
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Утварэнне дзеепрыслоўяў
Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам: пайшоў не азірнуўшыся; чытаць не спяшаючыся.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання адказваюць на пытанне што робячы? і ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў І спражэння пры дапамозе суфіксаў -учы- (-ючы) і дзеясловаў ІІ спражэння пры дапамозе суфіксаў -ачы-(-ячы-): бяр-уць – бер-учы, нос-яць – нос-ячы.
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы (або прошлага часу) пры дапамозе суфіксаў -ўшы- (пасля галосных) і -шы- (пасля зычных): адпачыць – адпачы-ўшы, дапамог – дапамог-шы.
Ад дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання.
Зваротныя дзеясловы ўтвараюць зваротныя дзеепрыслоўі: спяшаюцца – спяшаючыся, усміхнуцца – усміхнуўшыся.
Практыкаванне 1. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі.
Ісці, думаць, мыць, касіць, баранаваць, малаціць, хадзіць, ехаць, плыць, слаць, малоць, смяяцца, апранацца, баяцца.
Сказаць, напісаць, запрасіць, прынесці, узараць, прааналізаваць, завесці, перабегчы, сустрэцца, дамовіцца, начытацца.
Практыкаванне 2. Спішыце, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі.
1) Гледзячы, (не адрывацца), назіраць за бабрамі ў рацэ, паказваюць на іх адзін аднаму. 2) Шукаць нешта сярод зялёнай сакавітай травы на балоцістай лугавіне, малы бабёр усё больш аддаляецца ад берага. 3) Тут ён садзіцца (абаперціся) на хвост і пярэднімі лапамі разгладжвае сабе вусы. 4) (Пачуць) сігал бабры на астраўку ў адно імгненне зніклі пад вадой. 5) Адзін з баброў (вынурнуць) пасля дарэмнай трывогі, плыве да затокі ля супрацьлеглага берага. 6) Тым часам бабёр падплыў да касы, спыніўся на мелкім месцы і, не (звартаць) увагі ніякай увагі на ўстрывожаных качак, сеў адпачыць на пяску. 7) Час ад часу бабры з’яўляюцца на певерхні, дбайна (абследваць) берагі. (В. Вальскі).
Практыкаванне 3. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. Пабудуйце сказы правільна і запішыце іх.
1) Прыходзячы раніцай на заняткі, у класе заўсёды было яшчэ цёмна. 2) Рыхтуючыся да экзамена, у нас былі незразумелыя пытанні. 3) Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка. 4) Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.
Прыслоуе
Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, прадмета ці прыметы: добра, па-ранейшаму, прыемна, навечна, назаўсёды.
Правапіс прыслоўяў
Пішуцца разам:
Прыслоўі, утвораныя ад назоўнікаў ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі: дадому, зверху, наперад.
Выключэнні: з вечара да раніцы, з ранку да вечара, пад вечар, з нізу да верху, з верху да нізу.
Прыслоўі, утвораныя ад кароткіх і поўных прыметнікаў з прыназоўнікамі: здаўна, улева, паціху, урассыпную.
Выключэнне: у адкрытую.
Прыслоўі, утвораныя ад лічэбнікаў: удвух, утраіх, заадно.
Выключэнні: у адно, па двух, па трое.
Прыслоўі, утвораныя ад займеннікаў з прыназоўнікамі: нашто, потым, зусім.
Прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў пры дапамозе прыставак за-, на-, не-(ня-), ні-, а таксама постфікса -сьці: залетась, назаўсёды, навокал, нясмела, кудысьці.
Складаныя прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца займеннік што: штодзень, штодня, штогод. Пішуцца разам і прыслоўі таксама, тамсама, гэтаксама, мімаволі.
Пішуцца праз злучок:
Прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад давальнага склону поўных прыметнікаў і прыналежных займеннікаў: па-летняму, па-новаму, па-твойму.
Прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад прыметнікаў на ы: па-дзіцячы, па-воўчы.
Складаныя прыслоўі, у якіх паўтараюцца аднолькавыя або блізкія словы з мэтай узмацнення ці прыблізнага абазначэння прыметы, колькасці, часу, месца: высока-высока, дзе-нідзе, калі-нікалі.
Прыслоўі з прыстаўкай абы- і постфіксам -небудзь: абы-дзе, калі-небудзь.
Заўвага. Фразеалагічныя спалучэнні, у якіх паўтараецца адно і тое слова ў розных склонах, пішуцца асобна: дзень у дзень, след у след, з дня на дзень.
Практыкаванне 1. Спішыце, раскрываючы дужкі.
1) Бор шуміць (па) веснавому, радасна і як быццам густа. (Луж.) 2) Дождж цярушыць (па) ранейшаму. (В.В.). 3) Не чакаючы канца сходу, людзі разыходзіліся (па) волі, (па) адным, (па) два, групамі (Ланькоў). 4) Цэлыя дні (з) ранку (да) вечара аддаваў Лабановіч школе (К-с). 5) (З) пачатку замерзлі сажалкі, затым азёры і рэкі (Б.). 6) Але некаторыя ўсё ж такі задумваліся над довадамі Івана і ставіліся да іх (па) сур’ёзнаму. 7) Хлопцы (у) голас марылі пра сваю будучыню (Э.С.). 8) Хутка падыходзіць ноч, па (восеньску) халодная і вільготная (В.В.). 9) Мне цяжка робіцца, калі я цяпер вельмі (па) доўгу не бачу цябе (Скр.) 10) Ён жыў (па) блізу. (Скр.).
Практыкаванне 2. Спішыце словы, змешчаныя ў дужках, пішыце з наступным словам разам ці асобна. Растлумачце напісанне гэтых слоў.
1) (З) боку станцыі пачуліся трывожныя гудкі паравозаў (Лынькоў). 2) Перад паходам парашылі адысціся (у) бок і гадзіны са дзве адпачыць (Я.М.). 3) Страляніна перанеслася і (ў) бок станцыі (Лынькоў). 4) Вунь там хата за карчамі, (як) раз з каміна ідзе дым, коціць лёгкія клубочкі, дужкай звіўшыся (у) гары (К-с). 5) Алёша чытаў пастанову (ў) дзень яе апублікавання, (што) дзённа чуў гаворку пра яе ў сям’і (Шам.). 6) (З) відна (да) цямна гамонка, гаворка (К.). 7) І паплёўся старэнькі (да) хаты, растрывожаны, злосны такі (Бядуля). 8) Аляксей спыніўся як бы таму, што (у) ніз з узгорка вяла пясчаная дарога (Шам.).
Практыкаванне 3. Складзіце сказы з прыслоўямі і блізкімі да іх спалучэннямі прыназоўнікаў з назоўнікамі.
Дахаты – да хаты, уночы – у ночы, увосень – у восень, зверху – з верху, спачатку – з пачатку, удалечыні – у далечыні.