Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
31.12.2019
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў

Правілы-1959

Правілы-2008

Пры пераносе нельга:

Пакідаць у канцы радка або пераносіць ў новы радок дзве аднолькавыя зычныя, якія стаяць паміж галоснымі.

Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэн-не зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пера-носіць:

ся-стра, сяс-тра, сяст-ра;

во-стры, вос-тры, вост-ры;

пту-шка, птуш-ка; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна;дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва;  двац-цаць, два-ццаць; калос-се, кало-ссе; сол-лю, со-ллю; мыц-ца, мы-цца; па-абапал, паа-бапал; насен-не, насе-нне; пра-дстаўнік, прад-стаўнік, прадс-таўнік, прадстаў-нік.

П р а в і л ь н а:

двац-цаць

насен-не

калос-се

заціш-ша

Н я п р а в і л ь н а:

двацц-аць, два-ццаць

насе-нне

кало-ссе

заці-шша

§ 145. Пры пераносе слоў з пры-стаўкамі нельга разбіваць аднаскла-довую прыстаўку, калі за ёй ідзе зычная.

П р а в і л ь н а:

без-дапаможны

над-будаваць

пад-сунуць

прад-стаўнік

раз-мах

Н я п р а в і л ь н а:

бе-здапаможны

на-дбудаваць

па-дсунуць

пра-дстаўнік

ра-змах

Пры пераносе слоў з прыстаўкамі нельга пакідаць у канцы радка пры прыстаўцы пачатковую частку кораня, калі яна не з’яўляецца складам:

П р а в і л ь н а:

аб-ставіны, абста-віны, абставі-ны,

на-браць;

пад-крэсліць, падкрэс-ліць

Н я п р а в і л ь н а:

абс-тавіны

наб-раць

падк-рэсліць

прадс-тавіць

Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”

Падрыхтуйце вуснае паведамленне па тэме Мова – душа народа. Выканайце заданні да прапанаваных тэкстаў.

ЗАДАННЕ 1. Праілюструйце на прыкладах з тэксту фанетыч-ныя асаблівасці беларускага кансанантызму.

Мова – захавальніца ўсёй духоўнай культуры этнасу: па-першае, у вуснай народнай творчасці – паданнях, легендах, песнях, прыказках, прымаўках, загадках – зафіксаваны светапогляд народа, яго эстэтычны густ і маральныя арыенціры, увогуле інтэлектуальны плён і патэнцыял нацыі. Напрыклад, беларусы найбольш поўна сабралі і ўпарадкавалі ўсе жанры вуснай народнай творчасці, акадэмічнае выданне якой склала каля 40 тамоў. Беларусы першыя сярод усходніх славян пачалі кнігадрукаванне на роднай мове і першыя атрымалі на ёй Святое Пісанне ў перакладзе Ф. Скарыны. Службоўца Брытанскага Біблейскага таварыства Уайзман, наведаўшы Беларусь у 1925 г., у сваёй справаздачы пісаў, што беларусы – адзін з першых народаў, якія надрукавалі Святое Пісьмо на сваёй мове. Гэта было ў 1517 г., за 8 гадоў да першага друкаванага выдання па-англійску.

Продкі сучасных беларусаў вельмі рана далучыліся да скарбаў сусветнай цывілізацыі не толькі як спажыўцы яе дасягненняў, але і як стваральнікі ўласных шэдэўраў агульнаеўрапейскага ўзроўню. I самае галоўнае, што многія шэдэўры дайшлі да нас, бо мова (вусная і пісьмовая) дазволіла зберагчы іх.

Паводле спіса “Народы і мовы свету”, беларуская мова па колькасці носьбітаў займае 76 месца, а сярод славянскіх народаў – 5 (пасля рускай, украінскай, польскай, чэшскай) і ў два разы пераўзыходзіць славацкую і харвацкую, у 5 разоў славенскую і македонскую.

