
- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі слоўнікі падзяляюцца на:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларуская тапаніміка і анамастыка»
- •Літаратура
- •Тэма № 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускі тэатр»
- •Літаратура
- •Тэма № 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Экалогія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Мінск – сталіца Беларусі»
- •Літаратура
- •Тэма № 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Этнаграфія Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Нацыянальныя супольнасці Беларусі»
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Музычная культура Беларусі»
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма «Рэлігія на Беларусі»
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Беларускае дойлідства»
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Гераічная Беларусь»
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма «Народная педагогіка»
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальны характар і менталітэт. Маўленчы этыкет беларусаў”
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
♦ Падрыхтуйце вуснае паведамленне па тэме “Беларусь на карце свету”. Выканайце заданні да прапанаваных тэкстаў.
ЗАДАННЕ 1. Прачытайце тэксты. Ахарактарызуйце тэрміна-лагічную лексіку з пункту гледжання яе паходжання і ўтварэння.
Варыянт 1. Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы. Па яе тэрыторыі пралягаюць самыя кароткія транспартныя камунікацыі, якія звязваюць краіны СНД з дзяржавамі Заходняй Еўропы. Беларусь мае агульную граніцу з Польшчай, краінамі Балтыі, Расіяй і Украінай.
Тэрыторыя Рэспублікі складае 207 тыс. км2, колькасць насельніцтва – амаль 10 млн. чалавек, 70 % яго засяроджана ў гарадах. У сталіцы Беларусі – г. Мінску – пражывае амаль адна пятая насель-ніцтва краіны. У адпаведнасці з адміністрацыйным падзелам Рэспуб-ліка мае шэсць абласцей. Дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская.
Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава (артыкул 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). У адпаведнасці з артыкулам 8 Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства на тэрыторыі Беларусі карыстаюцца правамі і свабодамі і выконваюць абавязкі нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй, законамі і міжнароднымі дагаворамі (артыкул 11 Канстытуцыі).
Дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца на аснове падзелу на закана-даўчую, выканаўчую і судовую. Беларусь – прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Згодна з Канстытуцыяй заканадаўчым органам улады Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Парламент, які складаецца з дзвюх палат. Выканаўчую ўладу ў рэспубліцы ажыццяўляе Урад – Савет Міністраў, які з’яўляецца цэнтральным органам дзяржаўнага кіравання.
Мясцовае кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца праз мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, органы самакіравання, рэферэндумы і г.д. Судовая ўлада ў рэспубліцы належыць судам. Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Варыянт 2. Беларусь – адна з эканамічна развітых дзяржаў СНД. У яе эканоміцы доля прамысловасці складае амаль 1/3 аб’ёму нацыянальнага прадукту. Найбольшае развіццё атрымалі такія галіны прамысловасці, як аўтамабілебудаванне, трактарабудаванне і сельскагас-падарчае машынабудаванне, станкабудаванне і вытворчасць падшып-нікаў, электратэхнічная прамысловасць, здабыча і перапрацоўка нафты, вытворчасць сінтэтычных валокнаў, мінеральных угнаенняў, фармацэў-тычная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасці. Характэрнай рысай нацыянальнай індустрыі з’яўляецца вытворчасць гатовай прадукцыі, большая частка якой пастаўляецца на экспарт.
Прыродныя ўмовы Рэспублікі Беларусь даюць магчымасць паспяхова атрымліваць такія высокадаходныя таварныя віды прадукцыі як малако, ялавічына, свініна, мяса і яйкі птушкі, вырошчваць збожжа, бульбу, лён-даўгунец, цукровыя буракі і інш. Вялікая ўвага ўдзяляецца тэхнічнаму перааснашчэнню прамысловасці, якая перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю, нарошчванню экспартнага патэнцыялу аграрнага сектара. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Варыянт 3. Афіцыйная назва: Рэспубліка Беларусь. Дзяржаў-ны лад: прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт: Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч. Сталіца: Мінск (1 млн. 780,7 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2006 года). Дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Нацыянальная валюта: беларускі рубель (з 26 ліпеня 1993 года).
