- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Васільковы звон
Творцы – прадказальнікі лёсаў. Успрымаючы на пачуццёвым узроўні духоўную энергію краю, яны адначасова судакранаюцца з водбліскам мінулага і будучыні, і іх абрысы ў мастацкіх формах перадаюць сучаснікам духоўна-энергетычны імпульс, які ідзе з нябесна-зямной прасторы, пры трансфармацыі-ўвасабленні ў мастацкія вобразы закранае і светаадчуванне творцы, накладвае адбітак на яго лёс...
Летам 1992 года Валерый Іваноў і Уладзімір Някляеў плённа працавалі над новай песняй. Яны дружна адгукнуліся на просьбы Віктара Вуячыча, які ў гурце беларускіх артыстаў з гастрольнымі канцэртамі накіроўваўся на амерыканскі кантынент і вельмі жадаў там выканаць праніклівыя песні для суайчыннікаў. Як і раней, спачатку кампазітар напісаў лірычную, з элегічнымі інтанацыямі музыку, а потым паэт дапасаваў да яе мастацкія радкі. У яго натхнёным уяўленні маляўнічы, у вясёлкавых фарбах край паўставаў васільком, які сваім зажураным звонам абуджае памяць, працінае душу, мройным сном вяртае ў далёкую непаўторнасць. Але напятая ад пачуццёвага напружання рэчаіснасць ніколі не адпусціць на вольніцу трапяткую душу, і давядзецца ёй суцяшацца самазабыўным спевам дзіўнага дуэта – блізкай з маленства дудачкі і цывілізаванага чужаземца-саксафона.
Песня “Васільковы звон” Валерыя Іванова і Уладзіміра Някляева шчымліва загучала па радыё і тэлебачанні, на канцэртных падмостках – паўсюль, дзе выступаў народны артыст Беларусі Віктар Вуячыч. Першымі яе пачулі беларусы далёкага замежжа, а потым тут, у роднай старонцы. Вакальны твор запісалі для фанатэкі... Голас папулярнага спевака спагадліва вядзе размову пра самотнасць душы і яе адчайныя парывы, пра незваротнасць часу і духоўную непарыўнасць з роднай зямлёй, выклікае ў слухачоў журботны роздум, шчымлівую тугу, якая пазней пякельным болем пачала працінаць неспакойнае сэрца паэта. (М. Шавыркін)
Тэкст 2. Звон, васільковы звон
Ніяк у сэрцы не сціхае.
Дай мне віна, гарсон,
Хай грае дудачка і саксафон.
Хмялём зялёным я прыгарнуўся
Да маладой сасны.
Аб Беларусі, аб Беларусі
Сняцца і сняцца сны.
Сон, васільковы сон
Плыве над берагам Радзімы.
Сну майму ва унісон
Зайграла дудачка і саксафон.
На адыход, на скон
Я васільковы звон пачую.
Сон забярэ ў палон,
Заплача дудачка і саксафон. (У. Някляеў)
Тэкст 3.
ВАЛОШКА, і, ДМ -шцы, мн. -і, шак, ж. Травяністая расліна сямейства складанакветкавых, якая расце ў жыце і іншых злаках і цвіце сінімі кветкамі, васілёк. || прым. валошкавы, -ая, -ае. Валошкавыя вочы (сінія, колеру валошкі). (“Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы”)
Заданне 4. Прааналізуйце ўрывак, назавіце асаблівасці, якія дазваляюць вызначыць яго падстыль як навукова-папулярны.
Народныя традыцыi i звычаi выхавання – значная частка этнакультурнай спадчыны любых народаў. Захоўваць, вывучаць i перадаваць iх нашчадкам – умова жывучасцi этнасаў i iх свое-асаблiвай самабытнай культуры. Сёння для ўсiх этнасаў прызнаным з’яўляецца факт iснавання народнай педагогiкi як сiстэмы педага-гiчнага вопыту. Сёння народная педагогiка ўсё больш глыбока вывучаецца i даследуецца, прызнаецца ў якасцi карыснага навукова-практычнага матэрыялу шматлiкiмi навукоўцамi.
