
- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Практычная частка
ЗАДАННЕ 1. Перакладзіце словазлучэнні, улічваючы сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы:
Отнести на мельницу, жениться на ком, богат чем, больно кому, охранять по ночам, выбрать по своему вкусу, определить по вкусу, работа над ошибками, выше локтя, большой по размеру, ради кого, чего, благодарить (простить) кого, уход за больным, дом в пять этажей, дым идёт по ветру, дышать полной грудью, шутить над кем/чем, жить у моря, жить по соседству, заведующий чем, задание на дом, в двух шагах от, ухаживать за девушкой, сбегать за ягодами, измениться к лучшему, по случаю праздника, по причине отсутствия, со временем, в другой раз, идти по полю, управляющий делами, приобрести вне очереди, по моему мнению, в течение недели, по своему вкусу, к праздничному столу, по всем направлениям, по сообщению, похож на кого /на что, подойти к кому / чему, избавиться от чего, поехать на рыбалку, оставить после себя, охотиться за волком, в сравнении с чем, писать по адресу, из-за лени, три года спустя, прочитать о себе, приехать к кому, раз в неделю, разойтись по одному, по утрам, сказать по секрету, споткнуться о что, стоять у микрофона, создан по образцу, стрелять по мишени, сходить за кем-/чем-либо, сидеть у реки, согласно (по) закону, увидеть своими глазами, по осени, по выходным дням, по праздникам, болеть чем, тусклый из-за времени.
Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
ЗАДАННЕ 2. Прачытайце тэкст. Вызначце адрасата, мэтана-кіраванасць, стыль тэксту. Выпішыце іменныя, дзеяслоўныя і прыслоўныя словазлучэнні. Патлумачце, якімі відамі падпарадкавальнай сувязі звязаны кампаненты ў словазлучэннях. Назавіце канструкцыі, якія словазлучэннямі не з’яўляюцца.
Варыянт 1. Песня нарадзілася разам з чалавекам. Калі немаўля, толькі з’явіўшыся на свет, заплакала, яно ўжо спявала: такою была яго першая песня, якою дзіця прывітала свет.
А можа, песня існавала і да чалавека? Былі ж ужо і да яго на зямлі песні – песні прыроды: спяваў вецер, спявала рака, спяваў дождж, спявалі сонечныя промні...
«Песня – душа народа», – сказаў у свой час наш слынны збіральнік, абаронца, прапагандыст беларускай народнай песні Маэстра Рыгор Шырма. I праўда, трэба ўмець толькі ўважліва слухаць песню, і яна як найлепш усё раскажа пра кожны народ: і хто ён такі, і як яму жывецца, і пра што ён марыць, і што яго цешыць, радуе, абурае. I пра што ён думае, і пра што маўчыць. Плача душа народа, плача і яго песня, радуецца чалавек – і ў песні адразу ж мяняецца настрой.
Песня праз усё жыццё суправаджала беларуса – песняю віталася яго нараджэнне, песняю ўслаўлялася яго жаніцьба, песняю ўшаноўвалася і яго выпраўленне ў тую далёкую і глыбокую дарогу, адкуль не вяртаюцца. Галашэнні – гэта ж таксама своеасаблівыя песні беларусаў: «А я ж цябе чакаць буду, а я ж цябе шукаць буду. Ці ты вырасцеш красачкай, ці прыпаўзеш мурашачкай? А хоць прыляціш зязюлькаю, не размінешся з матулькаю». (Я. Сіпакоў)
Варыянт 2. А песня ўсё ж хутчэй за ўсё вырасла з працы. Праца выдыхнула песню. Яе стваралі напачатку першабытныя людзі, якія, яшчэ не ведаючы, што яны спяваюць, гукамі, выкрыкамі, паслядоўным паўтарэннем некалькіх гукаў аднаго гукараду памагалі сабе ў працы.
