
- •1.Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. Насельніцтва і першабытнае грамадства Старажытнасці.
- •2.Усходнеславянскія этнічныя супольнасці (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) на беларускіх землях: тэрыторыя пражывання, гаспадарка, грамадскі лад
- •3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на землях Беларусі. Сістэма арганізацыі грамадства і сацыяльна-палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў.
- •6. Палітычны лад вкл і арганізацыя дзяржаўнага кіравання. Статуты вкл.
- •7. Дынастычная барацьба 70–90-х гг. XIV ст. У вкл. Заключэнне Крэўскай уніі з Польшчай і яе наступствы.
- •9. Люблінская унія 1569 г.: прычыны заключэння, змест і наступствы.
- •19. Прычыны і пачатак першай сусветнай вайны. Становішча беларускіх зямель і грамадска-палітычныя змены ў грамадстве.
- •29. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •30.Напад фашысцкай Германіі на ссср. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба ў 1941–1944 гг.
9. Люблінская унія 1569 г.: прычыны заключэння, змест і наступствы.
Знешняя палітка ВКЛ у ХIV- ХVI ст. вызначалася некаторымі асабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавы было вельмі цяжкім.Феадальная палітычная эліта ВКЛ была падзелена на дзве часткі, якія вялі жорсткую барацьбу за ўладу і ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян. Другім фактарам была грамадзянская вайна, якая працягвалася фактычна да канца ХV ст.
Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ быў звязаны з Крэўскай ўніяй і паспяховай барацьбой з крыжакамі. Перамога ў бітве над Грунвальдам заставіла Захад лічыцца з геапалітычнымі інтарэсамі ВКЛ. Да ВКЛ паважліва ставіліся і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, і папы Рымскія.
Вялікае княства Маскоўскае, карыстаючыся падтрымкай Залатой Арды, у XIV ст. абвясціла сябе правапераемнікам Старажатнай Русі. Пасля гэтага маскоўскія князі пачалі «збіраць» тыя землі, якія некалі ўваходізілі ў склад Кіеўскай Русі. «Збіранне», як правіла, праходзіла шляхам вайны і далучэння новых тэрыторый да Масквы. У сярэдзіне ХV ст. Іван ІІІ ажаніўся на апошняй візантыйскай принцессе Сафіі, узяў сабе візантыйскі дзяржаўны герб-двухгаловага арла, а затым абвясціў Маскву абаронцай усяго праваслаўнага свету. Тым больш, што ў 1453 г. Візантыйская імперыя перастала існаваць.
Такім чынам, знешнепалітычная напружанасць паміж ВКЛ і ВКМ была абумоўлена тэрытарыяльнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі, барацьбой за лідэрства у рэгіёне. Гэтыя супярэчнасці вырашаліся на шляху вайны. Спачатку знешне ўсе ішло добра. У 1449г. Казімір I і Іван ІІ заключылі дагавор аб дружбе і мяжы. Іван ІІ абяцаў не ваяваць за Смаленск і Украіну, а Казімір 1 - не змагацца за Ноўгарад і Пскоў. Але ў 1500 годзе Іван ІІІ пачаў вайну з ВКЛ. 14 ліпеня 1500г. у бітве на рацэ Вёдрыш войска ВКЛ пацярпела паражэнне. У выніку ВКЛ страціла 9 гарадоў 700 вёсак.
Сын Івана ІІІ, Васіль ІІІ, вырашыў канчаткова перамагчы Вільню. У 1514 г. ён пачаў новую вайну. Але 8 верасня 1514 г. у бітве каля Оршы войска ВКЛ атрымала перамогу. Пасля гэтага ў 1522 г. быў падпісаны мір, які цягнуўся 25 гадоў. За гэты час Маскоўскае княства стварыла моцную армію, захапіла Казанскае і Астраханскае ханствы, пачало каланізаваць Сібір.
У 1558 г. Іван IV, які стаў першым маскоўскім царом, распачаў так званую Лівонскую вайну. Урад Івана IV разглядаў гэтую вайну як важны крок на шляху да пераўтварэння Маскоўскага царства ў новы ІІІ Рым - новую магутную імперыю, якая зможа паспяхова змагацца з Захадам.
У такіх умовах ВКЛ звярнулася па дапамогу да Польшчы. Перагаворы пачаліся ў 1566 годзе і завяршыліся ў 1569г. падпісаннем Люблінскай уніі. Умовы і сутнасць уніі былі наступнымі:
1. Абедзве дзяржавы зліваліся ў адзінае і непадзельнае цэлае і новая дзяржава атрымала назву Рэчы Паспалітай.
2. Кіраўнік дзяржавы - кароль, выбіраўся толькі ў Польшчы. Сталіцай дзяржавы быў толькі Кракаў.
3. Адзіным заканадаўчым органам дзяржавы станавіўся агульны Сойм, паседжанне якога праходзілі па чарзе і ў Польшчы, і ў ВКЛ.
4 ВКЛ захавала некаторыя аўтаномныя правы у межах Рэчы Паспалітай.
Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ у ХУІ ст. прывяла да ўтварэння Рэчы Паспалітай.
16. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве, Беларусі і палітыка самаўладдзя. К.Каліноўскі і зараджэнне беларускага руху.
Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.
Традыцыйна вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі падзяляўся на дзве плыні. У 1861-1862 гг. гэта былі «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» належылі да арыстакратыі, а «чырвоныя» - да дэмакратычных колаў грамадства. Але мэта ў іх была агульная – адрадзіць незалежнасць Бацькаўшчыны. «Белыя» разлічвалі гэтага шляхам перагавораў з царом, з дапамогай Францыі, іншых краін Захаду, а «чырвоныя» абапіраліся на паўстанне насельніцтва, на свае сілы. Пры гэтым «белыя» пад Бацькаўшчынай разумелі Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, а «чырвоныя», асабліва са складу рэвалюцыйнага крыла, прызнавалі права беларусаў, літоўцаў, укарінцаў на самавызначэнне.
Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло «чырвоных» у Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі, які рыхтаваў паўстанне, выдаваў «Мужыцкую праўду», змагаўся за свабоду народа.
Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належыла «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапамагаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрады паўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанні ўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў. Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г. Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо – запавет беларускаму народу. У «Лісце з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю. «Ваюй, народзе, за свае чалавечае і народнае права, за свае веру, за зямлю сваю родную», - сказаў у апошнюю хвіліну жыцця К.Каліноўскі. Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыянальную дзяржаўнасць.