Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ist_bel_voprosi_i_otveti-KKR.1k.EUPz-11-12.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
542.72 Кб
Скачать

Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі"

  1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Фармацыйны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.

  2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

  3. Полацкае княства ў IX-XIII стст.

  4. Крэўская унія.

  5. Тураўскае княства.

  6. Дзяржаўны лад і органы ўлады ВКЛ у XV – сярэдзіне XVI ст.

  7. Статуты ВКЛ і іх значэнне.

  8. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі.

  9. Культура Беларусі ў IX-XII стст.

  10. Люблінская унія 1569 г.

  11. Беларускае Адраджэнне і дзейнасць Ф. Скарыны.

  12. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.

  13. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. і стварэнне уніяцкай царквы.

  14. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст..

  15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XIV-XV стст.

  16. Развіццё гарадоў у XIV-XVI стст.

  17. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст.

  18. Аграрная рэформа 1861 г. і яе вынікі для беларускага народа.

  19. Вызваленчае паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.

  20. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.

  21. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

  22. Стварэнне БССР у 1919 г.

  23. Літбел. Другое абвяшчэнне БССР у 1920 г.

  24. Развіццё НЭПа ў Беларусі ў 20-я гг. ХХ ст.

  25. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

  26. Ваенныя дзеянн на тэрыторыі Беларусі на пачатку вялікай Айчыннай вайны.

  27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух.

  28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

  29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел БССР у стварэнні і дзейнасці ААН.

  30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

  31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 60-80-я гг. ХХ ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу.

  32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. ХХ ст.).

  33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд.

  34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у БССР у другой палове 80-х гг. ХХ ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.

  35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. і іх наступствы.

1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Фармацыйны, дзяржаўніцкі, цывілізацыйны падыходы.

Пры вывучэнні мінулага кожнай краіны ўзнікае патрэба дзялення яго на перыяды – храналагічныя пласты, якія б адлюстроўвалі спецыфіку кожнага з этапаў гістарычнага шляху, пройдзенага народам.

У аснову падзелу кладуцца такія факты і падзеі, якія выклікалі найбольш глыбокія перамены ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, культурнай і вызначылі далейшы лёс народа.

Навукоўцамі распрацавана некалькі варыянтаў перыядызацыі гісторыі Беларусі.

Фармацыйны падыход: Паводле фармацыйнага падыходу гісторыя падзяляецца на грамадска-эканамічныя фармацыі. У яго аснову пакладзена марксісцка-ленінскае разуменне гістарычнага працэсу. Паводле гэтага вучэння, гісторыя чалавецтва ведае пяць спосабаў вытворчасці, што паслядоўна змянялі адзін аднаго: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны і сацыялістычны (камуністычны), кожны з якіх быў больш прагрэсіўны за папярэдні. Паводле гэтага падыходу ў гісторыі Беларусі былі выдзелены наступныя перыяды:

  • першабытнаабшчынны лад (100—40 тыс. г. да н. э. – VIII ст. н. э.);

  • феадальнае грамадства (IХ ст. – 1861 г.);

  • перыяд капіталізму (1861—1917 гг.);

  • эпоха сацыялізму (з 1917 г.).

На сённяшні момант большасць навукоўцаў адмовілася ад перыядызацыі па фармацыях.

Дзяржаўніцкі падыход: Быў сфармуляваны ў 1920-я гады беларускім гісторыкам У. Ігнатоўскім. У яго аснову пакладзены асаблівасці палітыка-сацыяльнага і культурнага жыцця беларускага народу. Было выдзелена чатыры перыяды, згодна тым дзяржаўным утварэнням, у склад якіх уваходзілі беларускія землі:

  • Полацкі (ІХ—ХІІІ стст.);

  • Літоўска-Беларускі (ХІІІ – першая палова ХVI ст.);

  • Польскі (1569 г. – канец ХVІІІ ст.);

  • Расійскі (канец ХVIII – пачатак XX ст.).

Фактычна У. Ігнатоўскі выдзеліў і пяты перыяд, упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы, прысвяціўшы яго савецкаму часу, і назваў яго “Беларусь пасля звяржэння царызму”.

Цывілізацыйны падыход: Апошнім часам цывілізацыйны падыход да перыядызацыі гістарычнага працэсу ўсё часцей выкарыстоўваецца ў беларускіх падручніках і дапаможніках. Менавіта ён забяспечвае лепшае разуменне нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветна-гістарычнага працэсу. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам, у гісторыі чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі выдзяляюцца наступныя перыяды:

  • старажытнае грамадства (100–40 тыс. г. да н. э. – V ст.н. э.);

  • сярэднія вякі (канец V—ХV стст.);

  • новы час (ХVІ ст. – 1917 г.);

  • навейшы час (або найноўшая гісторыя) (1918 — да нашых дзён)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]