- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Літаратура
Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад рэд. З. В. Шыбекі. – Мінск: Харвест, 2007.
Минск : энциклопедический справочник. – Минск, 1983.
Каляда, В. І. Мінск учора і сёння / В. І. Каляда. – Мінск, 1988.
Памяць Беларусі: рэспубліканская кніга / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; маст. У. П. Свехтаноўскі. — Мінск: БелЭн, 2005.
Шыбека, З. В. Мінск: старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада / З. В. Шыбека, С. Ф. Шыбека. – Мінск, 1994.
Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
Дзеяслоў. Дзякуючы сваёй спецыфіцы, дзеяслоў як часціна мовы незаменны там, дзе на першы план выходзіць адлюстраванне самых розных аспектаў дзеяння.
Магчымасці дзеяслова праяўляюцца найбольш выразна ў формах часу i ладу. У афіцыйна-дзелавым i навуковым стылях ужываюцца звычайна такія часавыя формы, якія адлюстроўваюць рэальны час дзеяння. Гутарковаму, публіцыстычнаму i мастацкаму стылям уласцівы выкарыстанне дзеяслоўных формаў аднаго часу са значэннем другога. Так, дзеясловы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошлага, што дапамагае наблізіць мінулыя падзеі да чытача. Дзеясловы будучага часу, ужытыя са значэннем цяперашняга, падкрэсліваюць шматразовасць, паўтаральнасць дзеяння. Складаныя формы прошлага часу дзеясловаў, якія абазначаюць даўно мінулае дзеянне, уласцівы гутарковаму i мастацкаму стылям: Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае ўжо, хто я: я – пякучка-Kpaniва (К. Крапіва). Дзеяслоўныя формы ладу набываюць экспрэсіўнасць, калі дзеясловы аднаго ладу ўжываюцца са значэннем другога: Я хацеў бы прасіць вас, калега, пазнаёміць мяне з вашым грамадзянствам (Я. Колас).
Сярод дзеяслоўных формаў заслугоўваюць увагі катэгорыі стану, ладу, часу і трывання.
Катэгорыя стану. Выбар формы стану залежыць ад спосабу перадачы пэўнай думкі. Напрыклад, у сказах Вядомы беларускі архітэктар распрацаваў праект Нацыянальнай бібліятэкі і Праект Нацыянальнай бібліятэкі быў распрацаваны вядомым беларускім архітэктарам выражаецца адна і тая ж думка, але пры дапамозе розных граматычных сродкаў. У канструкцыях з незалежным станам падкрэсліваецца выканаўца дзеяння (архітэктар), а з залежным станам робіцца акцэнт на прадмет дзеяння (праект).
У беларускай мове пераважаюць сінтаксічныя канструкцыі ў незалежным стане. Яны ўжываюцца часцей, бо гэта форма падкрэслівае дынаміку дзеяння ці апісання.
Густы і мокры вецер гоніць сырыя і цяжкія хмары; яны грузна плывуць, лезучы адна на другую, закрываюць сабою неба і сонца і робяць асенні дзень шэрым і хмурным.
Часам спускаюцца яны нізка і сеюць на мокрую зямлю дробны дождж-імглу, а часам узнімаюцца вышэй і, не вытрымаўшы сілы ветру, разрываюцца і ачышчаюць бледную сінь неба. Тады пакідае ісці дождж, і пачынае выглядаць сонца. Ад яго свету белая пена быстрай і шумлівай ад ветру ракі аддае жаўтавата-блішчастым колерам.
Рака выйшла з сваіх берагоў.
Густая і каламутная ад асенніх дажджоў вада ў ёй паднялася і заліла абодва берагі.
З быстрага размаху свайго кідае яна на іх сваёю пенай, б’ецца аб купчастыя вяршаліны затопленых ёю кустоў алешніку і крушыны і весела плюхае, бурліць і шуміць...
(К. Чорны)
У сваю чаргу залежны стан часцей сустракаецца там, дзе паказваюцца статычныя з’явы. Перадача пэўнай думкі ў сказе з залежным станам надае форму аб’ектыўнага выкладу матэрыялу, таму такія канструкцыі дастаткова пашыраны ў навуковым і афіцыйна-дзелавым стылі.
