
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Правапіс суфіксаў дзеясловаў
Суфікс -ава-(-ява-) у незначальанй форме і ў прошлым часе пішацца тады, калі ў 1-й асобе адзіночнага ліку дзеясоў заканчваецца на -ую(-юю): габлюю – габляваць, арганізую – арганізаваць.
Суфікс -ва- ў неазначальнай форме, у прошлым і цяперашнім часе пішацца пасля адзіночных зычных: адгадваць, адгадваў, адгадваю; раздумваць, раздумваў, раздумваю.
Суфікс -іва-(-ыва-) ужываецца, калі ўтваральная аснова заканчваецца спалучэннем зычных з апошнімі л, н, р: атрымліваць, атрымліваў, атрымліваю.
Калі ў неазначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны гук, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам –ва- замест і пішацца й: прыклеіць – прыклейваць, супакоіць – супакойваць.
У дзеясловах незакончанага трывання, утвораных ад прыставачных дзеясловаў закончанага трывання ў аснове захоўваецца ці аднаўляецца націскное о: падмарозіць – падмарожваць, адгарнуць – адгортваць.
Практыкаванне 1. З дапамогай суфіксаў -ва, -ава-, -ява-, -ыва-, -іва- утварыце формы цяперашняга і прошлага часу.
Запаліць, затрымаць, зачарніць, успыхнуць, узначаліць, папярэдзіць, расказаць, абмяняць, пераказаць, падтрымаць, загаіць, адстаяць, падцягнуцца, запэўніць, устанавіць, абсадзіць, паспець.
Практыкаванне 2. Перакладзіце словы на беларускую мову. Растлумачце правапіс суфіксаў.
Командовать, уговаривать, выплывать, обманывать, выслушивать, радовать, отыгрывать, проветривать, отстаивать, подкармливать, выглядывать, засаливать, учитывать, исследовать, просматривать.
Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння, што праяўляецца ў часе.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове не ўсе формы дзеепрыметнікаў аднолькава пашыраныя. Уласцівыя і часцей ужывальныя дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: настылы снег , спалоханая птушка, налітыя сокам каласы.
Для замены не ўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы ўжываюцца наступныя сродкі:
даданыя сказы: свет погасшей звезды – святло зоркі, якая згасла;
дзеепрыметнікі з суфіксамі -н-, -л-, -ен-, -ан-, -т-: сильно уставший за день – моцна стомлена за дзень; пожелтевшие липы – пажаўцелыя ліпы;
дзеясловы: Благодарствую за угощение, но я непьющий (М. Шолохов) – Дзякую за пачастунак, але я не п’ю;
дзеепрыслоўі: Великолепно владеющий музыкальным инструментом, он пленил всех (А. Чехов) – Добра валодаючы музычным інструментам, ён зарачараваў усіх.
Практыкаванне 1. Утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі, запішыце, падкрэсліце іх суфіксы.
Аднавіць, асвятліць, развеяць, расплавіць, разліць, злавіць, скасіць, вывучыць, ўпрыгожыць, падзяліць, расклеіць, падвоіць, накарміць, змалоць.
Шарэць, святлець, пацямнець, пазеляніць, пасінець, зрыжэць, струхлець, заржавець, пачырнець, пажаўцець, паблекнуць.
Практыкаванне 2. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыметнікі і дапасуйце іх да назоўнікаў, што ў дужках.
Вымыць (падлога), скасіць (трава), пасівець (валасы), паружавець (неба), растрэсці (трава), прынесці (вада), узараць (поле), падкаваць (конь), утравець (зямля), расшчапіць (дрэва).
Практыкаванне 3. Ад дзеясловах , што ў дужках, утварыце дзеепрыметнікі і дапасуйце іх да назоўнікаў.
1) Перад дзедам Талашом рассцілалася круглае поле, (атуліць) высокаю сцяною лес. 2) (Вызваліць) ад снегу і зімовай сцюжы прасторы весела зірнулі на свет (Лынькоў). 3) (Акружыць) паўстанцамі Курыдзе стаяў на сярэдзіне паляны (Сам.). 4) (Працяць) марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша (К-с). 5) Раніцай, калі яны з Поляй пачалі паліць у печы, да іх прыбегла суседка Аксана, (узрадаваць) (Шам.). 6) Над вялізным абшарам жыта, што нагадвала мора, залітае ранішнім сонцам, уставаў лёгкі туман (Хадк.) 7) Дрэвы, (пасадзіць) рукою Багушэвіча, пышна разрасліся на прыволлі і цяпер шалясцяць пад лёгкім подыхам ветру (С.А.).