Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

  2. Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. Фаналогія. Марфаналогія / навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – Ч. 1. – 351 с.

  3. Кулiковiч, У.I. Правiлы сучаснай беларускай арфаграфii : вучэб. дапам. / У. I. Кулiковiч. — Мiнск : Новое знание, 2011. — 222 с. ISBN 978-985-475-455-0

  4. Лукашанец, А. А. Беларуская мова: асаблівасці сучаснага стану і функцыянавання // Роднае слова. ­– 2009. – №2. – С. 11-14.

  5. Мячкоўская, Н. Б. Мова і культура Беларусі: нарысы / Н. Б. Мячкоўская; Беларускі дзяржаўны універсітэт. – Мінск: Права і эканоміка, 2008. – 347 с. –(Моваведы Беларусі).

  6. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэссэрвіс; Кніжны Дом. – 672 с.

Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка

Арфаэпічныя нормы рэгулююць вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове.

УВАГА!

  1. Спалучэнні глухога і звонкага вымаўляюцца як два звонкія гукі: просьба [проз’ба].

  2. Спалучэнні звонкага і глухога вымаўляюцца як два глухія гукі: дзядзька [z’ац’ка].

  3. Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на дошцы [на досцы]

  4. Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: паказчык [пакашчык].

  5. Зычныя з, с, дз, ц перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка; перад г, к, х – цвёрда: звіць [з’в’іц’], смех [с’м’эх], дзверы [z’в’эры], цвік [ц’в’ік], сховішча [схов’ішча], згадка [згатка], скідка [ск’ітка].

  6. Часціца не, прыназоўнік без, калі стаяць перад словам з націскам на першым складзе, падпарадкоўваецца ў вымаўленні яканню: без нас [бяз нас], не быў [ня быў].

Напісанне

Вымаўленне

дч, тч (адчуваю, лётчык)

чч [аччуваjу], [л’оччык]

дц, тц, чц

(на кладцы, на рэчцы, братцы)

цц [на клаццы], [на рэццы], [браццы]

дс (самаўладства)

ц [самаўлацтва]

дск (заводскі, людскі)

цк [завоцк’і], [л’уцк’і]

зск (каўказскі)

ск [каўкаскі]

Акцэнталагічныя нормы рэгулююць правільную пастаноўку націску, месца яго размяшчэння ў слове.

Націск у беларускай мове рухомы (землі – зямля), таму яго называюць разнамесным або свабодным. У беларускай і рускай мовах націск пераважна падае на адзін і той жа склад. Разам з тым назіраюцца разыходжанні як у словах, так і ў некаторых граматычных формах розных часцін мовы.

Націскам могуць адрознівацца назоўнікі: ольха’ – во’льха, ве’рба – вярба’, во’лосы – валасы’; прыметнікі: овсяно’й – аўся’ны, босо’й – бо’сы; дзеясловы: вести’ – ве’сці, выи’грывать – выйграва’ць; прыслоўі: до’суха – дасу’ха, на’спех – наспе’х; лічэбнікі: оди’ннадцаць – адзіна’ццаць.

Назоўнікі І скланення ў вінавальным склоне адзіночнага ліку ў рускай мове звычайна маюць націск на аснове, а ў беларускай – на канчатку: во’ду – ваду’, зе’млю – зямлю’.

Ёсць адрозненні ў абедзвюх мовах у некаторых дзеясловах прошлага часу. У рускай мове яны маюць націск на канчатку, у беларускай мове – на аснове: звала’ – зва’ла, брала’ – бра’ла.

У беларускай мове націск не пераходзіць з назоўніка на прыназоўнік: рус. на’ руку, за’ спину – бел. на руку’, за спі’ну.