Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы почти все.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
52.47 Кб
Скачать
  1. Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў).

Літаб’яднанні па спосабе функцыянавання:

творцы згуртоўваюцца для навучання, аб’яднанне функцыянуе як своеасаблівая школа, дзе літаратары шляхам рэгулярных пасяджэнняў і абмеркаванняў (“Тутэйшыя”)

творцы, блізкія па мастацкім узроўні, эстэтычных поглядах і/ці ідэалогіі аб’ядноўваюцца для сумесных выступленняў, акцый, прэзентацый, дэманстрацый. (“Тутэйшыя”, Бум-Бам-Літ)

членаў літаратурных арганізацый і сяброў літаратурных аб’яднанняў, створаных вакол перыядычных выданняў, злучае эфектыўнае вырашэнне нятворчых пытанняў, звязаных з выдавецкай дзейнасцю, фінансавымі і арганізацыйнымі клопатамі. (“Тутэйшыя”, Таварыства Вольных Літаратараў, Бум-Бам-Літ)

Перадумовамі ўзнікнення літаратурных аб’яднанняў канца ХХ стагоддзя сталі найперш:

грамадскі фактар. Уздым нацыянальнай свядомасці. (“Тутэйшыя”)

інтэнцыі стваральнікаў. Знікненне аб’ектыўнай патрэбы ў існаванні масавых аргынізацый (Таварыства Вольных Літаратараў).

прэзентацыйны фактар актуалізаваўся на мяжы ХХ-ХХІ стст. (Бум-Бам-Літ).

У маніфестах літаб’яднанняў адзначаецца: 1) прыналежнасць да групы, 2) месца ў літаратурнай іерархіі, 3) актуальныя тэндэнцыі ў літаратуры.

Таварыства Тутэйшыя. 1986/87-1989/90.

Значэнне назвы. Назва Таварыства незалежна ад сэнсаў, алюзій і тлумачэнняў аказалася “удалым брэндам літаратурнага пакалення”. Немагчымасць ці складанасць маладым аўтарам надрукаваць свае творы, выдаць кнігу.

Маніфест “Тутэйшых”(цытаты):

“Са сьмерцю Караткевіча беларускі народ страціў апошняга прарока, адзінага бескампраміснага носьбіта нацыянальнага ідэалу, а наяўныя “беларускія пісьменьнікі” страцілі ў вачох народа апраўданьне сваёй наяўнасьці”.

“Яны прагледзелі, як сканала мова ў вуснах народу, пагублялі ўсе нацыянальныя школы, не падрыхтавалі жыцьцяздольнае зьмены”.

“Сытыя і задаволеныя, яны вешаюць на сябе ўзнагароды і ганаровыя назовы “народных”, “лаўрэатаў”, “заслужаных”, хоць заслужылі адно ганьбы свайго народа”.

“Яны (гаворка пра філалагічнае пакаленне – А.Б.) натужна і назольна сьпекулююць на сваім вясковым паходжаньні”.

“Беларусь, Бацькаўшчына, Радзіма, Айчына, народ, маці, любоў, душа, сэрца, боль, мір, барацьба... Прыкарытны выводзіць гэтыя словы ў мільённы раз <...> ня піша – сьцірае”

Выданні/ Праекты: (стварэнне “Маніфеста “Тутэйшых”, акцыі, выступленні, выданне “Бібліятэкі часопіса “Маладосць”, зборніка “Тутэйшыя”, ксеракснай газеты “Кантроль”, альманаха “Літаратура”), а таксама рэкламаваннем рэдкіх у беларускай літаратуры жанраў, такіх, як дэтэктыў, хоку, грэгерыя, комікс. Асобы: А. Сыс, А. Глобус, С. Кавалёў, А. Федарэнка, А. Наварыч.

  1. Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Бум-Бам-Літ).

З акцыі “Форматворы Бум-Бам-Літа”, якая адбылася 25 чэрвеня 1995 года ў парку імя Горкага (Мінск), пачалася гісторыя літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”. Менавіта напярэдадні гэтай акцыі была выпадкова вынайдзена назва “Бум-Бам-Літ”, якая прыжылася насуперак жаданню некаторых “бумбамлітаўцаў”.

