- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
Кожная літаратурная мова мае сваю адметную гісторыю, праходзіць свой шлях, цесна знітаваны з гісторыяй народа. Колькі ў свеце літаратурных моў, столькі і шляхоў іх станаўлення, развіцця. Сваю гісторыю мае і літаратурная беларуская мова.
У гісторыі беларускай літаратурнай мовы вылучаюцца два асноўныя перыяды: старабеларускі і новы (сучасны).
Старабеларускі перыяд працягваўся ад ХІ ст. да ХVІІІ. Унутры яго можна выдзеліць тры этапы.
ХІ–ХІІІ ст. У гэты перыяд складваліся такія рысы беларускай мовы, як аканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзенне зычных і інш. Да нас дайшлі арыгінальныя творы той эпохі, такія як “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, рэлігійныя помнікі Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага. Акрамя таго, захаваліся шматлікія пісьмовыя творы гандлёвага і гаспадарчага характару. Першыя спецыфічна беларускія рысы адлюстраваліся ў старажытных пісьмовых помніках яшчэ XIII ст. Так было, напрыклад, з перадачай на пісьме ў (нескладовага) на месцы спрадвечнага в: ўздумаль. Але старажытныя кніжнікі строга прытрым-ліваліся традыцыйных нормаў і спосабаў перадачы мовы на пісьме, таму новыя беларускія моўныя рысы зрэдку траплялі на старонкі рукапісаў як апіскі ці памылкі.
ХІV–XVI ст. У XIII – пачатку XIV ст. тэрыторыя амаль усёй сучаснай Беларусі стала асновай для ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. У гэты перыяд канчаткова сфарміравалася народнасць беларусаў як і адпаведна іх мова – беларуская, асноўныя асаблівасці якой захоўваюцца да нашага часу.
Прыкладна з сярэдзіны XV ст. пісьмовыя помнікі на Беларусі насычаюцца адметнымі беларускімі асаблівасцямі ў такой ступені, што можна сцвярджаць пра самастойнасць беларускай літаратурнай мовы. Так, адлюстраваліся такія беларускія асаблівасці, як поўнагалоссе (ворагь, паяонь, середа), словы з пачатковым ро (розумь, розниця), дзеканне і цеканне (людзі, мець, двадцаць), зацвярдзенне шыпячых і гука [р] (иншыхь, маючы, слышышь, прышла, сентебра), паяўленне ы, і ў словах тыпу другі, чый, шыя, помые, золотый, злый і інш.
Беларуская мова старажытных помнікаў мела назву “руский языкъ”. Слова “руский” паходзіць ад назвы “Русь”, якім у шматнацыянальным Вялікім Княстве Літоўскім называлася частка ўсходнеславянскага насельніцтва. Назва “белоруский языкъ” пачала ўжывацца толькі з сярэдзіны XVII ст. у Масковіі.
З XIV ст. беларуская мова становіцца ў Вялікім Княстве Літоўскім дзяржаўнай. Ёю карыстаюцца дзяржаўныя ўстановы, на ёй пішуцца дзяржаўныя акты, кодэксы, пастановы, іншыя дзелавыя і юрыдычныя дакументы. У XV–XVI стст. на беларускай мове былі складзены такія заканадаўчыя дакументы, як Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка (1468); гістарычны архіў, вядомы пад назвай “Метрыка Вялікага Княства Літоўскага” (“Літоўская метрыка”). Ён змяшчае больш за 600 тамоў дакументаў. Выдатным помнікам тагачаснага канцылярска-юрыдычнага пісьменства з’яўляецца Статут Вялікага Княства Літоўскага, які меў тры рэдакцыі (1529 г., 1566 г., 1588 г.). На яго аснове былі створаны прававыя дакументы многіх суседніх дзяржаў, у прыватнасці Прусіі, Польшчы, Расіі, Латвіі, Эстоніі і інш.
З сярэдзіны XVI ст. дзякуючы Ф. Скарыну на ёй былі надрукаваны тэксты Св. Пісання, крыху пазней на ёй створаны арыгінальны рэлігійны твор “Катэхізіс” С. Буднага.
На старабеларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян (XVI ст.) з'явіліся друкаваныя кнігі. У гэты час працавалі такія вядомыя асветнікі, вучоныя, перакладчыкі, пісьменнікі, як Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны і многія іншыя.
Усё гэта дае падставы вучоным называць XV–XVI стст. “залатым векам” у гісторыі беларускай культуры, літаратуры, мовы. На старабеларускай мове стваралася багатая свецка-мастацкая літаратура. Старабеларуская мова зрабіла значны ўплыў на іншыя мовы, у прыватнасці на літаратурную мову рускай народнасці. Даследчыкі адзначаюць, што многія словы з заходнееўрапейскіх моў найперш траплялі ў старабеларускую мову, асвойваліся ёй і толькі потым – у старарускую, стараўкраінскую.