Змест нашых песень найперш напоўнены працоўным земляробчым клопатам. У нас шмат жніўных, касецкіх, праполачных, дажынкавых, талочных, веснавых і іншых працоўных песень. Песні гаспадарчага календара – гэта залатая скарбніца беларускай народна-песеннай культуры. Жніўныя песні – аснова гэтай скарбніцы. Спяваюць усе жнеі – і малажайкі, што зажынаюць першы сноп, і пастацянкі, што ад ранку да вечара «у полі стаялі, калоссем махалі», і тыя жнейкі, што нясуць у хату Спарыша – Двайны колас у выглядзе снапка ці вянка. Асабліва спеўныя і вясёлыя ў нас былі дажынкі. Жнейкі на апошняй постаці ад кожнай ручайкі адкладалі па каласку для дажынкавага снапа.
А склаўшы ўраджай у гумно, мы захапляліся нажатым: «Ні з канём уехаць, ні пехатою ўвайсці, а толькі можна сокалу ўзляцець, дабро зверху паглядзець».
Нездарма ж мы напачатку спявалі:
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу,
Поўны гумны снапамі...
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу,
Поўны печы пірагамі.
... У час жніва сваімі песнямі жняя гаварыла з ветрам:
Не ляжы, ветру, у полі,
Між гор у разоры.
Да ўстань памаленьку,
Да й павей паціхеньку,
Ох, давай халадочку
Майму сэрцу, жываточку. (Я. Сіпакоў)
Варыянт 3. А якія мы маем песні пра каханне! Яна і ён. Чысціня і цнатлівасць. Самае чыстае пачуццё. Нідзе няма непрыстойнасці. Далікатнасць: «Мае босенькія ножкі: сцюдзёна стаяць».
Колькі досціпу ў нашых песнях пра каханне! Хлопец звяртаецца да дзяўчыны, просіць: напаі каня сярод мора, не намачыўшы падкоў; напрадзі нітак з кропель дажджу... Ды і ў яе свае патрабаванні ёсць да яго: вытачы мне вераценца з камарынага сэрца.
Закаханыя не звяртаюць увагі на плёткі: «Няхай сабе кажуць усялякае ліха, а мы з табою, дзяўчыначка, любімося ціха».
Нягледзячы на тое, што «мяне маці беражэ, з чапялою сцеражэ», дзяўчына ўсё ж у матухны-матулечкі просіцца на вуліцу – «гуселак паслухаць, песенак навучыціся».
Але ж не ва ўсіх дзяўчат доля добрая. Дзяўчаткі ўяўляюць часам ліхую долю ў вобразе расліны: «Ды я цябе з корнем вырву, ды цераз плот перакіну. Няхай цябе валы з’ядуць, няхай цябе коні стопчуць».
А якія хлопцы! А як яны любяць сваіх абранніц! I пашкадуе такі, і пахваліцца:
Ах ты, дзяўчына, не бойся марозу,
Я твае ножанькі ў шапку ўложу.
Мая шапанька вельмі дарагая,
За чатыры валы яна купавана.
А якія яны руплівыя, нашы жаніхі: «Як салавейка гняздзечка звіў, чакаючы сваю салоўку, так Іванька домік збудаваў, спадзеючыся на сустрэчу з Кацечкаю». I цяпер коніка прышпорвае, каб сказаць ёй: «Будзем гаварыці, як на свеце жыці». (Я. Сіпакоў)
Варыянт 4. Наша зямля і нашы працоўныя песні. Яны – неразлучныя. Наша зямля не толькі палітая потам, але і аплоднена нашымі песнямі.
А ў нас жа яшчэ ёсць купальскія, куставыя, русальныя, калядныя, масленічныя, радзінныя, вясельныя песні. Песні, у якіх расказваецца пра наш побыт, дзе чуецца водгулле далёкіх язычніцкіх святаў. Чумацкія, паўстанцкія, бурлацкія, казацкія, рэкруцкія, салдацкія, партызанскія песні.
А нашы калыханкі: «Люлі, люлі, усе паснулі»! А нашы дзявочыя песні: «А мае чары напагатове – белае лічанька, чорныя бровы»! А нашы гістарычныя песні: «Ой у нядзельку параненьку ўзышло сонейка хмарненька, узышло сонейка над борам, па-над Селецкім таборам»!
Увогуле наша народная песня была ўсемагутная – яна магла рабіць усё. Яна магла запрасіць дождж, прагнаць зіму, гукнуць вясну. I дзяўчаты, спяваючы вяснянкі, верылі, што дагукаюцца вясны, а таму ўзбіраліся на самыя высокія ў наваколлі пагоркі, каб лепей убачыць, як яна будзе ісці да іх.
Што такое народная песня? Гэта не толькі словы. Гэта яшчэ абавязкова гармонік, дуда, бубен. Беларускую народную песню першымі паказвалі яе ж стваральніку – народу – скамарохі: гудочнікі, дудары, дудачнікі, бубністы, цымбалісты, смыкі, гусляры, лірнікі.
Немагчыма разлучыць у песні словы і матыў, музыку. Песня сказаная, а не праспяваная? Абсурд! Песня – гэта якраз яднанне слова і музыкі. А нярэдка яшчэ гэта яднанне скокаў, рытму, матыву, слоў, мімікі.
Народную песню як маглі ратавалі і захоўвалі народныя спевакі – спявухі, пеюны, пяюллі, пяўчыцы, песнахоры, песнахоркі. Славутыя спевакі часцей за ўсё знаходзіліся сярод пастухоў, леснікоў, аратых, плытагонаў. Яны якраз і не далі загінуць гэтаму скарбу.
Народныя спевакі збераглі народную песню. А ўжо песня выратавала нашу мову, а яна, у сваю чаргу, дзяржаву, краіну, народ. Калі ёсць песня – значыць, жыве народ! (Я. Сіпакоў)
♦ Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Сучасная беларуская музыка і яе жанравая разнастайнасць», «Музыка ў маім жыцці», «Песні маёй малой радзімы», «Роля беларускай музыкі ў пашырэнні міжкультурных кантактаў», «Любімыя выканаўцы» (на выбар).
ЗАДАННЕ 3. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стылёвую адметнасць. Выпішыце словазлучэнні, звязаныя беспрыназоўнікавым і прыназоўнікавым кіраваннем. Назавіце канструкцыі, якія слова-злучэннямі не з’яўляюцца.
Вытокі беларускага музычнага мастацтва – у народнай творчасці ўсходніх славян. Першымі носьбітамі музычнага прафесіяналізму былі скамарохі, музыкі (лірнікі, дудары, гусляры, цымбалісты, скрыпачы і інш.), а таксама музыканты ў храмах і манастырах. У эпоху Сярэднявечча атрымала пашырэнне царкоўная музыка. Асяродкамі царкоўнай і свецкай музычнай культуры 16–17 ст. былі брацкія школы, музычныя буры пры калегіумах і кляштарах, якія мелі капэлы, тэатры, ставілі спектаклі. У 18 – пачатку 19 ст. значную ролю ў фармаванні прафесійнага кампазітарскага і выканальніцкага мастацтва адыгралі магнацкія тэатры, капэлы, балетныя і музычныя школы, дзе пераважна працавалі запрошаныя з заходнееўрапейскіх краін кампазітары, дырыжоры, спевакі. Пры народных навучальнях, прыходскіх школах ствараліся хары, у гарадах і мястэчках – музычна-драматычныя гурткі, якія ладзілі беларускія вечарынкі. У 1920–1930-я г. разгарнулі актыўную творчую дзейнасць кампазітары М. Чуркін, М. Аладаў, Я. Цікоцкі, М. Анцаў, Р. Пукст, А. Туранкоў, В. Яфімаў і інш. У другой палове 20 ст. узрасла цікавасць кампазітараў да