Улічваючы, што карэннае насельніцтва Рэспублікі Беларусь складае 81,2%, ёсць падставы сцвярджаць, што беларуская мова мае права на сваё функцыянаванне ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і гаспадарчага жыцця.

Пералічаныя факты сведчаць, што песімізм адносна лёсу беларускай мовы заўчасны, бо на Беларусі на мяжы 80–90-х гг. XX ст. падрыхтаваны высокапрафесійныя кадры навукоўцаў, якія глыбока і аб’ектыўна распрацоўваюць усе пласты беларускай гісторыі, мовы, культуры; актыўна ўключылася ў грамадска-палітычнае жыццё сучасная моладзь, для якой нацыянальныя набыткі не фікцыя, не прадмет гандлю, а святыня. (Паводле М. Гуліцкага)

Ахарактарызуйце асаблівасці сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання.

ЗАДАННЕ 2. Прачытайце тэкст. Праілюструйце фанетычны закон «акання» на прыкладах з тэксту. У чым яго сутнасць? Зрабіце фанетычны разбор выдзеленых слоў.

Грамадства без ідэалогіі не існуе. Асаблівую значнасць ідэалагічныя арыенціры набываюць у грамадстве, якое знаходзіцца ў стадыі станаўлення, пошуку найлепшых формаў сацыяльнага і нацыянальнага быцця. Падмуркам нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі беларусаў служыць трыяда паняццяў дасканалая асоба – гарманічнае грамадства – эфектыўная дзяржава. Ва ўзаемадзеянні гэтых паняццяў з улікам культурна-гістарычных традыцый народа і можа выкрышталізавацца наша нацыянальная ідэя.

Нацыянальная мова мае шэраг прамых і апасродкаваных сувязей з грамадскай свядомасцю, а значыць, і з ідэалогіяй у розных яе формах. Яна служыць важным чыннікам фарміравання нацыянальнай самасвядомасці асобы, далучэння яе да такіх праяў сацыяльнага жыцця, як этнас, нацыя, народ, краіна, радзіма, чалавецтва.

Сваю ідэалагічную накіраванасць мова выяўляе перш за ўсё зместавым бокам. Яе лексіка і фразеалогія ўтвараюць першасную паняційную сетку – так званую наіўную карціну свету, – якая служыць асновай стыхійнага светапогляду, будзённай арыентацыі чалавека ў феноменах сусвету, прыроды, грамадства, працы, ладу жыцця, сям’і, ведаў і пазнання, маральнасці, рэлігіі і пад. Мова фарміруе саму здольнасць чалавека мысліць, яна служыць асновай духоўнага жыцця асобы.

Мова з’яўляецца найважнейшым інструментам камунікатыўнай дзейнасці чалавека. Яна мае сацыяльны характар, г. зн. не належыць нікому паасобку. Карыстанне ж мовай – моўная дзейнасць, маўленне – уласцівасць кожнага асобнага чалавека, яго індывідуальная характа-рыстыка. У працэсе маўлення спараджаюцца тэксты, змест якіх заўсё-ды мае ідэалагічную накіраванасць. Таму фальклор як народная форма калектыўнай моўна-эстэтычнай дзейнасці заўсёды нясе на сабе адбітак тых або іншых сацыяльных, групавых, класавых інтарэсаў і ідэалогій.

Ідэалагічная функцыя тэкстаў яшчэ ў большай ступені выяўляецца ў сферы індывідуальнай слоўнай творчасці – у мастацкай літаратуры, у ідэйным змесце мастацкіх твораў самых разнастайных жанраў.

Вялікае грамадскае значэнне мае праблема павышэння культуры маўлення. Маўленне чалавека – гэта адна з формаў яго сацыяльных паводзін, што шчыльна звязана з культурай мыслення і культурай учынкаў асобы. Культура мыслення, культура маўлення, культура паводзін – трыадзіная характарыстыка чалавека як носьбіта высокай духоўнасці – маральнай і ідэалагічнай каштоўнасці грамадзяніна. (Паводле А. Міхневіча)

ЗАДАННЕ 3. Вызначце тэму і асноўную думку тэксту. Выпі-шыце з яго 6-7 слоў, у якіх назіраюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы і ахарактарызуйце іх (па варыянтах).

