Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Перакладаем тэксты па эканом. на бел. мову.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
634.37 Кб
Скачать

Зборныя лічэбнікі

Зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, як адно цэлае.

Зборныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку і ўжываюцца:

  1. з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: трое кацянят, сямёра парасят;

  2. з назоўнікамі, якія маюць форму множнага ліку ці абазначаюць парныя прадметы: двое сутак, чацвёра дзвярэй;

  3. з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: трое мужчын, чацвёра сяброў;

  4. з назоўнікамі людзі, дзеці, коні, гусі, свінні: трое дзяцей, чацвёра людзей;

  5. з займеннікамі мы, вы, яны, усе: нас двое, усе чацвёра;

  6. з субстантываванымі прыметнікамі: двое ваенных, чацвёра незнаёмых.

Зборныя лічэбнікі трое, двое скланяюцца як займеннікі мае, твае; чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра – як лічэбнік адны:

Н. скл.

двое

трое

пяцёра

Р. скл.

дваіх

траіх

пяцярых

Д. скл.

дваім

траім

пяцярым

В. скл.

як Н. або Р.

Т. скл.

дваімі

траімі

пяцярымі

М. скл.

(аб) дваіх

(аб) траіх

(аб) пяцярых

Практыкаванне 1. Праскланяйце спалучэнні

адзін студэнт, адна сяброўка, адно заданне, трое дзяцей, чацвёра дзвярэй, сямёра студэнтаў, двое дзяжурных.

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі выражаецца ў форме дапасавання або кіравання.

Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: адзін дзень, адна ноч, адно дрэва, адны суткі.

Пры лічэбніках два (дзве), тры, чатыры, абодва (абедзве) назоўнікі ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два гарады, тры бярозы.

Лічэбнікі пяць, шэсць і далей, за выключэннем састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі адзін, два, тры, чатыры, кіруюць назоўнікам у форме роднага склону множнага ліку: пяць аўтобусаў, дваццаць шэсць кіламетраў.

Прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, якія ўваходзяць у склад колькасна-іменных словазлучэнняў з лічэбнікамі два (дзве), тры, чатыры, абодва звычайна ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: дзве шырокія рэчкі, чатыры пафарбаваня сталы.

Лічэбнік тысяча, мільён, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку: тысяча кілаграмаў, мільярд малекул.

Зборныя лічэбнікі ў родным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі ў родным склоне множнага ліку (чацвёра кацянят, сямёра куранят), а ў астатніх склонах дапасуюцца да іх (чацвярых кацянят, семярых куранят).

Парадкавыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне: першы дзень, трэцяя вясна.

Дробавыя лічэбнікі патрабуюць пасля сябе назоўніка роднага склону: адна трэцяя адлегласці, паўтара рубля.

Практыкаванне 1. Спішыце замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме.

2 (тыдзень), 3 (чалавек), 4 (парася), 3 (конь), 123 (вучань), 324 (кілаграм), 2 (цяля), 14 (конь), 12 (курыца), 121 (тоны), адлегласць – 424 (кіламетр), 3,3 (кілаграм), 17 (верасня), 5 (снежня), 3 (новая кніжка), 4 (гарачы дзень), 2 (поўнае вядро), абедзве (родная сястра).