Дырэктыва № 3 ад 14 чэрвеня 2007 г.
Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы
У Рэспублiцы Беларусь за апошняе дзесяцiгоддзе створана эфектыўная эканомiка, якая дынамiчна развiваецца, арыентаваная на няўхiльны рост дабрабыту i павышэнне якасцi жыцця грамадзян, абарону iх матэрыяльных, сацыяльных i культурных iнтарэсаў.
Паслядоўна ажыццяўляецца курс на iнавацыйнае развiццё краiны. За гады незалежнасцi сфармiравана сучасная сацыяльная iнфраструктура.
У рэспублiцы, якая засталася пасля распаду Савецкага Саюза без крынiц энергетычных i сыравiнных рэсурсаў, праведзена вялiкая работа па ўкараненню энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй.
У вынiку ў 1997 – 2006 гадах прырост валавога ўнутранага прадукту забяспечаны практычна без павелiчэння спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў. Гэта ў комплексе з iншымi мерамi дало магчымасць мiнiмiзаваць адмоўныя вынiкi для эканомiкi павышэння цэн на нафту i газ, а галоўнае – не дапусцiць падзення жыццёвага ўзроўню нашага народа.
Разам з тым у краiне не створана цэласная сiстэма эканомii матэрыяльных рэсурсаў, што знiжае канкурэнтаздольнасць эканомiкi, эфектыўнасць выкарыстання ўсiх вiдаў палiва, энергii, сыравiны, матэрыялаў i абсталявання.
Энергаёмiстасць валавога ўнутранага прадукту ў нас у паўтара-два разы вышэйшая, чым у развiтых дзяржавах з падобнымi клiматычнымi ўмовамi i структурай эканомiкi. Высокая i матэрыялаёмiстасць айчыннай прадукцыi. Недастаткова поўна выкарыстоўваюцца другасныя рэсурсы i адходы вытворчасцi.
Не зжыты безгаспадарчасць i марнатраўства. Кiраўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання i iншых арганiзацый не ажыццяўляюць належнага кантролю за беражлiвым захоўваннем i рацыянальным выкарыстаннем палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, не заўсёды выяўляюць рэзервы па знiжэнню энерга- i матэрыялаёмiстасцi вытворчасцi.
На нiзкiм узроўнi вядзецца работа па прыцягненню ў гаспадарчы абарот аднаўляльных крынiц энергii: лесу, вады, ветру, падземнага цяпла, сонечнай энергii i iншых.
У той жа час бяздумныя, часам бяздушныя адносiны да прыроды наносяць ёй незаменны ўрон, што немiнуча адаб’ецца на якасцi жыцця наступных пакаленняў.
Эканомнае расходаванне цяпла, электраэнергii, прыроднага газу, вады i iншых рэсурсаў не стала нормай жыцця для кожнай беларускай сям’i, кожнага чалавека.
Не выкаранены факты вандалiзму ў пад’ездах, лiфтах, на лесвiчных пляцоўках шматкватэрных жылых дамоў, прыдамавых тэрыторыях i дзiцячых пляцоўках, у iншых грамадскiх месцах i на транспарце. Як вынiк, дзяржава нясе велiзарныя непрадукцыйныя расходы па падтрыманню ў належным стане аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркi i сацыяльнай сферы.
Словаўтварэнне дзеясловаў. Дзеяслоў у большай ступені, чым назоўнікі, прыметнікі і прыслоўі, выкарыстоўвае прыставачныя марфемы, якія выконваюць як сэнсавую, так і стылістычную функцыю.
У сучаснай беларускай мове ёсць прэфікс уз-, пры дапамозе якога ўтвараюцца шматлікія дзеясловы. Большасць слоў гэтага словаўтваральнага тыпу мае нейтральную стылістычную афарбоўку, аднак некаторыя такія ўтварэнні ўспрымаюцца як элемент кніжнай мовы: узвесці, узнесці, узрадавацца, уз’яднаць, ускласці. Трэба адзначыць, што аналагічныя дзеясловы, утвораныя з дапамогай прэфікса воз-, шырока распаўсюджаны ў рускай мове, дзе яны маюць выразную кніжную афарбоўку.