маральна-філасофскай праблематыкі, адбываліся якасныя змены, часам апазіцыйныя да традыцый і папярэдніх жанравых і стылявых нарматываў, што выявіліся, напр., у творчасці Л. Абеліёвіча, Я. Глебава, С. Картэса, Д. Смольскага, А. Янчанкі і інш. У жанры аперэты і мюзікла актыўна працавалі Ю. Семяняка, Р. Сурус, У. Кандрусевіч, Я. Глебаў, А. Мдывані і інш. Шмат увагі беларускія кампазітары надаюць тэатральнай музыцы і кінамузыцы. Праводзяцца шматлікія музычныя міжнародныя і нацыянальныя фестывалі, у т. л. «Беларуская музычная восень», «Менская вясна», «Славянскі кірмаш», Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» і інш. З 1980-х г. пачала актыўна развівацца поп-музыка і рок-музыка. У галіне эстраднай музыкі адбываліся якасныя змены, выкліканыя зваротам да фальклорных крыніц, асаблівасцямі сучаснай манеры выканання, узаемаўплывамі розных жанраў («Песняры», «Сябры», «Верасы» і інш.). Найбольш плённа ў жанры песні працуюць кампазітары І. Лучанок, У. Буднік, Э. Зарыцкі, Л. Захлеўны, Ю. Семяняка, Э. Ханок, І. Палівода, А. Елісеенкаў і інш. (Культуралогія: энцыклапедычны даведнік)
♦ Ахарактарызуйце музычную культуру Беларусі на сучасным этапе. Назавіце славутых дзеячаў беларускай музычнай культуры.
ЗАДАННЕ 4. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып маўлення. Дайце характарыстыку словазлучэнням паводле структуры. Знайдзіце словазлучэнні, якія ў параўнанні з рускай мовай маюць адметнасці ў будове.
«Алеся, Алеся, Алеся...» – хто ў Беларусі не чуў гэтую песню. У кагосьці яна асацыіруецца з дзяцінствам, у кагосьці – з юнацтвам. I вельмі шкада бывае, калі сучасная моладзь не адразу называе аўтара музыкі Ігара Міхайлавіча Лучанка, бо наўрад ці знойдзеш беларускага кампазітара, які зазнаў большую славу, чым ён. Узняўшыся на крылатых конях ягоных нотных радкоў, вершы беларускіх паэтаў шмат разоў ператвараліся ў сапраўдныя народныя песні, любімыя ва ўсіх кутках нашай Бацькаўшчыны.
Нарадзіўся Ігар Міхайлавіч у 1938 г. на Міншчыне, у горадзе Мар’іна Горка. Паспяхова паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, якую скончыў у 1961 г. Магчыма, малады творца і не ўяўляў, што яму накавана ў будучым узначаліць гэтую навучальную ўстанову і адпрацаваць яе рэктарам чатыры гады (1982–1986).
Творчасць I. Лучанка вылучаецца надзвычайнай разнастайнасцю жанраў. Першае прызнанне яму прынесла патрыятычная кантата «Салдацкае сэрца», якую публіка пачула ў 1962 г. Праз тры гады з’явіліся лірычныя санаты для фартэпіяна і вакальныя цыклы «Сіні цвет». Яшчэ праз год – трыпціх «Чалавеку патрэбная цішыня». А потым былі шматлікія кантаты і сімфанічныя паэмы – усіх не пералічыць. Аднак сапраўды ўсенародную славу Ігару Міхайлавічу прынеслі песні – тыя самыя, што гучалі ў выкананні ансамбляў, папулярных не толькі ў Беларусі, але і па ўсім Савецкім Саюзе: «Памяць сэрца», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Верасы», «Хатынь», «Каб камяні маглі гаварыць», «Пісьмо з 45-га», «Майскі вальс», «Пакуль на зямлі існуе каханне», «Дарагія мае старыя» і многія іншыя.
