Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
42.31 Кб
Скачать

3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на землях Беларусі. Сістэма арганізацыі грамадства і сацыяльна-палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў.

Перыяд IX першай паловы XIII стст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Па меры іх узнікнення захоўваўся абшчынны лад. Ёсць звесткі пра існаванне ў славян патрыярхальнага рабства. З узнікненнем княжанняў асноўным уладальнікам зямлі зрабілася дзяржава, а першапачатковай формай эксплуатацыі сялянства была даніна з кожнай сялянскай гаспадаркі, якая збіралася князем з дружынай метадам палюддзя. На мяжы VIIIIX стст. у басейне р. Палата ўзнікла аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. З летапісу вядома аб удзеле ў 882 г. крывічоў у паходзе кіеўскага князя Алега на Смаленск, а ў 907 г. – на Канстанцінопаль. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў. Вядомы факт, калі ў 980 г. зняважаны адмовай князёўны Уладзімір захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў, гвалтам узяў Рагнеду ў жонкі, даўшы ёй новае імя Гарыслава. За спробу забойства мужа яна разам з сынам Ізяславам была выслана ў дрыгавiцкае паселiшча, пазней названае Ізяслаўлем. У Полацку ўлада князя абмяжоўвалася вечам (народным сходам), якое вырашала пытанні заканадаўчага характару, назначала на пасады ўраднікаў, аб’яўляла вайну і заключала мір. Сярод паўнамоцтваў веча знаходзілася запрашэнне князя разам з яго дружынай на службу. Уступаючы на трон, князь прысягаў выконваць ускладзеныя на яго абавязкі, абараняць дзяржаву і інтарэсы яе жыхароў. У выпадку парушэння дагавора веча запрашала новага князя. Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Яе цэнтр – Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе з 980 г. У ім дзейнічала веча, пасаднік, князь і тысяцкі (кіраўнік апалчэння). У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным кантакце з Кіевам. Аднак у 50я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання і ў ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Да пачатку XIII ст. княства страціла ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве – першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваеннапалітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.

5. Прычыны і перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва. Сярод асноўных прычын, якія знаходзіліся ў аснове працэса ўтварэння адзінай цэнтралізаванай дзяржавы, можна вылучыць наступныя:

1) унутрыпалітычную: феадальная раздробленасць, якая панавала ў Полацкім княстве з пачатку ХІІ ст., і працяглыя міжусобныя войны паступова прывялі да негатыўных наступстваў у гаспадарчым і палітычным жыцці. У канцы ХІІ ст. на ўсходнеславянскіх землях рэзка зменшылася эканамічнае значэнне гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Гандаль паміж краінамі Балтыйскага і Міжземнага мораў стаў ажыццяўляцца вакол Еўропы, што атрымлівалася хутчэй і танней, чым з выкарыстаннем шляху «з варагаў у грэкі» з яго маруднай і складанай працэдурай волакаў. Разам з тым рост гарадоў, развіццё рамёстваў, удасканаленне сельскай гаспадаркі і паглыбленне грамадскага падзелу працы патрабавалі ўнутрыпалітычнай стабільнасці і тэрытарыяльнай кансалідацыі.У перыяд феадальнай раздробленасці паглыбілася сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства, абвастрыліся супярэчнасці як паміж саслоўямі, так і сярод феадалаў у барацьбе за панаванне. Усё гэта сведчыла пра неабходнасць усталявання моцнай улады, якая магла б заканадаўча абмежаваць разбуральныя працэсы, аб’яднаць усе сілы грамадства для ўмацавання дзяржавы;

2) знешнепалітычную: разрозненыя і аслабленыя беларускія землі з пачатку ХІІІ ст. сталі аб’ектам нападу знешніх ворагаў, асабліва мангола-татараў і крыжакоў. Мангола-татарскія орды пад кіраўніцтвам Чынгісхана з’явіліся ва Усходняй Еўропе вясной 1223 г. (з 1237 г. іх узначальваў хан Батый). За няпоўныя два дзесяцігоддзі яны падпарадкавалі сабе ўсходнерускія княствы, над якімі больш чым на дзвесце гадоў было ўсталявана мангола-татарскае ярмо, Галіцка-Валынскую зямлю, а ў 1240 г. разбурылі Кіеў. З 1240 г. мангола-татары пачалі перыядычна здзяйсняць набегі на паўднёвыя землі Беларусі. Яны праследавалі эканамічную мэту – захоп багацця: палонных, золата, збожжа, футра і інш. Мангола-татары былі качэўнікамі і ніколі не жылі на падпарадкаваных тэрыторыях.Іншая справа была з крыжакамі-рыцарамі з Заходняй Еўропы, якія кіраваліся ў сваёй дзейнасці хрысціянскімі ідэямі прапаведніцтва. У 1186 г. адзін з першых нямецкіх місіянераў на ўсходнеславянскіх землях манах Мейнард звярнуўся да полацкага князя Уладзіміра з просьбай дазволіць хрысціць падкантрольныя Полацку плямёны ліваў і латгалаў. У 1201 г. Місіянеры заснавалі ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыгу і тым самым зачынілі Полацку выхад у Балтыйскае мора. Услед за крыжам місіянера ішоў меч заваёўніка, і ў 1202 г. быў заснаваны Ордэн мечаносцаў (Лівонскі ордэн), а ў 1228 г. – Тэўтонскі ордэн. Крыжацкія Ордэны былі добра арганізаванымі ваеннымі структурамі. Іх афіцыйнай задачай была абвешчана абарона заснаванага на землях балтаў Каталіцкага касцёла і пашырэнне хрысціянства, але сапраўднай мэтай рыцараў была палітычная – захоп і падпарадкаванне новых зямель. Галоўнымі даходамі Ордэна была даніна з мясцовага насельніцтва, таму нямецкія рыцары імкнуліся замацавацца на захопленых тэрыторыях.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]