Рэспубліка Беларусь размешчана ва ўсходняй частцы Еўропы. Яна мяжуе з Літвой і Латвіяй на поўначы, з Украінай на поўдні, з Расійскай Федэрацыяй на ўсходзе і з Польшчай на захадзе. Краіна мае стратэгічнае становішча для зносін захаду і ўсходу, поўначы і поўдня. Адлегласць ад Мінска да Варшавы складае 500 км, да Масквы – 700 км, да Берліна – 1,060 км, да Вены – 1,300 км. Тэрыторыя займае 207,6 тыс. кв. км. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 560 км (350 міль), з усходу на захад – 650 км (460 міль). Беларусь большая за Аўстрыю, Ірландыю, Партугалію і Грэцыю. Сталіца Рэспублікі Беларусь – горад Мінск. Размешчаны ён прыблізна на той жа шыраце, што Гамбург і Дублін.
Беларусь знаходзіцца ў цэнтральна-еўрапейскім часавым поясе: GМТ + 2 гадзіны. Калі ў Беларусі поўдзень, у Парыжы 11:00, у Лондане 10:00, у Нью-Йорку 5:00, у Лос-Анджэлесе 2:00, у Маскве 13:00.
У Беларусі ўмераны клімат, мяккая і вільготная зіма, цёплае і вільготнае лета. Сярэдняя тэмпература ў студзені складае –6 °С, а ў ліпені +18 °С. За год выпадае 550–700 мм ападкаў.
Беларусь мае шэсць абласцей з цэнтрамі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Кожная вобласць падзяляецца на раёны, гарады і іншыя тэрытарыяльныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя адзінкі. У Беларусі размешчана больш за 100 гарадоў, у тым ліку 12 гарадоў з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Варыянт 4. У Асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006–2010 гады дадзена ацэнка дасягнутага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця ў міну-лым пяцігоддзі (2001–2005 гг.), адлюстравана становішча Рэспублікі Беларусь у свеце, вызначаны мэты, задачы і прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006–2010 гады, меры па іх рэаліза-цыі, шляхі ўдасканалення макраэканамічных умоў, фарміравання эфек-тыўных эканамічных інстытутаў і чакаемыя вынікі выканання Праграмы.
Беларусь уступае ў другое пяцігоддзе новага, XXI стагоддзя. У адрозненне ад першага пяцігоддзя, якое замацавала станоўчыя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выхад Рэспублікі Беларусь па большасці макраэканамічных паказчыкаў на ўзровень дакрызіснага 1990 года, чарговая пяцігодка павінна забяспечыць пераход краіны на інавацыйны шлях сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэты пераход трэба будзе ажыццяўляць у найскладанейшых умовах сусветнага эканамічнага развіцця, якія вызначаюцца нарастаннем супярэчнасцей паміж грамадствам і прыродай у выкарыстанні мінеральна-сыравінных і паліўна-энергетычных рэсурсаў, запасы якіх абмежаваны, а ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі важнейшыя з іх і зусім будуць вычарпаны, павелічэннем эканамічных, палітычных, культур-ных і іншых супярэчнасцей паміж эканамічна развітымі краінамі і краінамі, якія сталі на шлях развіцця.
Сусветныя працэсы будуць вызначацца перш за ўсё далейшай глабалізацыяй, ператварэннем эканомік асобных краін у элементы адзінай сусветнай гаспадаркі з паступовым пераходам да постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства, новай эканомікі, заснаванай на ведах.
Згодна з прагнозам міжнародных арганізацый чакаецца паскарэнне глабальнага эканамічнага развіцця: прагназіруецца прырост сусветнага ВУП з 2,7 працэнта ў 1986–2000 гадах да 3,7 працэнта ў 2001–2015 гадах. Вытворчасць ВУП на душу насельніцтва ў сярэднім павялічыцца з 6,8 тыс. долараў ЗША у 2000 годзе (у цэнах 1995 года) па парытэту пакупніцкай здольнасці да 10 тыс. долараў ЗША у 2015 годзе, у тым ліку ў заходнееўрапейскіх краінах – з 21,5 да 31,1 тыс. долараў, у ЗША – з 31 да 43,8, у краінах, якія сталі на шлях развіцця, – з 3,4 да 5,7, у постсацыялістычных краінах – з 7,8 да 15 (у Расіі – з 7,5 да 16,2 тыс. долараў ЗША).
