
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
Да назоўнікаў III скланення адносяцца назоўнікі ж.р. з нулявым канчаткам: мыш, печ.
|
аснова на мяккі і цвёрды зычны |
аснова на зацвярдзелы зычны |
Н. скл. |
зелень, глыб |
поўнач, Сібір |
Р. скл. |
зелені, глыбі |
поўначы, Сібіры |
Д. скл. |
зелені, глыбі |
поўначы, Сібіры |
В. скл. |
зелень, глыб |
поўнач, Сібір |
Т. скл. |
зеленню, глыб’ю |
поўначчу, Сібір’ю |
М. скл. |
у зелені, у глыбі |
на поўначы, у Сібіры |
Практыкаванне 1. Запішыце назоўнікі ў давальным і месным склонах.
Бацькаўшчына, парог, рака, дарога, возера, сын, бацька, легенда, хустка, гусляр, ключ, дзяжа, дачка, лагер, музыка, музыка, казка, полк, бензін, майстар, летапіс, ход, гонар, бераг, стараста, ноч, ціш, вока, герой, рэч, імя, полымя, баец.
Скланенне назоўнікаў у множным ліку
Назоўнікі ўсіх трох скланенняў у множным ліку змяняюцца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, маюць агульныя канчаткі.
У назоўным склоне пры цвёрдай і зацвярдзелай аснове маюць канчатак -ы: вёсны, гарады, крэслы; пры мяккай аснове і аснове на г, к, х - -і: станцыі, дні, палі; у назоўніках з суфіксам –анін-(-янін-) – пішацца канчатак -е: мінчанін – мінчане.
У давальным - -ам (-ям): картам, гульням, грыбам, азёрам, рэчам, плыням.
У вінавальным склоне назоўнікі, што абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, маюць канчаткі -і, -ы: палі, банкі, рэчы.
Назоўнікі, што абазначаюць адушаўлёныя прадметы, маюць канчаткі -аў (-яў), -оў(-ёў), -ей (эй) і нулявы канчатак: студэнтаў, салдат, дзяцей, магчымасцей.
У творным - -амі (-ямі): песнямі, дрэвамі, скронямі. У некаторых словах можа ўжывацца варыянтны канчатак -мі: слязамі – слязьмі; а таксама форма на -ыма: вачыма, грашыма.
У местным - -ах (-ях): пры бярозах, на палях, на сенажацях.
Родны склон: назоўнікі першага скланення маюць канчатак -аў (-яў), калі іх аснова заканчваецца збегам зычных: брытваў, гульняў; падоўжаным зычным: ванна – ваннаў. Нулявы канчатак ужываецца ў назоўніках, аснова якіх заканчваецца адным зычным: дарога – дарог, хата – хат; збегам зычных, апошні з якіх гук [к]: вёска – вёсак, думка – думак; у назоўніках, якія заканчваюцца на -ія(-ыя): станцыя – станцый, армія – армій.
Назоўнікі другога скланення, як правіла, маюць канчаткі -аў(-яў), оў (-ёў): вынікаў, вучняў, палёў, радзей - -эй(-ей): плячэй, вушэй, гасцей.
У назоўніках трэцяга скланення пад націскам ужываецца пераважна канчатак -эй(-ей): мышэй, касцей; не пад націскам - -аў(-яў): далоняў, рэчаў.
Сустракаюцца і варыянтныя канчаткі: пячэй – печаў, сенажацей – сенажацяў.
Практыкаванне 1. Запішыце назоўнікі ў форме назоўнага склону множнага ліку.
Камень, крыло, павуціна, ліст, полаз, бервяно, корань, кол, калена, варона, прылада, колас, звер.
Практыкаванне 2. Запішыце словы ў родным склоне множнага ліку.
Кухня, чытальня, пякарня, прыбіральня, песня, сотня, вішня, яблык, канюшня, лазня, майстэрня, чарэшня, гераіня, пральня, цырульня, цагельня, сыраварня, кнігарня.
Практыкаванне 3. Запішыце назоўнікі ў назоўным склоне множнага ліку і форме зборных (калі яны маюць такія формы).
Узор. Акно – вокны. Крыло – крылы, крылле.
Акно, беларус, брыво, боль, возера, вулей, верабей, галава, галіна, дагавор, дырэктар, заяц, інжынер, камень, калена, крыло, кураня, купіна, леў, лёд, май, мох, племя, права, пяро, рог, роў (земляны), рот, рэмень, сук, снягір, фронт, шафёр.