- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Літаратура
Беларускія народныя абрады / склад. Л. П. Касцюкавец. – Мінск: Беларусь, 1994.
Бялявіна, В. М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. – Мінск: Беларусь, 2007.
Валодзіна, Т. В. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў / Т. В. Валодзіна. – Мінск: Тэхналогія, 1999.
Котаў, М. К. Народныя гульні, карагоды, танцы / М. К. Котаў. – Мінск: Светач, 2006.
Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. – 2-е выд. – Мінск: Беларусь, 2003.
Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск: БелСЭ імя П. Броўкі, 1989.
Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
Нацыянальныя меншасці – нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны. Да іх звычайна адносяцца групы людзей, што пастаянна жывуць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, маюць яе грамадзянства, але адрозніваюцца сваім этнічным паходжаннем, матэрыяльнай і духоўнай культурай, самасвядомасцю, мовай, рэлігіяй, ментальнасцю. Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматэтнічных краінах свету. Іх асноўныя правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі законамі, міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі. У прынятай ААН у 1992 «Дэкларацыі правоў асоб, што належаць да нацыянальных ці этнічных, рэлігійных і моўных меншасцей» абвешчаны іх правы на бесперашкоднае развіццё сваёй культуры, мовы і рэлігіі, стварэнне ўласных аб'яднанняў і таварыстваў, а таксама магчымасць карыстацца ўсімі грамадзянскімі свабодамі без ніякай дыскрымінацыі і абмежавання. (Энцыклапедычны даведнік «Чалавек і грамадства»)
ЗАДАННЕ 1. Падрыхтуйце лінгвістычнае паведамленне «Прыс-лоўе як нязменная часціна мовы» паводле наступнага плана:
– прыслоўе; граматычныя адзнакі прыслоўяў; часціны мовы, з якімі спалучаюцца прыслоўі; сінтаксічная роля ў сказе;
– падзел па значэннях;
– словаўтварэнне прыслоўя;
– ступені параўнання прыслоўяў;
– формы суб’ектыўнай ацэнкі якасці;
– правапіс прыслоўяў.
Падмацуйце адказ прыкладамі з тэксту.
Як вядома, шматканфесійнасць і поліэтнічнасць насельніцтва Беларусі канчаткова аформіліся ў эпоху Сярэднявечча, у асноўным к ХIV–ХVII стст. Менавіта тады на землях нашай Бацькаўшчыны з’явіліся пасяленні яўрэяў, рускіх, палякаў, татараў, сярод якіх былі розныя рэлігійныя вераванні. Пры вельмі стракатым складзе насельніцтва ўзаемаадносіны паміж яго асобнымі этнічнымі і рэлігійнымі групамі ў цэлым характарызаваліся добрасуседствам, цярпімасцю і прыхільнасцю. Таму і невыпадкова, што ў Вялікае княства Літоўскае ўжо ў ХІV–ХVІ ст. нярэдка перасяляліся, ратуючыся ад нацыянальнага альбо рэлігійнага ўціску, многія ерэтыкі і адступнікі як з захаду, так і з усходу. Так, у тыя часіны з-за ганенняў і праследаванняў у Заходняй Еўропе яўрэі ў масавым маштабе перасяляліся на землі ВКЛ, дзе ім правіцелі княства дазвалялі рэлігійную свабоду, гарантавалі грамадзянскія правы, а, напрыклад, Вітаўт Вялікі імкнуўся ў сваёй практычнай дзейнасці для яўрэяў «абаронцам быць». Прыток яўрэйскага насельніцтва на беларускія землі некалькі павялічыўся ў ХVII–ХVIII стст. у сувязі з пагромамі на Украіне, што набылі досыць моцны размах падчас т. зв. гайдамацкага руху.
На Беларусі знаходзілі прытулак і паратунак у ХV–ХVII стст. і многія апальныя князі, вальнадумцы, просталюдзіны з Расіі, якія ратаваліся тут ад маскоўскага беззаконня, жорсткага феадальнага ўціску. У другой палове ХVII ст., пасля царкоўнай рэформы патрыярха Нікана, з-за боязі рэпрэсій былі вымушаны перасяляцца на тэрыторыі беларускіх зямель прыхільнікі старых догматаў, абрадаў – стараверы. Стараверы, або стараабрадцы, з цэнтральных раёнаў Расіі ў 1685 г. заснавалі нават асобную слабаду ў Ветцы (на р. Сож). Паступова колькасць старавераў, да якіх беларусы адносіліся ў большасці цярпліва, узрасла, і ў пачатку ХХ ст. на Беларусі іх пражывала ўжо каля 100 тысяч чалавек.
У розныя часы і па розных прычынах на землях нашага краю з’явіліся таксама і колькасна адносна невялікія групы іншых народнасцей, сярод якіх можна назваць украінцаў, татараў, латышоў, літоўцаў, немцаў, цыганоў і г. д. У цэлым узаемадачыненні паміж гэтымі этнічнымі супольнасцямі і беларусамі былі, як правіла, добразычлівыя і бесканфліктныя на працягу ўсяго іх доўгага сумеснага жыцця.
