
- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Правапіс галосных Літары о, ё
Правілы-1959 |
Правілы-2008 |
З а ў в а г а 2. Слова радыё, стаўшы першай часткай склада-ных слоў, не мяняе свайго напі-сання, напрыклад: радыёхваля, радыёпрыёмнік, радыёкропка, радыёантэна, радыёперадача, радыёграма, радыёзонд, радыёкамітэт.
|
Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна. Калі першая частка складанага слова ўтворана з назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучаль-най галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрыч-ны, радыеізатоп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыямет-рыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія. |
Літары э, е
Правілы-1959 |
Правілы-2008 |
Правіла напісання літар э, е на канцы іншамоўных слоў не было сфармулявана.
Адзначалася, што пасля шыпячых, р, ц (не з т мяккага) і д, т галосныя э, е перадаюцца праз э, напрыклад: Сарэнта, канцэрт, Улан-Удэ, тэхніка. Пасля астатніх зычных звычай-на пішацца е. Літара э ўжываецца ў невялікай групе слоў, пераважна пасля губных зычных і з, н, с, напрыклад: бэлька, бэз, сурвэтка, галіфэ, кафэ, маянэз, турнэпс, пенснэ, турнэ, асэсар і інш.
|
На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Морзэ, Табідзэ, Брыгвадзэ, Каба-Вердэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: сальта-мартале, філе, камюніке, піке. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так словы капэла, сурвэтка, экзэмп-ляр, маянэз, тунэль, сэрвіс, ін-тэрнэт пішуцца з э, а словы медаль, менеджмент, нервы, парламент, перспектыва, газета, сервіз – з літарай е. |
Перадача акання на пісьме
Правілы-1959 |
Правілы-2008 |
У канцавым адкрытым складзе злучэнні іо, йо абазначаюцца літарамі іо (ыо): адажыо, ажыо, імпэсарыо, какао, радэо; Анто-ніо, Токіо, Бакачыо, Більбао, Ватэрлоо, Мінданао, Рыо-Негра. |
Незалежна ад паходжання слова гук [о] у ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што пера-даецца на пісьме: адажыа, імпэсарыа, какава, радэа; Анто-ніа, Більбаа, Бакачыа, Ватэрлоа, Мінданаа, Токіа. |
Асобнага правіла адносна напісання фіналяў -эль, -эр не было.
Адзначалася: пасля шыпячых, р, ц (не з т мяккага) і д, т галос-ныя е, э абазначаюцца на пісьме літарай э: жэтон, рэформа, карцэр, гардэроб, грэйдэр, лідэр, ордэн, тэлефон, катэт, катэр. |
Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: грэйдар, камп’ютар, лідар, пэйджар, фарватар, фламастар, шніцаль. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязмен-на: Гендэль, Гюнтэр, Ландэр, Одэр, Манчэстэр, Пітэр, Шапенгаўэр, Юпітэр. |
З а ў в а г а (аўтара). У неславянскіх уласных назоўніках, якія маюць значэнне і форму жаночага роду канцавыя спалучэнні іо, йо перадаюцца на пісьме літарамі ія (ыя): Аўрэлія, Эмілія, Фабрыцыя, Лючыя, Сільвія і іншыя.
Мужчынскія імёны |
Жаночыя імёны |
Атавіа Аўрэліа Базіліа Лючыа Марыа Маўрыцыа Разарыа Сільвіа Эміліа Эўгеніа Фабрыцыа Хуліа |
Атавія Аўрэлія Базілія Лючыя Марыя Маўрыцыя Разарыя Сільвія Эмілія Эўгенія Фабрыцыя Хулія |