У народнай педагогiцы прываблiваюць такiя яе асаблiвасцi, як натуральнасць, непарыўнасць i iмправiзаванасць, пастаянства, вялiкiя творчыя магчымасцi i iнш. У адрозненне ад дзяржаўнай афiцыйнай педагогiкi яна характарызуецца як больш дэмакратычная i гуманiс-тычная, што з’яўляецца перш за ўсё вынiкам рэалiзацыi прынцыпу асобаснага падыходу да выхавання чалавека. Яе комплекснасць i шматграннасць рэалiзуецца ў выкарыстаннi набору такiх сродкаў, як народныя казкi, легенды i паданнi, прыказкi, прымаўкi, народныя песнi i танцы, гульнi i цацкi i г. д.
Народная педагогiка ўключае i аб’ядноўвае такiя фактары ўздзеяння на асобу, як прырода, зносiны, быт, мастацтва, рэлiгiя, i такiм чынам ахоплiвае ўвесь спектр азначэнняў, якiя ўключаюцца ў паняцце “дасканалая гарманiчная асоба”.
Народная педагогiка валодае цiкавым арсеналам народных прыёмаў i метадаў выхавання i этнiзацыi асобы, што робiць яе прывабнай i педагагiчна арганiзаванай для любога ўзросту, пачынаючы ад малодшага i да сталасцi.
Толькi прыблiзны пералiк метадаў народнай педагогiкi налiчвае каля трохсот такiх найменняў. Сярод iх парада, практыкаванне, прыклад, перакананне, перасцярога i многiя iншыя.
Народная педагогіка знайшла сваё прымяненне перш за ўсё ў сямейным выхаваннi i гэта пацвярджаецца цэлым комплексам сямейна-бытавой абраднасцi (радзiнныя абрады, вясельныя i пахавальныя). Менавiта праз сям’ю перадавалiся лепшыя этнапедагагiчныя трады-цыi, вопыт выхавання. Сiстэма сямейнага народнага выхавання ў беларусаў, рускiх, палякаў, украiнцаў, татараў мае шмат агульнага, але i адрозненнi таксама значныя. Агульнасць выяўляецца перш за ўсё ў выхаваннi такiх дзiцячых якасцей, як працавiтасць, высокамаральнасць, чалавекалюбства, любоў да прыроды, павага i пашана да родных i блiзкiх людзей i iнш. Адметнасць – перш за ўсё ў спецыфiцы ладу жыцця, звычаяў, звязаных з гiсторыка-геаграфiчнымi ўмовамi таго цi iншага этнасу. Напрыклад, такi метад народнага выхавання, як бацькоўскi прыклад. У беларусаў казалi: “Якi бацька, такi i сын”; “Якая матка, такое i дзiцятка”; “Паглядай на мацi, а жанiся на яе дзiцяцi”;
– у рускiх: “Яблоко от яблони недалеко падает”; “Если отец рыбак, значит, и сын в воду глядит”;
– ва ўкраiнцаў: “Яка вода, такий млин, який батько, такий син” i г. д.
Такiм чынам, народная педагагiчная сiстэма любога этнасу – вынiк працяглага па часе працэсу ўзаемадзеяння “выхавальнiкаў” i “выхаванцаў”, працэсу, якi не з’яўляецца вывучаным i закончаным. А дрэва народнай мудрасцi i фiласофii жыве i будзе жыць, як сам народ ва ўсёй шматграннасцi яго творчасцi i талентаў. (І. І. Калачова)
Заданне 5. Выпішыце з падручнікаў па прыродазнаўчых і спецыяльных дысцыплінах фрагменты тэкстаў, у якіх сустракаюцца спецыяльныя тэрміны. Падайце іх азначэнні.
Заданне 6. Вызначце стыль, падстыль, жанр тэксту. Зрабіце яго пераклад на беларускую мову, выкарыстоўваючы адпавед-ныя моўныя сродкі дадзенага стылю.
