічная лексіка разнародная паводле свайго паходжання. Крыніца ўзнікнення тэрмінаў залежыць ад спецыфікі канкрэтнай галіны ведаў. Так, напрыклад, у медыцынскай тэрміналогіі асноўны пласт складаюць словы грэчаскага або лацінскага паходжання, у інфарматыцы – англійскага, тэрміналогія інжынерна-тэхналагічных дысцыплін арганічна спалучае сродкі роднай мовы з запазычанай лексікай. Беларуская мова характарызуецца адкрытасцю да інтэрнацыянальнай тэрміналогіі і грунтоўна распрацавана да большасці спецыяльных дысцыплін.
У сучасных умовах рэзка ўзрастае роля крэатыўных здольнасцей спецыялістаў, занятых у розных галінах вытворчасці. Аб’ектыўная сітуацыя рынку працы мае патрэбу ў ініцыятыўных, творчых, кампетэнтных спецыялістах. Ужо незваротна мінулі часы, калі працаўнікі маглі адседзець свой рабочы час, і паўсюль панаваў так званы “культ пасрэднасці”. Сучасныя сістэмы менеджменту якасці, якія актыўна ўкараняюцца на большасці прадпрыемстваў і арганізацый, дазваляюць ацэньваць асабісты ўклад у працу кожнага супрацоўніка, яго здольнасць самастойна вырашаць праблемы.
У сувязі з гэтым творчыя магчымасці будучых спецыялістаў трэба больш актыўна развіваць падчас прафесійнай падрыхтоўкі ў вышэйшай школе. Сёння станаўленне творчай прафесійнай дзейнасці неабходна ажыццяўляць выключна на асобаснай аснове, развіваючы гатоўнасць да творчасці ў самых розных сферах жыццядзейнасці. Найважнейшай умовай мэтанакіраванай працы па развіцці інтэлектуальных здольнасцяў асобы з’яўляецца арганізацыя ўласнай творчай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, навукова-даследчай дзейнасці.
Навукова-даследчая дзейнасць прадугледжвае папярэднюю падрыхтоўку (вызначэнне тэмы і назвы даследчай работы). Пасля гэтага неабходна сфармуляваць мэту (асноўны напрамак даследчыцкай дзейнасці), задачы (канкрэтызацыя мэты), аб’ект (матэрыял, на якім праводзіцца даследаванне) і прадмет (аспект праблемы).
Асноўнымі відамі навукова-даследчых работ з’яўляюцца навуковыя артыкулы, рэфераты, даклады, праекты.
Важным этапам з’яўляецца бібліяграфічная праца з даведачнымі выданнямі, апрацоўка і адбор літаратуры, занатоўванне.
Вылучаюць наступныя віды запісаў: цытата (даслоўная вытрымка з тэксту, выказванне аўтара, якое прыводзіцца для пацвярджэння думак і меркаванняў), пры гэтым пасля цытаты робіцца адпаведная спасылка на аўтара; анатацыя (кароткае заключэнне і вывады работы), тэзісы (асноўныя палажэнні і думкі работы), канспект (кароткі або падрабязны перапрацаваны аўтарам пісьмовы выклад зместу крыніцы).
Заключны этап падрыхтоўкі навуковай працы зводзіцца да напісання плана навукова-даследчай работы (па форме планы бываюць простыя і складаныя). Асаблівасцю складаных планаў з’яўляецца тое, што яны маюць падпункты, якія тлумачаць змест асноўных загалоўкаў.
Істотным элементам прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў з’яўляюцца навыкі публічнага выступлення (на семінарах, навуковых канферэнцыях). Варта кіравацца наступнымі парадамі:
Неабходна папярэдне прадумаць усе дэталі вуснага выступлення і не разлічваць на імправізацыю.
Трэба старанна дастасоўваць аб’ём выказвання да рэгламента.
Кожнае выступленне павінна мець пачатак, галоўную частку і заключэнне. Заканчэнне мае вельмі важнае значэнне для эфектыўнасці прамовы.
Неабходна скласці сціслы план прамовы, зазначыўшы ў ім інфармацыю, якая патрабуе дакладнасці (даты, статыстычныя звесткі, крыніцы).
Неабходна дбайна ставіцца да знешняй формы выступлення, у тым ліку да выгляду самога выступоўцы.
Неабходна навучыцца кантраляваць сваё хваляванне, але трэба мець на ўвазе, што пэўнае хваляванне падчас публічнага выступлення – гэта натуральна.
Сачыце за жэстыкуляцыяй падчас прамовы. Яна павінна быць натуральнай і адпавядаць тэмпу прамовы.
Рэгулюйце гучнасць голасу ў залежнасці ад аб’ёму памяшкання і велічыні аўдыторыі.
Звяртайцеся да людзей, спабуйце наладзіць з імі дыялог, гаварыце ўпэўнена і спакойна. Пры выступленні глядзіце на групы людзей, а не на адну і тую ж асобу, каб усе мелі былі перакананы, што Вы звяртаецеся да іх асабіста.
Не спрабуйце змясціць максімум інфармацыі ў кароткім часе.
Прамаўляйце не словамі, а фразамі, завяршаючы кожную з іх. Чым большая аўдыторыя, тым карацейшымі павінны быць выказванні.
Належную ўвагу звярніце на разнастайнасць моўных канструкцый выступлення. Аўдыторыя не павінна стамляцца ад манатоннасці.
Кантралюйце рэакцыю аўдыторыі і назірайце за ёй. Не дазваляйце парушаць план выступлення.
Старанна абдумвайце адказы на пытанні – яны павінны быць слушнымі, сціслымі і адназначнымі.
Падкрэсліце высновы выступлення інтанацыйна. Заключэнне павінна падсумоўваць найважнейшыя моманты выступлення і яго асноўную думку.
Абавязкова падзякуйце слухачам за ўвагу і актыўнае абмеркаванне выступлення.