Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
42.31 Кб
Скачать

29. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср

1 верасня 1939г. Германія напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзным дагаворам, 3 верасня 1939 г. аб'явілі вайну Германіі. Так пачалася другая сусветная вайна, ў якую было ўцягнута 4/5 насельніцтва зямнога шара; вайна пазбавіла жыцця каля 55 млн. чалавек, з іх 3 млн. – жыхары Беларусі.

Вайна ўзнікла невыпадкова, не ў сілу нейкіх непрадбачных абставін ці памылак нейкіх джяржаўных дзеячоў. Яе вытокі – у тых глыбокіх супярэчнасцях, якія існавалі між тагачаснымі вядучымі дзяржавамі.Складанае перапляценне многіх фактараў – палітычных, эканамічных, ідэалагічных – вызначыла прычыны і характар гэтай вайны, якая прадаўжалася 6 год і 1 дзень.

Маючы велізарную эканамічную і ваенную перавагу, фашысцкая Германія хутка акупіравала ўсю тэрыторыю Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі, занялі некаторыя яе населеныя пункты, у тым ліку Брэст. Больш чым над 4 млн. жыхароў Заходняй Беларусі навісла рэальная небяспека фашысцкага зняволення.

17 верасня 1939 г. па распараджэнню савецкага ўрада войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую граніцу і ўзялі пад абарону жыцце і маёмасць насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Да 25 верасня Чырвоная Армія цалкам вызваліла Заходнюю Беларусь. Нямецкія войскі адыйшлі на ўзгодненую паміж урадамі Германіі і СССР мяжу.

28 – 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён аднагалосна прыняў па дакладу С.В.Прытыцкага дэкларацыю аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторіі Заходняй Беларусі. Аднадушна дэлегаты выказаліся і за ўваходжанне ў БССР. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і уз'яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторія БССР павялічылася са 125,6 тыс.кв. км да 225,6 тыс., а насельніцтва рэспублікі – з 5млн.562 тыс. чалавек да 10млн. 239тыс. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было створана 5 абласцей - Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР паскорыла эканамічнае развіццё гэтага рэгіёна. Праз год пасля ўз'яднання ў заходніх абласцях дзейнічала 392 прадпраемствы. Аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў канцы 1940г. амаль у два разы ў параўнанні з 1938 г. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспсдарка. Пачалася работа па калектывізацыі. Да пачатку 1941 г. было адкрыта 100 кінотэатраў, 92 дамы культуры, 220 бібліятэк.

У той жа час у грамадска – палітычным жыцці края адкрыта праявіла сябе камандна – рэпрэсіўная сістэма. Па дагавору з Літоўскай рэспублікай ад 10 лістапада 1939 г. кіраўніцтвам СССР быў перададзены Віленскі край з горадам Вільня ў абмен на размяшченне савецкіх войск на тэрыторыі Літвы. Яшчэ раней, 30 верасня 1939г., былі арыштаваны, а потым рэпрэсіраваны многія беларускія дзеячы нацыянальна – вызваленьчага руху. Адпаведна прынятай ў снежні 1939 г. сакрэтнай пастанове СНК СССР аб высяленні асаднікаў і работнікау лясной аховы з Заходней Беларусі было дэпартавана ва ўсходнія раёны СССР 120тыс. чалавек.

Акрамя гэтага, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, як і Заходняй Украіны з УССР, пэўным чынам паўплывала на ход і вынікі як другой сусветнай, так і Вялікій Айчыннай вайны савецкага народа супраць фашысцкай Германіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]