Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
31.12.2019
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

Правілы-1959

Правілы-2008

Захоўваюць у першай частцы о таксама словы на: фота- (фота-картка, фотакопія, фотаздымак і г. д., але: фатаграфія і вытвор-ныя ад яго); мота- (мотапоезд, моталодка, мотаспорт, мота-гонкі і г. д., але: матавоз, мата-цыкл і вытворныя); што- (што-дзённа, штотыднёва, штомесяц).

З а ў в а г а. Лічэбнікі сто і дзевяноста ў якасці першай часткі складаных слоў захоўваюць сваё напісанне, напрыклад: стодзён-ны, стотысячны, дзевяноста-гадовы, дзевяностатысячны; але: стагоддзе.

Літара о захоўваецца ў скла-даных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словаформа, словатвор-часць; штодзённы, штомесяц, штогод; фотаздымак, фотакоія, фотаплёнка, фотавыстаўка, але: фатаграфія і вытворныя ад яго; мотагонкі, мотакрос, мота-спорт, але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.

З а ў в а г а а ў т а р а. Згодна з новымі правіламі, у складаных словах лічэбнік сто заўсёды мае форму ста: станожка, стамет-роўка, стагалосы.

Перадача якання на пісьме

Правілы-1959

Правілы-2008

Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я, напрыклад: землі – зямля, сем’і – сям’я, лес – лясы, сцены – сцяна. Але ў словах дзевяць – дзевяты, дзесяць – дзесяты, сем-наццаць – семнаццаты, васем-наццаць – васемнаццаты і вы-творных ад іх пішацца е.

Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: дзевяцьдзявя-ты, дзесяць – дзясяты, сем – сям-наццаць, восем – васямнаццаць, пяцьдзясят, цецерукоў – цецерукі, перанесці – перанясу, сёстры – сястра, вёслы – вясло, ёмкі – ямчэй, ёрш – ярша.

Правапіс е, ё, я ў складаных словах

Правілы-1959

Правілы-2008

Складаныя словы з націскам на пер-шым складзе дру-гой часткі пішуцца як простыя, напрык-лад: агняцвет, ва-даспад, ледарэз, са-лявар, санцапёк, краязнаўчы, жыц-цярадасны, агня-стрэльны, верблю-даводства, земля-робства, зерня-сховішча, палітэх-нікум, паліклініка, кантрамарка.

У першай частцы складанага слова літара е захоўваеца незалежна ад таго, на якім складзе націск ў другой частцы: сенакос, сінакасілка, сенажаць, серпадзюб, верхнеазёрскі, свежа-марожаны.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўля-ецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы – пішацца е, калі другі – пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікаму-чанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вяліка-дзяржаўны, вялікагаловы.