- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Літаратура
Думін, С. У. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць / С. У. Думін, І. Б. Капанацкі. – Мінск: Полымя, 1993.
Иоффе, Э. Г. Страницы истории евреев Белоруссии. – Минск: Арти-Фекс, 1996.
Канфесіі на Беларусі (п. XVIII – ХХ ст.). – М.: Экаперспектыва, 1998.
Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
ЗАДАННЕ 1. На прыкладах з тэксту ахарактарызуйце семан-тыка-камунікатыўную і граматычную адметнасць дзеепрыслоўя.
Так склалася, што гэты больш як сямісотгадовы помнік стаў своеасаблівым апазнавальным знакам і абярэжным сімвалам Белай Русі. Адлятаючы ў вырай, птушкі знарок робяць развітальны аблёт чырвонага стаўпа Белай вежы – каб надоўга запомніць галоўную прыкмету роднай зямлі. Вяртаючыся з далёкіх краёў, найперш шукаюць гэты сімвалічны арыенцір. Цэлы і непарушны ён – значыць, усё добра і спакойна на роднай Беларусі.
Калісьці даўным-даўно ляжаў тут чароўны камень. Валодаў ён незвычайным дарам – дапамагаць бедным людзям. I тыя часта карысталі з ягонай спагадлівасці, прасілі парады, дапамогі. А то і хлеба. Прынясуць вечарам сякую-такую ахвяру і папросяць: «Камень-камянец, дай на заўтра хлябец. Цяжка стала жыць, няма чым дзяцей карміць». А ранічкай ляжыць на камяні бохан.
Ды нейкі неразумны чалавек вырашыў выпрабаваць чароўную сілу каменя. Прыйшоў да яго без ахвяры і злосна загадаў: «Камень-камяніска, аддай сваё залаціска. Яно ў цябе без дзела ляжыць, а мне з ім будзе добра жыць». Абурыўся ад гэткага нахабства камень і праваліўся скрозь зямлю. А за сабой і сквапнага чалавека пацягнуў. Толькі глыбокі калодзеж утварыўся. А назва мясцовасці засталася – Камянец.
Засцярога тутэйшых жыхароў ад войнаў, якія знішчальнымі хвалямі захліствалі гарады, мястэчкі і вёскі, ад частых аблог, жорсткіх набегаў і крывавых штурмаў увасобілася ў шматлікія абарончыя збудаванні.
Такім помнікам абарончага дойлідства з'яўляецца і Камянецкая, альбо Белая, вежа. Гэта першая на Беларусі мураваная вежа-данжон. У XIII стагоддзі на беларускіх землях атрымаў шырокую прапіску гэты новы тып абарончых збудаванняў. Яны даўно мелі пашырэнне ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе, у Скандынавіі. Шмат’ярусныя вежы-данжоны служылі апошнім прыстанішчам для абаронцаў, былі сапраўды непрыступнай цытадэллю. Гэта даказалі мураваныя вежы ў Камянцы, Бярэсці, Гародні, Тураве, Новагародку і іншых беларускіх гарадах. Аднак да нашых дзён дажыў толькі Камянецкі стоўп. (А. Бутэвіч)
♦ Падрыхтуйце камп’ютарную прэзентацыю па тэме «Замкі і архітэктурныя помнікі Беларусі».
♦ Падрыхтуйце вуснае паведамленне пра архітэктурныя помнікі вашай мясцовасці.
Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
Стылёвая разнастайнасць мовы гістарычна абумоўлена. Мова ўзбагачаецца стылямі па меры таго, як узнікаюць і развіваюцца розныя галіны грамадскага жыцця, якія яна абслугоўвае. Таму сістэма стыляў мовы залежыць ад таго, наколькі сфарміраваныя і сацыяльна ўсвядомленыя прынцыпы выбару моўных сродкаў для канкрэтнай сітуацыі маўленчых зносін.
Гістарычна абумоўленую і ўсвядомленую грамадствам разнавіднасць літаратурнай мовы, якая забяспечвае розныя сферы маўленчых зносін, прынята называць функцыянальным стылем.
Функцыянальны стыль – гэта разнавіднасць літаратурнай мовы, якая вылучаецца ў адпаведнасці з функцыямі мовы, сферамі зносін і канкрэтнай формай грамадскай дзейнасці чалавека (навука, права, палітыка, мастацтва, бытавыя зносіны).
У стылістыцы традыцыйна вылучаюць пяць асноўных функцыянальных стыляў: гутарковы і кніжныя (афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і стыль мастацкай літаратуры).
Стылёвыя разнавіднасці мовы нельга разумець як замкнёныя, ізаляваныя сістэмы. Суіснуючы ў межах адной мовы, яны цесна ўзаемадзейнічаюць і ўзаемапранікаюць. Кожны стыль – гэта сацыяльна ўсвядомленая, унутрана цэласная і функцыянальна абумоўленая сукупнасць моўных сродкаў. Таму адметнасць кожнага стылю заключаецца не ў асобных моўных сродках, а ва ўсім комплексе гэтых элементаў, звязаных паміж сабой і падпарадкаваных галоўнай мэце выказвання.
