
- •3.Вынікі развіцця бсср у канцы 1930-х – пачатку 1940-х гг.
- •4.Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі летам 1941 г.
- •5.Мерапрыемствы кп(б)б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу.
- •6.Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго сутнасць, мэты. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Сістэма акупацыйнай улады і яе органаў.
- •7.Палітыка генацыду і яе рэалізацыя на Беларусі
- •9. Беларуская Праваслаўная Царква, Рымска-каталіцкі Касцёл у перыяд Другой сусветнай вайны.
- •10.Стварэнне і дзейнасць падпольных партыйных арганізацый і партызанскіх атрадаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (чэрвень 1941 – май 1942 гг.).
- •12 Дзейнасць партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый (чэрвень 1942 – жнівень 1944 гг.).
- •13Супраціўленне насельніцтва акупантам, зрыў іх палітычных і эканамічных мерапрыемстваў.
- •14Дзейнасць фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі, яе мэты і тактыка, узаемаадносіны з савецкімі партызанамі .
- •Пачатак вызвалення Беларусі ў канцы 1943 – вясна 1944 гг.
- •17Перамога над фашысцкай Германіяй. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі.
- •18Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі і крыніц па перыядзе “Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •20 Развіццё прамысловасці (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •21Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.). Калектывізацыя ў заходніх абласцях бсср.
- •22Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Вырашэнне сацыяльных праблем (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •23Аднаўленне і развіццё адукацыі, культуры, навукі (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •24Развіццё беларускай літаратуры, тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва і архітэктуры (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •25Грамадска-палітычнае жыццё ў рэспубліцы. Дзейнасць партыйных, савецкіх, прафсаюзных, камсамольскіх арганізацый (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •26Выхад Беларусі на міжнародную арэну. Удзел бсср у стварэнні аан, ва ўстанаўленні савецка-польскай граніцы, абмене насельніцтвам паміж ссср і пнр.
- •27 Антысавецкія падпольныя арганізацыі ў заходніх абласцях бсср. Рэпрэсіўная палітыка органаў нкус – мдб.
- •28Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, крыніц па перыядзе “Беларусь у перыяд спроб рэформаў і крызісу адміністрацыйна-каманднай сістэмы (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •30Развіццё прамысловасці і транспарту (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.). Рэформа 1965 г. У прамысловасці і яе ажыццяўленне ў Беларусі.
- •32Сацыяльная палітыка і яе ажыццяўленне ў Беларусі (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •33Развіццё народнай адукацыі і навукі (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •34Развіццё літаратуры, тэатру, музыкі, выяўленчага мастацтва, архітэктуры. Дзейнасць культурна-асветных устаноў (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •35Беларусь на міжнароднай арэне (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •38Абвяшчэнне незалежнасці бсср. Змены у грамадска-палітычным жыцці, органах дзяржаўнай улады і кіравання. Канстытуцыя рб.
- •39Выбары Прэзідэнта рб. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. Змены ў Канстытуцыі, у сістэме заканадаўчай улады.
- •42 Ажыццяўленне курса на сацыяльна-арыентаваную рыначную эканоміку. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •43Фарміраванне знешняй палітыкі рб ў 1990-я гады.
- •45Супрацоўніцтва рб з краінамі снд (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •46Супрацоўніцтва рб з краінамі Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Азіі, Блізкага Усходу (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •47Развіццё адукацыі на сучасным этапе (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •48Развіццё навукі на сучасным этапе (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •49 Новы этап у развіцці літаратуры і мастацтва: дасягненні і праблемы (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •50Праблемы і перспектывы беларускага культурнага адраджэння.
1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.). Гістарыяграфія праблемы і агляд апублікаваных крыніц.
Першыя працы з’явіліся ў канцы 40 – пачатку 50-х гг.: І.Р.Караткоў і С.М.Шышкоў «Победа Красной Армии в Белоруссии» (М., 1946), Я.Салдаценка «Советская Армия – освободительница Белоруссии» (Мн., 1948), М.М.Мінасян «Победа в Белоруссии: Пятый Сталинский удар!» (М., 1952). У гэтых працах разглядаліся толькі перамогі над вермахтам у 1943–1944 гг. У 60–80-х гг. з’явіліся працы, у якіх аналізаваліся прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам 1941 г.: В.А.Анфілаў «Начало Великой Отечественной войны» (М., 1962), «Провал «блицкрига» (М., 1974), М.К.Андрушчанка «Народное ополчение Белорусси» (Мн., 1980), «На земле Белорусии летом 1941 г.» (М., 1985), Я.С.Паўлаў «В суровом сорок первом» (Мн., 1985) і іншыя.
