Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Перакладаем тэксты па эканом. на бел. мову.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
634.37 Кб
Скачать

Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення

Да назоўнікаў II скланення адносяцца ўсе назоўніка ніякага роду і назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: рэферэнт, крэдыт, планаванне.

Склон

аснова на цвёрды і зацвярдзелы зычны

аснова на г, к, х

аснова на мяккі зычны

Н.

дуб, сонца

жук, вуха

край, каваль, семя

Р.

дуба, сонца

жука, вуха

краю, каваля, семя

Д.

дубу, сонцу

жуку, вуху

краю, кавалю, семю

В.

дуб, сонца

жук, вуха

край, каваля, семя

Т.

дубам, сонцам

жуком, вухам

краем, кавалём, семем

М.

на дубе, на сонцы

аб жуку, у вуху

на краі, аб кавалю, у семі

Назоўнікі мужчынскага роду у Р. склоне маюць канчаткі а, я, калі абазначаюць:

  1. канкрэтныя прадметы, асоб, жывых істот: алоўка, брата, зайца;

  2. установы, прадпрыемствы, аб’яднанні: тэхнікума, завода, калгаса, прэзідыума;

  3. часткі цела чалавека, часткі тулава жывёлы: носа, рота, хваста.

Выключэнне: твару

  1. геаграфічныя назвы, населеныя пункты: Мінска, пасёлка;

  2. адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: метра, рубля, дня, года;

Выключэнні: веку, без году тыдзень, з году ў год

  1. спецыяльныя тэрміны: сінуса, косінуса, верша.

Выключэнне: склону

  1. назвы танцаў, спартыўных, народных і картачных гульняў: баскетбола, покера, вальса.

Назоўнікі мужчынскага роду ў Р. склоне маюць канчаткі у, ю, калі абазначаюць:

  1. рэчыўныя прадметы, хімічныя элементы і злучэнні: цукру, вугалю, ёду, фосфару, шоўку, металу;

Выключэнні: хлеба, аўса.

  1. зборныя: гаю, гароху, бэзу, чароту, маку;

  2. з’явы прыроды: дажджу, галалёду, туману;

  3. месца, прастор, напрамак: стэпу, абшару, захаду, усходу;

  4. дзеянні і рух: бегу, кроку, смеху, погляду;

  5. разумовыя паняцці і адчуванні: роздуму, болю, гневу;

  6. грамадскія фармацыі, навуковыя тэорыі, плыні: феадалізму, матэрыялізму, рамантызму.

ЗАУВАГА. Некаторыя назоўнікі могуць ужывацца з канчаткамі а, я і у, ю, у залежнасці ад таго, што яны абазначаюць: на вуліцы шмат народу (зборны); цяжкі лёс гэтага народа (нацыя); мэбля з ясеню (матэрыял); стаяць каля ясеня (дрэва).

Уласныя назоўнікі і назоўнікі, якія абазначаюць асобу, з асновай на мяккі і зацвярдзелы зычны ў М. склоне маюць канчатак у, ю: аб Сяргею, аб герою, аб чытачу.

Практыкаванне 1. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.

1. У (лета) пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот (час), калі жыццё прыроды ідзе на спад. (Я. Колас). 2. І ад усёй яго, як з (дуб) збітай, постаці веяла заўсёды (здароўе), жыцця радаснасцю. (Лынькоў). 3. У заключэнне (рэйд) быў нанесены магутны ўдар па чыгунцы (Лынькоў). 4. Яны ішлі праз лес глухой, замеценай (снег) дарогай, на якой не было ні чалавечага (след), ні каляіны, ні нават (знак) ад (капыт) ці полаз (В.Б.). 5. А як перамяніўся пасля (бой) Жэнька, як ажыў, памаладзеў, вярнуў ранейшую жвавасць, маладосць! (Ш.). 6. Каля самага (бераг) стаяў у вадзе голы лазовы ражон. І ніколі не меў (спачын) гэты ражон (Я. Колас). 7. Люблю прыпыніцца на плошчы Перамогі, дзе ля падножжа велічнага (абеліск) палыхае вечны агонь (Г.).

Практыкаванне 2. Запішыце словы ў родным склоне.

Край, мароз, перыяд, працэс, вылет, водгук, гараж, тавар, жаль, вецер, воск, парк, гарох, боль, вінаград, гераізм, пад’езд, май, будынак, хмызняк, партрэт, клопат, роздум, капіталізм, рынак.

Практыкаванне 3. Запішыце назоўнікі ў родным, творным і месным склонах.

Вулей, геній, герой, гай, шалаш, рыцар, палац, госць, ураджай, звер, іней, касец, жанр, чытач, спажывец, цень, шэрань, шахцёр.

Практыкаванне 4. Спішыце, раскрываючы дужкі.

1. Жураўлі праляталі над (поле), забіраючы лета з сабою. 2. Каля (поўдзень) выглянула сонца; мацней запахла летняй (гразь) і зялёнай (вільгаць). (Б.). 3. Побач мужчына ў гэтакім самым (кажух), у касматай з аўчыны (шапка). (Б.С.). 4. Забіўшыся ў куток у адным з аддалённых (пакой), ён [Сымонка] браў у рукі сваю ўлюбёную скрыпку. (Бяд.). 5. Заглянула сонца да (хата), (сутарэнні) праклятых (дні) прошлых развеяўся цень. (Куп.) 6. Ля круглай (плошча) новы мост пралёг над (Свіслач) шырокай. (К.Б.). 7. Вось пры самым (акенца) стаць высокі чалавек у саламяным (капялюш), у цёмна-зялёным (касцюм). (А.С.) 8. Прабілася праз хмары сонца, лісцейка засвяцілася яркай (барвовасць), і гэты водсвет неспадзёўкі адгукнуўся ў (сэрца) упартай (радасць). (А.С.).