На падставе разнастайных дадатковых фактараў у кожным стылі вылучаюць свае разнавіднасці – падстылі. Так, у афіцыйным маўленні – гэта заканадаўчы, канцылярскі; у навуковым – уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны; у публіцыстычным – газетна-публіцыстычны, прамоўніцкі, радыё- і тэлежурналісцкі; у гутарковым – размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны; у стылі мастацкай літаратуры – празаічны, паэтычны і драматургічны.
Кожны падстыль, як і стыль, выяўляецца ў акрэсленых тыпах выказвання, якія прынята называць жанрам. Так, напрыклад, у газетна-публіцыстычным падстылі вылучаюць такія жанры, як хроніка, рэпартаж, інтэрв’ю, нарыс, фельетон, артыкул; ва ўласна навуковым – манаграфія, рэферат, даклад, тэзісы і г. д.; у навукова-вучэбным – падручнік, вучэбны дапаможнік, дыпломная ці курсавая праца і г. д.; у канцылярскім падстылі – заява, аб’ява, акт, даверанасць, распіска, характарыстыка і г. д.
Акрамя таго, выбар моўных сродкаў ва ўсіх функцыянальных стылях абумоўлены тым, якую форму мае канкрэтнае выказванне: вусную ці пісьмовую. Як вядома, кожная мова рэалізуецца ў дзвюх формах: вуснай і пісьмовай. Адрозненні паміж імі праяўляюцца на ўзроўнях марфалогіі, лексікі, сінтаксісу. Вуснае і пісьмовае маўленне адрозніваюцца таксама асаблівасцямі кантакту паміж суразмоўцамі.
У прыведзенай табліцы паказаны асноўныя адрозненні паміж дзвюма формамі маўлення.
Вуснае маўленне |
Пісьмовае маўленне |
Выпадковая камунікацыя, спантаннасць выказванняў. |
Старанна абдуманая кампазіцыя выказвання. |
Выкарыстанне паралінгвістычных сродкаў (жэсты, міміка, інтанацыя). |
Адсутнасць і г. д. паралінгвістычных сродкаў. |
Адначасовасць мыслення і маўлення. |
Свядомая і мэтанакіраваная падрыхтоўка выказвання. Магчымасць праўкі тэксту. |
Шматлікія паўторы, абмежаваны запас слоў, часта – адсутнасць адпаведнай моўнай дакладнасці. |
Пазбяганне паўтораў. Падбор адпаведных моўных сродкаў і выразаў, якія найбольш трапна перадаюць сэнс выказвання. |
Беднасць сінанімікі. |
Багацце сінонімаў з рознымі адценнямі значэння і экспрэсіўнасці. |
Высокая частотнасць дзеяслоў і выклічнікаў. |
Прысутнасць дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, падпарадкавальных злучнікаў. |
Адсутнасць дакладнай, лагічнай сувязі паміж часткамі выказвання. |
Дакладная, лагічная сувязь паміж часткамі выказвання. |
Высокая частотнасць ужывання канкрэтных выразаў. |
Нізкая частотнасць канкрэтных выразаў. |
Нізкая частотнасць ужывання прыметнікаў. |
Адносна высокая частотнасць абстрактных назоўнікаў. |
Вялікая частотнасць ужывання эмацыянальна афарбаваных выразаў. |
Падбор выразаў, адпаведных толькі пісьмовай форме маўлення. |
Пазбяганне складаных сінтаксічных канструкцый. |
Высокая частотнасць складаных сінтаксічных канструкцый. |
Беднасць сінтаксісу, адхіленні ад сінтаксічных нормаў. Перавага складаназлучаных і бяззлучнікавых складаных сказаў. |
Багацце сінтаксічных канструкцый. Частае ўжыванне складаназалежных сказаў. |
Невыразны падзел выказвання на сказы. |
Выразны падзел выказвання на сказы. |
Непасрэдны кантакт суразмоўцаў. |
Апасродкаваны кантакт суразмоўцаў. |
Пісьмовае і вуснае маўленне цесна звязана з такімі формамі маўленчай дзейнасці, як дыялог і маналог. Дыялагічнае маўленне, як і вуснае, з’яўляецца першасным, маналагічнае – другасным, яно ўзнікла пазней, пасля вынаходніцтва пісьма. Дыялог – гэта маўленчы працэс, у якім удзельнічаюць дзве або больш асоб. Маналог – гэта разгорнутае, працяглае маўленне, звернутае да самога сябе ці да іншых і не разлічанае на непасрэдную рэакцыю адрасата. Для дыялога характэрна наяўнасць зваротнай сувязі. Дыялагічная форма часцей ужываецца ў гутарковым стылі, маналагічная – у кніжных стылях. Маналог служыць тыповым відам маўленчай дзейнасці ў сучасным грамадстве і рэалізуецца праз такія яе формы, як лекцыя, даклад, інструктаж, выступленне і г. д. Асобнай разнавіднасцю маналога з’яўляецца маўленчая дзейнасць па падрыхтоўцы разнастайных пісьмовых прац: манаграфій, артыкулаў, справаздач, службовых запісак, рапартаў, заяў і інш.