Для таго каб ісці ў нагу з сусветнымі тэндэнцыямі, Беларусь павінна максімальна выкарыстоўваць свае моцныя бакі (патэнцыяльныя канкурэнтныя перавагі): выгаднае эканоміка-геаграфічнае і геапалі-тычнае становішча; развітыя сістэмы транспартных камунікацый і вытворчай інфраструктуры; значныя зямельныя, водныя, лясныя рэсурсы, наяўнасць шэрага важных карысных выкапняў; адносна развіты навукова-тэхнічны патэнцыял; даволі магутную будаўнічую базу; высокі адукацыйны ўзровень насельніцтва і існуючую сістэму падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў; шматвектарныя знешнеэканамічныя сувязі. (Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
♦ Падрыхтуйце камп’ютэрную прэзентацыю па тэме “Беларусь – краіна тваёй будучыні”.
ЗАДАННЕ 2. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Звярніце ўвагу на пераклад тэрмінаў у тэксце.
Варыянт 1. После провозглашения независимости Республика Беларусь вышла на международную арену в двух качествах: как новое государство, возникшее в результате распада СССР, и как европейская страна, имеющая глубокие исторические традиции государственности.
Сегодня наша страна – полноправный и активный член мирово-го сообщества. Ее внешняя политика направлена на включение в общеевропейские процессы при сохранении самостоятельного международного курса. Суверенное право на выбор собственного пути развития и принятие самостоятельных решений становится особенно актуальным в условиях глобализации мирового пространства.
Существующей сегодня опасности поглощения культур экономиически слабых стран культурами более сильных государств и, как следствие, унификации и всеобщности должна противостоять возрастающая роль национальных государств. Поэтому внешняя политика Беларуси направлена на укрепление реального суверенитета и независимости страны. Наше государство исходит из того, что система международных отношений должна строиться на взаимовыгодном сотрудничестве и взаимном уважении всех ее субъектов.
Республика Беларусь развивает взаимовыгодное торгово-экономи-ческое сотрудничество со странами мира. Его основная цель – содействие развитию национальной экономики и ее интеграция в мировое экономическое пространство. В этой связи ведется активная работа по вступлению нашей страны во Всемирную торговую организацию (ВТО), в которой Беларусь с 1993 г. состоит в качестве наблюдателя.
С перспективных позиций заявляет о себе активизация связей бело-русского государства со странами Азии, Африки и Латинской Америки – азиатско-африканский и латиноамериканский векторы. (Беларусь – страна твоего будущего)
Варыянт 2. Наше государство активно участвует в многосто-роннем сотрудничестве в рамках универсальных и специализированных международных организаций. Беларусь стояла у истоков создания Организации Объединенных Наций (ООН). 26 июня 1945 г. на учредительной конференции в Сан-Франциско Беларусь в числе 51 государства-основателя подписала Устав ООН. Получение этого почетного права стало свидетельством признания вклада белорусского народа в разгром фашизма в годы Второй мировой войны.
В настоящее время наша страна плодотворно сотрудничает более чем с 50 учреждениями и структурами системы ООН. Респуб-лика Беларусь является членом многих других международных и региональных организаций. Среди них Международное агентство по атомной энергии (МАГАТЭ) – с 1957 г., Международная организация уголовной полиции «Интерпол» – с 1993 г., Организация по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ) – с 1992 г., Европейский банк реконструкции и развития – с 1992 г. и др.
Республика Беларусь проводит последовательную политику превращения нашей страны в безъядерное и нейтральное государство. Беларусь отказалась от ядерного оружия и завершила его вывод со своей территории в конце 1996 г. Она одной из первых выполнила условия Договора о сокращении обычных вооружений. Наша страна делает все, чтобы отношения между главными военно-политическими организа-циями в Европе – участниками Договора о коллективной безопасности и НАТО – стали отношениями партнерства и сотрудничества. (Беларусь – страна твоего будущего)