- •Ііі. Тэсты Да тэмы: у вытоках турызму
- •Да тэмы: Турызм у хх – ххі стст.
- •Мірскі замак, Барысаглебская царква (Каложа) у Гродне, царква-крэпасць у Сынкавічах, дуга Струвэ.
- •Да тэмы: Уяўленне пра турызм
- •Да тэмы Турызм як сацыяльна-эканамічная сістэма
- •Да тэмы: Класіфікацыя турызму
- •Да тэмы: Турыст
- •Да тэмы: Турыстычныя паслугі
- •Да тэмы: Турыстычны прадукт
- •Да тэмы: Турыстычная індустрыя
- •Да тэмы: Турыстычныя рэсурсы
Да тэмы Турызм як сацыяльна-эканамічная сістэма
Суб’ектамі турызму з’яўляюцца:
1) турыстычны прадукт, рэалізаваны для турыстаў;
2) экскурсанты;
3) падарожнікі, спажыўцы транспартных, банкаўскіх, гандлёвых і бытавых паслуг;
4) падарожнікі, спажыўцы транспартных, банкаўскіх, гандлёвых, гасцінных, экскурсійных і іншых паслуг;
5) работнікі сферы турызму.
Што з’яўляецца прадметам турызму?
Турыстычная інфраструктур.
Турыстычная індустрыя.
Турыстычныя прадпрыемствы.
Турыстычны прадукт.
Работнікі сферы турызму.
Да знешніх фактараў, якія істотна ўплываюць на развіццё турызму не адносіцца фактар:
прыродны і геаграфічны;
нацыянальны і этнічны;
экалагічны;
культурны і гістарычны;
сацыяльны і дэмаграфічны;
палітычны і прававы.
4. Да ўнутраных фактараў развіцця турызму не адносіцца фактар:
транспарту;
не адпаведнасць інфраструктуры;
адсутнасць належнай рэкламы;
асутнасць вопытных спецыялістаў у сферы турызму;
кліматычныя ўмовы;
Усе, пералічаныя вышэй, фактары.
Да тэмы: Класіфікацыя турызму
Паводле тыпаў турызм бывае:
уяздны, выяздны, праяздны;
унутраны, знешні, транзітны;
унутраны, выяздны, уяздны;
унутраны, выяздны, праяздны.
Унутраны турызм – гэта:
падарожжа па ўласнай краіне;
падарожжа ўнутры іншай краіны без выезду ў суседнія;
падарожжа жыхароў, пражываючых у краінах Еўрасаюзу ў межах шэнгенскай зоны.
Віды турызму фармуюцца паводле:
спосабу арганізацыі і правядзення тура;
матывацыі ўдзельнікаў турызму;
месца прызначэння і накіраванасці тура;
спосабаў транспартных, гасцінічных і экскурсійных паслугаў з тэрмінам ад 24 гадзінаў да 6 месяцаў.
Таймшэр – гэта:
купля-продаж аб’ектаў турыстычнага прызначэння;
арэнда на часовае карыстанне памяшкання для адпачынку;
долевы ўдзел, пай у сумесным праекце будаўніцтва, альбо ў набыцці аб’екта ў турыстычных мэтах;
выкуп турыстычнага аб’екта ў крэдыт.
Да тэмы: Турыст
1.Турыстамі могуць быць:
спажыўцы турыстычнага прадукта;
часовыя наведвальнікі з начлегам у гасцінніцы;
спажыўцы тура і турыстычных паслуг;
усе пералічаныя асобы;
усе быць не могуць.
Працягласць знаходжанне ў іншай краіне паводле закону РБ для турыстаў абмяжоўваецца тэрмінам:
адзін год;
два гады;
шэсць месяцаў;
тры месяцы.
Унутранымі турыстамі з’яўляюцца:
перасяленцы, бежанцы, качэўнікі;
сезонныя рабочыя, вахтавікі;
вайскоўцы;
транзітныя пасажыры;
падарожнікі з турыстычнымі мэтамі ў межах сваёй краіны і размяшчэннем у гасцініцы;
удзельнікі групавых паездак з начлегам у спальных вагонах турыстычнага поезда, альбо ў салонах аўтобусаў;
усе не з’яўляюцца.
Да міжнародных турыстаў адносяцца:
студэнты-стажоры з іншай краіны з тэрмінам навучання 10 месяцаў і пражываючыя ў гасцініцы;
мігранты, перасяленцы, бежанцы, качэўнікі;
сезонныя рабочыя, вахтавікі, вайскоўцы;
падарожнікі з турыстычнымі мэтамі ў другую краіну і размяшчэннем у гасцініцы на тэрмін не больш 6 месяцаў;
удзельнікі групавых паездак з начлегам у спальных вагонах турыстычнага поезда, альбо ў салонах аўтобусаў;
усе адносяцца;
усе не адносяцца.
