Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»

ЗАДАННЕ 1. На прыкладах з тэксту ахарактарызуйце семантыка-камунікатыўную і граматычную адметнасць дзеепрыметніка.

Варыянт 1. У Беларусі традыцыйна існуюць хрысціянскія (праваслаўе, каталіцтва, стараверства, пратэстантызм) і нехрысціян-скія (іслам, іудаізм) канфесіі.

Дзевяностыя гады ХХ стагоддзя ў Беларусі адзначаны бурнымі, складанымі і супярэчлівымі працэсамі. Сярод іх варта выдзеліць працэс рэлігійнага адраджэння. Многія людзі пачалі шукаць для сябе новыя маральныя каштоўнасці.

У 2004–2005 гадах рэлігійная сітуацыя ў рэспубліцы заставалася стабільнай, прагназуемай і кіруемай. Намаганнямі ўлады не было дапушчана якіх-небудзь канфліктаў на рэлігійнай аснове, манапалізацыі духоўнага жыцця і расколу грамадства па канфесіянальнай прымеце.

Падпісанае ў чэрвені 2003 года Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой паслужыла перадумовай да далейшага развіцця і ўдасканалення адносін дзяржаўных органаў і рэлігійных арганізацый, умацавання ўплыву рэлігійных інстытутаў у грамадстве і аўтарытэту дзяржавы як гаранта канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду сумлення і веравызнання і яе ролі ў захаванні гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народа.

Рэалізацыя прынятага ў 2002 годзе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» дазволіла ўмацаваць дзяржаўныя прыярытэты ў канфесіянальнай палітыцы, не дапусціць распаўсюджвання псеўдарэлігійных, дэструктыўных аргані-зацый у рэспубліцы.

На 1 верасня 2006 года ў рэспубліцы дзейнічалі 3030 рэлігійных арганізацый, у тым ліку 2886 рэлігійных абшчын, 144 рэлігійныя арганізацыі рэспубліканскага і агульнаканфесіянальнага значэння (епархіі, манастыры, брацтвы, місіі, духоўныя навучальныя ўстановы), 25 канфесій і рэлігійных напрамкаў. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Варыянт 2. Праваслаўе з’яўляецца старажытнейшай хрысціян-скай канфесіяй на беларускіх землях. Яно прыйшло сюды ў канцы Х ст. са станаўленнем Полацкай епіскапскай кафедры (992 г.). На пачатку другога тысячагоддзя вызначыліся асноўныя сферы дзейнасці праваслаўнай царквы, узнікла царкоўнае землеўладанне, сфармірава-лася епархіяльная структура. Полацкая, Тураўская і іншыя епархіі, у склад якіх у розныя часы ўваходзілі беларускія землі, былі падпарадкаваны Кіеўскай мітраполіі, якая да сярэдзіны XV ст. захоўвала адноснае адзінства. У 1472 г. праваслаўная царква Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала кананічнае прызнанне Канстанці-нопальскага патрыярха.

У канцы ХІІІ – сярэдзіне XVI стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі заснавана каля 40 праваслаўных манастыроў, некаторыя з іх сталі цэнтрамі царкоўна-рэлігійнага жыцця, адукацыі, іканапісу. Пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі (1596 г.) праваслаўная царква на беларускіх землях апынулася ў цяжкім становішчы. Затым вальны сейм Рэчы Паспалітай 1632 г. і прывілеі караля Уладзіслава IV санкцыяніравалі афіцыйнае ўзнаўленне дзейнасці праваслаўнай беларуска-ўкраінскай духоўнай іерархіі. Былі створаны праваслаўныя епархіі з цэнтрамі ў Луцку, Пярэмышлі, Львове і Магілёве. Апошняя з сярэдзіны XVII ст. часта называлася Беларускай і да пачатку XVIII ст. заставалася адзінай праваслаўнай епархіяй у Рэчы Паспалітай. Пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі ў адносінах праваслаўнай царквы пачынаюць дзейнічаць агульна-расійскія законы. У пачатку ХХ ст. ў Беларусі было 5 праваслаўных епархій: Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Літоўская (ахоплівала Віленскую і Ковенскую губерніі), Полацкая.У 1914 г. меліся 3552 царквы, 470 капліц, 21 мужчынскі і 14 жаночых манастыроў.

Устанаўленне Савецкай улады значна аслабіла ролю праваслаў-най царквы ў грамадстве. Дэкрэтам «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы» (23.10.1918) рэлігійныя арганізацыі ператвараліся ў прыватныя абшчыны веруючых, існуючыя выключна на свае сродкі. У 1930-я гады праваслаўнае духавенства Беларусі, як і духавенства іншых канфесій, падверглася рэпрэсіям. Закрываліся храмы, святары, абвінавачаныя ў антысавецкай дзейнасці, высылаліся ў Сібір, Казахстан, іншыя ссыльныя месцы. На тэрыторыі Заходняй Беларусі да 1939 года дзейнічала Польская аўтакефальная права-слаўная царква.

Актывізацыя царкоўна-рэлігійнага жыцця, што назіралася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 50–60-я гады змянілася новай хваляй наступлення на царкву. І толькі з канца 80-х гадоў пачалося новае рэлігійнае адраджэнне. У 1989 г. створаны Экзархат Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Утворана 10 епархій.

У цяперашні час Беларуская праваслаўная царква аб’ядноўвае 1349 прыходаў. У 2005 годзе была заснавана новая Бабруйска-Быхаўская епархія. У склад епархій уваходзяць 26 манастыроў, 12 брацтваў і 8 сястрычастваў. Дзейнічаюць 1159 праваслаўных храмаў, яшчэ 188 знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. За апошняе дзесяцігоддзе Беларускай праваслаўнай царкве перададзена 810 культавых і іншых будынкаў. Беларуская праваслаўная царква ажыццяўляе вялікую работу па духоўна-маральным адраджэнні беларускага грамадства. Сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі і дзяржаўнымі органамі праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія сталі ўжо традыцыйнымі: Свята-Еўфрасіньеўскія педагагічныя чытанні, Міжнародныя Кірыла-Мяфодзьеўскія чытанні, царква ўдзельнічае ў штогодніх Днях беларускага пісьменства і друку. Рэалізуюцца 14 праграм узаемадзеяння з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.

Праваслаўная царква аказвае вялікую дапамогу дзіцячым дамам, дамам для састарэлых і інвалідаў, а таксама тым, што маюць патрэбу ў хатняй дапамозе. Гэтай дзейнасцю займаюцца рэлігійныя брацтвы, сястрычаствы. Пры Беларускім Экзархаце створана праваслаўнае брацтва ўрачоў, яно аказвае бясплатную медыцынскую дапамогу інвалідам і састарэлым. Праваслаўнае брацтва пры Віцебскай епархіі займаецца духоўным акармленнем і рэабілітацыяй асоб, што знаходзяцца ў месцах зняволення.

Праваслаўная царква, якая аб’ядноўвае больш за 80 % веруючых у рэспубліцы, складае аснову рэлігійнага жыцця краіны, канфесіянальнай стабільнасці, верацярпімасці і бесканфліктнасці. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Варыянт 3. Рымска-каталіцкая царква з’яўляецца другой па колькасці вернікаў канфесій. Каталіцтва афіцыйна прыйшло на Беларусь у канцы XIV ст. У 1387 г. прывілегіяй Ягайлы было заснавана Віленскае біскупства, якое ахоплівала, разам з іншымі, амаль усе беларускія землі. З канца XIV ст. было створана 259 парафій (прыходаў). Узнікаюць першыя каталіцкія манаскія ордэны: францысканцаў (Ліда, Старыя Ашмяны, Пінск), аўгусцінцаў (Брэст, Быстрыца), бернардынцаў (Полацк). У XVI–XVIII стагоддзях на Беларусі дзейнічалі 18 мужчынскіх і 7 жаночых каталіцкіх ордэнаў, сярод якіх асабліва выдзяляўся ордэн езуітаў.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі была створана ў 1773 г. Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве. Каталіцкае духавенства прымала актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху ХІХ ст., за што падвяргалася рэпрэсіям з боку урада Расійскай імперыі: адбывалася закрыццё каталіцкіх касцёлаў і манастыроў, прымусовы перавод веруючых каталікоў у праваслаўе, ссылка і пакаранне смерцю ксяндзоў – удзельнікаў паўстанняў і інш.

Пры Савецкай уладзе прававое становішча каталіцкай царквы не адрознівалася ад праваслаўнай. Каталіцкае духавенства, як і праваслаўнае, моцна пацярпела ад рэпрэсій. Што да Заходняй Беларусі, якая знаходзіцца пад уладай Польшчы, тут становішча каталіцкай царквы было іншым да 1939 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны каталіцкае духавенства падтрымлівала Армію Краёву. Пасля вайны больш за 300 ксяндзоў, ратуючыся ад пераследу Савецкай улады, выехалі ў Польшчу. У канцы 1980-х гадоў пачалося кананічнае афармленне каталіцкай царквы ў Беларусі. У 1989 г. была ўтворана Беларуская каталіцкая епархія. У 1991 г. на тэрыторыі Беларусі створаны 3 рымска-каталіцкія епархіі: Гродзенская, Пінская, Мінска-Магілёўская.

Рымска-каталіцкая царква аб’ядноўвае 438 абшчын. У рэспубліцы дзейнічаюць 4 рымска-каталіцкія епархіі і Канферэнцыя каталіцкіх епіскапаў, 8 манастыроў, 9 рэлігійных місій. Акрамя гэтага, працуюць дзве вышэйшыя каталіцкія духоўныя семінарыі.

Епархіі маюць у наяўнасці 427 культавых збудаванняў, з якіх 194 з’яўляюцца помнікамі гісторыі і архітэктуры, значная колькасць касцёлаў рэстаўруецца і рамантуецца, будуюцца больш за 40 касцёлаў. Каталіцкая царква актыўна займаецца дабрачыннасцю. Важную ролю ў гэтым адыгрывае арганізацыя «Карытас», аддзяленні якой адкрыты ва ўсіх епархіях. Яны дзейнічаюць па спецыяльных праграмах: праект «Дзеці». (Афіцыйны Інтэрнэт партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Варыянт 4. Пратэстантызм з другой паловы XVI ст. адыгрываў своеасаблівую ролю ў палітычным, царкоўна-рэлігійным і культурным жыцці Беларусі. Разнастайнасць сацыяльных сіл, уцягнутых у Рэфармацыю, і іх палітычных мэт абумовілі розныя рэфармацыйныя рухі ў Вялікім Княстве Літоўскім – кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. На тэрыторыі Беларусі першыя рэфармацыйныя абшчыны з’явіліся ў Брэсце, Нясвіжы, Клецку, Заслаўі, Мінску, Полацку. Да сярэдзіны XVII ст. было створана каля 85 кальвінісцкіх, 7 арыянскіх, некалькі лютэранскіх абшчын. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі становішча пратэстанцкай царквы мала змянілася. Кальвіністы аб’ядноўваліся вакол Віленскага евангеліка-рэфармацкага Сінода (да 1840 г. – Літоўскі), лютэране – Курляндскай евангеліка-лютэранскай кансісторыі. З канца XIX ст. у Беларусі распаўсюджваецца пратэстанцкае сектанцтва: баптызм, штундызм, евангелічнае хрысціянства, адвентызм 7-га дня і інш.

