Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Перакладаем тэксты па эканом. на бел. мову.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
634.37 Кб
Скачать

Правапіс складаных прыметнікаў

Складаныя прыметнікі пішуцца разам:

  1. калі яны ўтвораны ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: ардэнаносны (ардэнаносец);

  2. калі яны ўтвораны ад спалучэнняў назоўніка з прыметнікам, лічэбнікам, займеннікам, звязаных паміж сабою падпарадкавальнай сувяззю, а таксама ўтвораныя з прыслоўя і прыметніка ці дзеепрыметніка і абазначаюць адзінае паняцце: народнагаспадарчы (народная гаспадарка), пяцігадовы, самакрытычны, глыбокапаважаны, нізкапробны, малавывучаны.

Праз злучок складаныя прыметнікі пішуцца:

1) калі яны ўтвораны ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок, а таксама ўтвораны з двух назоўнікаў: сацыял-дэмакратычны (сацыял-дэмакрат), давыд-гарадоцкі (Давыд-Гарадок);

2) калі яны ўтвораны з двух і больш раўнапраўных прыметнікаў (паміж імі можна паставіць злучнік і): літаратурна-музычная віктарына, беларуска-рускі слоўнік;

3) калі яны абазначаюць якасці з дадатковым адценнем колеру, смаку: светла-блакітны касцюм, кісла-салодкі яблык;

4) калі яны абазначаюць складаныя геаграфічныя назвы з першай часткай усходне-, паўднёва-, заходне-, паўночна- ці напрамкі свету: Усходне-Сібірскае мора, паўднёва-заходні вецер.

Практыкаванне 1. Спішыце, дапасуючы да назошнікаў пастаўленыя ў дужках прыметнікі.

Узор: Да новай (-ае) мэты.

1) Ля (Брэсцкі святы) цытадэлі над Бугам, (славуты) ракой, у (шэры салдацкі) шынелі вартуем мы мір і спакой (Астр.). 2) Нерухома стаяў густы амярцвелы лес. Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго (ранішні зімовы) спакою (К-с). 3) Дзень (позні) восені кароткі (Як.). 4) Гуляйце, вейце, снежныя вятры , ад (ранні) да (вячэрні) зары (М.Т.). 5) Я хачу расказаць як няўгойнае гора залячыла надзеяй (вялікі) вясна. 6) Беглі (бурныя) шляхамі рэкі (ранні) вясной (Бр.). 7) Па (сіні) раўніне за хмаркаю хмарка плыве (К-с). 8) Хай голас льецца радасцю (жывы). 9) У (вячэрні) халаднаватай свежасці па-хатняму люба выпіць (далёкаўсходні) сырадою (Б.).

Практыкаванне 2. З дадзеных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі.

Высокая кваліфікацыя, беларускі і польскі, стары свет, доўгі тэрмін, старажытная Беларусь, пяць год, глыбокія воды, паездка на караткі час, тонкае сукно, тонкі ствол дрэва, залатыя валасы, востры верх, чалавек з высокай адукацыяй, светлы і блакітны, навуковая і метадычная.

Практыкаванне 3. Напішыце склад прыметніка разам або праз злучок.

Светла-пясчаны, гістарычна-археалагічны, вечна-зялёны, ваенна-патрыятычны, даўна-мінулы, залаціста-ружовы, туга-плаўкі, свежа-скашаны, высока-родны, машына-будаўнічы, бая-здольны, хлеба-булачны, доўга-чаканы.

Практыкаванне 4. Запішыце словазлучэнні ў форме роднага, давальнага і творнага склонаў.

Цёплая летняя ноч, буйны жатні колас, сённяшняе пакаленне.

Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў

    1. Лічэбнік адзін, адна, адно, адны скланяюцца, як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны:

Н. скл.

адзін

адно (адна)

адны

Р. скл.

аднаго

адной (-ае)

адных

Д. скл.

аднаму

адной

адным

В. скл.

як Н. або Р.

адну

як Н. або Р.

Т. скл.

адным

адной (-ою)

аднымі

М. скл.

(у) адным

(пры) адной

(на) адных

2.

Н. скл.

два

дзве

тры

чатыры

Р. скл.

двух

дзвюх

трох

чатырох

Д. скл.

двум

дзвюм

тром

чатыром

В. скл.

як Н. або Р.

Т. скл.

двума

дзвюма

трыма

чатырма

М. скл.

(пры) двух

(пры) дзвюх

(у) трох

(на) чатырох

3. Простыя лічэбнікі пяць – дзесяць, адзінаццаць – дваццаць, трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення (радасць):

Н. скл.

пяць

семнаццаць

Р. скл.

пяці

семнаццаці

Д. скл.

пяці

семнаццаці

В. скл.

пяць

семнаццаць

Т. скл.

пяццю

семнаццаццю

М. скл.

(у) пяці

(аб) семнаццаці

4. Лічэбнік дзевяноста мае канчатак ва ўсіх склонах. Лічэбнікі сорак, сто ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць канчатак : сарака, ста.

5. Пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі:

Н. скл.

пяцьдзесят

дзвесце

дзевяцьсот

Р. скл.

пяцідзесяці

двухсот

дзевяцісот

Д. скл.

пяцідзесяці

двумстам

дзевяцістам

В. скл.

пяцьдзесят

дзвесце

дзевяцьсот

Т. скл.

пяццюдзесяццю

двумастамі

дзевяццюстамі

М. скл.

аб пяцідзесяці

аб двухстах

аб дзевяцістах

6. Лічэбнік тысяча скланяецца як назоўнікі першага скланення, лічэбнікі мільён, мільярд – як назоўнікі другога скланення.

7. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова на ўзор простых або складаных лічэбнікаў:

Н. скл.

шэсцьсот семдзесят чатыры

Р. скл.

шасцісот сямідзесяці чатырох

Д. скл.

шасцістам сямідзесяці чатыром

В. скл.

шэсцьсот семдзесят чатыры

Т. скл.

шасцюстамі сямюдзесяццю чатырма

М. кл.

аб шасцістах сямідзесяці чатырох

8. У дробавых лічэбніках асобна скланяюцца дзве часткі: лічнік – як колькасны лічэбнік, назоўнік – як парадкавы:

Н. скл.

адна трэцяя

пяць сёмых

Р. скл.

адной трэцяй

пяці сёмых

Д. скл.

адной трэцяй

пяці сёмым

В. скл.

Т. скл.

адной трэцяй

пяццю сёмымі

М. скл.

(аб) адной трэцяй

(на) пяці сёмых

9. Лічэбнікі паўтара, паўтараста ва ўсіх склонах маюць адну форму.

Практыкаванне 1. Запішыце літарамі і праскланяйце наступныя лічэбнікі:

15, 232, 456, 9, 30

Практыкаванне 2. З колькасных лічэбнікаў утварыце парадкавыя

2, 13, 25, 47, 58, 1010, 200 мільёнаў, 7, 24, 300 мільярдаў.