- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 2007.
Заповедные территории Беларуси. – Минск: БелЭн, 2008.
Природная среда Беларуси / под ред. В. Ф. Логинова. – Минск: Бип-С, 2002.
Прырода Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1983. – Т. 1.
Слова аб роднай прыродзе: пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе: для сярэд. шк. узросту / уклад. С. М. Грабчыкаў; маст. В. А. Макаранка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005.
Туристская энциклопедия Беларуси / под ред. И. И. Пирожника. – Минск: БелЭн, 2007.
Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
♦ Падрыхтуйце вуснае паведамленне па тэме “Мінск – сталіца Беларусі”. Выканайце заданні да прапанаваных тэкстаў.
ЗАДАННЕ 1. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Выпішы-це колькасна-іменныя словазлучэнні, замяняючы лічбы словамі.
Мінск – сталіца суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, горад рэспубліканскага падпарадкавання, цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна. Горад з’яўляецца палітычным, эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам Беларусі. Гэта галоўны транспартны вузел, у якім перакрыжоўваюцца чыгуначныя шляхі на Брэст, Маскву, Вільнюс, Гомель. Аўтадарогамі Мінск звязаны з гарадамі і сельскімі населенымі пунктамі дзяржавы. Нацыянальны аэрапорт «Мінск-2» звязвае сталіцу Беларусі са сталіцамі многіх замежных краін.
Тэрыторыя горада складае 305,5 км2 (2003). На 1.1.2006 г. ў сталіцы Беларусі было 1780,7 тыс. жыхароў. Паводле перапісу 1999 г. ў Мінску пражываюць беларусы (79,3%), рускія (15,7%), украінцы (2,4%), палякі (1%), яўрэі (0,6%), літоўцы (0,1%), татары (0,1%), цыганы (0,1%) і інш. Адбываецца міграцыя насельніцтва паміж Мінскам і абласцямі Беларусі. Так, у 2005 г. ў Мінск прыбылі на пастаяннае месца жыхарства 36 262 чалавекі, выбыла ў вобласці рэспублікі 20 350 чалавек.
З’яўляцца сталіцай дзяржавы для кожнага горада, якому нададзены такі статус, не толькі пачэсна, але і адказна. Пачэсна таму, што ў сталіцы ўвасабляюцца характэрныя рысы краіны: яе эканамічны і сацыяльны стан, духоўны патэнцыял народа, становішча культуры, развіццё міжнародных сувязей, аўтарытэт у блізкім і далёкім замежжы. Сталіца ў значнай ступені з’яўляецца візіткай дзяржавы.
Адказнасць сталіцы непарыўна звязана з яе пачэсным статусам. З’яўляючыся месцам, дзе знаходзяцца вярхоўныя органы ўлады, сталіца выступае цэнтрам, адкуль ажыццяўляецца кіраўніцтва рознымі, а фактычна ўсімі кірункамі жыцця дзяржавы. У характары, змесце гэтага кіраўніцтва – сутнасць адказнасці сталіцы перад усёй краінай і яе народам.
У сталіцы, як у люстэрку, адбіваюцца розныя бакі жыцця грамадства: і стваральныя, прывабныя і адмоўныя, з існуючымі праблемамі, якія яшчэ не ўдалося вырашыць. Сталіца выступае цэнтрам грамадскага і культурнага жыцця, таму што ў ёй засяроджаны асноўныя палітычныя, культурныя і навуковыя сілы краіны. (Кніга «Памяць»)
ЗАДАННЕ 2. Вызначце разрады лічэбнікаў паводле значэння.
Узнік Мінск (Менеск, Меньск, Менск), на думку некаторых гісторыкаў, на беразе ракі Менка, за 16 км ад выяўленага археолагамі замчышча. Так, напрыклад, вядомы гісторык-славіст А. М. Ясінскі выклаў пачатак гісторыі горада наступным чынам: «Спачатку ён знаходзіўся на рацэ Менка, у 1066 г. быў разгромлены, спалены кіеўскім князем Ізяславам і перанесены на раку Свіслач». Аднак большасць вучоных сцвярджаюць, што такая думка памылковая. Больш падстаў лічыць месцам заснавання старажытнага Мінска тэрыторыю ў сутоку Нямігі і Свіслачы (сучасная плошча 8 Сакавіка). Ён доўгі час быў умацаваным пунктам на граніцы Полацкага княства, аб чым сведчаць і раскопкі археолагаў. Імі выяўлена магутная абарончая сістэма. Шырыня вала, напрыклад, складае ля фундамента ад 20 да 30 м. Знадворная частка ўяўляе накаты сасновых бярвенняў, укладзеных у 8 слаёў, і насцілы. З унутранага боку вала ішла другая сістэма ўмацавання, складзеная з драўляных зрубаў, засыпаных зямлёй. Усё гэта надавала валу крутасць, вышыня яго дасягала 18 м. Невыпадкова кіеўскі князь Уладзімір Манамах, незадаволены палітыкай першага мінскага князя Глеба Усяславіча, беспаспяхова асаджаў Мінск у 1116 годзе 2 месяцы. (У. Малішэўскі, П. Пабока)
ЗАДАННЕ 3. Выпішыце з тэксту колькасна-іменныя слова-злучэнні. Пастаўце іх у патрэбнай склонавай форме. Вызначце сінтаксічную ролю лічэбнікаў у тэксце.
На месцы сучасных Палаца спорту і стадыёна спартовага таварыства «Працоўныя рэзервы» яшчэ не так даўно была пустка. Старыя жыхары называлі гэтую мясціну Татарскімі агародамі. Адкуль жа паходзіць гэтая назва? У XV–XVI стст. татары не раз здзяйснялі напады на беларускія землі. У 1506 г. князь Міхайла Глінскі на чале войска Вялікага княства Літоўскага разбіў пад Клецкам няпрошаных гасцей, узяўшы ў палон каля 400 тыс. татараў, захапіўшы 7 тыс. коней. Частку палонных татараў пасялілі ў Мінску, вылучыўшы для іх вольныя землі на паўднёва-заходняй ускраіне горада.
Гэта былі багністыя мясціны ўздоўж рэк і вакол Замчышча. На пазнейшых планах Мінска XVIII–XIX стст. тут паказана балота. Нашчадкі палонных татараў складалі асноўнае насельніцтва той часткі горада, якая з XVI ст. вядомая пад назвай Татарскага канца. Канцом у старажытныя часы славяне называлі паселішчы, якія знаходзіліся на некаторай аддаленасці ад гарадскога дзядзінца.
У Мінску гэты раён пазней утваралі вуліцы Вялікая Татарская (сучасная вул. Дзімітрава), Малая Татарская (цяпер вул. Калгасная), некалькі завулкаў і Татарскія агароды. Гісторыя мясціны, якую займаў Татарскі канец, нашмат цікавейшая, чым падаецца на першы погляд. Раней гэтая частка горада яшчэ называлася Пятніцкім канцом. Некалі тут праходзіла вельмі старажытная Пятніцкая вуліца і была ўзведзена Пятніцкая царква. У 1946 г. беларускі археолаг В. Р. Тарасенка праводзіў раскопкі на Татарскіх агародах. Матэрыялы раскопак дазваляюць аднавіць гісторыю засялення паўднёва-заходняй ускраіны Мінска. У XII – пачатку XIII ст. тут было адно са старажытных паселішчаў горада. У час моцных вясновых разводдзяў нізкае месца затаплялася вадой. Напэўна, па гэтай прычыне жыхары перасяляліся трохі далей. На месцы былога паселішча з часам узніклі могілкі, якія, аднак, нядоўга выкарыстоўваліся па прызначэнні. Участак паступова забалочваўся, ператвараючыся ў пустку. Пазней нашчадкі татараў пачалі выкарыстоўваць яго пад агароды.
Раней жа тут была глухая забалочаная ўскраіна Мінска. Трыста год таму вучні езуіцкага калегіума навучаліся ў гэтых мясцінах верхавой яздзе і фехтаванню, а на размешчаных па суседстве агародах мінскія татары вырошчвалі сваю знакамітую гародніну. Тут жа, на месцы гасцініцы «Юбілейная», яшчэ 40 год таму можна было ўбачыць старажытную мячэць. Штогод павялічвалася колькасць пісьменных татараў, якія ўмелі чытаць і пісаць як па-беларуску, так па-руску і па-польску. Але сваю мову мінскія татары паступова страчвалі. Напрыканцы XIX ст. пераважная большасць іх дзяцей навучалася ў свецкіх школах. Сёння цераз былую Татарскую слабаду праходзіць праспект Пераможцаў. Праспект і прылеглая набярэжная Свіслачы выглядаюць вельмі рэспектабельна. На праспекце знаходзіцца мноства крамак, гандлёвых цэнтраў, кавярняў, кінатэатр і Палац спорту. Далей, за Палацам спорту, раскінуўся прыгожы і ўтульны парк – улюбёнае месца адпачынку гараджан. (У. Валажынскі)
♦ Падрыхтуйце паведамленні пра іншыя гістарычныя мясціны сталіцы і іх сучаснае аблічча.