Пратэстантызм у рэспубліцы прадстаўлены 14 напрамкамі, якія аб’ядноўваюць 972 рэлігійныя абшчыны (33,6 працэнта ад агульнай колькасці абшчын у рэспубліцы), колькасць прыхільнікаў якіх складае каля 2 працэнтаў ад колькасці веруючых у краіне. Сярод іх найбольш шматлікімі з’яўляюцца хрысціяне веры евангельскай (488 абшчын). (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Варыянт 5. Ісламу ў Беларусі прытрымліваецца татарскае насельніцтва. Пранікненне татар-мусульман на тэрыторыю Беларусі пачалося ў канцы XIV ст., калі вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Вітаўт запрасіў іх на ваенную службу. У той жа час з’яўляюцца і першыя мячэці. Татары ў Беларусі прытрымліваюцца галоўным чынам ісламу суніцкага напрамку. У 1591 г. у Рэчы Паспалітай пражывала каля 100 тысяч татар, дзейнічала каля 400 мячэцей. Да пачатку XVIII ст. колькасць татар-мусульман у выніку працэсу асіміляцыі скарацілася да 30 тысяч. Згодна з перапісам 1897 г., у Беларусі пражывала каля 9,6 тыс. мусульман. Пасля 1917 г. і савецка-польскай вайны большасць татар апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1925 г. у Вільні яны ўтварылі Муфтыят і аб’явілі аўтакефалію. Пасля Вялікай Айчыннай вайны савецкія ўлады пачалі закрываць мячэці. Засталася дзеючай толькі адна мячэць – у Іўі. З канца 1980-х гадоў назіраецца ажыўленне рэлігійнага і грамадска-культурнага жыцця татар-мусульман. У 1994 годзе створаны самастойны Муфтыят Рэспублікі Беларусь.

У рэспубліцы зарэгістравана 27 мусульманскіх абшчын і адно мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Варыянт 6. Іудаізм – нацыянальная рэлігія яўрэяў, якія аселі ў Беларусі ў XIV ст. Першыя звесткі аб пасяленні яўрэяў – гэта акты аб прывілеях 1388–1389 гг. вялікага князя Вітаўта, дадзеныя 5 яўрэйскім абшчынам: у Троках, Брэсце, Гродне, Луцку, Уладзіміры-Валынскім. Культ і абраднасць беларускіх яўрэяў мала чым адрозніваецца ад таго культу, які ўласцівы яўрэям іншых краін. Культавымі цэнтрамі іудзеяў з’яўляюцца сінагогі і малітоўныя дамы. Па законах Расійскай імперыі малітоўныя дамы дазвалялася адкрываць на кожныя 30 яўрэйскіх дамоў, сінагогі – на 80 за кошт вернікаў. З XIV ст. у Беларусі вядомыя рэлігійныя яўрэйскія навучальныя ўстановы – ешыботы (старажытнейшая – у Брэсце). У XVIII ст. на тэрыторыю Беларусі пранікае містычная рэлігійная плынь – хасідызм, якая прыняла тут самабытную форму – хабад. Прымірэнне паміж хасідамі і прыхільнікамі артадаксальнага равінізму ў XIX ст. тлумачыцца ўмяшаннем улад і неабходнасцю аб’яднання сіл супраць новай плыні – гаскалах (рух яўрэйскай адукаванай часткі насельніцтва за свецкасць адукацыі, супраць традыцыйнай «архаічнай» рэлігіі і мовы). Пасля 1917 г. роля іудаізму ў жыцці беларускіх яўрэяў значна паменшылася. Ешыботы і хедары (пачатковыя рэлігійныя школы) спынілі сваю дзейнасць, сінагогі і малітоўныя дамы закрываліся. Адраджэнне рэлігійнага жыцця пачалося з канца 1980-х гадоў. Цяпер у Беларусі дзейнічаюць 24 іудзейскія абшчыны і 2 рэлігійныя аб’яднанні. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Правядзіце круглы стол па тэме «Рэлігійная талерантнасць беларусаў». Запрасіце прадстаўнікоў розных канфесій.

ЗАДАННЕ 2. Зрабіце кантрольны пераклад артыкулаў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Пры перакладзе ўлічвайце асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

Варыянт 1. Статья 3. Основные термины и понятия, используемые в настоящем Законе

В настоящем Законе используются следующие основные термины и понятия:

религия – мировоззрение и мироощущение, а также соответствующие им поведение и специфические действия (культ), основанные на вере в сверхъестественное;

вероисповедание – разработанное вероучение, принадлежащее какой-либо религии с традиционной культовой практикой;

богослужение – совокупность культовых церемоний и действий, совершаемых священнослужителями по разработанному ритуалу и вытекающих из требований вероучения;

религиозные обряды – совокупность установленных вероучением действий, в которых воплощаются религиозные представления;

