Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-41 Бел мова марфология.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
59.61 Кб
Скачать

22.Асноўныя граматычныя катэгорыі назоўнікаў.

Усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя.

Агульныя назоўнікі абазначаюць цэлыя класы аднародных прадметаў,асоб, паняццаў,з’яў: студэнт,стол,завод,сястра.Яны ў большасці выпадкаў маюць формы адзіночнага і множнага ліку: вучаніца – вучаніцы, гара – горы.

Уласныя назоўнікі – гэта індывідуальныя назвы канткрэтных прадметаў,з’яў,асоб,што служаць для выдзялення іх сярод аднародных. Сюды ўваходзяць імёны, прозвішчы, псеўданімы людзей: Кавалёў,Якуб Колас;клічкі жывёл: Тузік, Белка; назвы гарадоў,вуліц,плошчаў: Мінск, плошча Перамогі; назвы краін, рэспублік,частак свету: Беларусь, Еўропа; планет: Зямля, Марс; гор: Эльбус, Казбек; рэк, азёр, мораў, акіянаў: Нёман,Байкал,Нарач; назвы літаратурных твораў: “Крыніцы”; часопісаў,газет: “Полымя”,”Звязда”; назвы прадпрыемстваў,устаноў: фабрыка “камунарка”; машын: “масквіч”. Уласныя імёены пішуцца з вялікай літары, а назвы прадпрыемстваў,устаноў,машын,кніг, часопісаў і іншых без слова імя бяруцца ў двукоссе.

Граматычнай асаблівасцю ўласных назоўнікаў з’яляецца тое,што яны ўжываюцца толькі ў адзіночным або множным ліку: Магілёў,часопіс “Бярозка”. Прозвішчы,імёны,клічкі могуць ужывацца ў адзіночным і множным ліку: Мікола – у класе тры Міколы.

Паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі існуе ўзаемасувязь, і паміж імі могуць набываць індывідуальнае значэнне і пераходнасць ва ўласныя: бяроза – рака Бароза. У выніку такога пераходу ўзніклі многія прозвішчы,геаграфічныя назвы: Заяц, Горкі, Масты, Вярба.І наадварот,уласныя назоўнікі могуць набываць абагульненае значэнне і пераходзіць у разрад агульных. Такія назоўнікі абазначаюць адкыцці,адзінкі вымярэння: ом,ампер, вольт. Некаторыя ўласныя імёны антычнай міфалогіі перайшлі ў агульныя назоўнікі: гіпноз(Гіпнос – бог сну), гігіена( Гігія – багіня здароўя).

Граматычнай асаблівасцю абстрактных назоўнікаў з’яўляецца тое,што яны не змяняюцца па ліках, як правіла, ужываюцца ў адзіночным ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат гора, мала гонару.

Нямногія абстрактныя назоўнікі маюць форму множнага ліку: агледзіны, дажынкі, радзіны.

Граматычныя асаблівасць рэчыўных назоўнікаў тая, што яны маюць пераважна форму толькі адзіночнага ліку: морква, свінец;радзей-толькі множнага: высеўкі,духі. Некаторыя рэчыўныя назоўнікі,калі абазначаюць віды або гатункі рэчываў,могуць мець і форму множнага ліку: соль – каліўныя солі.

Граматычная асаблівасць гэтых назоўнікаў у тым,што яны хоць і абазначаюць мноства прадметаў і асоб, але маюць толькі форму адзіночнага ліку. Як і рэчыўныя, зборныя назоўнікі не маюць множнага ліку, не падлягаюць лічэнню і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі.

23.Прынцыпы класіфікацыі назоўнікаў па радах.

Назоўнікі адзіночнага ліку маюць значэнне граматычнага роду. У залежнасці ад семантычных і марфалагічных прымет назоўнікі,за выключэннем тых, што ўжываюцца толткі ў форме множнага ліку(дзверы, суткі),адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага: стол, месяц, бор; жаночага: сасна, рака,радасць; ніякага: мора, акно. Ёсць яшчэ невялікая група назоўнікаў, якія ўжываюцца ў значэнні мужчынскага і жаночага роду: сірата, ціхоня, калека, плакса і інш. Гэта так званыя назоўнікі агульнага роду.

Род назоўнікаў можна вызначыць трыма спосабамі: марфалагічнага, сінтаксічнага і семантычна.

Марфалагічна род назоўнікаў вызначаецца па склонавых канчатках.

Назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным – канчаткі -а(-я), -у(-ю), адносяцца да мужчынскага роду: стол – стала, снег – снегу, боль – болю. Да мужчынскага роду адносяцца некаторыя асабовыя назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчатак –а(-я),а ў родным - -і(ы): бацька – бацькі, стараста – старасты, Даніла – Данілы.

