
- •1.Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. Насельніцтва і першабытнае грамадства Старажытнасці.
- •2.Усходнеславянскія этнічныя супольнасці (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) на беларускіх землях: тэрыторыя пражывання, гаспадарка, грамадскі лад
- •3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на землях Беларусі. Сістэма арганізацыі грамадства і сацыяльна-палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў.
- •6. Палітычны лад вкл і арганізацыя дзяржаўнага кіравання. Статуты вкл.
- •7. Дынастычная барацьба 70–90-х гг. XIV ст. У вкл. Заключэнне Крэўскай уніі з Польшчай і яе наступствы.
- •9. Люблінская унія 1569 г.: прычыны заключэння, змест і наступствы.
- •19. Прычыны і пачатак першай сусветнай вайны. Становішча беларускіх зямель і грамадска-палітычныя змены ў грамадстве.
- •29. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •30.Напад фашысцкай Германіі на ссср. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба ў 1941–1944 гг.
1.Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. Насельніцтва і першабытнае грамадства Старажытнасці.
Распаўсюджанне чалавека ў Еўропе адбылося пазней, каля 600 тыс. гадоў таму, і ўвогуле прыпала на ледавіковую эпоху.
Ледавікі ў старажытнасці пакрывалі і тэрыторыю сучаснай Беларусі. Магчыма, што першыя насельнiкi з’явіліся тут пасля адыходу буйнога валдайскага абледзянення, у прамежку каля 100–40 тыс. гадоў да н. э. Пра гэта сведчаць грубаабабітыя каменныя прылады працы, знойдзеныя археолагамі каля вёсак Абідавічы Быхаўскага раёна і Свяцілавічы Веткаўскага раёна. Неандэртальцы з’яўляліся непасрэднымi папярэднiкамi сучаснага чалавека, але па знешнім выглядзе яшчэ значна ад яго адрозніваліся: мелі моцна развітае надброўе, шырокія насавыя адтуліны, наяўны патылічны валік, даволі валасатае цела і інш.
Больш упэўнена можна сведчыць, што засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося 40–30 тыс. гадоў таму. Археолагамі выяўлены добра захаваўшыяся стаянкі першабытных людзей каля вёсак Юравічы Калінкавіцкага раёна і Бердыж Чачэрскага раёна. Час з’яўлення гэтых стаянак ― адпаведна 26 тыс. гадоў і 23,5 тыс. гадоў да н. э. Іх насельнікі ўжо былі людзьмі сучаснага антрапалагічнага тыпу краманьёнцамі. Яны валодалі тэхнікай пласцінчатай апрацоўкі крэменю і выраблялі больш дасканалыя і разнастайныя, у параўнанні з неандэртальцамі, прылады працы, такія як нажы, сякеры, разцы і інш.
Поўнаму засяленню тэрыторыі Беларусі першабытным чалавекам спрыялі прыродна-кліматычныя ўмовы, якія ўсталяваліся пасля канчатковага адыходу ледавіка, прыкладна 14–12 тыс. гадоў таму: вільготны клімат, багаты раслінны і жывёльны свет і, як спадчына ледавіковай эпохі, вялікая колькасць рэк і азёр. Археолагамі знойдзена і даследавана звыш за 60 стаянак таго часу.
Абавязковай умовай, якая першапачаткова забяспечыла эвалюцыю чалавека, была наяўнасць каля стойбішча старажытных людзей не толькі вады і жывёлы аб’ектаў палявання, але і камянёў, якія падыходзілі для вырабу прылад працы. Камяні выкарыстоўваліся і ў якасці матэрыялу для пабудовы першабытных жытлаў, выкладкі ачагоў. Пры дапамозе двух камянёў чалавек навучыўся высякаць агонь і тым самым авалодаў адной з прыродных стыхій.
Жыццё чалавека ў першабытную эпоху ўпрост залежала ад забяспечанасці харчаваннем. Самым старажытным, найпрасцейшым і трывалым відам гаспадарчай дзейнасці людзей з’яўлялася збіральніцтва. З дапамогай прымітыўных прылад працы палкі-капалкі, рога жывёлы людзі здабывалі розныя карэнні і расліны. Збіральніцтва не патрабавала ад чалавека спецыяльных навыкаў, але і не заўсёды магло забяспечыць яго неабходнай колькасцю ежы. Таму ў працэсе эвалюцыі і барацьбы за існаванне чалавек па сутнасці стаў драпежнікам, і галоўную ролю ў яго жыцці пачало адыгрываць паляванне.
Паляванне было больш складаным відам гаспадарчай дзейнасці, патрабавала ад чалавека стварэння прынцыпова іншых прылад працы, а таксама вывучэння звычак звяроў, умення на практыцы прымяняць атрыманыя веды. Згодна з дадзенымі археалагічных раскопак, на працягу ўсяго ранняга каменнага веку людзі на тэрыторыі сучаснай Беларусі палявалі на буйных звяроў, у прыватнасці, на маманта. Гаспадарчая дзейнасць чалавека ў першабытным грамадстве насіла калектыўны характар, паколькі адзін чалавек не мог забяспечыць сябе сродкамі харчавання, абараніцца ад драпежнікаў і супрацьстаяць прыродным стыхіям