религиозные ритуалы и церемонии – установленный вероучением порядок совершения обрядовых действий;

религиозный культ – главный вид религиозной деятельности, заключающийся в определенном поведении и специфических действиях, выражающих религиозное поклонение сверхъестественному;

культовое имущество – предметы, иные материальные объекты (здания, церковная утварь и т. д.), необходимые для совершения религиозных обрядов, ритуалов и церемоний;

священнослужитель – лицо, уполномоченное соответствующим религиозным объединением на духовническое, пастырское, проповедническое служение;

паломничество – посещение верующими исторически значимых мест для поклонения святыням данной религии;

религиозная деятельность – деятельность, направленная на удовлетворение религиозных потребностей верующих, распространение религий, религиозное воспитание, проведение богослужений, молитвенных собраний, чтение проповедей, обучение священнослужителей, а также иная деятельность, направленная на организационное и материальное обеспечение культовой практики религиозной организации (издание и распространение религиозной литературы, изготовление и распространение предметов культа, производство облачений для священнослужителей и другая деятельность);

граждане – граждане Республики Беларусь, а также иностранные граждане и лица без гражданства, постоянно проживающие на территории Республики Беларусь, если иное не установлено настоящим Законом.

Варыянт 2. Статья 8. Государство и религия.

Взаимоотношения государства и религиозных организаций регулируются законом с учетом их влияния на формирование духовных, культурных и государственных традиций белорусского народа.

Государство не возлагает на религиозные организации выполнение каких-либо государственных функций, не вмешивается в деятельность религиозных организаций, если она не противоречит законодательству Республики Беларусь.

Религиозные организации вправе участвовать в общественной жизни, а также использовать государственные средства массовой информации в порядке, установленном законодательством Республики Беларусь.

Религиозные организации не участвуют в деятельности политических партий и других общественных объединений, преследующих политические цели, и не оказывают им финансовой и иной поддержки.

В местах богослужений не допускаются использование государственной символики, проведение собраний, митингов, предвыборной агитации и других мероприятий политического характера, а также выступления, призывы, оскорбляющие представителей органов государственной власти, должностных лиц и отдельных граждан.

Государство способствует установлению отношений терпимости и уважения между гражданами, исповедующими и не исповедующими религию, религиозными организациями различных вероисповеданий.

Государство может строить свои взаимоотношения с религиозными объединениями путем заключения с ними соглашений в соответствии с гражданским законодательством Республики Беларусь.

Варыянт 3. Статья 25. Богослужения, религиозные обряды, ритуалы и церемонии

Богослужения, религиозные обряды, ритуалы и церемонии беспрепятственно проводятся в культовых зданиях, сооружениях и на относящихся к ним территориях, в иных местах, предоставленных религиозным организациям для этих целей, в местах паломничества, на кладбищах и в крематориях.

Религиозные обряды, ритуалы и церемонии при необходимости могут проводиться по месту жительства граждан по их просьбе при условии соблюдения правил общежития и общественного порядка, если они не носят массового и систематического характера.

Религиозные обряды, ритуалы и церемонии в организациях здравоохранения, местах предварительного заключения и отбывания наказания проводятся по просьбам находящихся в них граждан в помещениях, специально выделяемых администрацией для этих целей. Лица, находящиеся в этих учреждениях, могут иметь, получать, приобретать и пользоваться религиозной литературой и предметами культа, если это не причиняет вреда их здоровью, не ущемляет права и законные интересы других лиц.

Порядок отправления богослужений, религиозных обрядов, ритуалов и церемоний военнослужащими устанавливается законодательством о воинской службе.

Богослужения, религиозные обряды, ритуалы и церемонии, а также иные массовые мероприятия, имеющие своей главной целью удовлетворение религиозных потребностей, в специально не предназначенных для этих целей местах под открытым небом и в помещениях могут проводиться только после принятия соответствующего решения руководителем местного исполнительного и распорядительного органа или его заместителем в порядке, установленном законодательством Республики Беларусь.

Падрыхтуйце інфармацыю пра гісторыю і сучаснасць канфесійнага становішча ў Беларусі.