Істотна адмежавана патрабаваннямі культуры маўлення ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў з прыстаўкай у-. Уласцівым з’яўляецца яе выкарыстанне са значэннем накіраванасці дзеяння ў сярэдзіну чаго-небудзь: убіваць, убегчы, уносіць, увозіць. У астатніх значэннях прыстаўку у-, больш характэрную для рускай мовы, мэтазгодна замяняць адпаведнымі беларускімі прэфіксамі: збегчы (убежать), саступіць (уступить), паважаць (уважать), прыбіраць (убирать), выдаляць (удалять) і інш.
Пад уплывам рускай у беларускай мове ўзніклі некаторыя неўласцівыя словаўтваральныя структуры, злоўжыванне якімі вядзе да стылістычных памылак. Да ліку такіх марфем адносяцца суфіксы -ірава-(-ырава-), -ніча-, -ствава-: канструіраваць, мадэліраваць, нівеліраваць, гультайнічаць, гаспадарнічаць, царстваваць, бясчынстваваць, панстваваць.
Тым не менш, штучныя дзеясловы са згаданымі суфіксамі працягваюць існаваць найперш у навуковым і афіцыйна-дзелавым маўленні (фарміраваць, каціравацца, субсідзіраваць, акумуліраваць, лавіраваць).
,
Катэгорыя ладу. Кожны з існуючых у беларускай мове ладоў: абвесны, загадны і ўмоўны – характарызуе розныя віды выказвання.
Абвесны лад указвае на рэальнае дзеянне, загадны – выражае пабуджэнне да дзеяння, а ўмоўны лад абазначае дзеянне, якое ўяўляецца як пажаданае ці магчымае і ажыццяўленне якога залежыць ад пэўных умоў. Адхіленні ад гэтых схематычных функцый ладу маюць звычайна экспрэсіўны характар.
Загад, выражаны абвесным ладам у форме інфінітыва больш моцны, ён мае нібыта больш аб’ектыўны характар, чым выражаны праз загадны лад. Маўчаць! – больш рашучая форма, чым маўчы!, а часам больш абразлівая. Змякчыць загад ці пажаданне можна, замяняючы форму загаднага ладу адпаведнай формай абвеснага. Сказ Ну, дзеці, ідзём на вуліцу займае сярэдняе месца паміж паведамленнем і загадам.
Умоўны лад з’яўляецца граматычнай формай, якая часцей за ўсё ўжываецца ў ветлівых і эўфемічных зваротах, якія выражаюць розныя адценні магчымых дзеянняў, залежных ад жадання асобы, якой накіравана паведамленне. Як правіла, менавіта ва ўмоўным ладзе некатэгарычна, далікатна і ветліва выражаюцца прапановы, просьбы і пажаданні: А ці не маглі б Вы ўспомніць той выпадак больш падрабязна? Зрабілі б лепш падземны пераход.
Катэгорыя часу. Пры дапамозе катэгорыі часу падкрэсліваюцца адносіны выражанага дзеясловам дзеяння да моманту паведамлення. У залежнасці ад гэтых адносін ў сучаснай беларускай мове вылучаюць цяперашні, прошлы і будучы часы.
Цяперашні час у асноўным выражае дзеянне, якое ажыццяўляецца ў момант гутаркі, знаходзіцца на мяжы мінулага і будучага. Гэта мяжа разумеецца не як пераломны момант, але як дастаткова працяглы перыяд, пра які гаворыцца ў выказванні. Фразай працягваецца пасяджэнне мы хочам сказаць, што не толькі ў момант нашага паведамлення адбываецца дзеянне, але час яго правядзення ахоплівае частку мінулага і будучага. Выражаецца думка, што пасяджэнне яшчэ не скончылася (мінулае) і яшчэ пэўны час будзе працягвацца (будучае). Выразам курс навучання складае пяць гадоў мы акрэсліваем пэўны адрэзак часу, які ахоплівае цэлую пяцігодку. Цяперашні час можа таксама выражаць дзеянне, якое працягваецца пастаянна, незалежна ад моманту яго пачатку, напрыклад, рыбы дыхаюць жабрамі. Гэта пазачасавая функцыя цяперашняга часу.