ЗАДАННЕ 4. Вызначце разрады лічэбнікаў у тэксце. Пастаўце выдзеленыя лічэбнікі ў родным, давальным і творным склонах.
У развіцці сучанага кнігавыдання Беларусі яскрава прасочваецца тэндэнцыя, якая пачала складвацца яшчэ ў XIX ст., – канцэнтрацыя выдавецкай прадпрымальніцкай актыўнасці ў Мінску ў параўнанні з такімі рэгіёнамі, як Гродна, Віцебск, Брэст, Магілёў і інш. У савецкі час у Мінску, як сталіцы БССР, былі заснаваны і дзейнічалі ўсе дзяржаўныя выдавецтвы рэспублікі: «Беларусь» (заснавана ў 1921), «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» (1967), «Вышэйшая школа» (1961), «Мастацкая літаратура» (1972), «Навука і тэхніка» (1924), «Народная асвета» (1951), «Полымя» (1950), «Універсітэцкае» (1984), «Ураджай» (1961), «Юнацтва» (1981) і «Беларускі Дом друку» (1917). У 1991 г. у выпуску кніжнай прадукцыі Мінску належала больш за 95% ад усёй колькасці выдадзеных найменняў кніг і брашур краіны і 99% іх тыражу.
Змены ў сістэме беларускага кнігавыдання пачалі праяўляцца ў перыяд «перабудовы», асабліва ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, калі ў Беларусі пачынаюць узнікаць першыя прыватныя выдавецкія структуры.
Са стратай дзяржаўнай манаполіі на кнігавыданне ўзнікла рэальная канкурэнцыя паміж выдавецтвамі. Дзесяці дзяржаўным выдавецтвам і 17 ведамасным арганізацыям прыйшлося сапернічаць не з адной сотняй прыватных і акцыянерных фірм, кампаній, малых прадпрыемстваў, якія актыўна ўключыліся ў кнігавыдавецкі працэс. Узнікненне недзяржаўных выдавецтваў розных форм уласнасці, а таксама атрыманне права на выдавецкую дзейнасць шэрагам устаноў (навуковых, вучэбных) і грамадскіх арганізацый паспрыяла абнаўленню і ажыўленню кніжнай справы Беларусі. Гэта этап, з аднаго боку, актыўнага перавыдання нацыянальнай кніжнай спадчыны, а з другога – задавальнення патрэб кніжнага рынку, дзе дзейнічала кан’юнктура масавага чытацкага попыту. У гэты перыяд у Беларусі колькасць найменняў выпушчанай кніжнай прадукцыі ўзрасла больш чым у 1,5 раза: з 2,4 млн. экзэмпляраў у 1991 г. да 3,8 млн. у 1996 г. Павялічвалася і доля беларускамоўнага кнігавыдання, сярэдняя доля якога склала 21,3%.
Фінансавая падтрымка кнігавыдання з дзяржбюджэту гарантавала адносную стабільнасць дзяржаўным выдавецтвам. Менавіта дзякуючы дзяржзаказам на вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру для ўсіх форм адукацыі ім удавалася працаваць ва ўмовах складанага сацыяльна-эканамічнага становішча краіны. З дзяржаўнага бюджэту ў гэты перыяд датавалася таксама беларускамоўная літаратура (у памеры 50% сабекошту), да 75% – дзіцячая. З 1996 г. было наладжана 100-працэнтнае фінансаванне літаратуры для камплектавання фондаў публічных бібліятэк, а таксама серыі «Школьная бібліятэка» для фондаў адпаведных бібліятэк. Таму на вядучых пазіцыях у сектары дзяржаўнага кнігавыдання былі такія выдавецтвы, як «Народная асвета», «Мастацкая літаратура», «Навука і тэхніка», «Вышэйшая школа», кожнае з якіх мела сваю спецыялізацыю і забяспечвала ў Беларусі выпуск асноўнай вучэбнай, навуковай, навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
♦ Падрыхтуйце прэзентацыю на тэму «Сучасны стан беларускага кнігадрукавання ў Мінску» (спецыяльнасць «Выдавецкая справа»).
