
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Скланенне ўласных назоўнікаў
Прозвішчы на -а(-я), калі яны належаць асобам жаночага полу, скланяюцца, як назоўнікі I скланення, калі суадносяцца з канкрэтным прадметам: Бярозка – Бярозкі, Дуброва – Дубровы.
Жаночыя імёны, геаграфічныя назвы на -а(-я) скланяюцца, як назоўнікі I скланення з адпаведнай асновай: Валянціна – Валянціне, Рэчыца – Рэчыцы.
Прозвішчы і імёны на -а(-я), калі яны належаць асобе мужчынскага полу, скланяюцца, як рознаскланяльныя назоўнікі: у родным і вінавальным склонах яны маюць канчаткі назоўнікаў I скланення з адпаведнай асновай, у давальным, творным і месным – II скланення:
Н. скл. |
Шарыба, Ясючэня, Асіпенка |
Р. скл. |
Шарыбы, Ясючэні, Асіпенкі |
Д. скл. |
Шарыбу, Ясючэню, Асіпенку |
В. скл. |
Шарыбу, Ясючэню, Асіпенку |
Т. скл. |
Шарыбам, Ясючэнем, Асіпенкам |
М. скл. |
аб Шарыбе, Ясючэню, Асіпенку |
Імёны і прозвішчы мужчынскага роду, геаграфічныя назвы, што заканчваюцца на зычны гук, скланяюцца, як агульныя назоўнікі ІІ скланення з адпаведнай асновай.
Прозвішчы жаночага роду, што заканчваюцца на зычны гук, не скланяюцца: Савіч Зося, Садовіч Ганна.
Не скланяюцца ўсе назоўнікі на -ко: Крайко, Санько.
Прозвішчы, геаграфічныя і астранамічныя назвы на -оў(-аў), -еў (-ёў), -ын(-ін) скланяюцца, як агульныя назоўнікі з цвёрдай асновай. Асаблівасці назіраюцца ў творным склоне. У творным склоне прозвішчы маюць канчатак -ым (як прыметнікі): Смалячкоў – Смалячковым, Сініцын – Сініцыным, а геаграфічныя і астранамічныя назвы - -ам (як назоўнікі ІІ скланення): Крычавам, Барысавам, Старобінам.
Практыкаванне 1. Выпішыце назоўнікі ў давальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку.
Кастусь, плакса, Лёня, Жэня, ціхоня, сірата, слуга, жук, Тукайла, Коля, Тычына, Грынцэвіч, Шупа, Бірыла, Косця, Шура, Пеця, Кузьма, Ваня, Касцевіч, дзядзька, брат, Прокша.
Практыкаванне 2. Спішыце, раскрываючы дужкі.
1. Тым не меней, спаткаўшы (Міхайла Барута), Сцёпкавага бацьку, ён сказаў: – Добрага сынка маеш, Міхале! (К-С) 2. Пакуль Марына Мікалаеўна размаўляла з (Сяргейка), да іх падышоў Ігнат з сынам і дачкой (П.К.) 3. І цяпер Каці было добра і ад гэтай дружбы з (Валодзя), і ад сяброўства з ёю (Мурашка). (Скр.). 4. За гутаркаю пасыпаліся песні, (запявала) вызваўся Хлор, завёўшы вясельную песню (Ц.Г.). 5. Ён сядзеў спераду побач з (дзядзька Саша), а бацька з (Алёнка) ззаду (Гр.). 6. Часам і Сцёпка са сваім (прыяцель Сымон Галыза) выходзіў на калідор (К). 7. Як там ні было, але дзядзька моцна сябраваў з гэтым (“плакса” Алесь). (В.В.) 8. У 1914 годзе ў віленскім выдавецтве (Марцін Кухта) выйшаў першы паэтычны зборнік (Канстанцыя Буйло) “Курганская кветка” (Е.Л.).
Нескланяльныя назоўнікі
Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах і ліках называюцца нескланяльнымі.
Да нескланяльных назоўнікаў адносяцца:
назоўнікі іншамоўнага паходжання, што заканчваюцца на галосны гук: кашнэ, дэпо, амплуа, таксі;
уласныя іншамоўныя назоўнікі, што заканчваюцца на галосны: Дзюма, Дзідро, Тбілісі, Баку;
складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) літаратурнага тыпу: РТС, БДЭУ. Некаторыя абрэвіятуры, утвораныя з першых гукаў слоў, у складзе якіх ёсць галосныя гукі, могуць скланяцца, у такіх выпадках канчаткі абрэвіятур пішуцца малымі літарамі: у ЛіМе, ЛіМам.
Практыкаванне 1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце, падкрэсліце канчаткі назоўнікаў.
Худое лицо лейтенанта было спокойно, почти бесстрастно, воспаленные глаза устало прищурены. Он говорил надтреснутым баском, изредка скрещивая крупные узловатые пальцы рук, и странно не вязался с его сильной фигурой, с энергичным мужественным лицом этот взгляд, так красноречиво передающий безмолвное горе или глубокое и тягостное раздумье.
Но вдруг он умолк, и лицо его мгновенно преобразилось: смуглые щеки побледнели, под скулами, перекатываясь, заходили желваками, а пристально устремленные вперед глаза вспыхнули такой неугасимой лютой ненавистью, что я невольно повернулся в сторону его взгляда и увидел шедших по лесу от переднего края нашей обороны трех пленных немцев и сзади – конвоировавшего их красноармейца в выгоревшей, почти белой от солнца, летней гимнастерке и сдвинутой на затылок пилотке.
Красноармеец шел медленно, мерно раскачивалась в его руках винтовка, посверкивая на солнце жалом штыка.
(М. Шолохов)
Практыкаванне 2. Вызначце, якія з выдзеленых назоўнікаў маюць правільную, а якія – памылковую форму. Выпраўце памылкі і запішыце сказы.
Палатняныя крыллі ветрака то цяжка ўздымаліся, то падалі ўніз (Лынькоў). Замест цэглаў мне кідалі каменні (Кузьма Чорны). Месяц серабрыў хвалі, на якіх пагойдваліся бярвенні – па рацэ сплаўлялі лес (А.С.). Каб я крыллі лёгкай птушкі-салавейкі мела, у гай вясёлы, гай зялёны я б не паляцела (Куп.). Адгрукатаўшы гнеўным дынамітам, згарнула крылле чорнае вайна (Н.Гілевіч). У глыб зямлі ўвайшлі карані яго, моцна дуб стаіць не варушыцца (К-с). Нямыя распластаўшы крылы, ляжаў арол каля кастра (Гілевіч). Мора калышацца, мора жытнёвае, спелым калоссем звіняць берагі (Т.). Здаецца, жменяю вычарпаеш, а яна (Пціч) сабе бяжыць прабівае дарогу паміж карэнняў і гліны, праточвае каменні, шырые і набіраецца сілы (А.С.).
Практыкаванне 3. Да назваў асоб мужчынскага падбярыце назоўнікі жаночага роду. Знайдзіце назоўнікі, якія не маюць адпаведных формаў.
Акцёр, мінчанін, буфетчык, бухгалтар, верабей, студэнт, выдатнік, галандзец, гарэзнік, гаспадар, голуб, дакладчык, доктар, дарадчык, дзядзечка, дзядуля, дружа, дырэктар, загадчык, спявак, паэт, чэмпіён, пісьменнік, кандуктар, рэаліст, плывец, медаліст, сакратар, фармаўшчык, бібліятэкар, спартсмен.
Практыкаванне 4. Да назоўнікаў падбярыце адпаведныя прыметнікі, дзеепрыметнікі і запішыце іх у назоўным склоне адзіночнага ліку.
Россып, роспач, столь, Баку, беларуска, бюро, камюніке, зазнайка, дроб, боль, плач, кафэ, какава, кіно, малайчына, Нарач, Друць, дробязь, стэп, шынель, цень, няўмека, сірата, полымя, спіс, веліч.
Практыкаванне 5. Выпішыце ў адзін слупок назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, а ў другі – у множным.
Валгаград, Калінкавічы, Капыль, цэмент, Афрыка, грошы, вецце, ворыва, дзверы, звяр’ё, грэчка, зямля, песня, дзіця, малако, вучань, Грузія, стараста, розум, рой, май, тэлеграма, чарніла, каноплі, плён, абшар, непаладкі, паводзіны, цацкі, суніцы, провады, жмуркі,шахматы.