
- •Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі"
- •1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4. Тураўскае княства
- •5. Крэўская ўнія
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •10. Люблінская унія 1569 г.
- •11. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні)
- •12. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •13. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •1439 – Фларэнційская унія
- •1596 – Берасцейская царкоўная унія
- •1839 – Ліквідацыя уніяцкай царквы
- •15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV стст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •1468 – Судзебнік Казіміра
- •16. Развіццё гарадоў у XIV—xvі стст.
- •1390 – Атрыманне магдэбургскага права Брэстам
- •1499 - Атрыманне магдэбургскага права Мінскам
- •17. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •18. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа.
- •19. Вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага.
- •20. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •23. Літбел. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •24. Развіццё нэПа ў Беларусі ў 1920-х гг.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.
- •26. Военные действия на территории Беларуси в начале вов
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух.
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан.
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу.
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.).
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы.
10. Люблінская унія 1569 г.
Даты:
1558-1582 – Лівонская вайна
1569 – заключэнне Люблінскай уніі
1581 – стварэнне Галоўнага Трыбуналу
1588 – прыняцце трэцяга Статуту ВКЛ
У XVI ст. у ВКЛ паўсталі новыя супярэчнасці — паміж магнатамі (найбагацейшымі феадаламі), у руках якіх сканцэнтравалася неабмежаваная ўлада, і шматлікай шляхтай (дробнымі і сярэднімі феадаламі), да голасу якіх на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Падобнага не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы. Шляхта ВКЛ, якую прываблівалі польскія шляхецкія вольнасці, дамагалася заключэння уніі (саюза) з Польшчай, каб заняць такое ж вызначальнае становішча ў дзяржаве.
Прычыны, што прымусілі кіруючыя вярхі ВКЛ пайсці на заключэнне дзяржаўнай уніі з Польшчай, заключаліся ў наступным:
цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной;
імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ да набыцця «шляхецкіх вольнасцей», якімі валодала шляхецкае саслоўе ў самой Польшчы;
жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;
ВКЛ вымушана была прымаць шмат якія польскія ўмовы аб'яднання дзвюх дзяржаў, якое адбылося 1 ліпеня 1569 г. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным.
Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:
адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);
заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Статутам 1566 г.);
судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трыбунал);
войска;
тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая);
пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выявы Пагоні, у Польшчы — выявы Арла);
мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы).
Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Такое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацыяй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай, шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст.
Вынікамі Люблінскай уніі засталася незадаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якой цяпер трэба было дзяліць палітычную ўладу з польскімі кіраўнікамі. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Галоўны трыбунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з дапамогай канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. Па зместу Статута займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ.
11. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
Даты: