Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
31.12.2019
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей

М інск 2013

УДК 811.161.3’373(075.8)

ББК 81.2Бел я73

К89

Разгледжаны рэдакцыйна-выдавецкай радай універсітэта

Рэцэнзенты:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” У. І. Куліковіч

кандыдат педагагічных навук, дацэнт, рэктар прыватнай установы адукацыі “Жаночы інстытут ЭНВІЛА” В .В. Шахаб

К

К 89

узьміч, В. А.

Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыльнасцей / В. А. Кузьміч., Р. В. Міксюк. – Мінск : БДТУ, 2012. – с.

Тэматычна-змястоўнае напаўненне выдання спрыяе развіццю найлепшых грамадзянскіх якасцяў маладога пакалення, выхоўвае ў іх гонар за Радзіму і адказнасць за яе лёс. Прапанаваныя тэксты змяшчаюць неабходны лінгвістычны матэрыял, накіраваны на ўдасканаленне самога сябе і навакольнага свету, развіццё неабходных кампетэнцый праз пазнанне роднага краю. Улічана і тое, што на практыцы задавальненне любых патрэбаў індывіда звязана з камунікацыяй, у тым ліку і ў прафесійнай сферы (практыкаванні арыентуюць на працу з разнастайнай тэрміналагічнай лексікай з розных галін навукі і тэхнікі).

Дапаможнік прадугледжвае комплексны падыход да засваення дысцыпліны, дзякуючы якому будучыя спецыялісты змогуць замацаваць атрыманыя тэарэтычныя веды і развіць неабходныя для прафесійнай дзейнасці маўленчыя навыкі.

УДК 811.161.3’373(075.8)

ББК 81.2Бел я73

©

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”, 2013

©

Кузьміч В. А., 2013

УСТУП

Пры падрыхтоўцы дапаможніка аўтарамі выкарыстоўваўся лінгвакультуразнаўчы падыход, які дазваляе забяспечыць эфектыўнае засваенне ведаў і развіццё маўленчых здольнасцей студэнтаў, а таксама мае вялізны выхаваўча-патрыятычны патэнцыял. У дапаможніку не толькі ўлічваюцца патрабаванні праграмы, але і ствараецца моўнае мікраасяроддзе, наладжваецца дыялог паміж студэнтамі і выкладчыкам, што ў далейшым абумоўлівае ступень эфектыўнасці маўленчага і камунікатыўнага ўзаемадзеяння асобы і грамадства.

Тэматычна-змястоўнае напаўненне выдання спрыяе развіццю найлепшых грамадзянскіх якасцей маладога пакалення, выхоўвае ў іх гонар за Радзіму і адказнасць за яе лёс. Прапанаваныя тэксты змяшчаюць неабходны лінгвістычны матэрыял, накіраваны на ўдасканаленне асобы і навакольнага свету, развіццё неабходных кампетэнцый праз пазнанне роднага краю. Улічана і тое, што на практыцы задавальненне любых патрэбаў індывіда звязана з камунікацыяй, у тым ліку і ў прафесійнай сферы (практыкаванні арыентуюць на працу з разнастайнай тэрмінала-гічнай лексікай з розных галін навукі і тэхнікі).

Прафесійная лексіка як галоўны аб’ект дадзенага курса прадстаў-ляецца на шырокім лінгвакультуразнаўчым фоне. Яна замацоўваецца праз разнастайныя формы працы, арыентаваныя на развіццё творчых здольнасцей праз актыўную маўленчую дзейнасць.

Належная ўвага надаецца засваенню новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Падрабязна разглядаюцца навуковы і афіцыйна-справавы стылі. Тэарэтычная частка разлічана на самастойную працу студэнтаў, практычная частка дапоўнена новымі тэмамі, якія практычна ўпершыню дэталёва распрацоўваюцца ў такім выданні (навукова-тэхнічны пераклад). Усебакова разглядаюцца сучасныя моўныя нормы.

Асноўны змест дапаможніка суправаджаецца тэматычнымі матэ-рыяламі для развіцця лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі, сутнасць якой – пазнанне праз мову сваёй нацыянальнай культуры, адметнасці іншых культур, іх узаемасувязі з беларускай. Пры наяўнасці такой кампетэнцыі асоба авалодвае культурным багаццем нацыі, асэнсоўвае мову як элемент духоўнай культуры беларускага народа і яго менталі-тэту. Лінгвакультуразнаўчая кампетэнцыя прадугледжвае ўсведамленне мовы як праявы духоўнай культуры народа, авалоданне нацыянальна-маркіраванымі адзінкамі мовы, засваенне нацыянальна адметных этыкетных маўленчых нормаў, культуры маўлення ў цэлым.

Замацаванне чыста лінгвістычных ведаў спалучаецца з засваеннем культуразнаўчага і выхаваўчага кампанентаў. Адзінства навучальных і выхаваўчых мэтаў ставарае аптымальныя ўмовы для засваення праграмных ведаў, а таксама для развіцця творчага патэнцыялу асобы.

Пры такім падыходзе прафесійная лексіка засвойваецца разам з каштоўным ідэалагічным і выхаваўчым зместам, што дазваляе бачыць будучых спецыялістаў як асоб з высокім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму.