
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.
Вышэйшая ступень параўнання паказвае, што ў адным прадмеце якасці больш ці менш у параўнанні з іншым прадметам: вясёлы – весялейшы, прыгожы – прыгажэйшы.
Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца ад асновы ці кораня якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў -ейш-, -эйш-: ласкавы – ласкавейшы, звонкі – званчэйшы.
Пры простай форме вышэйшай ступені параўнання залежныя словы (назоўнік, займеннік) ставяцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: Брат старэйшы за сястру; Летнія дні даўжэйшыя за зімовыя.
Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да прыметнікаў слоў больш, менш: шчаслівы – больш шчаслівы, менш шчаслівы; цвёрды – больш цвёрды, менш цвёрды.
Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае, што якасці ў адным прадмеце найбольш ці найменш у параўнанні з іншымі прадметамі.
Простыя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най: прыгажэйшы – найпрыгажэйшы.
Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы дарагі, найбольш дарагі.
ЗАУВАГА. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксам -уч-(-юч-), -ім-, -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн-, -н-: махнаты, квітнеючы, марозны, хваравіты, слушны, спрыяльны.
Не ўтвараюць ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават- (-яват-), -ав-(-ов-), -н-: зеленаваты, стараваты, пераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: глухі, босы, называюць масці жывёл: буланы, рабы; абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: блітны, вішнёвы. Не могуць утвараць формаў ступеней параўнання складаныя якасныя прыметнікі: светла-сіні, чарнавокі.
Практыкаванне 1. Перакладзіце сказы на беларускую мову і запішыце іх. Вызначце ступені параўнання прыметнікаў і падкрэсліце іх.
1) Белавежская пуща – один из прекраснейших уголков нашей республики. 2) Озера Свитязь и Нарочь красивее многих других озер Белоруссии. 3) Гималайские горы – самые высокие на земле. 4) Туристы готовились к наиболее трудному переходу через горный хребет.
Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
З двума н пішуцца прыметнікі, утвораныя:
а) ад назоўнікаў, аснова якіх заканчваецца на н, нь, пры дапамозе суфікса н: туман – туманны, ячмень – ячменны;
б) ад назоўнікаў і прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -енн-, -энн-: абед – абедзенны, доўгі – даўжэнны;
в) ад назоўнікаў на мя: імя – іменны, але: полымя – палымяны.
2. Прыметнікі з суфіксамі -ан- (-ян-), -ін-, -ын- пішуцца з адным н: бляшаны, цагляны, птушыны, гусіны.
Выключэнне: старанны
3. У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў восень і ад назваў месяцаў з канцавым нь, перад суфіксам –ск- пішацца мяккі знак: восень – восеньскі, снежань – снежаньскі, чэрвень – чэрвеньскі, у тым ліку і ў назве района Чэрвеньскі.
4. У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў – геаграфічных назваў з канцавым нь, мяккі знак не пішацца: Астрахань – астраханскі, Казань – казанскі.
Практыкаванне 1. Утварыце прыналежныя прыметнікі пры дапамозе суфіксаў -оў (-аў), -ёў (-еў), -ін (-ын), складзіце словазлучэнні, падбіраючы да прыметнікаў назоўнікі.
Ганна, Валодзя, Алінка, Пеця, Кузьма, дзядуля, матуля, татуля, Вася, Пятрусь, сведка, старшыня, мужчына, бабка, дзедка, аграномка, бібліятэкарка, настаўнік, Аленка, Сцёпка, Гушча, Казёл, Камар.
Практыкаванне 2. Спішыце, устаўляючы дзе трэба, прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
Ціх…н…кі голас, Любан…скі раён, палымян…ае прывітанне, восен…скі дзень, смаргон…скія спевакі, студзен…скія маразы, лёг…н…кі сноп, свежан…кі хлеб, беззаган…ы адказ, Бераставі…кі раён, Белаве…ская пушча, Каўка…скі хрыбет, Бараві…кі баваўняны камбінат, старан…ы вучань, дзён…ае аддзяленне, латы…скія стралкі, арэнбур…скія ўмельцы, грама…кія даручэнні, красаві…кі дзень, пос…ны суп, каўна…кі педінстытут, жнівен…ская гарачыня.