
- •Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі"
- •1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4. Тураўскае княства
- •5. Крэўская ўнія
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •10. Люблінская унія 1569 г.
- •11. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні)
- •12. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •13. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •1439 – Фларэнційская унія
- •1596 – Берасцейская царкоўная унія
- •1839 – Ліквідацыя уніяцкай царквы
- •15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV стст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •1468 – Судзебнік Казіміра
- •16. Развіццё гарадоў у XIV—xvі стст.
- •1390 – Атрыманне магдэбургскага права Брэстам
- •1499 - Атрыманне магдэбургскага права Мінскам
- •17. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •18. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа.
- •19. Вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага.
- •20. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •23. Літбел. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •24. Развіццё нэПа ў Беларусі ў 1920-х гг.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.
- •26. Военные действия на территории Беларуси в начале вов
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух.
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан.
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу.
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.).
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы.
13. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
Даты:
1439 – Фларэнційская унія
1596 – Берасцейская царкоўная унія
1839 – Ліквідацыя уніяцкай царквы
Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні Берасцейскай царкоўнай уніі ў 1596 г., якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). Ідэя уніі выспявала адразу пасля расколу хрысціянскай царквы на праваслаўную і каталіцкую ў 1054 г. і з'яўляецца актуальнай таксама ў наш час. У 1439 г. на Фларэнтыйскім саборы такая царкоўна-рэлігійная унія была абвешчана, аднак не атрымала падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва ВКЛ.
У час распаўсюджвання рэфармацыйнага руху яго прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы і правядзенне набажэнстваў на роднай мове. Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай каталіцкай рэлігіі. Каталіцкія кіраўнікі праз аб'яднанні цэркваў марылі дабіцца перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе. Кіраўніцтва праваслаўнай царквы праз унію спадзявалася вярнуць сабе вядучае становішча.
У 1595 г. рымскі папа ў Ватыкане ўрачыста аб'явіў унію праваслаўнай і каталіцкай царквы. Па яе ўмовах праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак захоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніваліся ад каталіцкіх. Так, напрыклад, у праваслаўі галоўная ўвага пры абрадах надаецца пакланенню Богу, які разглядаецца адразу ў трох вобразах — Бог-Айцец, Бог-Сын, Бог-Дух святы (Бог-Тройца), а ў каталіцтве асабліва шануецца асоба дзевы Марыі, якая нарадзіла Ісуса Хрыста. Ініцыятыва з боку каталіцкай царквы была падтрымана многімі кіраўнікамі праваслаўнай царквы ў ВКЛ, у прыватнасці епіскапам Іпаціем Пацеем, які стаў адным з арганізатараў уніі.
Варта падкрэсліць, што унія была прынята пасля працяглых роздумаў, яе падрыхтоўка доўжылася з 1590 г. па 1596 г. За гэты час было падрыхтавана восем варыянтаў тэксту уніі. Унія ў ВКЛ была зацверджана на Берасцейскім царкоўным саборы ў 1596 г. Адбылося гэта не аднагалосна і адразу сказалася на грамадстве. У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова зачыняліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэрквах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабеларускай. 3 другога боку, праваслаўныя царкоўнікі настройвалі прыхаджан супраць уніі. У выніку атрымалася так, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Гэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 насельніцтва Беларусі былі ўжо уніятамі. Унія, якая задумвалася як сродак узмацнення ролі каталіцкай царквы, стала на самой справе адным з фактараў існавання беларускага этнасу (народа), таму што уніяцкая царква захоўвала старабеларускую мову і народныя традыцыі.
Берасцейская унія была ліквідавана на Беларусі ў 1839 г. шляхам уз'яднання уніятаў з праваслаўнымі.
14. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII cт.
Даты:
1772 – першы раздзел Рэчы Паспалітай
1791 – прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай
1793 – другі падзел Рэчы Паспалітай
1794 – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
1795 – трэці падзел Рэчы Паспалітай
Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся, перш за ўсё, ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як палітычны крызіс або анархія. Такі стан стаў вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы XVI ст. дзейнічала права «ліберум вета» (ад лацінскага «не дазваляю»). Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. Аднагалоссе было галоўнай умовай прыняцця пастановы сойма. У выніку гэтага абсалютная большасць соймаў была сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характарызавалася таксама ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю каралеўскай улады .
Такое ўнутрыпалітычнае становішча ўскладнялася знешнепалітычнымі абставінамі, звязанымі ў пачатку XVIII ст. з баявымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны. Рэч Паспалітая стала «заезным дваром і карчмой» для іншаземных войск. Такім чынам, палітычная анархія (бязладдзе) унутры краіны, адсутнасць моцнай цэнтральнай улады ў асобе караля, а таксама ўмяшанне ва ўнутраныя справы з боку суседніх дзяржаў прывялі да тэрытарыяльных падзелаў Рэчы Паспалітай.
У 1772 г. у Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь. Гэта падзея стала вынікам абсалютнай слабасці цэнтральнай (каралеўскай) улады і палітычнай анархіі, пры якой рашэнне агульнадзяржаўнага органа кіравання — сойма магло не прымацца, калі супярэчыла інтарэсам мясцовай шляхты і магнатаў.
Спробай выратаваць дзяржаву ад распаду стала абвяшчэнне соймам 3 мая 1791 г. Канстытуцыі Рэчы Паспалітай — другой па ліку ў свеце пасля Канстытуцыі ЗША 1787 г. і першай у Еўропе (праз тры месяцы Канстытуцыя была прынята ў Францыі, дзе адбылася буржуазная рэвалюцыя). Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ, абвяшчалася агульная дзяржава з адзіным урадам, агульным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.
У 1793 г. 100-тысячнае войска, аказваючы дапамогу прадстаўнікам шляхецкага саслоўя — некатолікам, здзейсніла ўмяшанне ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, што азначала яе другі падзел. Пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны II адышла цэнтральная частка беларускіх зямель.
Спробай захаваць суверэннасць (самастойнасць, незалежнасць) Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам (1746—1817 гг.). У ім актыўны ўдзел узяла патрыятычная шляхта, мяшчанства (гарадскія жыхары), сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы). Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасць, цэласць, незалежнасць». У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем «Найвышэйшая Літоўская рада». Заклік Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знайшоў водгук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося. Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі на чале з А.В. Суворавым.
У 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім, канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.