Экспрэсіўная функцыя цяперашняга часу асабліва выразна праяўляецца, калі яго ашчадна выкарыстоўваюць на фоне прошлага.
Прошлы час служыць для выражэння дзеяння, завершанага ў мінулым, раней за момант паведамлення пра яго. Аднак такое значэнне можа быць выражана ў цяперашнім часе. Гэты спосаб набліжэння мінулага да моманту паведамлення пра яго вядомы ўжо здаўна. У старажытнасці такі цяперашні час, які выконваў функцыю прошлага, называлі praesens historicum (тэрмін ужываецца да сённяшняга дня). Гэта адзін з найбольш ужывальных спосабаў ажывіць і наблізіць да чытача дзеянне, якое адбывалася раней.
Дзеяслоў у беларускай мове мае дзве формы прошлага часу: простую (пайшоў) і складаную (пайшоў быў). У складаную форму ўваходзіць асноўны дзеяслоў уформе прошлага часу ў спалучэнні з дапаможным дзеясловам быць, які ставіцца ў той жа родавай і лікавай форме, што і асноўны. Такая форма захавалася ў нашай мове са старажытнага перыяду. Складаная форма прошлага часу лічыцца нарматыўнай для ўсіх стыляў літаратурнай мовы і выкарыстоўваецца, калі неабходна выказаць даўно мінулае дзеянне або дзеянне, якое пачалося ці магло пачацца, але перапынілася іншым дзеяннем: Памятаю, як адзін з карэспандэнтаў, запытаўшы Коласа тут жа на двары аб тым, над чым зараз працуе паэт, зусім разгубіўся быў, пачуўшы жартоўны адказ: А хіба, браток, не бачыш – дровы сяку! (М. Лынькоў)
– Мне трэба вылежаць маю хваробу. Я сам ад сваіх хаваюся. Я сваю часць пакінуў. Я галаву хачу ратаваць... Я быў на вашай зямлі ў тую вайну. Мы канчалі вайну пацалункам. Я быў тады малады. Тры гады я гніў у акопах. Вашы салдаты выбеглі з сваіх акопаў. Мы выбеглі з сваіх акопаў. Мы абняліся і сказалі адзін аднаму «брат». Я прыйшоў быў з вайны дадому. Я быў малады. Я гуляў сваё вяселле. У мяне было няшчасце. У мяне памерла жонка. Я другі раз ажаніўся. Гертруда мая ад другое жонкі. Над маім домам у Германіі гэты самы стаіць Млечны Шлях, што і над вашым домам. (Раптам ён узвысіў голас.) Вы ў сваім доме. Не пакіньце мяне! Дайце мне стаць ад хваробы і змучанасці на ногі. Я тады сам знайду сваю дарогу. (К. Чорны)
У жывой гутарковай мове і ў мастацкіх творах ужываюцца формы тыпу: скок, плюх, бульк, бразь, бултых, якія больш экспрэсіўныя, таму што абазначаюць раптоўнае, імгненнае дзеянне суб’екта.
Трыванне дзеяслова. Дзеясловы могуць выражаць агульны ход працэсу, перададзенага значэннем дзеяслова, або яго пэўную фазу. Выражэнне такіх аспектаў дзеяння звязана з трываннем дзеяслова. Незакончанае трыванне дзеяслова абазначае ход дзеяння, яго працягласць, паўтаральнасць, а закончанае – заўсёды нейкі яго этап, часцей за ўсё заключны. Незавершанаму дзеяслову можа адпавядаць адзін завершаны дзеяслоў, напрыклад: хапаць – схапіць, або некалькі прэфіксальных формаў дзеяслова: пісаць – напісаць, перапісаць, запісаць, папісваць і г. д. Стылістычнае выкарыстанне трывання дзеяслова заключаецца ў дапасаванні яго да зместу выказвання. У апісанні, якое прадстаўляе статычны стан рэчаў ці паказвае няспынныя або паўтаральныя дзеянні, выкарыстоўваюцца дзеясловы незакончанага трывання. У дынамічным апісанні жывога, зменлівага дзеяння, асабліва ў прадстаўленні хуткай змены імгненных падзей, больш пашыраны дзеясловы закончанага трывання. Яны дазваляюць падкрэсліць асобныя фазы дзеяння, яго змены і пераломныя моманты. Умелае камбінаванне дзеяслоўных формаў закончанага і незакончанага трывання дазваляе больш дэталёва паказваць усе аспекты рэчаіснасці, выдзяляць асноўнае і фонавае дзеянне.