Гісторыя партызанскага руху на Беларусі: У 1951 г. пад аўтарствам Л.Цанавы з’яўляецца «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков»
Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі: М.М.Загарулька, А.Ф.Юдзянкоў «Крах экономических планов фашистской Германии на временно оккупированной территории СССР» (М., 1970), І.С.Краўчанка, А.І.Залескі, В.П.Раманоўскі «Немецко-фашистский оккупационный режим (1941–1944 гг.)» (Мн., 1965), А.А.Фактаровіч «Крах аграрной политики немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии» (Мн., 1979)
Працы, прысвечаныя ліквідацыі шматлікіх «белых плям» падзей вайны: Ю.Весялкоўскі «Што прывяло Армію Краёву на Беларусь» (Лондан, 1995), В.І.Ермаловіч, С.У.Жумар «Огнём и мечом: хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939–1953 гг.)» (Мн., 1994) і Я.І.Сямашкіа«Армія Краёва на Беларусі» (Мн., 1994).
2.Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны.
23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. 17 верасня 1939 г. злучэнні Чырвонай Арміі пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня — Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 — Вільня, Пружаны, 20 — Гродна, 21 — Пінск, 22 верасня — Беласток і Брэст. Найбольш жорсткая бітва адбылася ў раёне Гродна. 28 верасня 1939 г. кіраўніцтва СССР заключыла з Германіяй дагавор аб дружбе і граніцы паміж гэтымі дзяржавамі. Да яго быў прыкладзены сакрэтны дадатковы пратакол за подпісамі I. Рыбентропа і В.Молатава.
3.Вынікі развіцця бсср у канцы 1930-х – пачатку 1940-х гг.
На территории Б. были созданы крупные станкостроительные з-ды в Минске, Витебске, Гомеле, вступили в строй Белгрэс, гомельский завод с.-х. машин, бобруйский и гомельский деревообр. комбинаты, витебский маслобойный з-д, могилевская ф-ка искусств.шелка и др. предприятия. Была создана собственная топливно-энергетич. база, основанная на использовании торфа. К 1940 валовая продукция крупной пром-сти вост. областей БССР возросла по сравнению с 1913 в 23 раза. В 1940 в общеобразоват. школах Б. число учащихся достигло 1,7 млн. За годы Сов.власти было открыто 25 вузов, в к-рых в 1940 обучалось 21,5 тыс. студентов. В 1929 в Б. создана Академия наук. К 1940 в республике действовало 51 науч. учреждение. 19 февр. 1937 принял новую Конституцию республики, отразившую социалистич. завоевания белорус. народа.
4.Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі летам 1941 г.
22 чэрвеня 1941 года ў 3:15 раніцы нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз .
У гэты ж дзень на базе Заходняй асобай ваеннай акругі быў створаны Заходні фронт. У яго склад увайшлі 3, 4, 10, 13-я арміі. З першых дзён вайны войскі Заходняга фронту прынялі на сябе ўдар перавышаючых сіл ворага. Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Тут колькасць нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакі павінны былі зламаць супраціўленне Чырвонай Арміі з наступным выхадам на аператыўную прастору і авалоданнем гарадамі Мінск і Смаленск. 12-16 ліпеня цяжкія баі за Оршу вялі войскі 18-й (палкоўніка П.К.Жывалёва) і 73-й (палкоўніка А.І.Акімава) стралковых дывізій са складу 20-й арміі Заходняга фронту, а таксама знішчальны батальён з ліку 1200 мясцовых жыхароў. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава.
Адначасова з абарончымі баямі камандаванне Чырвонай Арміі летам 1941 г. правяло шэраг наступальных аперацый. 6 ліпеня 1941 г. войскі 20-й арміі генерал-лейтэнанта П.А.Курачкіна сіламі 5-га і 7-га механізаваных корпусаў нанеслі контрудар у напрамку Сянно-Лепель.
Другой наступальнай аперацыяй савецкіх войскаў на Беларусі летам 1941 г. з’яўляецца Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, праведзеная войскамі 21-й арміі генерал-палкоўніка Ф.І.Кузняцова. 13 ліпеня 63-ці стралковы корпус генерал-лейтэнанта Л.Р.Пятроўскага правёў контрудар, вызваліў гарады Рагачоў і Жлобін. Нямецкія войскі былі адкінуты на 20-30 кіламетраў у напрамку Бабруйска.
5.Мерапрыемствы кп(б)б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу.
30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) ў наступным складзе: І. Сталін (старшыня), В. Молатаў (намеснік старшыні), К. Варашылаў, Г. Маленкоў, Л. Берыя. Пазней у яго склад былі ўведзены М. Булганін, М. Вазнесенскі, Л. Кагановіч і А. Мікаян. Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастанову аб стварэнні на добраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. ЦК ВКП(б) прыняў меры па ўзмацненні партыйна-палітычнага ўплыву ў дзеючай арміі. 27 і 29 чэрвеня 1941 г. ён прыняў рашэнні аб мабілізацыі камуністаў і камсамольцаў на фронт у якасці палітбайцоў.