Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»

Падрыхтуйце вуснае паведамленне па тэме “Экалогія Беларусі”. Выканайце заданні да прапанаваных тэкстаў.

ЗАДАННЕ 1. Назавіце займеннікі, вызначце іх разрад. На прыкладах з тэксту пракаментуйце, як скланяюцца розныя разрады займеннікаў.

Варыянт 1. «У рэках і азёрах жывуць рыбы, а ў крыніцах – зоркі», – не ведаю, ніяк не магу прыгадаць, ад каго і калі запалі ў душу мне гэтыя словы. Але колькі помню сябе, на кож­ную крыніцу дзіўлюся як на неразгаданую загадку і вялікую таямніцу. Куды б ні прывялі вандроўныя шляхі-дарогі, заўсёды пацікаўлюся, ці бруіцца паблізу крынічная вадзіца. I абавязкова падгадаю хвілінку – зачарпну далонямі жывое срэбра, спаласну твар, усмак нап’юся – і дарожную стому ці гаркату нейкай прыкрасці як рукою здыме.

Крыніцы – надзвычай шчодры дар маці зямлі сваім дзецям – людзям і, вядома, усёй астатняй жыўнасці. Першабытны чалавек, наш далёкі прашчур, атрымаў яго тады, калі рабіў самыя першыя крокі па крутой дарозе быцця. Ён жыў тады з ласкі прыроды: паляваў на звяроў і птушак, вучыўся лавіць рыбу, збіраў лясныя гасцінцы – ягады, грыбы, арэхі. Паступова навучыўся ладзіць над галавой жытло, падобнае на цесны звярыны бярлог або нару. Зведаў смак падсмажанага на агні кавалка мяса і гаючую сілу халоднай чыстай вады. Агонь мог знікнуць, калі полымя не падкарміць галлём, не затуліць ад праліўнога дажджу ці парывістага ветру, а крынічная вада бруілася з зямлі днём і ноччу, летам і зімой, непадуладная ніякай сваволі. У любую пару года, у спёку і ў сцюжу, яна верна служыла людзям, птушкам і звярам. Перад крыніцай міжволі хацелася стаць на калені, пакланіцца, упрыгожыць лугавымі краскамі. Да самаручна выкапанай студні старажытны чалавек ішоў многія тысячагоддзі... . (У. Ягоўдзік)

Варыянт 2. Не дзіўна, што пра крыніцы складзена мноства прыгожых легенд і паданняў, прыкмет і павер’яў; каб усе пераказаць, атрымалася б вялікая кніга. Гартаеш яе сэрцам, слухаеш, чытаеш – і нібыта наяву трапляеш у казку.

«За гарамі, за лясамі, дзесьці на краі свету, кажуць, ёсць такія крыніцы, з якіх бяжыць вада мацуючая і сла­бая. Каб чалавек напіўся мацуючай, дык зрабіўся б дужы, як мядзведзь, а каб глытнуў слабой, дык зваліўся б з ног. Пра такія крыніцы ведаюць толькі некаторыя птушкі і звяры...»

«Ёсць такая жывая вада, што можа ажывіць нават мёртвага. I ёсць такая вада, што гоіць усялякія раны, лечыць усялякія хваробы. Толькі гэтую ваду цяжка дастаць, бо яна дзесьці на краі свету, а на дарозе да яе засела нячыстая сіла, засела дзеля таго, каб не дапусціць да таго цуду чалавека...»

«У Беларусі асабліва шанавалася крынічная вада, якая завецца жывой вадой, бо яна ачышчае і аздараўляе, як святы агонь. Вясною, пасля першага грому, людзі ішлі да крыніц, каб памаліцца і памыцца. Ішлі ў здаўна прынятыя дні: на Юр’я, на Міколу...»

Так гавораць ацалелыя старонкі спрадвечнай народнай памяці, незамутнёнай народнай душы. (У. Ягоўдзік)

Дайце разгорнутае тлумачэнне наступным паэтычным радкам Н. Гілевіча: Куды ні глянь – над дахам строй антэн, // Ва ўсіх кватэрах – свецяцца экраны. // Сядзі сабе ў цяпле, між родных сцен, // Як вязень, сам сабою пакараны…

ЗАДАННЕ 2. Ахарактарызуйце сінтаксічную ролю займеннікаў у вершы.

А ўсе ж вінаваты і я:

Суладдзе ў прыродзе парушана.

Паменшала птушак сям’я,

I рыба бяздушна патручана.

I я вінаваты ў тым:

Без толку балота асушана.

Напэўна, і ў слове маім

Трывога гучала прыглушана,

Што сосны трывожна шумяць,

Што ў лузе без кнігавак ціха

Патрэбна было закрычаць,

А я, нібы птушачка, ціўкаў. (Ю. Свірка)

Пракаментуйце ідэйна-экалагічны змест твора.

ЗАДАННЕ 3. Зрабіце рэфератыўны пераклад тэксту на беларускую мову.