У цяжкіх супярэчках думак прайшоў дзень. Вечарам, разувераныя ў бацькавых абяцанках, дзеці ўлегліся спаць. Антось нерваваўся і непакоіўся - з яго роздумаў нічога не выходзіла. Нарэшце яму зрабілася зусім невыносным сядзець у хаце, і ён на дзесятай гадзіне ўвечары выйшаў на двор.
Зорная вясенняя ноч крыху асвяжыла яго. Ува ўсіх хатах свяціліся агеньчыкі. У паветры чуўся пах булак і мяса. Ён прысеў на сваёй прызбе і тутка, знябыўшыся, задрамаў. А палове дванаццатай ночы яго абудзіў звон да ўсяночнай. Антось хутка падняўся з прызбы і, не заходзячы ў хату, пайшоў у бок царквы.
На вуліцы стала людна: мяшчане выходзілі з хат і з запаленымі свечкамі спяшылі на ўсяночную. З чужых вёсак ехалі фурманкі, везучы пасвячаць каробкі. Вакол чулася нейкая ўрачыстасць. Але на душы Антося было брыдка: ён ішоў на звон, пакінуўшы ўдому засмучаную жонку і пакрыўджаных дзетак. Уся ўрачыстасць была для яго не толькі чужою, а нават і варожай. Гэта адчуваў Антось з таго моманту, калі выяснілася, што яму надышоўшае свята прынесла многа дарэмных клопатаў і парушыла ўложаную хаду жыцця. Чуючы звон і бачачы святочны рух, ён даходзіў да злосці і праклінаў сваё жыццё і грамадзянскі лад. Антося дзівіла ўся заблытанасць і супярэчнасць яго, якая выглядала перад ім ва ўсёй сваёй прыкрасці. Вялікае свята для адных – другім цяжкая мука і клопат. Чаму яно так? (Ц. Гартны)
Дзеепрыметнік – гэта дзеяслоўная форма, якая аб’ядноўвае ў сабе семантыка-камунікатыўныя якасці дзеяслова і прыметніка, а таксама стылістычныя рысы гэтых часцін мовы. Калі казаць пра форму маўлення, то значна больш дзеепрыметнікаў ужываецца ў пісьмовым маўленні.
Спецыфіка стылістычнага выкарыстання дзеепрыметніка праяўляецца ў асноўным на ўзроўні культуры мовы. Няправільнае ўжыванне дзеепрыметніка ў беларускай мове дагэтуль застаецца адной з пашыраных граматычных памылак, якія сустракаюцца аднолькава часта ва ўсіх функцыянальных стылях. Дзеяслоўныя формы з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ўш-, -ем-, -ім- сустракаюцца ў друкаваных тэкстах і ў вуснай мове галоўным чынам пад уплывам рускай мовы.
Найбольш натуральныя ў беларускай мове дзеепрыметнікі незалежнага стану з суфіксам -л-. Яны ўтвараюцца ад непераходных дзеясловаў: Аброслыя ядлоўцам шведскія курганы навек задзірванелі (К. Чорны). Крамнік, даўно ўжо прывыклы да такіх размоў, толькі галавой весела пакруціў (І. Мележ). Нітачка яго яшчэ на ўзмацнелай надзеі напялася, гатовая назаўжды абарвацца (В. Быкаў).