Верыткальная структура ББЛ: Першы – гэта так званыя “зрухары”, альбо “слупы”, альбо “мэмбры” (ад англ. member (член, сябра) і “мембрана”). Да “слупоў” “Бум-Бам-Літа” належалі З. Вішнёў, С. Мінскевіч, І. Сін, А. Туровіч, А. Бахарэвіч, Ю. Барысевіч, У. Гарачка, В. Жыбуль (спачатку сярод “слупоў” былі таксама М. Башура і С. Патаранскі).

Другі ўзровень – шараговыя бумбамлітаўцы: Ж. Васанская, Д. Хвастоўскі, Г. Ціханава, В. Морт, І. Туровіч, а таксама А. Кіеня і А. Кавалеўскі, якія далучыліся да ББЛ пасля яго расколу.

Трэці ўзровень – асацыяваныя члены (з якімі ладзіліся сумесныя выступленні). А. Хадановіч, Джэці.

21 красавіка 1999 года пад час выступлення ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся афіцыйны раскол “Бум-Бам-Літа”.

У тым жа 1999 годзе некаторымі былымі бумбамлітаўцамі (З. Вішнёў, А. Бахарэвіч, І. Сін, Ю. Барысевіч, В. Морт, В. Гапеева) была ўтворана новая суполка – Schmerzwerk (не прынялі запрашэнне В. Жыбуль і С. Мінскевіч), і гэты факт сведчыў пра тое, што іх выйсце з руху ББЛ было не столькі жаданнем адысці ад некаторых сяброў па суполцы, колькі жаданнем адмежавацца менавіта ад шыльды “Бум-Бам-Літа”.

Маніфест

1) Транслагізм (С. Мінскевіч, А. Туровіч)

2) Стратэгія тэатралізацыі літаратуры (Ю. Барысевіч, Д. Хвастоўскі) “Бум-Бам-Літ – гэта рух за вызваленне літаратуры ад дыктатуры друкарскага станка дый іншых прыладаў прыгожага пісьменства”. Большасць тэкстаў (нават празаічных) была напісана з разлікам на выкананне. Бумбамлітаўцы як выступоўцы і літаратары сталі закладнікамі ўласнага – і міжвольнага, і адмысловага – камізму. Камізм дасягаўся не толькі літаратурнымі сродкамі, але таксама (а часам і найбольш) праз інтанацыю, міміку і жэсты самога выканаўцы, а гэта значыць, што смех публікі выклікаў не столькі тэкст, колькі вобраз, створаны аўтарам, а часам і сам аўтар; брутальнасць жа і эпатажнасць перформансаў, дзе выкарыстоўваліся труна, свіная галава, яйкі, кетчуп, свежыя фарбы і падобныя рэчывы, у культурнай прасторы, нязвыклай да падобнай формы самавыяўлення, выклікаюць у публікі (мы зараз не кажам пра рэакцыю практыкаў перформанса) альбо 1) неразуменне і таму раздражненне; альбо 2)здзіўленне і смех, выкліканыя менавіта выканаўцамі перформанса. Тут важна адзначыць, што камізм, сканцэнтраваны менавіта на асобе выканаўцы, а не на творы, з аднаго боку, у нейкім сэнсе транслюецца на асобу і пасля выканання твора.

У беларускай прасторы, дзе пазіцыі традыцыйнага мастацтва вельмі моцныя, такая гульня ўспрымаецца як залішне інфантыльная і павярхоўная,

3) Трансгрэсія (І. Сін, З. Вішнёў) Трэба вылучаць дзве магчымасці трансгрэсіі: 1) у літаратурных тэкстах і 2) у выступленнях і перформансах.

Адным з першых праектаў ўдзельнікаў літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ” сталі так званыя друкапісы (самаробныя ксераксныя кніжкі фарматам у чвэрць ліста А4, з уласнымі малюнкамі бумбамлітаўцаў і вершамі, напісанымі ад рукі, надрукаванымі на машынцы альбо на камп’ютары).

У 1998 годзе была выдадзена першая агульная кніга бумбамлітаўцаў – зборнік “Тазік Беларускі”. Пазней – серыя “Другі фронт мастацтваў” у выдавецтве Логвінава.