Рэфератыўны пераклад – гэта разнавіднасць перакладу, пры якой адбываецца сцісканне зместу зыходнага тэксту на адной мове сродкамі мовы перакладу. Асноўныя этапы рэфератыўнага перакладу ўключаюць: 1) вылучэнне ключавых фрагментаў; 2) поўнае або частковае перафразіраванне часткі вылучаных ключавых фрагментаў; 3) абагульненне сэнсавых частак рэфераванага тэксту і іх перадача на мове перакладу.

Сегодня в одну из главных экономических проблем превращается проблема предотвращения загрязнения природной среды неразрушающимися отходами. К основным источникам подобного рода загрязнений относятся отходы полимерных материалов, в том числе полиэтиленовые плёнки, производство и применение которых в последние годы непрерывно возрастают.

Сельское хозяйство и отрасли агропромышленного комплекса являются крупными потребителями полимерных плёночных материалов. Доля полимерных плёнок, выделяемая сельскому хозяйству и связанным с ним отраслям, постоянно увеличивается. Широкое применение этих материалов обусловлено их экономической и технической эффективностью при решении ряда задач сельского хозяйства, таких, как выращивание различных культур в сооружениях закрытого грунта, улучшение гидротермических условий верхнего слоя почвы путём мульчирования, защита кормов от неблагоприятного воздействия атмосферных факторов, пропаривание почвы в тепличном хозяйстве, укрытие ценных древесных пород в зимний период, создание складских помещений для хранения сельскохозяйственной продукции, техники, минеральных удобрений, упаковка, хранение и транспортировка сельскохозяйственной продукции и т. д.

Как показывает практика, большинство полимерных отходов в естественных условиях не разрушается очень долго. Если среднее время их жизни составляет 100 лет, то уже при достигнутом в восьмидесятых годах ежегодном объёме мирового поступления подобных отходов на свалки (15 миллионов тонн в год) общий тоннаж полимерного некомпактного мусора в перспективе составит громадную цифру, исчисляемую миллиардами тонн, а объём примет угрожающие размеры. В связи с этим возникла необходимость создания полимерных материалов с заранее заданным сроком службы, способных после их использования разрушаться под действием солнечной радиации и затем включаться в замкнутый биологический цикл. Такие полимеры получили название «фоторазрушаемые полимерные материалы».

В результате фундаментальных теоретических и экспериментальных исследований в БГТУ были разработаны фоторазрушаемые плёнки полиэтилена со сроком стойкости от двух недель до трёх лет, процесс разделения которых в большинстве случаев сопровождался резким снижением величины молекулярной массы полимера, обеспечивая этим самым возможность микроорганизмам почвы включать отходы плёнок в замкнутый биологический цикл. («Вечерний Минск»)

Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Роля БДТУ ў экалагічнай бяспецы краіны».

ЗАДАННЕ 4. Знайдзіце займеннікі ў тэксце, пакажыце іх ролю як сродку звязнасці тэксту.

Шэсцьсот гадоў — гэта ўзрост! Менавіта столькі споўнілася нават не самой Белавежскай пушчы — яна куды старэйшая, — гэта толькі адлік часу, калі ў Нацыянальным парку ўвялі запаведны рэжым. Цяпер цяжка ўявіць, якім бы быў самы старажытны лес Еўропы, калі б не такая мера. Нездарма знамянальную дату шырока адзначылі — у тытулаваны запаведнік Старога Свету прыехалі госці з многіх краін.

Сёння Белавежская пушча стаіць у адным шэрагу з праслаўленым вадаспадам Вікторыя ў Афрыцы, паўднёва-амерыканскімі вільготнымі лясамі Амазонкі, расійскім Байкалам. Яе ўчастак плошчай каля 5 гектараў, дзе захаваліся рэліктавыя расліны, нараўне з вядомымі прыроднымі жамчужынамі, у 1992 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. А праз пяць гадоў запаведнік быў узнагароджаны Дыпломам Савета Еўропы як адна з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце.

«Неабходна зрабіць усё, каб пушча і далей адпавядала тым высокім тытулам, якія ёй прысвоілі, – сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас святкавання юбілею запаведніка. – Каб кожная сустрэча з ёй радавала і напаўняла душу дабром і любоўю да сваей краіны, да яе цудоўнай прыроды, часціца якой беражліва захоўваецца ў гэтым старажытным і непаўторным лесе. Так, гэта наша святыня. Як кожны японец павінен хоць раз у жыцці зайсці на гару Фудзіяма, так і кожны беларус хоць аднойчы ў сваім жыцці павінен пабываць у Белавежскай пушчы».

Без перабольшання, Белавежская пушча – гэта брэнд Беларусі. Ім можна ганарыцца. Але ж такіх унікальных куткоў некранутай прыроды ў краіне амаль паўтары тысячы. Нездарма асаблівую папулярнасць, у тым ліку ў замежных падарожнікаў, набываюць экалагічныя туры. I Белавежская пушча тут займае першае месца. У гісторыі самага буйнога ў Еўропе запаведніка яшчэ шмат таямніц і загадак. Раскрываць іх трэба будзе будучым пакаленням беларусаў, якім варта перадаць у захаванасці гэту непаўторную спадчыну прыроды: Белавежскую пушчу, імем якой ЮНЕСКА абвясціла 2009 год. (Часопіс «Беларусь»)