- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Практычная частка
Заданне 1. Прачытайце тэкст навуковага стылю. Якія сінтаксічныя канструкцыі пераважаюць у ім? Вызначце іншыя асаблівасці дадзенага стылю.
Тэкст 1. Тэорыя (ад грэц. Theoria – назіранне, да-следаванне) – асноўная, найбольш развітая форма арганізацыі навуковых ведаў, якая дае цэласнае ўяўленне пра заканамернасці і істотныя сувязі пэўнага абсягу рэчаіснасці. Тэорыя – унутрана несупярэчлівая сістэма ведаў, якую характарызуюць лагічная залежнасць адных элементаў ад іншых, выводнасць зместу тэорыі з нейкай сукупнасці сцверджанняў і паняццяў (зыходнага базісу тэорыі) па пэўных логіка-метадалагічных прынцыпах і правілах. Пры выкарыстанні тэорыі сфармуляваныя ў ёй веды апасродкуюцца рознымі прамежкавымі звёнамі, канкрэтызавальнымі фактарамі. Тэорыю трэба адрозніваць ад іншых формаў ведаў – гіпотэз, законаў навукі, класіфікацый, тыпалогій, першасных тлумачальных і іншых, якія могуць папярэднічаць тэорыі і складаць базу яе фармавання.
У структуры тэорыі вылучаюць: зыходную (эмпірычную) аснову з мноствам фактараў, зафіксаваных у гэтай галіне; зыходную тэарэтычную аснову – мноства першасных дапушчэнняў, аксіём, агульных законаў, якія ў сукупнасці апісваюць ідэалізаваны аб’ект тэорыі; логіку тэорыі – мноства дапушчальных у рамках тэорыі правіл лагічнага вывядзення і доказу; сукупнасць атрыманых у тэорыі сцверджанняў з іх доказамі. Элементамі тэорыі з’яўляюцца паняцці, іх азначэнні, выказванні і высновы, доказы і інш. Гэтыя элементы выяўляюцца ў моўных і іншых знакавых выразах, якія ў сваю чаргу складаюць у межах тэорыі сістэму мовы. Тэорыя як сістэма знакаў, моўнага і іншага знакавага тэксту мае прыкметы значэння і сэнсу. Значэнне тэорыі – сувязь яе элементаў з прадметнай галіной, сэнс – змест паняццяў, меркаванняў і іншых формаў, якія ў яе ўваходзяць. (“Матэматычны слоўнік”)
Тэкст 2. Беларуская літаратурная мова фарміравалася на аснове народных гаворак, таму неўласцівыя ім моўныя элементы, асабліва на словаўтваральным ўзроўні, увесь час адчуваюцца чужароднымі і ў літаратурнай мове. Неўласцівасць жывой беларускай мове некаторых формаў дзеепрыметнікаў адзначалася і для старабеларускай мовы: тэндэнцыя да абмежавання дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу намячалася, напрыклад, са змяншэннем уплыву царкоўнаславянскай мовы, а дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксам -м- былі найменш ужывальнымі ў старабеларускай пісьменнасці і не маглі лічыцца “нармальнай” граматычнай катэгорыяй. І ў наш час, напрыканцы ХХ ст., хаця ў падручніках не раз гаварылася пра тэндэнцыю да росту дзеепрыметнікаў у канцылярскай, юрыдычнай сферах, зноў і, відаць, небеспадстаўна ставіцца пытанне аб неўласцівасці дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу характару беларускай мовы. Як у XVI ст. Васіль Цяпінскі, як пісьменнікі ў ХІХ і ХХ стагоддзях, шукаюць беларусісты найбольш прыдатныя, арганічныя беларускай мове спосабы перадачы гэтых дзеепрыметнікаў. Такія пошукі асабліва актуалізуюцца пры фарміраванні і ўпарад-каванні беларускіх тэрмінасістэм, якія зараз яшчэ знаходзяцца пад моцным уплывам рускай мовы, правільней – у залежнасці ад яе. Практыка складання некаторых тэрміналагічных слоўнікаў адлю-строўвае зварот да сваямоўных элементаў як сродкаў тэрміна-ўтварэння. Ёсць прыклады тэрміналагічных слоўнікаў, дзе цалкам адсутнічаюць неўласцівыя мове дзеепрыметнікі на -емы-, -імы-, -учы- (-ючы-), -ачы- (-ячы-), ёсць такія, дзе іх замена праводзіцца спарадычна, на аснове заменнікаў, прапанаваных РБС-93 і БРС-88. (Г. Вештарт, “Тэрміналагічны бюлетэнь”, вып. 2, 1999)
Заданне 2. Адзначце ў тэксце лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя адзнакі навуковага стылю. Раскажыце пра жанра-выя асаблівасці дадзенага тэксту.
Наш час характарызуецца бурным развіццём навукі і тэхнікі, павышэннем іх ролі ў жыцці грамадства. Таму авалоданне навуковым стылем набывае цяпер асаблівую актуальнасць.
Спецыфіка навуковага маўлення вызначаецца ў значнай меры экстралінгвістычнымі фактарамі: асноўнае прызначэнне навуковых тэкстаў – выклад атрыманых шляхам даследавання фактаў, знаёмства чытачоў з навуковай інфармацыяй. Гэта вызначае маналагічны характар мовы навукі. Інфарматыўная функцыя навуковага стылю адбіваецца і на яго жанравых асаблівасцях; ён прадстаўлены навуко-вай літаратурай (манаграфіі, артыкулы, рэфераты), а таксама вучэбнай і даведачнай.
Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю з’яўляюцца абстрактнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Гэтым ён адрозніваецца ад мастацкага стылю, характэрная адзнака якога – мастацка-вобразная канкрэтызацыя.
Функцыя навуковага мыслення – пазнанне свету ў выглядзе лагічнага яго засваення, г. зн. ператварэння вынікаў пазнання ў лагічныя (сэнсавыя) катэгорыі, якія называюцца паняццямі. Паняцце – абагульненае адлюстраванне ў нашай свядомасці прадметаў і з’яў навакольнага свету. Паняцце – катэгорыя абстрактна-лагічная.
Функцыя мастацкага мыслення – пазнанне свету ў выглядзе эмацыянальна-вобразнага яго засваення і творчага пераўвасаблення, г. зн. ператварэння вынікаў пазнання ў эстэтычныя катэгорыі, якія мы называем вобразамі. Вобраз – катэгорыя канкрэтна-пачуццёвая.
Характарызуючы ў агульных рысах моўную спецыфіку навуковага маўлення, Ш. Балі пісаў: “тэрміны ў галіне лексікі і формула ў галіне сінтаксісу з’яўляюцца тымі ідэальнымі тыпамі моўнага выражэння, да якіх непазбежна імкнецца навуковая мова”. (Паводле М. Я. Цікоцкага)
Заданне 3. Параўнайце тэксты. Да якога стылю, падстылю, жанру належыць кожны з іх?
Тэкст 1.
