
- •Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі"
- •1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4. Тураўскае княства
- •5. Крэўская ўнія
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •10. Люблінская унія 1569 г.
- •11. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні)
- •12. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •13. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •1439 – Фларэнційская унія
- •1596 – Берасцейская царкоўная унія
- •1839 – Ліквідацыя уніяцкай царквы
- •15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV стст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •1468 – Судзебнік Казіміра
- •16. Развіццё гарадоў у XIV—xvі стст.
- •1390 – Атрыманне магдэбургскага права Брэстам
- •1499 - Атрыманне магдэбургскага права Мінскам
- •17. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •18. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа.
- •19. Вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага.
- •20. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •23. Літбел. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •24. Развіццё нэПа ў Беларусі ў 1920-х гг.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.
- •26. Военные действия на территории Беларуси в начале вов
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух.
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан.
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу.
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.).
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы.
20. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.
9 лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
1907 г. — адмена выкупных плацяжэй.
Пётр Сталыпін (1862–1911) — расійскі прэм’ер-міністр, аўтар аграрнай рэформы.
Рэвалюцыя 1905—1907 гг. паўплывала на змену эканамічнай палітыкі царызму. П. Сталыпін распачаў рэфармаванне сельскай гаспадаркі. Каб павялічыць у Расіі зямельныя надзелы сялян і не чапаць пры гэтым памешчыцкага дабра, прапаноўвалася распусціць абшчыну і аблегчыць пераход здрабнелых надзелаў беднякоў ва ўласнасць заможных вяскоўцаў. Права на выхад з абшчыны сяляне атрымалі па царскаму указу ад 9 лістапада 1906 г. А з 1907 г. адмяняліся выкупныя плацяжы за былую памешчыцкую зямлю, і сяляне станавіліся поўнымі ўласнікамі, гаспадарамі сваіх надзелаў. Гэтыя два законы склалі прававую аснову сталыпінскай рэформы. Яе рэалізацыя ажыццяўлялася шляхам правядзення некалькіх мерапрыемстваў.
Першае – выхад з абшчыны. У 1909-1911 гг. абшчыну пакідалі дзесяткі тысяч сялян Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Усяго ў гэтых дзвюх губернях да 1915 г. замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць 48% абшчынных двароў, тады як у цэлым па Расіі – 22%. Для сялян Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе абшчын не існавала, сталыпінская рэформа не мела вялікага значэння.
Другое мерапрыемства – хутарызацыя. Замацаванне за сялянамі прыватнаўласніцкіх правоў на зямлю давала магчымасць пазбавіцца ад зямельнай цеснаты і выйсці з вёскі на хутары. За дзесяць гадоў сталыпінскай рэформы іх узнікла ў беларускіх губернях каля 12,8 тысяч, ці 12% ад усіх сялянскіх двароў. Гэты паказчык быў вышэйшым за агульнарасійскі (10%). І тут уплывала даўняя традыцыя хутарскога жыцця. Тым жа, хто не хацеў перабіраюцца на хутары, дазвалялася, не пакідаючы сядзібу ў вёсцы, зводзяць палявыя землі ў адзін клін (“отруб”). Падняць гаспадарку на новым месцы было не так проста. Не хапала крэдытаў. Да 1915 г. каля 36% гаспадароў, што выйшлі на хутары і атрубы, прадалі сваю зямлю больш руплівым, гаспадарлівым і шанцавітым. Пазбаўляліся жабрацкіх надзелаў і бедныя вяскоўцы.
Трэццяе мерапрыемства – гэта арганізацыя масавых перасяленняў. Абеззямеленых сялян прымалі гарады і прамысловыя цэнтры. Дзяржава дапамагала грашыма на праезд у Сібір. Але не ў дастатковым памеры і не ўсім. Таму ў Сібір ехалі гаспадары сярэдняй рукі, якія мелі шанс узнавіць гаспадарку на новым месцы. За 1904-1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасялілася каля 368 тыс. чалавек, і большасць з усходніх. Каля 11% перасяленцаў вярнулася ў 1907-1914 гг. ў Беларусь. Сотні тысяч лепшых беларускіх сялян істотна паспрыялі эканамічнаму ўздыму сібірскіх прастораў.
Вынікі. Па-першае, замацаванне за сялянамі права прыватнай уласнасці на зямлю спрыяла інтэнсіфікацыі сялянскіх гаспадарак і ўзрастанню іх канкурэнтаздольнасці з памешчыцкімі. Закладваўся кааператыўны рух. Па ўраджайнасці жыта вяскоўцы выходзілі на ўзровень памешчыцкіх палёў. Па-другое, у параўнанні з другой паловай ХІХ ст. памешчыцкае землеўладанне некалькі скарацілася, а сялянскае, побач з купецкім і мяшчанскім, ўзрасло. Па трэццяе, ва ўмовах канкурэнцыі з боку сялянскіх гаспадарак і ўзросшай аплаты сельскагаспадарчым рабочым, памешчыкі таксама пераходзілі да перадавых метадаў гаспадарання. Пашыраўся ўжытак плугоў і жалезных барон. Заможныя гаспадары набывалі веялкі, малацілкі і вельмі рэдка жняяркі. Гэта аднак зусім не азначае, што сталыпінская рэформа не была эканамічна эфектыўнай, але яе поўнай рэалізацыі перашкодзіў пачатак першай сусветнай вайны. Аграрная рэформа дала штуршок і для надзвычай актыўнага развіцця прамысловасці (у 1908-1913 гг. сярэднегадавы прырост прамысловай вытворчасці ў Беларусі складаў каля 14% – неверагодна высокі паказчык, вышэйшы, чым па Расіі ў цэлым).