Канец XVI–XVIII стст. У другой палове XVI ст. паводле Люблінскай уніі Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую. Палітычная ўлада сканцэнтравалася ў руках польскіх магнатаў. Паступова Вялікае Княства Літоўскае з раўнапраўнага суб'екта шматэтнічнай дзяржавы ператварылася ў нацыянальна залежны край польскай каралеўскай улады, дзе з цягам часу было праведзена апалячванне і акаталічванне беларусаў. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой усё справаводства пераводзілася на польскую мову. Моцна тармазілі сацыяльнае, культурнае, духоўнае развіццё беларускага народа і яго мовы няспынныя ваенныя канфлікты паміж Польшчай і Расіяй, якія вяліся пераважна на беларускіх землях. Усё гэта прыводзіць да поўнага заняпаду беларускай мовы, якая захоўваецца толькі ў фальклоры і штодзённым ужытку, г. зн. працягвае развівацца пераважна народная гутарковая мова. Беларуская літаратурна-пісьмовая мова перажывае заняпад, развіваецца толькі жывая народна-дыялектная мова.
Перыяд новай (нацыянальнай) беларускай літаратурнай мовы (ХІХ–ХХ ст.).
ХІХ ст. У канцы XVIII ст. пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь увайшла ў Расійскую імперыю. Новыя гістарычныя ўмовы не зменшылі нацыянальнага прыгнёту з боку новых уладаў. Паланізацыя насельніцтва змянілася русіфікацыяй. У 1840 годзе загадам Мікалая І было ўведзена рускае заканадаўства і руская мова ва ўстановах. Царскім урадам была забаронена назва “Беларусь”, а замест яе ўведзена “Северо-Западный край”. Даводзілася думка, што беларускай народнасці і мовы не існуе.
Тым не менш, на працягу XIX на аснове беларускіх народных гаворак складваецца новая мова беларускай літаратуры і беларускай публіцыстыкі. Адбываецца фарміраванне беларускай нацыі і адпаведна яе мовы. У гэты час на Беларусі пашыраецца нацыянальна-вызваленчы рух, многія пісьменнікаў пішуць па-беларуску (А. Вярыга-Дарэўскі, Ян Чачот, А. Рыпінскі, У. Сыракомля, Ян Баршчэўскі, П. Багрым і інш.). Першым буйным пісьменнікам XIX ст. быў В. Дунін-Марцінкевіч, творы якога, прасякнутыя пяшчотай і любоўю да беларусаў, былі напісаны жывой народнай мовай.
У другой палове XIX ст. друкуецца па-беларуску нелегальная газета “Мужыцкая праўда” К. Каліноўскага. Пасля паражэння паўстання 1863 г. на Беларусі ўстанавіўся жорсткі паліцэйскі рэжым. Забаранялася друкаванне мастацкіх твораў на беларускай мове. В. Дунін-Марцінкевіч, напрыклад, друкуе свае творы за мяжой. Школы працавалі на рускай мове. Тым не менш, у другой палове XIX і пачатку XX ст. з’яўляюцца творы Ф. Багушэвіча, які першым вызначыў беларускую мову як абавязковы элемент нацыянальнай культуры. Сваю ролю ў адраджэнні адыгралі таксама Я. Лучына, А. Гурыновіч, Ядвігін Ш., К. Каганец.
У XIX – пачатку XX ст. друкуюцца навуковыя даследаванні, прысвечаныя гісторыі, фальклору, этнаграфіі, мове беларускага краю. Было выдадзена некалькі слоўнікаў беларускай мовы, сярод якіх асабліва вылучаецца “Слоўнік беларускай мовы” (1870) I. I. Насовіча. “Толькі пры дапамозе такога слоўніка... можна пачаць падрабязныя даследаванні складу беларускай мовы”, – такую высокую ацэнку даў рускі акадэмік I. I. Сразнеўскі.
Пачатак ХХ ст. Пасля 1905–1907 гг. была знята забарона на друкаванне беларускіх выданняў. У беларускіх выдавецтвах (“Загляне сонца і ў наша ваконца” і інш.) друкуюцца творы на беларускай мове, адкрываюцца беларускія перыядычныя выданні (“Наша доля”, “Наша ніва” і інш.). Менавіта вакол гэтай газеты згуртаваліся беларускія пісьменнікі, якія разам з рэдактарамі газеты рабілі першыя спробы нармалізацыі беларускай мовы.
На беларускай мове выпускаюцца мастацкія, публіцыстычныя творы, а таксама падручнікі для навучання дзяцей-беларусаў. Толькі за перыяд з 1901 па 1917 год было надрукавана 245 беларускіх кніг, у той час як за ўсё XIX ст. – толькі 75.
Беларускія пісьменнікі, і ў першую чаргу Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Пашкевіч (Цётка), Ядвігін Ш. і інш., а таксама асветнікі, публіцысты, навукоўцы спрыялі пашырэнню асветы ў народзе. Іх агульнымі намаганнямі былі выпрацаваны графічныя, арфаграфічныя, граматычныя, лексічныя, арфаэпічныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы.
На пачатку XX ст. беларуская мова становіцца і аб'ектам навуковага даследавання. Ужо ў 1918 г. былі надрукаваны першыя падручнікі па беларускай мове. Найбольшы аўтарытэт сярод гэтых прац мела граматыка Браніслава Тарашкевіча, якая справядліва лічыцца першай граматыкай сучаснай беларускай мовы.
Пасля ўтварэння БССР (1919) пачалася беларусізацыя ўсіх сфер жыцця, з 1924 г. беларуская мова стала дзяржаўнай.
20-я гады ХХ ст. У гэты час інтэнсіўна папаўняецца новымі словамі лексіка беларускай мовы, распрацоўваюцца пытанні арфаграфіі і граматыкі, фарміруюцца нормы літаратурнага вымаўлення і словаўжывання, ствараюцца падручнікі для школ па ўсіх прадметах, распрацоўваецца нацыянальная навуковая тэрміналогія па большасці дысцыплін. На беларускай мове працуюць афіцыйныя дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку ўрад рэспублікі. Мноства газет, часопісаў друкавалася на беларускай мове, выдаваліся навуковыя працы, стваралася беларуская навуковая тэрміналогія па ўсіх галінах навукі. Пад канец 20-х гадоў 90 працэнтаў літаратуры было беларускай. Выключную ролю ў нацыянальным адраджэнні адыгралі такія навукова-адукацыйныя ўстановы, як Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1921 г., першы рэктар – У. Пічэта), а таксама Інстытут беларускай культуры (1922 г., пазней – Акадэмія навук). У 1926 годзе была праведзена міжнародная акадэ-мічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Усё гэта заклала трывалы падмурак для нацыянальнага адраджэння, патрыятызму і выхавання нацыянальнай самасвядомасці.
30-я гады ХХ ст. Аднак у канцы 30-х гг. у сувязі з усталяваннем сталінскага таталітарнага рэжыму і масавых рэпрэсій працэс беларусі-зацыі быў спынены, беларуская мова выцясняцца з розных сфер выкарыстання, фізічна знішчаюцца яе носьбіты і нацыянальная інтэліген-цыя. Пастановай Савета народных камісараў БССР “Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу” (1933 г.) была праведзена русіфі-кацыйная рэформа беларускай мовы. Іншымі пастановамі было замацавана абавязковае вывучэнне рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей. Беларуская мова выцясняецца з адукацыйных і дзяржаўных устаноў.
40–80-я гады ХХ ст. Руская мова са сродку міжнацыянальных зносін становіцца дзяржаўнай мовай рэспублікі. Сфера выкарыстання беларускай мовы працягвае звужацца, у асноўным яна выкарыстоў-ваецца ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы. Ад вывучэння беларускай мовы ў школах вызваляюцца прадстаўнікі некарэннага насель-ніцтва, дзеці ваенных і іншыя катэгорыі.
Канец 80-х – пачатак ХХ ст. У сувязі з дэмакратызацыяй грамадства, абуджэннем нацыянальнай самасвядомасці распачалося адраджэнне беларускай мовы. Па ўсёй краіне ствараюцца таварыствы беларускай мовы, курсы па вывучэнні беларускай мовы і інш. У 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў закон “Аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Была прынята дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы, якая прадугледжвала падрыхтоўку спецыялістаў па выкладанні прадметаў на беларускай мове, ствараліся нацыянальныя школы, дзіцячыя ўстановы, сетка пазашкольных устаноў. Гэта быў адзін з самых плённых перыядаў у развіцці сучаснай беларускай мовы.
Аднак на рэферэндуме ў 1995 годзе было замацавана беларуска-рускае двухмоўе, што звузіла сферы ўжывання беларускай мовы і абмежавала яе ролю ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці.
У 2008 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны Закон Рэспублікі Беларусь № 420-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Новая рэдакцыя ўнесла ў правапісную сістэму беларускай мовы істотныя змены, абумоўленыя сучасным станам развіцця дзяржаўнай мовы.
***
Кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ Куліковічам У. І. быў распрацаваны шэраг дапаможнікаў і слоўнікаў па новых правілах беларускай арфа-графіі (гл. Куліковіч, У. І. Правілы сучаснай беларускай арфаграфіі: вучэб. дапаможнік / У. І. Куліковіч. – Мінск: Новое знание, 2011. – 222 с.). Асноўныя змены закранаюць наступныя раздзелы беларускага правапісу і пунктуацыі:
