
- •Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі"
- •1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4. Тураўскае княства
- •5. Крэўская ўнія
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •10. Люблінская унія 1569 г.
- •11. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні)
- •12. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •13. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •1439 – Фларэнційская унія
- •1596 – Берасцейская царкоўная унія
- •1839 – Ліквідацыя уніяцкай царквы
- •15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV стст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •1468 – Судзебнік Казіміра
- •16. Развіццё гарадоў у XIV—xvі стст.
- •1390 – Атрыманне магдэбургскага права Брэстам
- •1499 - Атрыманне магдэбургскага права Мінскам
- •17. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •18. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа.
- •19. Вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага.
- •20. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •23. Літбел. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •24. Развіццё нэПа ў Беларусі ў 1920-х гг.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.
- •26. Военные действия на территории Беларуси в начале вов
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух.
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан.
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу.
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.).
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы.
25. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.
18 сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір.
Красавік 1921 г. - рашэнне ЦК БПС-Р аб падрыхтоўцы ўсенароднага ўзброенага паўстання на тэрыторыі Заходняй Беларусі
Лета 1925 г. – стварэнне Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)
Перамір'е ў савецка-польскай вайне 1919-1920 гг. ад 12 кастрычніка 1920 г. было заменена мірным дагаворам, які Расія падпісала з Польшчай 18 сакавіка 1921 г. у г. Рызе. Беларуская дэлегацыя да падпісання дагавора запрошана не была. А. Чарвякоў і У. Ігнатоўскі прысутнічалі ў Рызе як эксперты. Па ўмовах Рыжскага міру Заходняя Беларусь адыходзіла да Польшчы. Паводле Рыжскага дагавора 1921 г. і канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1921 г. нацыянальным меншасцям гарантаваліся: права на маёмасць і ахову яе з боку дзяржавы, свабода веравызнання, права навучання на роднай мове, ужыванне яе ў грамадскіх і дзяржаўных установах, права сходаў, стварэнне таварыстваў і арганізацый і г.д. На практыцы гэтыя правы пастаянна парушаліся, праводзіўся мэтанакіраваны курс на паланізацыю беларускага насельніцтва.
На анексаваных землях у пачатку 1919 г. функцыянавалі 359 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі ў Барунах і Свіслачы, 5 агульнаадукацыйных гімназій у Вільні, Радашковічах, Навагрудку, Клецку і Нясвіжы. Да 1924 г. засталося ўжо толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі. Школьная рэформа ў Польшчы пачатку 1930-х гадоў паспрыяла поўнаму заняпаду беларускіх школ. Шматступеньчатасць, высокая плата за навучанне і іншыя новаўвядзенні абмяжоўвалі доступ дзяцей большасці беларускага насельніцтва ў сярэднія школы і ВНУ. У 1938/39 навучальным годзе не засталося ніводнай беларускай школы. Польскіх школ таксама было недастаткова. У выніку на верасень 1939 г. амаль 130 тыс. дзяцей школьнага ўзросту засталіся па-за межамі адукацыі. Скарачалася колькасць беларускіх газет і часопісаў. Калі у 1927 г. легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1939 г. – 8. Зачыняліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскасцю. Служачыя і рабочыя з нацыянальных меншасцей на чыгунцы, камунальных прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах замяняліся палякамі, якія прысылаліся найчасцей з цэнтральных раёнаў Польшчы. Адной з праяў нацыянальнага ўціску была рэлігійная нецярпімасць польскага ўрада да праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі. 3 500 існаваўшых праваслаўных цэркваў да 1924 г. больш за 300 былі пераўтвораны ў касцёлы. Каталіцкае польскае духавенства стала дзейсным сродкам паланізацыі насельніцтва.
Сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці вызначалі характар і мэты нацыянальна-вызваленчага руху. Актыўнымі сіламі яго былі дэмакратычная інтэлігенцыя, палітычна актыўная частка рабочага класа і сялянства. Пры падтрымцы СССР і Літвы ў першай палове 1920-х гадоў нацыянальна-вызваленчы рух набыў пераважна ўзброеную партызанскую форму барацьбы. Ужо з лета 1921 г. пачалі ўзнікаць падпольныя і партызанскія арганізацыі. У паўночна-заходніх паветах на Беласточчыне і Гродзеншчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Яе лідэры заявілі аб непрызнанні Рыжскага дагавора. ЦК БПС-Р у красавіку 1921 г. прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы ўсенароднага ўзброенага паўстання на тэрыторыі Заходняй Беларусі і летам 1921 г. стварыў Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт на чале з У. Пракулевічам. На Палессі, Навагрудчыне і Віленшчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам камуністаў. Грошы, зброю і літаратуру дастаўлялі нелегальна з Мінска, з фондаў КПБ(б). Найбольш вядомымі кіраўнікамі партызанскай барацьбы былі К. Арлоўскі. С. Ваўпшасаў, В. Корж і інш. Паводле афіцыйных звестак урадавых колаў у 1922 г. зроблена 878, у 1923 г. – 503 партызанскія напады. Каб зламаць партызанскі рух, польскія ўлады ўзмацнілі паліцэйскі тэрор. 3 дапамогай засланых правакатараў польская дэфензіва ў пачатку 1922 г. раскрыла эсэраўскія паўстанцкія структуры і правяла масавыя арышты ўдзельнікаў. Дзесяткі партызан былі расстраляны па прыгаворах ваенна-палявых судоў.
Якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху быў звязаны з выбарамі ў кастрычніку 1922 г. у польскі сейм. Блок нацыянальных меншасцей сабраў у Заходняй Беларусі 286 тыс. галасоў. 11 абраных дэпутатаў утварылі разам сеймавую фракцыю – Беларускі пасольскі клуб (БПК), дзейнасць якога была накіравана ў першую чаргу на адстойванне нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народа.
У кастрычніку 1923 г. на канферэнцыі Беластоцкага, Брэсцкага і Віленскага акруговых камітэтаў Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП) была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна ўвайшла ў склад Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльна-аўтаномнай арганізацыі, сваёй праграмы і статута не мела. КПЗБ аказвалі падтрымку, (ідэйную, фінансавую і арганізацыйную) савецкія і партыйныя органы Савецкай Беларусі (дзейнічала Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, функцыянаванне падпольнай школы ў Мінску па падрыхтоўцы кадраў для нелегальнай работы ў Заходняй Беларусі. Ва ўмовах пэўнай міжнароднай і ўнутранай стабілізацыі з восені 1925 г. ЦК КПЗБ узяў курс на спыненне партызанскага руху. Галоўным палітычным апанентам КПЗБ у асяродку нацыянальна-дэмакратычных сіл была Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), створаная ў маі 1917 г. 3 сярэдзіны 1920-х гг. яна стала найбольш уплывовай сярод беларускіх дэмакратычных партый. Яе ідэолагі і арганізатары Ф. Абрантовіч, Ад. Станкевіч, В. Гадлеўскі і іншыя адмаўлялі і капіталізм, і сацыялізм, прапагандавалі тэорыю самабытнасці развіцця беларускай нацыі, прынцып самавызначэння народаў, патрабавалі перадачы зямлі без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам ва ўласнасць, 8-гадзіннага рабочага дня, дэмакратычных свабод, права беларускага народа на самастойнасць, а таксама выступалі супраць выкарыстання рэлігіі ў палітычных мэтах.
Значным поспехам у згуртаванні левых сіл нацыянальна-вызваленчага руху ў краі з'явілася стварэнне летам 1925 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), арганізацыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару. Праграма БСРГ уключала патрабаванні поўнай свабоды сходаў і дзейнасці палітычных арганізацый, права свабоднага выбрання органаў самакіравання, перадачы памешчыцкіх і царкоўных зямель сялянам без выкупу, скасаванне асадніцтва, 8-гадзіннага рабочага дня, аплатнага водпуску і інш. Занепакоеныя ростам папулярнасці БСРГ сярод насельніцтва, польскія ўлады ў студзені 1927 арыштавалі кіраўнікоў Грамады Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, П. Валошына і П. Мятлу, а таксама больш як 400 яе актывістаў. У сакавіку БСРГ была забаронена, сялян гвалтам прымушалі здаваць членскія білеты. Узмацніліся рэпрэсіі супраць іншых беларускіх культурна-асветных арганізацый. У адпаведнасці з пагадненнем, заключаным паміж Польшчай і СССР па абмене палітзняволенымі, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і іншыя кіраўнікі БСРГ у 1932 г. прыехалі ў БССР, дзе ў хуткім часе былі абвінавачаны ў "контррэвалюцыйнай змове і антысавецкай дзейнасці" і рэпрэсіраваны.
Са снежня 1927 па 1930 гг. існавала легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных Заходняй Беларусі “Змаганне”, створаная як выбарчы рабочы камітэт для выбараў у сейм. У выніку выбараў, што адбыліся ў сакавіку 1928 г. у абставінах жорсткіх рэпрэсій, у сейм прайшлі толькі 5 беларускіх дэпутатаў: С. Дварчанін, Я. Гаўрылюк, Ф. Валынец, І. Грэцкі, А. Стагановіч. Яны стварылі пасольскі клуб, які супрацоўнічаў з камуністычнай фракцыяй сейма і фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Пасольскі клуб яны ператварылі ў легальны палітычны цэнтр КПЗБ. “Змаганне” легальна выдавала газеты нацыянальна-вызваленчага кірунку: “На варце,” “Свет,” “Світанне,” “Да працы,” “Праца,” “Наша газета” і г.д. У 1930 г. улады арыштавалі дзеячаў клуба змаганне. Паводле прыгавора суда 1931 г. Дварчанін, Гаўрылюк, Валынец і Крынчык былі прыгавораны да 8 гадоў турмы.
У той жа час на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху адмоўна паўплывала імкненне кіраўніцтва КПЗБ фарсіраваць рэвалюцыйны працэс. ЦК КПЗБ у кастрычніку 1932 г. вызначыў у якасці асноўнай тактычнай лініі "папулярызацыю лозунга пра ўсеагульную забастоўку, прапаганду ўзброенага паўстання". Такая тактычная лінія выцякала з курса Камінтэрна на сусветную пралетарскую рэвалюцыю. У пачатку 1930-х гг. органамі НКУС пачалася распрацоўка версіі аб "засмечанасці" КПЗБ, як і КРПП, "агентамі польскай дэфензівы". А ў 1939 г. рашэннем Камінтэрна КРПП і КПЗБ былі распушчаны.