
- •8.Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы.
- •9.Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў, прынцыпы аб’яднання.
- •10.Сістэма часцін мовы
- •11.Знамянальныя і незнамянальныя словы.
- •12.Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму
- •13 .Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту.
- •14.Рост аналітызму ў марфалогіі сучаснай беларускай мовы.
- •15. Марфалагічны аналіз
- •16.Функцыянальная характарыстыка назоўніка.
- •17.Семантычны аб’ём назоўніка.
- •18.Дамінаванне назоўнікавых канструкцый у тэкстах смі: прычыны і вынікі.
- •19.Аддзеяслоўныя назоўнікі і нормы ўжывання іх у публіцыстычным тэксце.
- •20.Марфалагічныя прыметы назоўніка і сінтаксічная роля ў сказе.
- •21.Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў (агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя, зборныя, рэчыўныя), марфалагічная залежнасць ад семантыкі слова.
- •22.Асноўныя граматычныя катэгорыі назоўнікаў.
- •23.Прынцыпы класіфікацыі назоўнікаў па радах.
- •24.Род марфалагічна нязменных назоўнікаў.
- •26.Катэгорыя ліку.
- •27.Назоўнікі з суадноснымі формамі ліку.
- •29.Асаблівасці выражэння катэгорыі ліку ва ўласных назоўніках у групах рэчыўных, зборных і абстрактных назоўнікаў.
- •30.Несупадзенне ў граматычным ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •31.Катэгорыя склону.
- •32.Значэнні склонаў, выражэнне іх у тэксце.
- •33. Рэшткі формы клічнага склону.
- •34.Тыпы скланення назоўнікаў.
- •37. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі.
- •39.Праблемы кадыфікацыі склонавых канчаткаў назоўнікаў у беларускай мове.
- •40. Цяжкія выпадкі ўжывання канчаткаў назоўнікаў
- •41.Функцыянальная характарыстыка прыметніка.
24.Род марфалагічна нязменных назоўнікаў.
Марфалагічна род назоўнікаў вызначаецца па склонавых канчатках.
Назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным – канчаткі -а(-я),-у(-ю), адносяцца да мужчынскага роду: стол – стала, дзень – дня, снег – снегу. Да мужчынскага роду адносяцца некаторыя асабовыя назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчатак –а(-я), а ў родным - -і(-ы): бацька – бацькі, Даніла-Данілы.
Назоўнікі з канчаткам –а(-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне, якія ў родным маюць канчатак – ы(-і), адносяцца да назоўнікаў жаночага роду: гара-гары, зямля-зямлі, мыш-мышы.
Да ніякага роду адносяцца назоўнікі,якія ў назоўным склоне маюць канчаткі –а(-я), -о(-ё),-е, а ў родным - -а(-я): мора – мора, полымя, у імя – імя, сяло – сяла, поле- поля.
Заўвага: марфалагічным спосабам род назоўніка толькі па назоўным склоне вызначыць нельга, таму што словы з канчаткам –а(-я) у назоўным склоне маюць розны граматычны род: гара,зямля – моря, племя. На розны род іх указваюць розныя канчаткі ў родным склоне: гары,зямлі – мора,племя. Тое самае можнасказаць і пра назоўнікі з нулявым канчаткам: Н. дзень,ключ – плынь, печ; Р. дня,ключа – плыні,печы.
25.Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. У беларускай і расейскай мовах не заўсёды супадае род назоўнікаў. Прыкладам, у беларускай мове дзiця — ніякага роду; боль, мазоль, мэдаль, надпiс, палын, пыл, росьпiс, рукапiс, сабака, фальш, шынэль — мужчынскага роду. Для таго, каб вызначыць род назоўніка, можна скарыстаць наступныя рэкамэндацыі:У адушаўлёных назоўнікаў род вызначаецца па іх значэньні. Словы з азначэньнем асобаў мужчынскага полу адносяцца да мужчынскага роду: хлапец, мужчына. Назовы асобаў жаночага полу адносяцца да жаночага роду: дзяўчына, жанчына. Гл. назоўнікі, якія абазначаюць людзей.Іншым разам род назоўніка можна вызначыць па сыстэме склонавых канчаткаў. Прыкладам, у мужчынскім родзе: боль — болю, болем; цень — ценю, ценем. У жаночым родзе: рэч — рэчы, рэччу; гусь — гусі, гусьсю.У складаных выпадках род назоўнікаў трэба правяраць па слоўніку.
26.Катэгорыя ліку.
Лік вызначаецца марфалагічна і сінтаксічна. Марфалагічнымі сродкамі выражэння ліку з’яўляюцца канчаткамі: бяроза-бярозы, дуб-дубы, суфтксы і канчаткі: мінчанін –мінчане, імя – імёны. Пры утварэннні формы ліку могуць быць суплетыўныя асновы: чалавек – людзі. Сінтаксічна лік вызначаецца шляхам дапасавання прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, прыналежных займеннікаў да назоўнікаў: наша школьная парта – нашы школьныя парты. Сінтаксічны сродак (дапасаванне) з’яўляецца адзіным паказчыкам ліку ў нескланяльных назоўніках: чорнае паліто і чорныя паліто, мінскае кафэ і мінскія кафэ.
Большасць назоўнікаў у сучасная беларускай мове мае суадносныя формы адзіночнага і множнага ліку: вёска- вёскі, заданне – заданні,бяроза- бярозы. Некаторыя назоўнікі маюць толькі форму адзіночнага або толькі форму множнага ліку.
Толькі форму адзіночнага ліку маюць назоўнікі: 1) абстрактныя: барацьба,дабрата, радасць,гумар., 2)зборныя: маладняк,абутак,адзенне, інвентар; 3) рэчыўныя: жалеза, руда, масла, капуста; 4) назоўнікі, якія абазначаюць грамадска-палітычныя вывучэнні, формы грамадскага і дзяржаўнага ладу, літаратурныя плыні: марксізм,рэалізм,саацыялізм, класіцызм; 5) назоўнікі,што абазначаюць напрамкі свету: усход,захад,поўнач,поўдзень;6) уласныя назоўнікі: Купала,Буг,Гарынь,Урал,Сонца.
Некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі, што абазначаюць рэчыўна-зборныя прадметы, трэба адрозніваць ад агульных парналікавых назоўнікаў: калоссе – колас,каласы; лісце – ліст,лісты.
Толькі форму множнага ліку маюць назоўнікі, якія абазначаюць: 1) прадметы, што складаюцца з дзвюх і больш аднолькавых частках: акуляры,вароты,дзеры; 2) рэчывы, прадукты пэўнага выбару: апілкі, высеўка, крупы; 3) падзеі,дзеянні, працэсы: выбары,зносіны,перагаворы, манеўры; 4) народныя звычаі,гульні: вячоркі, імяніны, гарадкі; 5) прамежкі часу: суткі, канікулы; 6) геаграфічныя назвы: Асіповічы, Альпы, Баранавічы, Клімавічы; 7) субстантывы,якія з’яўляюцца спецэяльнымі темінамі: цісавыя, цытрусавыя,азімыя.
Некаторыя множналікавыя назоўнікі,якія абазначаюць прадметы,што складаюцца з дзвюх частак, і назоўнікі са значэннем часу могуць падлягаць лічэнню і ўтвараюць супрацьпастаўленнне адзінкавасці –множнасці: дзверы-двое, трое,пяцёра дзвярэй, сані-двое,трое,пяцёра санеей.
Ад множнагалікавых назоўнікаў трэба адрозніваць назоўнікі, якія ўжываюцца пераважна ў множным ліку, але маюць форму і адзіночнага ліку: боты – бот,рукавіцы-рукавіца.