
- •Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі"
- •1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4. Тураўскае княства
- •5. Крэўская ўнія
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •10. Люблінская унія 1569 г.
- •11. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні)
- •12. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •13. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •1439 – Фларэнційская унія
- •1596 – Берасцейская царкоўная унія
- •1839 – Ліквідацыя уніяцкай царквы
- •15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV стст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •1468 – Судзебнік Казіміра
- •16. Развіццё гарадоў у XIV—xvі стст.
- •1390 – Атрыманне магдэбургскага права Брэстам
- •1499 - Атрыманне магдэбургскага права Мінскам
- •17. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •18. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа.
- •19. Вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага.
- •20. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •23. Літбел. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •24. Развіццё нэПа ў Беларусі ў 1920-х гг.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.
- •26. Военные действия на территории Беларуси в начале вов
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух.
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан.
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу.
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.).
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы.
22. Стварэнне бсср у 1919 г.
1 студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні БССР.
2-3 лютага 1919 г. — I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.
Аляксандр Мяснікоў (1886–1925) — старшыня Аблвыкамзаха.
3міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР
Пасля ануліравання Брэсцкага міру расійскія войскі занялі ўсю тэрыторыю Беларусі і аднавілі тут савецкую ўладу. У той жа час, некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу Паўночна-Заходняга камітэта партыі сталі звяртацца да цэнтральных органаў Расіі з прапановай абвяшчэння самастойнай Беларускай Рэспублікі. Спачатку ў Маскве планавалася захаваць для беларусаў усяго толькі Заходнюю камуну. Аднак вельмі хутка пазіцыя Масквы перамянілася. Па-першае, бальшавікі мусілі лічыцца з існаваннем БНР. Па-другое, у Маскве 21-23 снежня 1918 г. канферэнцыя беларускіх камуністычных секцый выказалася за дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Па-трэцяе, некаторыя палітычныя колы Польшчы ставілі пытанне аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Бальшавікамі для Беларусі адводзілася роля буфера паміж Расіяй і Польшчай.
24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). 30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя, якая адзінагалосна выказалася за абвяшчэнне БССР. У склад рэспублікі меркавалася ўключыць Смаленскую, Віцебскую, Магілёўскую, Менскую і Гродзенскую губерні з часткамі сумежных з імі суседніх губерняў (Віленскай і Чарнігаўскай), дзе пераважала беларускае насельніцтва. Канферэнцыя абвясціла сябе I з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б — Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. Старшынём Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР быў зацверджаны 3. Жылуновіч.
1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест аб абвяшчэнні БССР. Уся ўлада ў Беларусі належала Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з усім інвентаром, лясы, воды і нетры, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі станавіліся ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей, адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб'явіў па-за законам Раду БНР. Маніфест адкідаў дэмакратычныя свабоды, як супярэчныя партыйнай дыктатуры бальшавікоў.
5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Менск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР.
Спатрэбілася зусім нямнога часу, каб зразумець, што дзяржаўнасць Беларусі была для бальшавіцкага кіраўніцтва часовай дыпламатычнай мерай. Ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) выдаў загад вылучыць са складу БССР Смаленскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні і далучыць іх да РСФСР у сувязі са змяненнем “знешніх абставін”. Хутка з'явіўся план аб’яднання БССР з Літоўскай ССР, стваранай бальшавікамі 16 снежня 1918 г.
2-3 лютага 1919 г. у Менску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, с-нскіх і чырвонаарм. дэпутатаў. Дэлегаты не выбіраліся насельніцтвам, а прызначаліся адпаведнымі інстанцыямі. З’езд вызначыў тэрыторыю Савецкай Беларусі ў складзе Менскай і Гродзенскай губ. Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў на з'ездзе абвясціў пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". У адказ з'езд прыняў "Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР". Была прынята канстытуцыя. З’езд абраў ЦВК Беларусі з 50 ч-к і яго Прэзідыум з функцыямі ўрада. Але туды не быў выбраны ні адзін з савецкіх беларускіх дзеячаў. Новым прэм’ерам Беларусі замест З. Жылуновіча стаў А. Мяснікоў. З’езд згадзіўся на зліццё БССР з савецкай Літвой, чым фактычна ліквідаваў існаванне савецкай Беларусі.