Заслугі Ігара Лучанка адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола (1967) і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1976). У 1973 г. яму нададзена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, а ў 1982-м – народнага артыста Беларусі. З 1980 г. Ігар Міхайлавіч узначальвае Беларускі саюз кампазітараў. (А. Сініцын)
♦ Раскажыце пра славутых беларускіх кампазітараў і музычных выканаўцаў, адзначце іх уклад у нацыянальную беларускую культуру.
ЗАДАННЕ 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, улічваючы асаблівасці будовы словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове.
После выхода в свет книги «Музы Несвижа» многие жители города спрашивали у автора, почему в ней ничего не сказано о музыкальном произведении «Аве Мария»? Они, конечно, подразумевали чудесную песню Шуберта. По их словам, она была специально написана для несвижской монашки, у которой был чудесный голос и необычная красота. Сначала такие предположения показались просто наивными. Но поиски в этом направлении привели к следующему преданию. В отдельных произведениях есть известия о том, что одна девушка, сердце которой, как говорят в народе, было разбито, ушла в монастырь. Трагическая судьба молодой монашки и необычные способности к пению породили легенду, что именно ей было посвящено произведение «Аве Мария». Безусловно, только не Шуберта (предположение автора), а другого композитора.
...Несвижский князь Кароль Станислав Первый по прозвищу Справедливый в молодости был очень влюбчивым. Не одна девушка слышала от него слова «великой любви». Но вот однажды он встретил необычайно красивую простую девушку, отец которой был художником при несвижском замке. Через некоторое время князь так сильно влюбился в красавицу, что решил отречься от огромного наследства, чтобы жениться на ней. Эта любовь сильно встревожила княгиню-мать. Она решила действовать хитростью.
При несвижском дворе воспитывалась кузина князя, очень богатая и высокого звания. Однажды, когда все несвижские магнаты гостили в Вильно, мать попросила сына и воспитанницу одеться по-праздничному и при быть в костел на какие-то торжества. Так случалось часто, и особого внимания на приглашение молодой Радзивилл не обратил. Он выполнил просьбу матери и прибыл в назначенное время в костел. Людей там было мало, горели не все свечки. Пока он понял, что оказался на своей собственной свадьбе, мать уже успела соединить руку сына с рукой своей воспитанницы.
Узнав про такое коварство, обманутая несвижанка ушла в монастырь. Чудесный голос так притягивал все сердца, что монашку даже считали святой. Кому хоть раз довелось услышать ее пение, понимал, в каком отчаянии и тоске она пребывала, и уже никогда не мог этого забыть. Все считали, что ангел спускался с неба и вселялся в душу красавиц. (К. Я. Шишигина-Потоцкая)
♦ Адкажыце, творы якіх беларускіх пісьменнікаў пакладзены на музыку.
Заданне 6. Прачытайце тэксты. Знайдзіце і выпраўце памылку ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце выпраўлены варыянт тэксту.
Варыянт 1.
На законе Архімеда заснавана плаванне суднаў і паветраплаванне. Дзеянне з боку вадкасці сілы выштурхвання і адпаведная канструкцыя забяспечвае велізарным суднам магчымасць утрымлівацца на вадзе, часткова апусціўшыся ў яе. Судны канструююць так, каб іх сярэдняя шчыльнасць была меншая за шчыльнасць вады і магла змяняцца. Таму судны маюць многа паветраных адсекаў. Чым іх больш, тым меншая сярэдняя шчыльнасць судна.
Будаўніцтва, мараплаванне, гандаль вымушаў чалавека ўводзіць адзінкі вымярэння даўжыні. І ён выкарыстоўваў у якасці адзінак тыя адлегласці, якія адпавядалі асобным часткам яго цела або шляху, які можна было прайсці за пэўны прамежак часу. Напрыклад, маракі ў Іспаніі вымяралі шлях цыгарамі, гэта значыць адлегласцю, якую праходзіла судна, пакуль марак выкурваў цыгару. У Японіі адзінкай даўжыні быў конскі чаравік, гэта значыць адлегласць, якую пройдзе конь, пакуль не зносіцца саламяная падэшва, прывязаная да яго капытоў замест падковы. Старажытныя рымляне вымяралі даўжыню двайнымі крокамі – крок левай нагой і крок правай.
У біясферы існуюць каля 5 мільёнаў розных відаў жывых арганізмаў. Але гэта не канчатковая колькасць. Вучоныя выяўляюць новыя віды і апісваюць іх. Кожны від адрозніваецца ад іншага па пэўных прыметах. Пазнанне ўсёй гэтай разнастайнасці жывых арганізмаў з’яўляецца адной з важнейшых задач біялогіі.
Варыянт 2.
Раслінны свет багаты і разнастайны. У цяперашні час налічваюцца каля 500 тысяч відаў раслін, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах зямнога шара. Нават суровыя Арктыка і Антарктыда не пазбаўлены раслін. Сярод іх ёсць і гіганты вышынёй 120-150 м. (секвоя, эўкаліпт, баабаб) і арганізмы, якія маюць мікраскапічныя размеры (многія водарасці). Разнастайныя расліны па знешняму выгляду і ўнутранай будове.
Плод – гэта орган кветкавай расліны. Ён складаецца з каляплодніка і насення. У прыродзе існуюць вялікая разнастайнасць пладоў. Іх адрозніваюць па будове і развіццю каляплодніка, колькасці насення, асаблівасцях раскрывання, наяўнасці прыстасаванняў для распаўсюджвання і іншых прыметах. Плады маюць вялікае біялагічнае і гаспадарчае значэння: для раслін – як орган распаўсюджвання насення, для чалавека і жывёл – як крыніца пажыўных, лекавых і іншых рэчываў.
Людзі яшчэ ў старажытнасці нгавучыліся выкарыстоўваць некаторыя віды прыродных рэсурсаў. У наш час ужо выкарыстоўваюцца больш за 200 розных відаў мінеральнай сыравіны. Тым не менш зямную кару нельга разглядаць як чароўны абрус-самабор, які па наказу людзей у любой колькасці можа паставіць ім скарбы зямных нетраў. Па-першае, мінеральныя рэсурсы (карысныя выкапні) належаць да неўзнаўляльных. Па-другое, сусветныя запасы асобных іх відаў неаднолькавыя. Па-трэцяе, людскія “апетыты” ўвесь час растуць.
Варыянт 3.
Большасць падлеткаў лічаць, што таму, чым заняцца ў вольны ад вучобы час, вучыць не трэба. А ці так гэта? Вось, напрыклад, сітуацыя. За акном дождж, дрэннае надвор’е. Чытаць кніжку надакучыла, у футбол гуляць не пойдзеш. Застаецца апошні сябра – тэлевізар... Тут і патрэбна ўменне з вялікай колькасці тэлеперадач выбраць не толькі забаўляльную, але і карысную.
Рэкламныя застаўкі – гэта спосаб перадачы інфармацыі, падобны да школьнага радыё, але ў шмат разоў больш эфектыўны. Калі аб’яву па радыё пачуюць 500 чалавек, то рэкламу па тэлебачанні ўбачаць мільён тэлегледачоў. А калі інфармацыю паўтараць некалькі разоў, то чалавек паверыць сказанаму, хоча ён ці не. У гэтым і заключаецца станоўчая роля і дзейнасць рэкламы. Яна дапамагае зарыентавацца ў бясконцым патоку інфармацыі і выдзеліць галоўнае і карыснае для сябе.
Што такое літаратурная мова? Тая самая агульнанародная мова, толькі ў сваіх вышэйшых формах выяўлення, як вынік апрацоўкі, шліфоўкі яе майстрамі слова. Па-ранейшаму народ застаецца творцам і носьбітам мовы. Аднак жа мова племені, мова народнасці і нацыянальная мова адрозніваецца перш-наперш няспынным развіццём сваёй будовы, мнагастайнасцю тых законаў, узгодненых з гісторыяй грамадства, па якіх ідзе далейшае ўдасканаленне не толькі літаратурных, пісьмовых сродкаў выяўлення думкі, але і жывой гаворкі народа.
