Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
42.31 Кб
Скачать

6. Палітычны лад вкл і арганізацыя дзяржаўнага кіравання. Статуты вкл.

Палітычны лад ВКЛ прайшоў шматвяковую эвалюцыю, аб’яднаўшы рысы іншаземных сістэм кіравання і традыцыі, якія існавалі ў Полацкім і іншых беларускіх княствах. З самага пачатку свайго існавання ВКЛ складвалася як неабмежаваная феадальная манархія. На чале дзяржавы стаяў вялікі князь ― гаспадар. У яго кампетэнцыю ўваходзілі:

камандаванне ўзброенымі сіламі;

выданне заканадаўчых актаў;

прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады;

паўнамоцтвы вышэйшага суддзі;

абвяшчэнне вайны і заключэнне міра;

вызначэнне накірункаў знешняй палітыкі;

распараджэнне дзяржаўнымі фінансамі і інш.

У ХІІІ–ХІV ст. многія важныя дзяржаўныя пытанні ён вымушаны быў узгадняць з васальнымі князямі і найбольш уплывовымі феадаламі, якія ажыццяўлялі выканаўча-распарадчую і судовую ўладу на месцах. У выніку пры князі ўзнік дарадчы орган, які атрымаў назву Рада Вялікага княства Літоўскага (Паны-рада). Першапачаткова яе склад вызначаўся гаспадаром па яго ўласным выбары. Але роля Рады паступова ўзрастала, а з увядзеннем практыкі займання князямі ВКЛ адначасова і трона Польскай Кароны, частымі сталі ад’езды манарха ў Польшчу. Па закону, знаходзячыся па-за межамі ВКЛ, гаспадар не меў права кіраваць дзяржаўнымі справамі Княства У адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам ВКЛ, які канчаткова аформіўся ў ХVІ ст., мясцовае кіравнне выглядала наступным чынам: ваяводства ўзначальваў ваявода, павет ― староста, воласцю кіраваў сельскі войт, а ў вёсцы на чале сельскай абшчыны быў старац.

Вышэйшай ступенню судовага заканадаўства ў дзяржаве сталі Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 г.

7. Дынастычная барацьба 70–90-х гг. XIV ст. У вкл. Заключэнне Крэўскай уніі з Польшчай і яе наступствы.

Пасля Гедыміна палітычную ўладу ў ВКЛ узначаліў яго сын Альгерд. У перыяд праўлення Альгерда /1345-1377гг./ ВКЛ пачало ператварацца ў магутную дзяржаву, якая стала центрам палітычнай і ваеннай сілы ў Еўропе. Альгерд абвясціў сваю дзяржаву спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы. На гэтай аснове ён пачаў аб'ядноўваць усе землі, якія ў ІХ-ХІІІ ст. належылі Кіеўскай Русі. У 60-70 гадах ХIV ст. Альгерд захапіў Валынь, Смаленск, Чарнігаў. Каб замацаваць гэтыя тэрыторыі трэба было перамагчы мангола-тарар. У 1362 г. Альгерд разграміў 100 тысячнае войска мангола-татар у бітве на рацэ Сінія Воды. Пасля гэтага ён далучыў Кіеўшчыну. Затым у 1368, 1370 і 1372 гадах Альгерд ваяваў з маскоўскім княствам. У выніку перамог тэрыторыя княства значна пашырылася за кошт новых зямель, якія раней належылі мангола-татарам. Пасля смерці Альгерда у Вільні пачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі. Спачатку за ўладу змагаліся Кейстут і Ягайла. У 1382 г. Ягайла з дапамогай крыжакоў перамог Кейстута. Потым Ягайла забіў Кейстута. Але барацьба на гэтым не спынілася. За ўладу пачаў змагацца сын Кейстута Вітаўт. Вітаўт атрымаў падтрымку крыжакоў, Жмудзі, Полацка і Віцебска. Ягайла запрасіў дапамогі ў маскоўскага князя Дзмітрыя. Але Дзмітрый запатрабаваў за дапамогу тэрыторыю Полацка і Віцебска. Ягайла адмовіўся ад такой дапамогі і звярнуўся за падтрымкай да Польшчы. У перыяд з 1383 па 1385гг. ішлі сакрэтныя перагаворы аб умовах уніі паміж Польшчай і ВКЛ. У 1385 г. унія была падпісана ў Крэўскім замку, рэзідэнцыі Вялікіх князеў ВКЛ. Умовы гэтай уніі былі наступнымі:

1. Польшча і ВКЛ атрымліваюць адну агульную палітычную ўладу ў асобе Вялікага князя і караля Польшчы. Пры гэтым Вялікі князь абіраецца ў ВКЛ, а затым ён займае пасаду польскага караля.

2. ВКЛ і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.

3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці. У 1386г. Ягайла пачаў выконваць умовы Крэускай уніі. Ён ажаніўся на Ядвізе, прыняў каталіцтва і стаў польскім каралем. 3 дапамогай Рыма 30 тысяч жмудзінаў сталі католікамі. У 1387г. Ягайла выдаў шэраг прывілеяў, згодна з якімі каталіцкія феадалы атрымалі выключныя правы на валоданне зямлей, яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэты прывілей не распаўсюджваўся. У выніку ў ВКЛ утварылася моцная апазіцыя, якая не прымала Крэўскую унію. Узначаліў апазіцыю Вітаўт. У пошуках саюзнікаў Вітаўт заключыў пагадненне з ханам Залатой Арды Тахтамышам. Па ўмовах пагаднення Вітаўт абяцаў дапамагчы Тахтамышу ў вайне супраць заваёўніка Азіі Цімура Тамерлана. Тахтамыш абавязаўся ў выпадку перамогі аддаць Вітаўту ўсе рускія княствы, якімі валодала Залатая Арда. Аднак у 1399г. войска Вітаўта было разбіта арміяй Тамерлана. Бітва адбылася на рацэ Ворскле. Пасля паражэння на Ворскле ў 1401г. Вітаўт быў вымушаны прызнаць умовы Крэускай уніі. У гэты момант узмацнілася крыжацкая агрэсія супраць Польшчы. Крыжакі собралі вельмі моцную і добра узброенную 30 тысячную армію. Над Польшчай навісла смяротная пагроза. Рашаючая бітва паміж крыжакамі і аб'яднаным войскам Польшчы і ВКЛ адбылася ў 1410г. пад Грунвальдам. Войскам саюзнікаў кіравалі Ягайла і Вітаўт. У гэтай бітве беларуска-літоўскія харугвы змагаліся з вялікім гераізмам. У выніку крыжакі былі разгромлены. Нямецкі націск на Усход быў спынены на 500 гадоў. У гэтым была вялікая гістарычная роля перемогі пад Грунвальдам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]