Асаблівай дружалюбнасцю, узаемнай павагай да культурных здабыткаў, рэлігійных поглядаў ва ўсе часы характарызаваліся беларуска-татарскія адносіны. Яскравым прыкладам талерантнага стаўлення да татарскага насельніцтва можа служыць і вядомая беларуская прымаўка «Татары – добрыя гаспадары». У сваю чаргу татары нярэдка добра ведалі звычаі, абрады, фальклорныя творы беларусаў, а з ХVI ст. карысталіся звычайна беларускай мовай, на якой, між іншым, былі напісаны (праўда, арабскімі літарамі) і іх святыя кнігі – «Аль-Кітабы».
На Беларусі пражываюць прадстаўнікі звыш 130 нацыянальнасцей. (Э. С. Дубянецкі)
ЗАДАННЕ 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, улічваючы асаблівасці функцыянавання прыслоўяў і безасабова-прэдыкатыўных слоў.
Ситуация, связанная с положением национальных меньшинств в Беларуси, заметно отличается от характера межнациональных отношений на остальном постсоветском пространстве. У нас нет столкновений и конфликтов на этнической и конфессиональной основе. Представители национальных меньшинств наравне с белорусами занимают высокие статусные позиции в социальной сфере, экономике, политике и культуре. По результатам многочисленных исследований, подавляющее большинство белорусских граждан не учитывает в повседневной жизни национальный фактор. Например, при выборе друзей и спутника жизни для многих белорусов и представителей национальных меньшинств национальность не имеет значения.
В Беларуси действует 122 общественные организации, представляющие граждан 24 национальных меньшинств. Созданы и функционируют национальные школы и кружки по изучению национальных языков. С 1996 г. проводится Всебелорусский фестиваль национальных культур, важнейшей целью которого является сплочение народов Республики Беларусь.
«Соединяя людей, радуемся разнообразию», – так звучит слоган, который обозначает сущность культурной политики, проводимой ЮНЕСКО.
Таким образом, одним из важнейших приоритетов в духовной культуре Беларуси является идея, получившая распространение в мировой и европейской культурной практике, – поддержание культурного разнообразия, создание содружества народов, где невозможна дискриминация по национальному признаку. (Книга «Беларусь – страна твоего будущего»)
ТЭМА № 10. СІНТАКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДУ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ І ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА
Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
1. У беларускай мове пры лічэбніках два (дзве), тры, чатыры назоўнікі і прыметнікі ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два добрыя студэнты, тры новыя сталы, а пры астатніх лічэбніках – у форме множнага ліку роднага склону: пяць студэнтаў, сем гадоў. Параўн.: у рускай мове назоўнікі ў такіх словазлучэннях ставяцца ў форму роднага склону: два хороших студента, три новых стола.
2. Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем смутку, жалю, тугі ўтвараюць словазлучэнні з месным склонам з прыназоўнікам па: сумую па вясне. Параўн.: у рускай мове адпаведныя дзеясловы спалучаюцца з на- зоўнікамі ў форме меснага склону з прыназоўнікам о (об): тосковать о весне (об осени).
3. Дзеясловы дзякавацъ (падзякавацъ), выбачацъ, дараваць кіруюць залежным назоўнікам (займеннікам) у форме давальнага склону: дзякую вам, выбачайце мне, дараваць брату. Параўн.: у рускай мове ў такіх словазлучэннях ужываецца залежнае слова ў форме вінавальнага склону: благодарю вас, извините меня, простить брата.
4. Дзеясловы руху (ісці, бегчы, плыць, ехаць) і волевыяўлення (выправіць, паслаць, прыслацъ ды інш.) пры абазначэнні мэты дзеяння ўтвараюць словазлучэнні з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам па: пайсці па малако, паслаць па дапамогу.
Заўвага! Калі з гэтымі дзеясловамі ўжываюцда словы грыбы, ягады (або іх канкрэтныя назвы), то назоўнікі маюць форму вінавальнага склону з прыназоўнікам у: пайсці ў лісічкі, паехацъ у суніцьі. Параўн.: у рускай мове дзеяслоў кіруе назоўнікам творнага склону з прыназоўнікам за: пойти за молоком, послать за помощью, пойти за лисичками, поехать за земляникой.
5. Пры дзеясловах жартаваць, смяяцца, рагатаць, насміхацца, кпіць, дзівіцца, здзекавацца ўжываюцца назоўнікі роднага склону з прыназоўнікам з: смяяцца з сябра, кпіць з яго. Параўн.: у рускай мове такія дзеясловы кіруюць назоўнікамі творнага склону з прыназоўнікам над: смеяться над другом, насмехаться над ним.
6. Пры дзеясловах ажаніць, ажаніцца назоўнік ставіцца ў форме творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з Валяю, ажанілі з нялюбай. Параўн.: у рускай мове ўжываюцца словазлучэнні з назоўнікам меснага склону з прыназоўнікам на: женился на Вале, женили на нелюбимой.