Суфіксы -ўш-, -ш-, утвараючы дзеепрыметнікі незалежнага стану, далучаюцца да асновы пераходных і некаторых непераходных дзеясловаў: паўстаўшы народ, упаўшы метэарыт, перамогшы грамадска-палітычны лад. Такія формы хоць і сустракаюцца, аднак яны не ўласцівыя беларускай мове, іх ужыванне стрымліваецца праз аманімічнасць з дзеепрыслоўямі.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), ужываюцца звычайна ў складзе некаторых устойлівых словазлучэнняў: пануючы клас, узыходзячая зорка. Асобна сярод незалежных дзеепрыметнікаў стаяць словы з суфіксам -уч-(-юч-): гаючы, дрыгучы, звінючы, палючы і пад.
Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -н-,-т-, напрыклад, зроблены, прачытаны, здабыты, змолаты, сцёрты.
Дзеепрыметнікі з суфіксам -н-, утвораныя ад дзеясловаў закончанага трывання, могуць абазначаць прымету прадмета паводле дзеяння, што адбылося ў мінулым, і паводле дзеяння, што адбываецца цяпер: Быў на рынку і на пошце. Чаканага пісьма не было (Я. Колас). Міхась Высілёк выступаў у беларускіз газетах, тады канфіскаваных часта (П. Пястрак). Едзем, гнаныя вясной, выязной кампаніяй (А. Куляшоў).
Дзяслоўныя формы з суфіксам -ем-, -ім- у жывой народнай мове не ўжываюцца. Як калькі з рускай мовы яны зрэдку сустракаюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў: эксплуатуемыя масы, узводзімы аб’ект. Звычайна рускія дзеепрыметнікі на -емый, -имый перакладаюцца дзеепрыметнікамі з суфіксам -н- або прыметнікам (несгибаемый – незгінальны, арендуемый –арандаваны, предполагаемый – меркаваны) ці апісальна: які (што) не згінаецца (арэндуецца, мяркуецца). Трэба таксама адзначыць, што зваротныя формы дзеепрыметніка ў сучаснай беларускай мове не ўжываюцца наогул.
Ужыванне дзеепрыметнікаў у беларускай мове можна адлюстра-ваць у выглядзе табліцы.
КАТЭГОРЫІ |
Прошлы час |
Цяперашні час |
Будучы час |
|
Незалежны стан |
пераходныя |
не характэрны |
не характэрны |
прыклад – будучы |
непераходныя |
прыклады: пазелянелы, збуцвелы, прыціхлы, прамерзлы, завялы, паздаравелы |
|||
Залежны стан |
прыклады: зроблены, пабіты, пасівелы, абымшэлы, напісаны, намаляваны |
прыклады: роблены, біты, ігнараваны, каардынаваны, пісаны, маляваны |
||
Рэдкасныя формы дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-(-ом-), -ім- ужываюцца пераважна ў публіцыстычным і навуковым стылях, як правіла, у тэрмінах і ўстойлівых словазлучэннях: кіруемая самастойная праца студэнтаў, бягучы радок у тралейбусах, гаручая сумесь на падставе нафты, салітры і нягашанай вапны, іанізіруючае выпраменьванне і г. д.
Дзеепрыслоўе – гэта нязменная дзеяслоўная форма, якая мае асаблівасці прыслоўя і дзеяслова і абазначае дадатковае ў адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне. Як і дзеяслову, дзеепрыслоўю ўласцівы катэгорыі трывання і часу. Як і прыслоўе, дзеепрыслоўе не мае формаў словазмянення і звязваецца з дзеясловам пры дапамозе прымыкання.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеяслоўных асноў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў –учы (ючы) ад дзеясловаў І спражэння і суфіксаў –ачы(ячы) ад дзеясловаў ІІ спражэння.
Прыслоўе – знамянальная часціна мовы, якая абазначае прыкметы дзеянняў, ступень якасці або колькасці і розныя акалічнасці, пры якіх адбываюцца дзеянні або праяўляюцца прыметы. Гэта нязменныя словы. У слоўніку беларуская мовы іх зафіксавана звыш 3 тысяч. Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не змяняюцца па родах і ліках. Аднак прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступень параўнання, ад іх утвараюцца прыслоўі са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі: Кузуркі розныя і птушкі свае спраўляюць гулі-гушкі і так танюсенька гудуць, што ледзьве-ледзьве можна ўчуць. (Я. Колас).