Назоўнікі з канчаткам –а(-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне, якія ў родным маюць канчатак –ы(-і), адносяцца да назоўнікаў жаночага роду: гара – гары, зямля – зямлі, мыш – мышы.

Да ніякага роду адносяццца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчаткі –а(-я),-о(-ё),-е,а ў родным - -а(-я): мора – мора, полымя – полымя,у імя – імя,сяло – сяла.

Сінтаксічнага род назоўнікаў вызначаецца па форме дапасаванага слова: мая першая самастойная работа, мой першы самастойны работа, маё першае самастойнае заданне.

Семантычна вызначаецца род асобных назоўнікаў у залежнасці ад полу асобы: дзядзька,брат,студэнт -мужчынскага роду; сястра,дачка,дзяўчына - жаночага роду. Родавыя пары ўтвараюцца суплетыўнымі асновамі: бацька - маці,брат - сястра, сын - дачка; з дапамогай суфіксаў: настаўнік - настаўніца,ткач - ткачыха, артыст - артыстка.

Назоўнікі,якія абазначаюць прафесію,род заняткаў,часам маюць форму мужчынскага роду, хоць і адносяцца да асоб мужчынскага і жаночага полу:доктор,інжынер, дырэктар,прафесар,аграном,рэдактар.

Граматычны род носьбіта такіх прафесій вызначаецца сінтаксічна, па дапасаваных да іх словах: інжынер Пятроў,інжынера Пятрова. Суфікс -ш- у назоўніках жаночага роду ўказвае на сваяцкія адносіны: доктарша,прафесарша - жонка доктара,прафесара.

Ад назоўнікаў,што абазначаюць прафесію,род заняткаў,трэба адрозніваць назоўнікі агульнага роду,якія паводле граматычнай формы нагадваюць назоўнікі жаночага роду - маюць канчатак -а(-я):малайчына,гарэза,непаседа. У залежнасці ад ужывання ў кантэксце такія словы могуць абазначаць асоб жаночага і мужчынскага полу,што вызначаецца (сінтаксічна) па дапасаваных да іх атрыбутыўных словах: мая ціхоня і мой ціхоня,гэтая недарэка і гэты недарэка. Большасць назоўнікаў агульнага роду надае адмоўную характарыстыку асобе,мае экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку: валацуга,падаявала,служака,тупіца,туляга. Ужываюцца назоўнікі агульнага роду роду пераважна ў гутарковым стылі.

Родавыя пары назоўнікаў, якія абазначаюць жывёл,могуць утварацца суплетыўнымі асновамі: бык - карова, певень - курыца,рознымі суфіксамі: леў - ільвіца, кот - кошка. Многія назвы жывёл,птушак рыб, паўзуноў ужывацца толькі ў форме мужчынскага або жаночага роду: алень,вожык,крот, сокал і інш.

Семантычна вызначаюцца род іншамоўных нескланяльных назоўнікаў. Назоўнікі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу або сукупнасць асоб, з'яўляюцца назоўнікамі мужчынскага роду: аташэ,дэндзі,буржау. Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць асоб жанеочага полу: місіс, мадам, пані.

Нескланяльныя назоўнікі, якія абазначаюць жывёл,птушак,адносяцца да назоўнікаў мужчынскага роду: кенгуру,какаду, поні.

Назоўнікі, якія абазначаць нежывыя прадметы,адносяцца да ніякіга роду: радыё,паліто, метро,журы.

Род нескланяльных геаграфічных назваў вызначаецца па родавым склоне: Батумі, Тарту (горад),Барнео,Хайнань(востраў) -мужчынскага роду; місісіпі,Юкон (рака) - жаночага роду; Чад,Ківу(возера)- ніякага роду.

У нескланяльных складанаскарочаных словах(абрэвіятурах) род вызначаецца па апорным слове: БДПУ(Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт),СП(саюцз пісьменнікаў). Род абрэвіятур, якія скланяюцца, вызначаецца марфалагічна( па канчатках): БАМ,БАМа,на БАМе; філфак,філфака,з філфакам.

Назоўнікам, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, граматычны род не ўласцівы: сані,суткі, абцугі, акуляры.

у беларускай і рускай мовах род большасці назоўнікаў супадае: вада - вода, гара - гора,стол - стол. Толькі некаторыя назоўнікі адрозніваюцца родам. Так, словы боль,мазоль, медаль, шынель,палынь, подпіс, сабака, стэп і іншыя у беларускай мове мужчынскага роду,у рускай - жаночага; словы гусь,жырафа,таполя і іншыя ў беларускай мове жаночага роду, у рускай - мужчынскага. Няма супадзення ў роде слоў яблык -яблоко.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]