Варыянт 4.
“Класічны” (ад лацінскага – clаssicus) у перакладзе на беларускую мову азначае “ўзорны”, “першакласны”. Навука аб прыгожым – эстэтыка – укладае ў гэта паняцце два сэнсы. Па-першае, класічным называюць антычнае мастацтва перыяду вышэйшага росквіту грэчаскай дэмакратыі (VI–V стагоддзі да н.э.). Прынцып меры, гармоніі зместу і формы, ідэальнай суразмернасці частак і цэлага, высакародная прастата кампазіцыі, мовы і стылю рабіла антычнае мастацтва недасягальным узорам.
З ўсёй Сонечнай сістэмы Зямля – адзіная населеная планета. Чалавецтва жыве на Зямлі ўсяго каля мільёна гадоў, аднак ужо змаглі прыдумаць сродкі ўласнага знішчэння. Нам выпала шчасце жыць, мысліць і вызначаць нашу будучыню. Якой яна будзе на Зямлі пасля нас? Каб захаваць і ўмацаваць жыццё, якое ўпрыгожвае нашу планету, мы павінны змагацца супраць варварства і бескультур’я, супраць пагрозы ядзернай вайны.
Музыка не можа не абнаўляцца. Цяжка нават дапусціць, каб рэвалюцыйныя пераўтварэнні, якія ў XX стагоддзі ахапілі ўсе бакі грамадства, ніяк не закранулі музыку, яе вобразы, стылі і сродкі выразнасці. Але любая новая эпоха абагульняе шляхі папярэдніх. Сцвярджаючы непарыўную сувязь часоў, мастацтва і ў мінулыя часы пастаянна даказвае значэнне чалавечай памяці. Сучасная музыка пры ўсім сваім наватарскім абліччы не адрываецца ад класічнай традыцыі, яна як бы вырастае з яе, абноўленая жывым подыхам сучаснага жыцця і непаўторнай індывідуальнасцю свайго творца.
Варыянт 5.
У сярэдзіне XIX стагоддзя шмат сялян жылі ў курных хатах, дзе дым выходзіў не толькі ў душнікі за печчу, але і праз вокны, дзверы, таму ў дзяцей часта здараліся прастудныя захворванні: “гарлянка” (хваробы горла), гарачка, пнеўманія і інш. З ранняга дзяцінства дзяцей вучылі разбірацца ў лекавых якасцях траў і карэнняў, а таксама адрозніваць добрыя ягады і грыбы ад атрутных. Шырока карысталіся дзеці лісцем трыпутніку ў якасці лячэбнага сродку супраць нарываў. Травы і карэнні былі вядомы ім як сродкі лячэння.
Асноватворным у народнай педагогіцы беларусаў было выхаванне ў адпаведнасці з прыродай, неад’емнай часткай якой лічыўся чалавек. У залежнасці ад узросту дзіцяці выкарыстоўвалася і выхаваўчая практыка. Рост і развіццё яго разглядалася пры гэтым па аналогіі з прыродай. Як расце дрэўца, так расце і чалавек. Прынцып прыродаадпаведнасці прасочваецца ў творах народнай творчасці: у казках, песнях, прыказках, прымаўках.
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварыў талент і працалюбства яго бацькоў і продкаў, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа. Свая, цудоўная спадчына ў беларускага народа. Стагоддзямі ўзбагачаючы і ўдасканальваючы, нягледзячы на цяжкія гістарычныя ўмовы, на ліхалецці войнаў, стваралі беларусы народнае мастацтва. Адыходзіла і гублялася многае, але і тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны і мудры свет народа – ашчаднага захавальніка ўсяго лепшага і таленавітага творцы.