Па сваім значэнні і ўтварэнні прыслоўі суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы: назоўнікамі (дома, зверху, спераду), прыметнікамі (звонка, хутка, улева), займеннікамі (па-вашаму, чагосьці), дзеясловамі (балюча, бліскуча), прыслоўямі (навокал, намнога), нават дзеепрыслоўямі (жыць прыпяваючы). У сказе адносяцца да дзеяслова (радзей да прыметніка і прыслоўя) і выступаюць у ролі акалічнасці.
Нормы ўжывання прыслоўяў. Нормы ўжывання прыслоўяў ахопліваюць розныя ўзроўні моўнай сістэмы:
лексічныя: руск. очень – бел. вельмі, надта; утром – раніцай, вообще, в общем – наогул, увогуле; необычайно – надзвычай; вверх – уверх, угору, дагары; срочно – тэрмінова; отдельно – паасобку, точно – дакладна; искренне – шчыра;
семантычныя: руск. благо (хорошо) – бел. блага (дрэнна);
фразеалагічныя: вверх дном – дагары нагамі; испокон веку – спрадвеку; на свой манер – на свой капыл;
фанетычныя і арфаэпічныя: домой – дамоў; жестоко – жорства; бегом – бягом; по-русски – па-руску; издавна – здаўна; сгоряча – згарача;
марфалагічныя: легко, легче – лёгка, лягчэй, найлягчэй;
сінтаксічныя: быстрее всех – хутчэй за ўсіх, сильнее всего – мацней за ўсё;
стылістычныя: неожиданно, вдруг – знянацку, знячэўку (разм.), дощенту (уст.) – ушчэнт;
словаўтваральныя: вперед – наперад, ежедневно – штодзённа.
Ступені параўнання прыслоўяў. Амаль усе якасныя прыслоўі утвараюць ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую. Яны бываюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя).
Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад прыслоўяў з дапамогай суфікса – ей (эй, ай) і ш: дорага – даражэй, рэдкі – радзей, дужа – дужэй; а таксама за дапамогой суплетывізму асноў: многа – больш; мала – менш; дрэнна – горш, добра – лепш.
Складаная формы ўтвараюцца з дапамогай слоў больш (болей), менш (меней), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў: больш моцна, менш выразна.
Аднак некаторыя прыслоўі страцілі поўнасцю або часткова значэнне вышэйшай ступені і ўжываюцца як звычайныя прыслоўі: Раней ніякі дождж цябе не мог спыніць (М. Танк); І тое, што даўней бывала, яго так моцна захапляла, цяпер здавалася нязначным. (Я. Колас).
Адхіленні ад нормы – канструкцыі тыпу найбольш выразней, найбольш эфектыўней.
У гутарковым і мастацкім стылях побач з формамі лепш, горш, менш, ужываюцца формы: лепей, горай, меней, болей: рана ўстанеш – болей зробіш.
Варыянтнасць прыслоўяў. Паводле слоўніка беларускай мовы, у сучаснай беларускай мове ўжываецца звыш 250 варыянтаў прыслоўяў. Усе яны падзяляюцца на 3 групы:
1. Абодва варыянты літаратурныя: больш – болей, менш –меней, па-дзіцячаму – па-дзіцячы, мімаходам – мімаходзь, мелькам – мяльком; уночы – уначы, здалёк – здалёку, надзвычай – надзвычайна, захапляльна – захапляюча.
2. Абодва варыянты літаратурныя, але адзін з іх ужываецца часцей: вярхом – радзей верхам, шырэй – шырай, шчасліва – шчасна, абапал – паабапал, відавочна – відочна.
3. Адзін з варыянтаў літаратурны, а другі – размоўны: ціхмяна – ціхмана, удвух – удвох, ніцма – ніцам, чамусьці – чамусь, удалечыню – удалеч.