Варыянт 1. У сённяшняй моўнай сітуацыі нацыянальная беларуская мова ў камунікатыўнай і культурнай прасторы сучаснага грамадства прадстаўлена некалькімі разнавіднасцямі (падсістэмамі), якія па-рознаму запатрабаваны ў розных сферах ужытку і маюць розную сацыяльную стратыфікацыю. У цэлым сістэму сучаснай нацыянальнай беларускай мовы можна прадставіць наступным чынам.

Агульналітаратурная мова. Найвышэйшая форма нацыянальнай мовы, якая характарызуецца агульнанацыянальнай значнасцю, поліфункцыянальнасцю і разнастайнасцю пісьмовых і вусных жанраў. Як найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы абслугоўвае ўсе сферы дзейнасці носьбітаў гэтай мовы. Сёння літаратурная беларуская мова характарызуецца багатым слоўнікавым складам, разгалінаванай сістэмай словаўтваральных спосабаў і сродкаў, наяўнасцю сістэмы функцыянальных стыляў і навуковай тэрміналогіі, што дазваляе ёй забяспечваць камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Яе нарматыўную базу складаюць разнастайныя слоўнікі, граматыкі і іншыя даведнікі нарматыўнага характару, а таксама разнастайныя энцыклапедычныя, двухмоўныя і тэрміналагічныя слоўнікі.

У апошні час беларуская літаратурная мова дастаткова інтэнсіўна пранікае ў сферу інтэрнэт-камунікацыі, што сведчыць пра пашырэнне сфер выкарыстання беларускай літаратурнай мовы, а таксама пра фарміраванне новага функцыянальнага стылю пісьмовай беларускай мовы са спецыфічным выкарыстаннем рознаўзроўневых моўных сродкаў (лексіка, марфалогія, сінтаксіс і нават пунктуацыя). З пункту гледжання кола карыстальнікаў (у асноўным моладзь) беларуская мова інтэрнэт-камунікацыі мае выразныя прыкметы сацыяльнага дыялекту. (Паводле А. Лукашанца)

Варыянт 2. «Тарашкевіца». Другі варыянт літаратурна-пісьмовай беларускай мовы, арыентаваны на пісьмовую традыцыю 20-х гг. XX ст. і пісьмовую практыку беларускамоўнага замежжа. Характарызуецца асаблівасцямі фанетыкі, слоўнікавага складу, марфалагічных, сінтаксічных і словаўтваральных нормаў і часта разглядаецца як паралельны, альтэрнатыўны варыянт сучаснай беларускай літаратурнай мовы. «Тарашкевіца» фактычна сімвалізуе істотны этап гістарычнага развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы і з’яўляецца адным з важных элементаў духоўнай культурнай спадчыны беларускага народа.

Народныя гаворкі. Фактычна можна гаварыць пра рэшткі традыцыйных народных гаворак, якія спарадычна выкарыстоўваюцца ў сферы побытавых зносін пераважна ў сельскай мясцовасці жыхарамі сталага ўзросту, а таксама прысутнічаюць у маўленні сельскіх жыхароў маладзейшага ўзросту і тых гарадскіх жыхароў, якія не страцілі сваёй сувязі з вёскай. (Паводле А. Лукашанца)

Варыянт 3. Сацыяльныя дыялекты (студэнцкі і моладзевы слэнг, камп’ютэрны жаргон). Да нядаўняга часу лічылася, што беларускай нацыянальнай мове на сучасным этапе яе існавання не ўласцівы сацыяльныя разнавіднасці, аднак цяпер можна ўпэўнена гаварыць пра фарміраванне гэтай разнавіднасці нацыянальнай мовы. Сёння ў беларускамоўным маўленні выразна прысутнічаюць студэнцкі і маладзёжны слэнг, камп’ютэрны жаргон і інш. Элементы гэтых разнавіднасцей нацыянальнай беларускай мовы інтэнсіўна пранікаюць і ў мову СМІ. Усё гэта сведчыць пра пашырэнне функцый беларускай мовы і сацыяльнай базы яе карыстальнікаў.

