- •Тэорыя паскоранага развіцця беларускай літаратуры.
- •Пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе.
- •Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры іі паловы хх – пач. Ххі ст.
- •Беларуская літаратура 1945-1985 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Беларуская літаратура 1986-2010 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў).
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Бум-Бам-Літ).
- •Лірыка-апавядальная і рамантычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Публіцыстычная і філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •19. Філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь
- •Універсальна-інтэлектуальная і мастацка-сінкрэтычная плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •21. Універсальна-інтэлектуальная плынь
- •Беларуская драматургія іі паловы хх ст. – пач. Ххі ст.
- •Тэндэнцыі развіцця вясковай прозы ў беларускай літаратуры іі п. Хх ст. (і. Мележ, в. Адамчык, а. Федарэнка).
- •Гарадская проза ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (м. Стральцоў, а. Глобус, а. Бахарэвіч, а. Брава і іншыя).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).
- •Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).
- •37. Творчасць “дзяцей вайны”:Адамчык, Пташнікаў, Казько.
- •Перспектывы развіцця беларускай літаратуры (альтэрнатыўная гісторыя, антыўтопія, фантастыка, дэтэктывы, моладзевая проза, жаночая проза, гульнёвыя элементы, блогі і сайты пісьменнікаў).
Універсальна-інтэлектуальная і мастацка-сінкрэтычная плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
Фарматворчасць і жанраўтваральныя працэсы — важнейшы і фактар развіцця паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў. Многія жанры мадэрнізаваліся і набылі мастацка-сінтэтычны характар, г. зн. спалучаюць у сабе рысы розных мастацкіх сістэм і стыляў. У 90-я гады відазмянілася ода, якая набыла эмацыянальную стрыманасць, псіхалагічную заглыбленасць, медытатыўную разважлівасць. А на схіле XX ст. час гучных од, гімнаў, барабанных рытмаў наогул мінуў, у паэзіі запанаваў элегічны пафас, матывы адзіноты і скрухі, вечара і змроку: «О, як я хацеў бы // Скласці шчасця оду, // Каб не мой панылы, // Непазбыў-ны одум!» (Г. Бураўкін). Пра тое, што стагодцзе падсумоўвалі тужлівыя вершы, інтымныя споведзі, у якіх вядучым стаў пачуццёвы драматызм, сведчаць элегіі М. Танка, С. Грахоўскага, Т. Бон-дар, Ю. Голуба, Н. Гальпяровіча, Л. Галубовіча, Л. Рублеўскай.
Сучасных паэтаў асабліва часта прыцягвала вершаваная форма санета. Санетнае мысленне яскрава праявілася ў паэзіі Р. Барадуліна, М. Арочкі, У. Паўлава, Н. Мацяш, Р. Тармолы-Мірскага і інш. У беларускім санетапісанні з'явіўся нават вянок вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы» (1992) 3. Марозава. Санетны цыкл паэта з'яўляецца першай спробай такога віду як у беларускай, так і ва ўсходнеславянскіх літаратурах. Гэткія ж буйныя санетныя структуры стварылі пазней М. Віняцкі («Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі...») і С. Шах («Адухаўленне»). Рэалізацыя фармальнай задачы, аднак, прывяла і да пэўных творчых выдат-каў. Гэтым вялікім па аб'ёме паэтычным тэкстам не ўсюды стае змястоўнай угрунтаванасці мастацтва слова.
За апошняе дзесяцігоддзе даволі распаўсюджаным зрабіўся зварот да лаканічных форм паэтычнага выказвання. Мастацка-выяўленчыя магчымасці мініяцюры пашыраюць Н. Гілевіч у сямірадкоўях, К. Камейша ў сваіх «адзор'ях», якія складаюцца з двух-шасці радкоў. Экспрэсія слова — таксама важнейшы паказальнік твораў малой паэтычнай формы М. Рудкоўскага, А. Вярцінскага, Ю. Свіркі, Н. Мацяш, Г. Тварановіч, Я. Гучка.
Асабліва раскаванае і нязвыклае формавыяўленне дэманст-руюць паэты маладзейшага пакалення. Так, паэт В. Жыбуль віртуозна напісаў паліндрамічную паэму «Рогі гор». У паэзіі 80— 90-х гадоў назіраецца цэлы каскад відаў і форм верша: рандо, глоса, квінціла, актава, акраверш, тэрцына, айрэна, рубаі, імаё, танка і шмат інш. «Экзатычны» японскі від верша хоку прывабіў паэтаў розных пакаленняў — ад М. Танка да А. Глобуса і В. Шніпа, пра што красамоўна сведчыць цэлы зборнік трохрадкоўяў «Круглы год» (1996). Монастрафічныя формы версіфікацыі ўпадабаў Э. Акулін. Ён звярнуўся да эстэтычнага вопыту паэта бе-ларускай эміграцыі Р. Крушыны, які даў яркія ўзоры вершатворчасці. У зборніку Э. Акуліна «Крыло анёла» знайшлі ўвасабленне разнастайныя формы верша: як традыцыйныя ці добра вядомыя (элегія, балада, верлібр, трыялет, акварэль, эцюд, эскіз і інш.), так і неардынарныя па сваёй структуры: туюг, газель, канцона, віла-нэль, рытурнель, паліндром, таўтаграма.