7. У словазлучэннях з асноўным словам прыметнікам у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова мае форму вінавальнага склону з прыназоўнікам за: маладзейшая за мяне, больш за дваццаць год. Параўн.: у рускай мове ў такіх канструкцыях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: моложе меня, более двадцати лет.
8. Дзеясловы хварэць, захварэць, прахварэцъ і прыметнік хворы кіруюдь назоўнікамі ў вінавальным склоне з прыназоўнікам на: захварэць на грып, захварэць на ангіну. Параўн.: у рускай мове ў такіх канструкцыях залежнае слова ўжываецца ў форме творнага склону: заболеть гриппом, заболеть ангиной.
9. Пры вызначэнні адлегласці ўжываюцца словазлучэнні з прыназоўнікам за: вярсты за паўтары, а ў рускай мове – з прыназоўнікам в: в полутора километрах.
10. Пераходны дзеяслоў з адмоўем не кіруе залежным словам у форме вінавальнага або роднага склону. У родным склоне ўжываюцца рэчыўныя назоўнікі: не купіў малака, не накасіў травы; абстрактныя назоўнікі, у тым ліку ва ўстойлівых выразах: не звяртацъ увагі, не даваць веры, не губляць часу; кампаненты фразеалагізмаў: кашы не зварыш, вады ў рэшаце не наносіш, свету не бачьщь; займеннікі ўсё, гэта, нічога: не мог заўважыць гэтага, нічога не адбылося; залежнае слова пры дзеясловах са значэннем немагчымасці дзеяння: усёй работы не пераробіш; залежнае слова пры дзеясловах успрымання (бачьщь, ведаць, разумецъ, чуць): не бачыла дарогі, не ведаў пераправы, не чуў голасу; залежнае слова пры дзеясловах у форме загаднага ладу: Не шукайце лёгкіх дарог!
У вінавальным склоне ўжываюцца адушаўлёныя назоўнікі: не пазнаў дачку (і дачкі); калі размова ідзе аб канкрэтных прадметах: яе артыкул не надрукавалі; пры наяўнасці слоў ледзь, ледзьве, амаль: ледзь не зрабіў памылку; калі назоўнік залежыць ад інфінітыва, што прымыкае да дзеяслова з адмоўем не: не паспеў рашыць задачу.
11. Прыназоўнік па ўжываецца з назоўнікамі вінавальнага склону пры абазначэнні прасторавай або часавай мяжы дзеяння: улезці па пояс, па сённяшні дзень; пры ўказанні напрамку дзеяння са словамі бок, край, рука, якія маюць пры сабе азначэнні: па той бок, па абодва бакі дарогі; пры абазначэнні мэты дзеяння, руху, перамяшчэння: схадзі па дзеда, паедзем па грыбы;
з колькасна-іменнымі спалучэннямі ў вінавальным склоне пры ўказанні на велічыню, памер, колькасць: ураджай па сорак цэнтнераў, даўжынёй па дваццаць метраў;
у спалучэнні з лічэбнікамі вінавальнага склону (акрамя адзін, адна, адны), што абазначаюць цану кожнага ці колькасць, што прыпадае на кожнага: па тры, па сто, па сорак, але: па адным;
з назоўнікамі меснага склону пры абазначэнні месца дзеяння: ісці па калідоры, усмешка блукае па твары, плыць па моры пры абазначэнні пэўнага часу, перыяду, калі адбываецца дзеянне ці пасля якіх што-небудзь адбываецца: па прыездзе бацькі; сеяў па вясне; пры абазначэнні асобы, прадмета, аб якім сумуюць, плачуць, тужаць: плач па родным краі, туга па Радзіме, сум па бацьках; пры абазначэнні прадмета, прылады, інструмента, пры дапамозе якіх утвараецца дзеянне: размаўляць па тэлефоне, вывучыцъ па падручніку, паслаць па пошце; пры абазначэнні роду, галіны ці сферы дзейнасці: курсы па павышэнні кваліфікацьіі, работа па выхаванні дзяцей; у спалучэннях памяць па сабе, памяць па ім; пры абазначэнні прадмета, на які накіравана дзеянне: стукнуцъ па стале.
Заўвага! 3 прыназоўнікам па назоўнікі множнага ліку пры выражэнні амаль усіх значэнняў ужываюцца ў форме меснага склону: сустракацца па вечарах, блукацъ па лясах, спаборніцтвы па шахматах.
12. Запомніце словазлучэнні: падобны да бацькі, загадчык лабараторыі, дом на пяцъ паверхаў, пазычыла солі, дасылацъ на адрас, бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, пачнецца а восьмай гадзіне, ехаць у млын, смех праз слёзы, спазніліся праз цябе.
(Н.В. Гаўрош, В.У. Азарка, А.С. Васілеўская “Беларуская мова”. – 2007)