«Трасянка» (разнавіднасць змешанага вуснага маўлення, якое характарызуецца наяўнасцю элементаў другой моўнай сістэмы). Да беларускай моўнай стыхіі ў гэтым выпадку адносіцца: пераважна беларускае маўленне з элементамі рускай мовы, пераважна беларускае літаратурнае маўленне з элементамі «тарашкевіцы», пераважна бела-рускае літаратурнае маўленне з элементамі мясцовых традыцыйных гаворак і г. д. Пры гэтым варта адрозніваць змешанае вясковае маўленне і змешанае гарадское маўленне, якое фактычна збліжаецца з гарадскім прастамоўем. (Паводле А. Лукашанца)

Падрыхтуйце міні-паведамленні па тэме “Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў” паводле наступнага плана.

  • Агульныя звесткі пра славянскія мовы.

  • Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы.

  • Фанетычныя, граматычныя рысы падабенства і адрознення беларускай мовы і іншых славянскіх моў.

  • Падабенства беларускай, рускай і ўкраінскай моў.

  • Асноўныя адрозненні паміж беларускай і рускай мовамі.

  • Асноўныя падабенствы і адрозненні паміж беларускай і ўкраінскай мовамі.

  • Беларуская мова ў адносінах да заходнеславянскіх моў.

  • Беларуская мова ў адносінах да паўднёваславянскіх моў.

ЗАДАННЕ 4. Затранскрыбуйце тэксты. Зрабіце фанетычны разбор выдзеленых слоў.

Варыянт 1. Калі звернем увагу на мову твораў Багушэвіча, дык найперш убачым, ужо з прадмовы да “Дудкі беларускай”, якое вялікае значэнне надаваў ён мове ў справе адраджэння, а тым самым і ў справе яе літаратурнага ўжытку. Але тады яшчэ не было, можна сказаць, свядомай беларускай інтэлігенцыі, і Багушэвіч пісаў так, каб яго зразумеў кожны беларус-селянін, пісаў народнай мовай, … без многіх сучасных слоў. … Ён на першым плане ставіў справу адраджэння, з якой паволі прыходзяць і чыстасць, і літаратурнасць мовы. (М. Гарэцкі)

Варыянт 2. Кожная мова ствараецца народам. Ствараецца яна на працягу многіх гадоў, многіх стагоддзяў. Мова – гэта вялікі народ-ны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. Той, хто не паважае роднай мовы, не паважае роднага народа. Трэба любіць і ведаць родную беларускую мову. Трэба любіць і ведаць беларускую літаратуру – літаратуру, што стварыла нямала выдатных твораў. (І. Мележ)

ЗАДАННЕ 5. Літаратурна-моўная віктарына.

Назавіце аўтараў прыведзеных выказванняў. Пракаментуйце фанетычныя асаблівасці беларускай мовы ў згаданых тэкстах.

Варыянт 1. На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, таксама гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй перапіскі.

Варыянт 2. Ты, мой брат, каго зваць беларусам, роднай мовы не цурайся…

Варыянт 3. Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Таму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры.

Варыянт 4. Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў.

Варыянт 5. Роднае слова! З малых дзён чуем мы цябе... Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачьщь навокал сябе першы раз. I табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць...

На вас – моладзі – ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родную мову, узбагачаць свой народ знаннем і культурай.

Варыянт 6. У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы: «Калі ласка!..»

Прывядзіце выказванні іншых беларускіх пісьменнікаў пра родную мову.

Падрыхтуйце вуснае паведамленне «Закон Рэспублікі Беларусь № 420-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і яго роля ў стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы».